Заключэнне Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь
18 чэрвеня 1996 г. № 3-37/96
Аб адпаведнасці Канстытуцыі і законам Рэспублікі Беларусь Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20 лістапада 1995 года № 476 «Аб зацвярджэнні Палажэння аб старшыні абласнога, Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта»

Канстытуцыйны суд Рэспублікі Беларусь у саставе старшынствуючага - Старшыні Канстытуцыйнага суда Ціxіні В.Г., суддзяў Васілевіча Р.А., Вашкевіча А.Я., Keнік К.I., Падгрушы В.В., Пастухова М.I., Серады М.М., Філіпчык Р.I., Чудакова М.П.

 

з удзелам прадстаўнікоў Cтapшыні Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, які ўнёс прапанову аб праверцы канстытуцыйнасці нарматыўнага акта:

 

Лазовіка Н.I. - старшыні падкамісіі па мясцоваму самакіраванню Kaміcіі Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь па дзяржаўнаму будаўніцтву і мясцоваму сaмaкіpaвaнню;

 

Юркевіч Г.I. - загадчыцы аддзела экспертна-прававога ўпраўлення Сакратарыята Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь

 

разгледзеў у адкрытым пасяджэнні справу «Аб адпаведнасці Канстытуцыі і законам Рэспублікі Беларусь Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20 лістапада 1995 года № 476 «Аб зацвярджэнні Палажэння аб старшыні абласнога, Mінcкaгa гарадскога выканаўчага камітэта».

 

У судовым пасяджэнні прынялі ўдзел: Сашчэка I.Ф. - нaмecнік Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь; Бачкова Г.В. - намеснік мініcтpa юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

 

Вытворчасць па справе ўзбуджана Канстытуцыйным судом па прапанове Старшыні Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь дванаццатага склікання Гры-ба М.I. на падставе часткі першай артыкула 127 Канстытуцыі, артыкулаў 5 і 6 Закона «Аб Канстытуцыйным судзе Рэспублікі Беларусь».

 

Праверцы падлягаў указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20 лістапада 1995 года № 476 «Аб зацвярджэнні Палажэння аб старшыні абласнога, Mінcкaгa гарадскога выканаўчага кaмітэта» (Збор указаў Прэзідэнта і пастаноў Кабінета Mініcтpaў Рэспублікі Беларусь, 1995 г., № 33, арт. 804).

 

Пунктам 1 названага указа зацверджана Палажанне, якім прадугледжаны парадак назначэння на пасаду старшыні абласнога, Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта і вызвалення ад гэтай пасады, патрабаванні, якія прад’яўляюцца да кандыдата на гэтую пасаду.

 

Палажэннем вызначана кампетэнцыя старшыні абласнога, Mінcкaгa гарадскога выканаўчага камітэта, яго падкантрольнасць і падсправаздачнасць, адказнасць, гарантыі прававой і сацыяльнай абароны.

 

Пунктам 2 указа Кабінету Mініcтpaў дадзена даручэнне прадставіць Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь прапановы аб прывядзенні заканадаўчых актаў у адпаведнасць з указам, а таксама ўнесці неабходныя змяненні і дапаўненні ў акты ўрада.

 

У прапанове ў Канстытуцыйны суд Старшыня Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь дванаццатага склікання ўказаў, што шэраг нормаў Палажання аб старшыні абласнога, Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта супярэчаць дзеючаму заканадаўству. На яго думку, Прэзідэнт, зацвердзіўшы гэтае Палажэнне, умяшаўся ў сферу паўнамоцтваў органа заканадаўчай улады, паколькі парадак назначэння, статус і кампетэнцыя старшыні абласнога, Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта павінны вызначацца законам. Гэтыя пытанні вырашаны ў Законе «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь» і не патрабуюць дадатковага рэгулявання ўказам Прэзідэнта.

 

У прапанове ўказана таксама, што абвяшчэнне старшыні абласнога, Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта вышэйшай службовай асобай на тэрыторыі адпаведна вобласці ці горада Mінcкa супярэчыць артыкулу 6 Канстытуцыі, таму што замацоўвае прыярытэт органаў выканаўчай улады над іншымі дзяржаўнымі органамі. На думку Старшыні Вярхоўнага Савета, прадастаўленне старшыні абласнога, Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта больш шырокіх паўнамоцтваў супярэчыць Закону «Аб мясцовым кіраванні і caмaкіpaвaнні ў Рэспубліцы Беларусь» у сувязі з тым, што частка гэтых паўнамоцтваў належыць мясцоваму выканаўчаму кaмітэтy як калегіяльнаму органу, а не асабіста яго старшыні. Акрамя таго, надзяленне старшыні выканаўчага кaмітэтa пэўнымі паўнамоцтвамі ў адносінах да камунальнай уласнасці і падведамных прадпрыемстваў супярэчыць артыкулу 46 Закона “Аб уласнасці у Рэспубліцы Беларусь», артыкулу 44 Закона «Аб прадпрыемствах у Рэспубліцы Беларусь», артыкулам 8 і 28 Закона «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь».

 

У прапанове ўказваецца таксама на неканстытуцыйнасць пункта 2 указа, паколькі падзаконныя нарматыўныя акты павінны прыводзіцца ў адпаведнасць з законам, а не заканадаўчыя акты - у адпаведнасць з указам.

 

Выслухаўшы прадстаўнікоў боку, вывучыўшы матэрыялы справы, прааналізаваўшы палажэнні Канстытуцыі, законаў Рэспублікі Беларусь, Канстытуцыйны суд прыйшоў да наступных высноў.

 

Згодна з артыкулам 6 Канстытуцыі дзяржава грунтуецца на прынцыпе падзелу ўладаў: заканадаўчай, выканаўчай і судовай. Дзяржаўныя органы ў межах сваіх паўнамоцтваў самастойныя: яны ўзаемадзейнічаюць паміж сабой, стрымліваюць і ўраўнаважваюць адзін аднаго.

 

Артыкулам 124 Канстытуцыі прадугледжана, што кампетэнцыя, парадак стварэння і дзейнасці органаў мясцовага кіравання і самакіравання вызначаюцца законам.

 

У адпаведнасці з артыкулам 146 Канстытуцыі законы і іншыя акты дзяржаўных органаў выдаюцца на аснове і ў адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь. У выпадку разыходжання закона з Канстытуцыяй дзейнічае Канстытуцыя, а ў выпадку разыходжання іншara нарматыўнага акта з законам дзейнічае закон.

 

Артыкулам 30 Закона «Аб Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь» прадугледжана, што Прэзідэнт выдае ў межах сваіх паўнамоцтваў на аснове і ў мэтах выканання Канстытуцыі, законаў Рэспублікі Беларусь і пастаноў Вярхоўнага Савета ўказы і распараджэнні, кантралюе іx выкананне. Указы і распараджэнні Прэзідэнта не павінны супярэчыць Канстытуцыі, законам і міжнародна-прававым актам, ратыфікаваным Рэспублікай Беларусь, пастановам Вярхоўнага Савета, не могуць іx дапаўняць ці змяняць. У выпадку адсутнасці нормы закона, неабходнай для ажыццяўлення выканаўчай улады ў якой-небудзь сферы адноcінaў, Прэзідэнт выкарыстоўвае права заканадаўчай ініцыятывы.

 

Прааналізаваўшы Палажанне аб старшыні абласнога, Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, зацверджанае Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 476 ад 20 лістапада 1995 г., Канстытуцыйны суд лічыць, што асобныя нормы гэтага Палажэння супярэчаць Канстытуцыі і законам Рэспублікі Беларусь.

 

Так, пунктам 2 Палажэння устаноўлена, што старшыня выканаўчага камітэта назначаецца на пасаду Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь і зацвярджаецца, адпаведна, сесіяй абласнога, Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў шляхам адкрытага галасавання. Разам з тым, згодна з падпунктам 13 пункта 2 артыкула 8 Закона «Аб мясцовым кіpaвaнні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь», зацвярджэнне рэгламенту Савета, у якім вырашаюцца адпаведныя працэдурныя пытанні, адносіцца да выключнай кампетэнцыі гэтага Савета. Толькі Савет мае права вырашаць, якім чынам (тайна ці адкрыта) будзе праводзіцца галасаванне па тым ці іншым пытанні. Таму ўказанне ў Палажэнні аб адкрытым галасаванні пры зацвярджэнні старшыні выканаўчага кaмітэтa супярэчыць Закону «Аб мясцовым кірaвaнні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь».

 

Пунктам 5 Палажэння ўстаноўлена, што ў выпадку, калі пасада старшыні выканаўчага камітэта з’яўляецца вакантнай, яго абавязкі выконвае першы намеснік ці, па рашэнню Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, іншая асоба да назначэння ва ўстаноўленым парадку новага старшыні выканаўчага камітэта. Гэта норма супярэчыць частцы шостай пункта першага артыкула 14 Закона «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь», згодна з якой у выпадку адсутнасці старшыні ці немагчымасці выканання ім сваіх абавязкаў яго замяшчае першы намеснік.

 

У пункце 10 Палажэння кампетэнцыя старшыні выканаўчага камітэта вызначана больш шырока, чым гэта прадугледжана Законам «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь» і іншымі законамі. У прыватнасці, гэтым пунктам Палажэння прадугледжана, што Старшыня выканаўчага камітэта:

 

вызначае структуру і штаты выканаўчага камітэта, яго ўпраўленняў, аддзелаў і іншых падраздзяленняў (абзац пяты);

 

назначае на пасады і вызваляе ад пасад кіраўнікоў падведамных выканаўчаму камітэту прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў (абзац шосты);

 

назначае на пасады і вызваляе ад пасад кіраўнікоў прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў, аб’яднанняў, заснаваных на камунальнай уласнасці (абзац сёмы);

 

назначае прадстаўнікоў дзяржавы ў органах кіравання акцыянерных таварыстваў і іншых суб’ектаў гаспадарання, акцыі якіх (долі ў якіх) знаходзяцца ў камунальнай уласнасці (абзац дзевяты);

 

адмяняе загады кіраўнікоў структурных падраздзяленняў выканаўчага камітэта, падведамных выканаўчаму камітэту прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў (абзац адзінаццаты);

 

кіруе грамадзянскай абаронай, адпаведна, на тэрыторыі вобласці, горада Мінска, у выпадках стыхійных бедстваў, аварый, катастроф прымае меры па выратаванню людзей і захаванню матэрыяльных каштоўносцей, мае права для ліквідацыі такіх надзвычайных сітуацый прыцягваць насельніцтва да выканання неадкладных грамадска неабходных работ і выкарыстоўваць матэрыяльна-тэхнічныя рэсурсы прадпрыемстваў і арганізацый незалежна ад формаў уласнасці, якія размешчаны адпаведна на тэрыторыі вобласці, горада Мінска (абзац пятнаццаты);

 

прыпыняе дзейнасць прадпрыемстваў, будаўніцтва аб’ектаў, адпаведна, на тэрыторыі вобласці, горада Мінска пры парушэнні прыродаахоўнага і іншага заканадаўства (абзац дваццаць другі).

 

Пералічаныя вышэй паўнамоцтвы, згодна з артыкулам 14 Закона «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь», належаць выканаўчаму камітэту як калегіяльнаму органу.

 

Надзяленне старшыні выканаўчага камітэта пералічанымі ў пункце 10 Палажэння правамі па кіpaвaнню прадпрыемствамі камунальнай уласнасці і падведамнымі прадпрыемствамі і ўстанoвaмі супярэчыць не толькі Закону «Аб мясцовым кіpaвaнні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь», але і законам «Аб уласнасці ў Рэспубліцы Беларусь», «Аб прадпрыемствах у Рэспубліцы Беларусь».

 

Так, у адпаведнасці з падпунктам 3 пункта 2 артыкула 8 Закона «Аб мясцовым кіpaвaнні і самaкіpaвaнні ў Рэспубліцы Беларусь» выключна на сесіях Савета разглядаюцца і вырашаюцца пытанні вызначэння ў межах, устаноўленых законам, парадку кіравання і распараджэння камунальнай уласнасцю.

 

Артыкул 28 гэтага закона прадугледжвае, што распараджэнне камунальнай уласнасцю ажыццяўляюць ад імя насельніцтва адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўтварэння адпаведныя мясцовыя Саветы дэпутатаў, а таксама выканаўчыя камітэты і іx органы ў парадку і на ўмовах, вызначаных мясцовымі Caвeтaмі.

 

Згодна з артыкулам 46 Закона «Аб уласнасці ў Рэспубліцы Беларусь», распараджэнне і кіраванне дзяржаўнай маёмасцю, якая знаходзіцца ў камунальнай уласнасці, ажыццяўляюць ад імя насельніцтва адміністрацыйна-тэрытарыяльных утварэнняў адпаведныя мясцовыя Саветы дэпутатаў.

 

Артыкулам 44 Закона «Аб прадпрыемствах у Рэспубліцы Беларусь» наём (назначэнне, выбранне) кіpaўнікa прадпрыемства з’яўляецца правам уласніка маёмасці прадпрыемства і рэалізуецца ім непасрэдна, а таксама праз упаўнаважаныя ім органы або праз савет (праўленне) прадпрыемства ці іншыя органы, якім дэлегаваны правы па кіраванню прадпрыемствам.

 

Абзацам 24 пункта 10 Палажэння прадугледжана, што старшыня абласнога, Mінcкara гарадскога выканаўчага камітэта накладае на кіpaўнікoў прадпрыемстваў і арганізацый дзяржаўнай уласнасці дысцыплінарныя спагнанні, устаноўленыя заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. Гэтая норма супярэчыць арт. 1361 Кодэкса законаў аб працы Рэспублікі Беларусь, які прадугледжвае, што дысцыплінарнае спагнанне прымяняецца органам (кіраўніком), якому прадастаўлена права прыёму (выбрання, зацвярджэння, назначэння на пасаду) і звальнення работнікаў, альбо па яго даручэнню іншым органам (кіpaўнікам).

 

У адпаведнасці з абзацам чацвёртым пункта 10 Палажэння старшыня Mінcкara гарадскога выканаўчага камітэта назначае на пасады і вызваляе ад пасад кіpaўнікoў адпаведных мясцовых адміністрацый. Заключэннем Канстытуцыйнага суда Рэспублікі Беларусь ад 11 снежня 1995 г. «Аб адпаведнасці Канстытуцыі і законам Рэспублікі Беларусь Указаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 19 верасня 1995 года № 383 «Аб правядзенні рэформы органаў мясцовага кіравання і самакіравання», ад 27 лістапада 1995 года № 481 «Аб зацвярджэнні прыкладнай структуры мясцовых адміністрацый у раёнах гарадоў» і ад 30 лістапада 1995 года № 485 «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Часовае палажэнне аб мясцовай адміністрацыі» стварэнне на тэрыторыі раёнаў у гарадах мясцовых адміністрацый прызнана не адпаведным Канстытуцыі і законам.

 

Пунктам 9 правяраемага Палажэння прадугледжана, што старшыня выканаўчага камітэта з’яўляецца вышэйшай службовай асобай і кіpaўнікoм выканаўчай улады, адпаведна, на тэрыторыі вобласці, г. Мінска. Прававы статус старшыні выканаўчага камітэта вызначаны Законам «Аб мясцовым кіpaвaнні і caмaкіpaвaнні ў Рэспубліцы Беларусь» (артыкул 141), з якога не вынікae, што старшыня выканкома з’яўляецца вышэйшай службовай асобай на адпаведнай тэрыторыі.

 

Суд таксама звяртае ўвагу на некарэктнасць фармулёўкі пункта 2 указа, якая змяшчае даручэнне Кабінету Mініcтpaў падрыхтаваць прапановы аб прывядзенні заканадаўчых актаў Рэспублікі Беларусь у адпаведнасць з дадзеным указам, паколькі, зыходзячы з іepapxіі нарматыўных актаў, устаноўленых арт. 146 Канстытуцыі, падзаконныя нарматыўныя акты павінны прыводзіцца ў адпаведнасць з законам, а не заканадаўчыя акты - у адпаведнасць з указам.

 

На падставе вышэйуказанага і кіруючыся артыкуламі 127, 128, 129 Канстытуцыі, артыкуламі 5, 6, 36, 38, 40, 43 Закона «Аб Канстытуцыйным судзе Рэспублікі Беларусь», Канстытуцыйны суд

 

ВЫРАШЫЎ:

 

1. Прызнаць неадпаведнымі Канстытуцыі і законам Рэспублікі Беларусь наступныя нормы Палажэння аб старшыні абласнога, Mінcкагa гарадскога выканаўчага кaмітэтa, зацверджанага указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20 лістапада 1995 г. № 476;

 

пункт 2 у частцы ўказання на форму галасавання пры зацвярджэнні старшыні абласнога, Mінcкaгa гарадскога выканаўчага камітэта на сecіі адпаведнага Савета;

 

пункт 5 у частцы ўказання аб выкананні абавязкаў старшыні абласнога, Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта ў выпадку вакансіі іншай асобай па рашэнню Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;

 

абзацы пункта 10:

 

абзац чацвёрты ў частцы назначэння на пасаду і вызвалення ад пасады старшынёй Mінcкага гарадскога выканаўчага кaмітэтa кіpaўнікoў адпаведных мясцовых адміністрацый;

 

абзац пяты ў частцы вызначэння структуры і штатаў выканаўчага камітэта, яго ўпраўленняў, аддзелаў і іншых падраздзяленняў;

 

абзац шосты ў частцы назначэння на пасады і вызвалення ад пасад кіраўнікоў падведамных выканаўчаму камітэту прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў;

 

абзацы сёмы, дзевяты, адзінаццаты, пятнаццаты, дваццаць другі;

абзац дваццаць чацвёрты ў частцы накладання на кіpaўнікoў прадпрыемстваў і арганізацый дзяржаўнай уласнасці дысцыплінарных спагнанняў.

 

Прызнаць гэтыя нормы страціўшымі сілу з 1 ліпеня 1996 года.

 

2. Апублікаваць гэтае заключэнне ў дзесяцідзённы тэрмін у «Народнай газеце», «Звяздзе», а таксама ў «Ведамасцях Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь» і тых выданнях, дзе быў апублікаваны Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20 лістапада 1995 года № 476 «Аб зацвярджэнні Палажэння аб старшыні абласнога, Mінcкara гарадскога выканаўчага камітэта».

 

3. Гэта заключэнне ўступае ў сілу з дня прыняцця, з’яўляецца канчатковым, абскарджанню і апратэставанню не падлягае.

 

 

Старшынствуючы -

Старшыня Канстытуцыйнага суда

Pэcпyблікі Беларусь                                                                                                     В.Г. Ціхіня

 

 

 

АСОБНАЯ ДУМКА

 

суддзі Канстытуцыйнага суда М.I. Пастухова па справе «Аб адпаведнасці Канстытуцыі і законам Рэспублікі Беларусь Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20 лістапада 1995 г. № 476 «Аб зацвярджэнні Палажэння аб старшыні абласнога, Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта»

 

Лічу, што Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20 лістапада 1995 г. № 476, якім зацверджана Палажэнне аб старшыні абласнога, Mінcкaгa гарадскога выканаўчага камітэта, не адпавядае Канстытуцыі і законам Рэспублікі Беларусь не толькі ў пэўнай частцы (як вырашыў суд), але і ў цэлым.

 

Згодна з артыкулам 124 Канстытуцыі кампетэнцыя, парадак стварэння і дзейнасці органаў мясцовага кіравання і самакіравання вызначаюцца законам.

 

Taкім з’яўляецца Закон «Аб мясцовым кіpaванні і caмaкіpaвaнні ў Рэспубліцы Беларусь», прыняты Вярхоўным Саветам 20 лютага 1991 г. (з далейшымі змяненнямі і дапаўненнямі. Ён замацоўвае асновы прававога становішча мясцовых органаў кіравання і самакіравання, органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання, розных формаў непасрэднай дэмакратыі.

 

У гэтым законе ёсць спецыяльны артыкул 141, які называецца «Старшыня выканаўчага камітэта». У ім прадугледжаны парадак назначэння на пасады старшынь абласнога, раённага, гарадскога (гарадоў абласнога падпарадкавання) выканаўчых кaмітэтaў, а таксама ўстаноўлена іx кампетэнцыя.

 

У разглядаемым Палажэнні вызначаюцца прававы статус старшыні абласнога, Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, парадак назначэння на пасаду і вызваленне ад пасады, яго паўнамоцтвы і адказнасць.

 

Не выклікае сумненняў, што старшыні абласных, Mінcкara гарадскога выканаўчых камітэтаў як кіpaўнікі ўваходзяць у cіcтэмy органаў мясцовага кіравання і іx дзейнасць рэгулюецца Канстытуцыяй і законамі Рэспублікі Беларусь.

 

3 улікам выкладзенага лічу, што ў Прэзідэнта не было законных падстаў для зацвярджэння cвaім указам Палажэння аб cтapшыні абласнога, Mінcкara гарадскога выканаўчага кaмітэтa. Выдаўшы такі ўказ, Прэзідэнт змяніў і дапоўніў закон, чым перавысіў свае паўнамоцтвы.

 

Трэба адзначыць, што мясцовае кіраванне і самакіраванне з’яўляюцца адносна аўтаномнай сістэмай улады. Гэта знайшло замацаванне ў раздзеле V Канстытуцыі «Мясцовае кіраванне і самакіраванне» і ў поўнай меры адпавядае прынцыпам, выкладзеным у Еўрапейскай хартыі аб мясцовым самакіраванні 1985 года.

 

Згодна з артыкулам 117 Канстытуцыі, мясцовае кіраванне і самакіраванне «ажыццяўляецца грамадзянамі...» Гэта прадугледжвае, што цэнтральныя органы ўлады не маюць права ўмешвацца ў справы мясцовых уладаў, абмежаваўшы сваю ролю выданнем законаў і ажыццяўленнем кантролю за іx выкананнем.

 

Насуперак указаным прынцыпам арганізацыі мясцовага кіравання і самакіравання, Палажэнне аб старшыні абласнога, Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта ўстанаўлівае жорсткую залежнасць кіpaўнікoў мясцовых выканаўчых органаў ад кіраўніка дзяржавы і выканаўчай улады і фактычна пераводзіць рэгуляванне к дзейнасці з узроўню закона на ўзровень падзаконнага акта.

 

Акрамя таго, гэта Палажэнне ўступае ў супярэчнасць з артыкуламі 3, 8, 9 і 14 Закона “Аб мясцовым кіpaвaнні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь».

 

 

Суддзя Канстытуцыйнага суда

Рэспублікі Беларусь

М.I. Пастухоў

18 чэрвеня 1996 г.