Заключэнне Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь
26 чэрвеня 1996 г. № З-38/96
Аб адпаведнасці Канстытуцыі артыкула 70 Жыллёвага кодэкса Рэспублікі Беларусь

Канстытуцыйны суд Рэспублікі Беларусь у саставе старшынствуючага - Старшыні Канстытуцыйнага суда Ціхіні В.Г., намесніка Старшыні Суда Фадзеева В.А., суддзяў Васілевіча Р.А., Вашкевіча А.Я., Падгрушы В.В., Пастухова М.І., Серады М.М., Цішкевіча С.І., Філіпчык Р.І., Чудакова М.П.

 

з удзелам прадстаўнікоў Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, які прыняў закон:

 

Хрола В.П. - сакратара Kaміcіі Вярхоўнага Савета па прамысловасці, транспарту. будаўніцтву, энергетыцы, гандлю і іншых паслугах.насельніцтву, cyвязі і інфарматыцы;

 

Cвіцінa В.В. - галоўнага спецыяліста Экспертна - прававога ўпраўлення сакратарыята Вярхоўнага Савета;

 

эксперта Чыгіра В.Ф. - прафесара кафедры грамадзянскага права Беларускага дзяржаўнага yнівepcітэта, доктара юрыдычных навук,

 

спецыяліста Дабравольскага Г.Г. - намесніка міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь,

 

разгледзеў у адкрытым пасяджэнні справу «Аб адпаведнасці Канстытуцыі артыкула 70 Жыллёвага кодэкса Рэспублікі Беларусь».

 

У судовым пасяджэнні прынялі ўдзел:

 

Камянкоў В.С. - намеснік Старшыні Вышэйшага гаспадарчага суда Рэспублікі Беларусь;

 

Сашчэка I.Ф. - намеснік Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь;

 

Бачкова Г.В. - намеснік міністpa юстыцыі Республікі Беларусь.

 

Справа ўзбуджана Канстытуцыйным судом па свайму меркаванню на падставе часткі другой артыкула 127 Канстытуцыі і часткі другой артыкула 5 Закона «Аб Канстытуцыйным судзе Рэспублікі Беларусь». Артыкулам 70 Жыллёвага кодэкса Рэспублікі Беларусь прадугледжана, што пры часовай адсутнасці наймальніка або членаў яго сям’і за імі захоўваецца жылое памяшканне на працягу шасці месяцаў.

 

Калі наймальнік або члены яго сям’і адсутначалі па уважлівых прычынах звыш шасці месяцаў, гэты тэрмін па заяве адсутнага мажа быць падоўжаны наймальнікам, а ў выпадку спрэчак - судом.

 

Жылое памяшканне захоўваецца за часова адсутным наймальнікам або членамі яго сям’і на больш пpaцяглы тэpмін у выпадках:

 

1) прызыву на абавязковую тэрміновую ваенную службу, а таксама прызыву афіцэраў з запасу на абавязковую ваенную службу на тэpмін да тpox гадоў - на працягу ўсяго часу праходжання ўказанай ваеннай службы; знаходжання на абавязковай ваеннай службе ў якасці прапаршчыкаў, мічманаў і ваеннаслужачых звыштэрміновай службы - на працягу першых пяці гадоў знаходжання на абавязковай ваеннай службе;

 

2) часовага выезду з пастаяннага месца жыхарства па дагаворах і характару работы (экіпажы суднаў, paбoтнікі геалагічных, пошукавых партый, экспедыцый і да т. п.) або ў сувязі з вучобай (студэнты, acпіpaнты і да т. п.) - на працягу ўсяго часу выканання дадзенай работы або вучобы;

3) змяшчэння дзяцей на выхаванне ў дзіцячыя установы, да сваякоў, апекуну або папячыцелю - на працягу ўсяго часу знаходжання іx у гэтай установе, у сваякоў, апекуна або папячыцеля, калі ў жылым памяшканні, з якога выбылі дзеці, засталіся жыць іншыя члены сям’і;

 

4) выезду ў сувязі з выкананнем абавязкаў апекуна або папячыцеля - на працягу ўсяго часу выканання гэтых абавязкаў,

 

5) выезду для лячэння ў лячэбна-прафілактычнай установе - на npацягу ўсяго часу знаходжання ў ёй;

 

6 ) змяшчэння ў лячэбна-працоўным прафілакторыі - на працягу ўсяго часу знаходжання у ім;

 

7) зняволення пад варту - на працягу усяго часу знаходжання пад следствам або судом.

 

У выпадках, прадугледжаных пунктамі 1-7 гэтага артыкула, жылое памяшканне захоўваецца за адсутным на працягу шасці месяцаў з дня заканчэння тэрміну, указанага ў адпаведным пункце.

 

Заканадаўствам могуць быць устаноўлены і іншыя умовы і выпадкі захавання жылога памяшкання за часова адсутнымі грамадзянамі на больш працяглы тэрмін.

 

Заслухаўшы тлумачэнні прадстаўнікоў Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, заключэнне эксперта, меркаванне cпeцыяліcтa, вывучыўшы матэрыялы справы, прааналізаваўшы нормы Канстытуцыі, законаў і іншыx нарматыўных актаў, Канстытуцыйны суд прыйшоў да наступных вывадаў.

 

Артыкулам 22 Канстытуцыі абвешчана роўнасць yсіx перад законам і права на роўную абарону правоў і законных інтарэсaў без усякай дыскрымінацыі.

 

Згодна з артыкулам 23 Канстытуцыі абмежаванне правоў і свабод асобы дапускаецца толькі ў выпадках, прадугледжаных законам, у інтapэcax нацыянальнай бяспекі, грамадскага парадку, абароны маралі, здароўя насельніцтва, правоў і свабод іншыx асоб.

 

У адпаведнасці з артыкулам 30 Канстытуцыі грамадзяне Рэспублікі Беларусь маюць права свабодна ездзіць і выбіраць месца жыхарства ў межах Рэспублікі Беларусь, пакідаць яе і бесперашкодна вяртацца назад.

 

Артыкул 48 Канстытуцыі замацоўвае права грамадзян Рэспублікі Беларусь на жыллё.

 

Палажэнні артыкула 70 Жыллёвага кодэкса Рэспублікі Беларусь, якія ўстанаўліваюць магчымасць захавання жылога памяшкання за часова адсутнымі грамадзянамі на працягу пэўных тэpмінaў, не адпавядаюць гэтым нормам Канстытуцыі.

 

Суд лічыць, што заканадаўца можа прадугледзець абмежаванні права карыстання жылым памяшканнем, аднак гэтыя абмежавані павінны быць звязаны з невыкананнем умоў дагавора найму жылога памяшкання. Часовая адсутнасць наймальніка або членаў яго сям’і у жылым пaмяшканні само па сабе не можа сведчыць аб неналежным ажыццяўленні гэтымі асобамі сваіх жыллёвых правоў і абавязкаў па дагавору найму і служыць самастойнай падставай для пазбаўлення права карыстання жылым памяшканнем. Жыллёвым заканадаўствам дапускаецца магчымасць засялення ў гэта жылое памяшканне часовых жыльцоў, паднаймальнікаў на ўмовах і парадку, прадугледжаных законам. Наймальнік можа таксама даручыць ажыццяўленне cвaіx правоў і выкананне абавязкаў па дагавору найма жылога памяшкання іншай асобе на падставе даверанасці.

 

На думку Суда, часовая адсутнасць наймальніка або членаў яго сям’і не змяняе прызначэнне жылога памяшкання і не парушае правы і законныя інтарэсы іншых acoб, кaлі пры гэтым выконваюцца ўмовы дагавору найму жылога памяшкання.

 

Суд не можа пагадзіцца з довадамі прадстаўнікоў Вярхоўнага Савета аб тым, што нормы артыкула 70 Жыллёвага кодэкса накіраваны на абарону правоў грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. Падставы, па якіx грамадзянін можа быць прызнаны страціўшым права на жылое памяшканне, павінны вынікaць з умоў дагавора найму жылога памяшкання. Недапушчальным з’яўляецца паляпшэнне жыллёвых умоў грамадзян, якія маюць патрэбу ў жыллі, за кошт пазбаўлення права на жыллё іншых грамадзян.

 

У cyвязі з гэтым Суд лічыць, што нормы Жыллёвага кодэкса, якія прадугледжваюць захаванне жылога памяшкання за часова адсутнымі грамадзянамі на працягу пэўных тэрмінаў, парушаюць канстытуцыйнае права грамадзян на жыллё.

 

На падставе выкладзенага і кіруючыся артыкуламі 127, 128, 129 Канстытуцыі, артыкуламі 5, 36, 38, 40, 43 Закона “Аб Канстытуцыйным судзе Рэспублікі Беларусь», Канстытуцыйны суд

 

ВЫРАШЫЎ:

 

1. Прызнаць неадпаведным Канстытуцыі артыкул 70 Жыллёвага кодэкса Рэспублікі Беларусь і лічыць яго cтpaціўшым сілу з моманту прыняцця гэтага заключэння.

 

2. Прапанаваць Вярхоўнаму Савету, Кабінету Mініcтpaў прывесці Жыллёвы кодэкс і іншыя нарматыўныя акты ў адпаведнасць з гэтым заключэннем.

 

3. Апублікаваць гэта заключэнне ў дзесяцідзённы тэpмін з дня прыняцця ў «Народнай газеце», «Звяздзе», а таксама ў «Ведамасцях Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь» і ў тых выданнях, дзе быў апублікаваны Жыллёвы кодэкс Рэспублікі Беларусь.

 

4. Гэта заключэнне ўступае ў сілу з дня прыняцця, з’яўляецца канчатковым, абскарджанню і апратэставанню не падлягае.

 

 

Старшынствуючы -

Старшыня Канстытуцыйнага суда

Pэcnyблікі Беларусь                                                                                                    В.Г. Ціхіня