Заключэнне Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь
27 чэрвеня 1996 г. № З-39/96
Аб адпаведнасці Канстытуцыі і законам Рэспублікі Беларусь Пастановы Вярхоўнага Савета ад 11 чэрвеня 1993 года «Аб парадку куплі-продажу кватэр (дамоў) у Рэспубліцы Беларусь» і Часовага палажэння аб парадку куплі-продажу кватэр (дамоў), зацверджанага пастановай Савета Міністраў ад 31 жніўня 1993 года № 589

Канстытуцыйны суд Рэспублікі Беларусь у саставе старшынствуючага - Старшыні Канстытуцыйнага суда Ціхіні В.Г., намесніка Старшыні Суда Фадзеева В.А., суддзяў Васілевіча Р.А., Вашкевіча А.Я., Кенік К.І., Падгрушы В.В., Пастухова М.І., Серады М.М., Цішкевіча С.І., Філіпчык Р.І., Чудакова М.П.

 

з удзелам прадстаўнікоў:

 

Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, які прыняў пастанову: Хрола В.П. - сакратара Kaміcіі Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь па прамысловасці, транспарту, будаўніцтву, энергетыцы, гандлю і іншых паслугах насельніцтву, сувязі і інфарматыцы; Свіціна В.В. - галоўнага спецыяліста Экспертна-прававога ўпраўлення сакратарыята Вярхоўнага Савета Pэcпyблікі Беларусь;

 

Кабінета Mініcтpaў Рэспублікі Беларусь, які выдаў Часовае палажэнне: Батуры Б.В. - мініcтpa жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, Сукала В.А. - мініcтpa юстыцыі Рэспублікі Беларусь;

 

эксперта Чыгіра В.Ф. - прафесара кафедры грамадзянскага права Беларускага дзяржаўнага yнівepсітэта, доктара юрыдычных навук,

 

разгледзеў у адкрытым пасяджэнні справу «Аб адпаведнасці Канстытуцыі і законам Рэспублікі Беларусь Пастановы Вярхоўнага Савета ад 11 чэрвеня 1993 года «Аб парадку куплі-продажу кватэр (дамоў) у Рэспубліцы Беларусь» і Часовага палажэння аб napaдкy куплі-продажу кватэр (дамоў), зацверджанага Пастановай Савета Mініcтpaў ад 31 жніўня 1993 г. № 589".

 

У судовым пасяджэнні прынялі ўдзел: Камянкоў В.С. - намеснік Старшыні Вышэйшага гаспадарчага суда Рэспублікі Беларусь, Кандрацьеў В.К. - першы намеснік Генеральнага пракурора Pэcnyблікі Беларусь.

 

Справа ўзбуджана Канстытуцыйным судом па свайму меркаванню на падставе часткі другой артыкула 127 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і часткі другой артыкула 5 Закона «Аб Канстытуцыйным судзе Рэспублікі Беларусь»

 

Праверцы падлягалі Пастанова Вярхоўнага Савета ад 11 чэрвеня 1993 года «Аб парадку куплі-продажу кватэр (дамоў) у Рэспубліцы Беларусь (Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь. 1993. № 25. ст. 306) і Часовае палажэнне аб парадку куплі-продажу кватэр (дамоў), зацверджанае пастановай Савета Mініcтpaў ад 31 жніўня 1993 года № 589 (Збор пастаноў урада Рэспублікі Беларусь. 1993. № 25. ст. 486).

 

У пункце 1 пастановы Вярхоўнага Совета дадзена даручэнне Савету Mініcтpаў распрацаваць і прыняць Часовае палажэнне аб парадку куплі-продажу кватэр (дамоў), прадугледзеўшы ў ім, у прыватнасці, што права на набыццё кватэр ва ўласнасць шляхам куплі маюць грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі рэспублікі, і што кватэры могуць быць прададзены грамадзянам, якія пастаянна пражываюць у даным населеным пункце, акрамя выпадкаў, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

 

У выпадках продажу кватэр на аўкцыёнах пакупнікaмі іx могуць быць грамадзяне Рэспублікі Беларусь незалежна ад пражывання ў дадзеным населеным пункце і патрэбнасці ў паляпшэнні жыллёвых умоў, замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, а таксама юрыдычныя асобы. Пры гэтым замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства могуць набываць кватэры ва ўласнасць, калі яны маюць на тэрыторыі рэспублікі пастаяннае месца пражывання і законную крыніцу існавання, а юрыдычныя асобы - калі яны зарэгістраваны ў якасці такіх на тарыторыі Рэспублікі Беларусь. У выпадках продажу кватэр на аўкцыёнах у горадзе Mінcкy пакупнікaмі іх могуць быць грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія пастаянна пражываюць у горадзе Мінску, і юрыдычныя асобы, зарэгістраваныя на яго тэрыторыі.

 

У мэтах выканання ўказанай пастановы Вярхоўнага Савета Савет Міністраў 31 жніўня 1993 г. зацвердзіў Часовае палажэнне аб парадку куплі-продажу кватэр (дамоў), у якім вызначыў парадак і ўмовы куплі-продажу кватэр (дамоў) паміж грамадзянамі, паміж грамадзянамі і юрыдычнымі асобамі і паміж юрыдычнымі асобамі. У прыватнасці, у пункце 7 Часовага палажэння ўказана, што права на набыццё кватэры ва ўласнасць шляхам куплі маюць грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія пастаянна пражываюць на яе тэрыторыі.

 

Пунктам 8 гэтага Палажэння прадугледжана, што кватэры могуць быць прададзены грамадзянам, якія пастаянна пражываюць у дадзеным населеным пункце. Згодна з пунктам 16, у выпадках продажу кватэр на аўкцыёнах у г. Мінску, пакупнікамі іх могуць быць грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія пастаянна пражываюць у г. Мінску, і юрыдычныя асобы, зарэгістраваныя на яго тэрыторыі.

 

Выслухаўшы прадстаўнікоў бакоў, эксперта, вывучыўшы матэрыялы справы, прааналізаваўшы нормы Канстытуцыі, міжнародных дагавораў, законаў і іншых нарматыўных актаў, Канстытуцыйны суд лічыць, што асобныя нормы пастановы Вярхоўнага Савета і Часовага палажэння аб парадку куплі-продажу кватэр (дамоў) супярэчаць Канстытуцыі і законам Рэспублікі Беларусь, зыходзячы з наступнага.

 

Артыкулам 22 Канстытуцыі абвешчана роўнасць усіх перад законам і права на абарону правоў і законных інтарэсаў без усякай дыскрымінацыі.

 

Згодна з артыкулам 44 Канстытуцыі дзяржава гарантуе кожнаму права ўласнасці. Уласнік мае права валодаць, карыстацца і распараджацца маёмасцю як аднаасобна, так і разам з іншымі acoбaмі. Недатыкальнасць уласнасці, права яе наследавання ахоўваюцца законам.

 

Артыкул 48 Канстытуцыі гарантуе права грамадзян на жыллё. Гэта права забяспечваецца развіццём дзяржаўнага, грамадскага і прыватнага жыллёвага фонду, садзейнічаннем грамадзянам у набыцці жылля.

 

Межы правамоцтваў уласніка ўстаноўлены часткай пятай артыкула 86 Грамадзянскага кодэкса, які прадугледжвае, што ўласнік мае суверэнную магчымасць рэалізоўваць правамоцтвы валодання, карыстання і распараджэння па свайму меркаванню і ў cвaіx інтapэcax.

 

У артыкуле 6 Закона «Аб уласнасці ў Рэспубліцы Беларусь» указана, што ўласнік па свайму меркаванню валодае, карыстаецца і распараджаецца маёмасцю, якая яму належыць, і ён мае права рабіць з гэтай маёмасцю любыя дзеянні, якія не супярэчаць закону.

 

Артыкул 23 Канстытуцыі дапускае абмежаванне правоў і свабод асобы толькі ў выпадках, прадугледжаных законам, у інтарэсах нацыянальнай бяспекі, грамадскага парадку, абароны маралі, здароўя насельніцтва, правоў і свабод іншых асоб.

 

3 yлікaм вышэйсказанага Суд прыйшоў да вываду, што правяраемыя нарматыўныя акты, якія абмяжоўваюць правы уласнікаў, супярэчаць патрабаванням артыкулаў 22, 23, 44 і 48 Канстытуцыі.

 

На думку Суда, нормы, замацаваныя ў правяраемых актах, аб тым, што права на набыццё кватэры ва ўласнасць шляхам куплі маюць толькі грамадзяне Pэcпyблікі Беларусь, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі рэспублікі, і што кватэры могуць быць прададзены толькі грамадзянам, што пастаянна пражываюць у даным населеным пункце, акрамя выпадкаў, прадугледжаных заканадаўствам, супярэчаць таксама артыкулу 30 Канстытуцыі, Міжнароднаму пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах, Грамадзянскаму кодэксу.

 

Так, артыкулам 30 Канстытуцыі прадугледжана, што грамадзяне Рэспублікі Беларусь маюць права свабодна перамяшчацца і выбіраць месца жыхарства ў межах рэспублікі, пакідаць яе і бесперашкодна вяртацца назад.

 

Згодна з артыкулам 12 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах кожнаму, хто законна знаходзіцца на тэрыторыі якой-небудзь дзяржавы, належыць у межах гатай тэрыторыі права на свабоднае перамяшчэнне і свабода выбару месца жыхарства. Артыкулам 10 Грамадзянскага кодэкса права грамадзяніна выбіраць месца жыхарства аднесена ў лік асноўных правамоцтваў, якія вызначаюць яго праваздольнасць.

 

У сувязі з гэтым Суд лічыць, што, не маючы магчымасці свабодна прадаць сваю кватэру (дом) ці купіць кватэру (дом) у іншым населеным пункце, грамадзянін пазбаўляецца магчымасці свабодна перамяшчацца і выбіраць месца жыхарства ў межах рэспублікі, пакідаць яе і бесперашкодна вяртацца назад.

 

На падставе вышэйсказанага і кіруючыся артыкуламі 127, 128, 129 Канстытуцыі, артыкуламі 5, 36, 38, 40, 43 Закона «Аб Канстытуцыйным судзе Рэспублікі Беларусь», Канстытуцыйны суд

 

ВЫРАШЫЎ:

 

1. Прызнаць неадпаведнымі Канстытуцыі і законам Рэспублікі Беларусь пункт 1 Пастановы Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь ад 11 чэрвеня 1993 г. «Аб парадку куплі-продажу кватэр (дамоў) у Рэспубліцы Беларусь і пункты 7, 8, 16 Часовага палажэння аб парадку куплі-продажу кватэр (дамоў), зацверджанага пастановай Савета Mініcтpaў Рэспублікі Беларусь ад 31 жніўня 1993 г. № 589 у частцы, якая прадугледжвае, што:

 

права на набыццё кватэры ва ўласнасць шляхам куплі маюць толькі грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія пастаянна пражываюць на яе тэрыторыі;

 

кватэры могуць быць прададзены толькі грамадзянам, якія пастаянна пражываюць у даным населеным пункце;

 

у выпадках продажу кватэр на аўкцыёнах у горадзе Mінcкy пакупнікамі могуць быць толькі грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія пастаянна пражываюць у горадзе Мінску.

 

Прызнаць гэтыя нормы страціўшымі сілу з моманту прыняцця гэтага заключэння.

 

2. Прапанаваць Вярхоўнаму Савету, Кабінету Мініcтpaў і іншым органам выканаўчай улады прывесці нарматыўныя акты ў адпаведнасць з гэтым заключэннем.

 

3. Апублікаваць гэта заключэнне ў дзесяцідзённы тэрмін у «Народнай газеце», «Звяздзе», а таксама ў «Ведамасцях Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь» і тых выданнях, дзе былі апублікаваны правяраемыя акты Вярхоўнага Савета і Савета Mініcтраў Рэспублікі Беларусь.

 

4. Гэта заключэнне ўступае ў сілу з дня прыняцця, з’яўляецца канчатковым, абскарджанню і апратэставанню не падлягае.

 

 

Старшынствуючы -

Старшыня Канстытуцыйнага суда

Pэcпyблікі Беларусь                                                                                                    В.Г. Ціхіня