Заключэнне Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь
4 ліпеня 1996 г. № З-40/96
Аб адпаведнасці Канстытуцыі і законам Рэспублікі Беларусь Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 снежня 1995 г. № 519 «Аб некаторых пытаннях забеспячэння дзейнасці мясцовых Саветаў дэпутатаў Рэспублікі Беларусь»

Канстытуцыйны суд Рэспублікі Беларусь у саставе старшынствуючага - Старшыні Канстытуцыйнага суда Цlіxіні В.Г., намеснікa Старшыні Суда Фадзеева В.А., суддзяў Васілевіча Р.А., Вашкевіча А.Я., Кенік К.I., Падгрушы В.В., Пастухова М.I., Серады М.М., Чудакова М.П.

 

з удзелам:

 

прадстаўнікоў Старшыні Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, які ўнёс прапанову аб праверцы канстытуцыйнасці нарматыўнага акта: Лазовіка Н.I. - старшыні падкамісіі па мясцоваму caмaкірaвaнню Kaміcіі Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь па дзяржаўнаму будаўніцтву і мясцоваму самaкірaвaнню; Бpoўкі С.В. - галоўнага спецыяліста Экспертна-прававога ўпраўлення сакратарыята Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь;

 

эксперта Ківеля В.Н. - выкладчыка кафедры канстытуцыйнага права Беларускага дзяржаўнага yнівeрcітэта;

 

сведкаў Гурыновіча А.В. і Тарчэўскага Н.Н.,

 

разгледзеў у адкрытым пасяджэнні справу «Аб адпаведнасці Канстытуцыі і законам Рэспублікі Беларусь Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 снежня 1995 г. № 519 «Аб некаторых пытаннях забеспячэння дзейнасці мясцовых Саветаў дэпутатаў Рэспублікі Беларусь».

 

У судовым пасяджэнні прынялі ўдзел: Міранічэнка I.А. - намecнік Старшыні Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь; Камянкоў В.С. - нaмecнік Старшыні Вышэйшага гаспадарчага суда Рэспублікі Беларусь; Сашчэка I.Ф. - нaмecнік Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь; Андрэеў I.С. - першы намеснік мініcтpa юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

 

Справа ўзбуджана Канстытуцыйным судом 5 чэрвеня 1996 г. па прапанове Стapшыні Вярхоўнага Савета дванаццатага склікання М.I. Грыба, якая пазней была пацверджана Старшынёй Вярхоўнага Савета трынаццатага склікання С.Г. Шарэцкім.

 

Праверцы падлягаў Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 снежня 1995 г. № 519 «Аб некаторых пытаннях забеспячэння дзейнасці мясцовых Саветаў дэпутатаў Рэспублікі Беларусь», выдадзены з грыфам «не для друку».

 

Пунктам 1 названага указа ўнесены змяненні і дапаўненні ў пункт 1 Указа ад13 ліпеня 1995 г. № 271 «Аб аплаце працы службовых асоб некаторых дзяржаўных органаў». У адпаведнасці з імі ў пералік службовых асоб, аклады якіх вызначаюцца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, уключаны старшыні мясцовых Саветаў дэпутатаў. 31 снежня 1995 г. Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 528 «Аб удасканаленні аплаты працы некаторых службовых асоб» гэты пункт прызнаны страціўшым сілу, як і указ ад 13 ліпеня 1995 г. № 271 у цэлым. Адначасова гэтым указам уведзены новыя памеры акладаў для шэрага службовых асоб, у тым ліку і для старшынь мясцовых Саветаў дэпутатаў.

 

Пунктам 2 указа ад 26 снежня 1995 г. № 519 мясцовым выканаўчым камітэтам прадпісана забяспечыць вырашэнне неабходных пытанняў арганізацыйна-тэхнічнага абслугоўвання дзейнасці адпаведных Саветаў дэпутатаў і ўтвораных імі органаў. Прадугледжана, што для забеспячэння ўзаемадзеяння мясцовага Савета дэпутатаў абласнога і базавага ўзроўняў з выканаўчым камітэтам, а таксама дзейнасці старшыні Савета ствараецца рабочы апарат Савета ў саставе аднаго спецыяліста і вадзіцеля службовай аўтамашыны. Устаноўлена таксама, што старшыня мясцовага Савета дэпутатаў абласнога і базавага ўзроўняў пры ажыццяўленні сваёй дзейнасці выкарыстоўвае службовы аўтатранспарт на ўмовах, прадугледжаных для намесніка старшыні адпаведнага выканаўчага кaмітэтa.

 

Выслухаўшы прадстаўнікоў бакоў, эксперта, сведак, вывучыўшы іншыя матэрыялы справы, прааналізаваўшы нормы Канстытуцыі і законаў, Канстытуцыйны суд устанавіў наступнае.

 

У адпаведнасці з артыкулам 6 Канстытуцыі дзяржава грунтуецца на прынцыпе падзелу ўладаў: заканадаўчай, выканаўчай і судовай. Дзяржаўныя органы ў межах сваіх паўнамоцтваў самастойныя: яны ўзаемадзейнічаюць паміж сабой, стрымліваюць і ўраўнаважваюць адзін аднаго.

 

Артыкул 7 Канстытуцыі прадугледжвае, што дзяржава, усе яе органы і службовыя асобы звязаны правам, дзейнічаюць у межах Канстытуцыі і прынятых у адпаведнасці з ёй законаў.

 

Згодна з артыкулам 117 Канстытуцыі мясцовае кіраванне і caмaкіpaвaнне ажыццяўляецца грамадзянамі праз мясцовыя Саветы дэпутатаў, выканаўчыя і распарадчыя органы, органы тэрытарыяльнага грамадскага caмaкіpaвання, мясцовыя рэферэндумы, сходы і іншыя формы прамога ўдзелу ў дзяржаўных і грамадскіх справах.

 

Артыкулам 124 Канстытуцыі ўстаноўлена, што кампетэнцыя, парадак стварэння і дзейнасці органаў мясцовага кіравання і самакіравання вызначаюцца законам.

 

Законам «Аб мясцовым кірaвaнні і сaмaкіpaвaнні ў Рэспубліцы Беларусь» да выключнай кампетэнцыі мясцовага Савета аднесены зацвярджэнне структуры Савета і вызначэнне расходаў на яго ўтрыманне. Мясцовыя Саветы дэпутатаў самастойна ўтвараюць свае органы, вызначаюць свае паўнамоцтвы, устанаўліваюць структуру і расходы на іx утрыманне. У прыватнасці, яны вызначаюць памер расходаў на ўтрыманне выканаўчых і распарадчых органаў і органаў мясцовага самакіравання, у тым ліку фонд аплаты працы, зыходзячы са службовых акладаў і ўмоў матэрыяльнага заахвочвання, устаноўленых дзеючым заканадаўствам.

 

Артыкул 30 Закона «Аб бюджэтнай cіcтэме Рэспублікі Беларусь» прадугледжвае, што мясцовыя Саветы дэпутатаў самастойна вызначаюць напрамак выкарыстання сродкаў мясцовых бюджэтаў, за выключэннем перададзеных ім з бюджэту вышэйстаячага ўзроўню фінансавых рэсурсаў, якія маюць мэтавае прызначэнне.

 

У адпаведнасці з артыкулам 30 Закона «Аб Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь» Прэзідэнт выдае ў межах cвaіx паўнамоцтваў на аснове і ў мэтах выканання Канстытуцыі, законаў і пастаноў Вярхоўнага Савета указы і распараджэнні, кантралюе іx выкананне. Пры гатым указы і распараджэнні Прэзідэнта не павінны супярэчыць Канстытуцыі, законам і міжнародна-прававым актам, ратыфікаваным Рэспублікай Беларусь, пастановам Вярхоўнага Савета, не могуць іx дапаўняць ці змяняць.

 

3 улікам вышэйсказанага Канстытуцыйны суд прыйшоў да вываду, што пункт 1 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 снежня 1995 г. № 519 «Аб некаторых пытаннях забеспячэння дзейнасці мясцовых Саветаў дэпутатаў Рэспублікі Беларусь», а таксама Указ ад 31 снежня 1995 г. № 528 «Аб удасканаленні аплаты працы некаторых службовых асоб» у частцы вызначэння Прэзідантам службовых акладаў старшыням мясцовых Саветаў дэпутатаў не адпавядаюць Канстытуцыі і законам Рэспублікі Беларусь.

 

Hі Канстытуцыя. ні законы не прадастаўляюць Прээідэнту такога права. Зыходзячы з прынцыпу падзелу ўладаў, кіpaўнік выканаўчай улады на мае права ўстанаўліваць аклады службовым асобам органаў прадстаўнічай улады. Суд лічыць, што ўказаныя пытанні павінны рэгулявацца на ўзроўні закона.

 

Нельга таксама прызнаць правамерным устанаўленне службовых акладаў старшыням мясцовых Саветаў дэпутатаў рашэннем Прэзідыума Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, як гэта было зроблена яго пастановай ад 25 студзеня 1995 г. «Аб адпаведнасці работы мясцовых Саветаў дэпутатаў у сувязі з падзелам прадстаўнічай і выканаўчай улады». Як адзначалася ў заключэнні Канстытуцыйнага суда ад 14 снежня 1995 г. па справе «Аб адпаведнасці Канстытуцыі Закона Рэспублікі Беларусь «Аб Вярхоўным Савеце Рэспублікі Беларусь», Прэзідыум Вярхоўнага Савета, згодна з артыкулам 89 Канстытуцыі, ствараецца для арганазацыі работы Вярхоўнага Савета і таму не мае права разглядаць пытанні па арганазацыі і забеспячэнню дзейнасці іншых органаў улады.

 

На думку суда, уступае ў супярэчнасць з Канстытуцыяй і законамі Рэспублікі Беларусь пункт 2 указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 снежня 1995 г. № 519 у частцы, якая прадпісвае стварыць рабочы апарат Савета для забеспячэння ўзаемадзеяння мясцовага Савета дэпутатаў абласнога і базавага ўзроўняў з выканаўчым камітэтам. Устанавіўшы такую норму, Прэзідэнт тым самым умяшаўся ў кампетэнцыю мясцовых Саветаў дэпутатаў і пазбавіў іx магчымасці самастойна вырашаць пытанні, аднесеныя законам да іx выключнай кампетэнцыі.

 

Не грунтуецца на законе і прадпісанне гэтага указа Прэзідэнта аб тым, што старшыня мясцовага Савета дэпутатаў пры ажыццяўленні сваёй дзейнасці выкарыстоўвае службовы аўтатранспарт на ўмовах, прадугледжаных для нaмecнікa старшыні адпаведнага выканаўчага камітэта.

 

Частка другая артыкула 9 Закона «Аб мясцовым кіpaвaнні і caмaкіpaвaнні ў Рэспубліцы Беларусь» прадугледжвае, што арганізацыйна-тэхнічнае абслугоўванне дзейнасці мясцовага Савета і створаных ім органаў забяспечваецца выканаўчым камітэтам і апаратам Савета. Суд лічыць, што ўказаныя пытанні павінны вырашацца на аснове ўзаемнай згоды мясцовага Савета і выканаўчага камітэта пры захаванні ўсіх патрабаванняў закона.

 

Мясцовыя выканаўчыя камітэты, рэалізуючы палажэнні правяраемага указа, на практыцы выйшлі за межы cвaіx паўнамоцтваў, прадугледжаных законам, і прынялі рашэнні, якімі ўстанавілі фінансаванне апарату Саветаў дэпутатаў з трох адзінак, ліквідавалі разліковыя рахункі Саветаў і ліквідавалі іx пазабюджэтныя фонды, перавялі на свой баланс маёмасць Саветаў. У выніку мясцовыя Саветы дэпутатаў абласнога і базавага ўзроўняў пазбавіліся магчымасці належным чынам ажыццяўляць свае паўнамоцтвы ў якасці органаў прадстаўнічай улады. Гэта трэба прызнаць парушэннем прынцыпаў мясцовага кіравання і самакіравання, абвешчаных артыкулам 3 Закона «Аб мясцовым кіpaвaнні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь», а іменна: народаўладдзя, законнасці, сацыяльнай справядлавасці, гуманізму, падзелу функцый прадстаўнічай, выканаўчай і судовай уладаў; самастойнасці і незалежнасці мясцовых Саветаў дэпутатаў.

 

Такія дзеянні выканаўчай улады не узгадняюцца таксама і з асноватворнымі прынцыпамі мясцовага самакіравання, абвешчанымі ў Еўрапейскай хартыі аб мясцовым самакіраванні, прынятай Саветам Еўропы, членам якога імкнецца стаць Рэспубліка Беларусь.

 

Суд звяртае ўвагу, што указы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 снежня 1995 г. № 519 і ад 31 снежня 1995 г. № 528 выдадзены з грыфам «не для друку», не апублікаваны і не даведзены да ўсеагульнага ведама іншым прадугледжаным законам спосабам. Гэта супярэчыць артыкулам 7 і 34 Канстытуцыі, артыкулу 30 Закона «Аб Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь» і не ўзгадняецца з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 3 снежня 1994 г. № 252 «Аб парадку апублікавання і ўступлення ў сілу указаў і распараджэнняў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь».

 

Акрамя таго, суд адзначае, што правяраемы указ уступіў у сілу з моманту яго падпісання. У той жа час, згодна з указам ад 3 снежня 1994 г. № 252, указы Прэзідэнта ўступаюць у сілу з моманту іх афіцыйнага апублікавання, за выключэннем тых з іx, якія не маюць нарматыўнага характару.

 

На падставе вышэйсказанага і кіруючыся артыкуламі 127, 128, 129 Канстытуцыі, артыкуламі 5, 6, 11, 36, 38, 40, 43 Закона «Аб Канстытуцыйным судзе Рэспублікі Беларусь», Канстытуцыйны суд

 

ВЫРАШЫЎ:

 

1. Прызнаць неадпаведнымі Канстытуцыі і законам Рэспублікі Беларусь пункт 1, абзацы 3 і 4 пункта 2 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 снежня 1995 г. № 519 «Аб некаторых пытаннях забеспячэння дзейнасці мясцовых Саветаў дэпутатаў Рэспублікі Беларусь», а таксама пункты 1 і 2 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 31 снежня 1995 г. № 528 «Аб удасканаленні аплаты працы некаторых службовых асоб» у частцы вызначэння Прэзідэнтам службовых акладаў старшынь мясцовых Саветаў дэпутатаў.

 

Лічыць гэтыя нормы страціўшымі сілу з дня прыняцця гэтага заключэння.

 

2. Прапанаваць:

Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і мясцовым выканаўчым камітэтам прывесці свае рашэнні ў адпаведнасць з гэтым заключэннем;

 

Вярхоўнаму Савету - разгледзець пытанні, якія вынікаюць з гэтага заключэння.

 

3. Апублікаваць заключэнне ў дзесяцідзённы тэрмін з дня прыняцця ў «Народнай газеце», «Звяздзе», а таксама ў «Ведамасцях Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь».

 

4. Гэта заключэнне ўступае ў сілу з дня прыняцця, з’яўляецца канчатковым, абскарджанню і апратэставанню не падлягае.

 

 

Старшынствуючы -

Старшыня Канстытуцыйнага суда

Pэcпyблікі Беларусь                                                                                                    В.Г. Ціхіня

 

 

 

АСОБНАЯ ДУМКА

намесніка Старшыні Канстытуцыйнага суда Рэспублікі Беларусь Фадзеева В.А. па справе «Аб адпаведнасці Канстытуцыі і законам Рэспублікі Беларусь Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 снежня 1995 г. № 519 «Аб некаторых пытаннях забеспячэння дзейнасці мясцовых Саветаў дэпутатаў Рэспублікі Беларусь»

 

Канстытуцыя і законы Рэспублікі Беларусь не ўтрымліваюць спецыяльнага рэгулявання парадку ўстанаўлення формаў, cіcтэм і памераў аплаты працы работнікаў апаратаў мясцовых Саветаў, у тым ліку і іx старшынь. Згодна з падпунктам 8 пункта 2 арт. 8 і арт. 9 Закона «Аб мясцовым кіpaвaнні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь» мясцовыя Саветы самастойна зацвярджаюць структуру Саветаў і расходы на іx утрыманне, а ў адпаведнасці з падпунктам 4 пункта 1 арт. 36 указанага закона мясцовыя Саветы самастойна ўстанаўліваюць памер расходаў на ўтрыманне выканаўчых і распарадчых органаў і органаў мясцовага самакіравання, у тым ліку фонд аплаты працы, зыходзячы са службовых акладаў і ўмоў матэрыяльнага заахвочвання, устаноўленых дзеючым заканадаўствам. Лічу, што даная норма не азначае права мясцовых Саветаў самастойна вырашаць пытанні, звязаныя з устанаўленнем парадку аплаты працы іx работнікаў.

 

Уяўляецца, што ўказанае пытанне павінна быць вырашана на ўзроўні закона, улічваючы прававы статус і прынцыпы дзейнасці мясцовых прадстаўнічых органаў, замацаваныя ў Канстытуцыі і законах Рэспублікі Беларусь. У сувязі з гэтым згодны з заключэннем Канстытуцыйнага суда па ўказанай справе ў той частцы, што Прэзідыум Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, зыходзячы з яго прававога становішча, вызначанага арт. 89 Канстытуцыі, неправамоцны ўстанаўліваць парадак аплаты працы работнікаў мясцовых Саветаў.

 

Разам з тым не знаходжу падстаў для прызнання неадпаведнымі Канстытуцыі і законам пункта 1 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 снежня 1995 г. № 519 у частцы ўстанаўлення службовых акладаў старшынь мясцовых Саветаў, зыходзячы з наступнага.

 

Згодна з арт. 6 Закона аб Kaбінeце Mініcтpaў ён устанаўлівае мінімальны памер заработнай платы, а таксама формы, сістэмы і памеры аплаты працы работнікаў дзяржаўных бюджэтных устаноў і арганізацый у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі.

 

Артыкулам 83 КЗаП вызначана, што формы, сістэмы і памеры аплаты працы ў вышэйшых дзяржаўных органах Рэспублікі Беларусь устанаўліваюцца законам, а работнікаў іншых дзяржаўных бюджэтных устаноў і арганізацый - у парадку, вызначаемым Кабінетам Mініcтpaў Рэспублікі Беларусь. Мясцовыя Саветы з’ўляюцца юрыдычнымі асобамі і павінны быць аднесены да дзяржаўных бюджэтных устаноў у сэнсе арт. 83 КЗаП.

 

У адпаведнасці з пунктам 26 арт. 100 Канстытуцыі Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы, ускладзеныя на яго Канстытуцыяй і законамі (маюцца на ўвазе паўнамоцтвы, акрамя пералічаных у пунктах 1-25 указанага артыкула).

 

Частка чацвёртая арт. 2 Закона аб Кабінеце Mініcтpaў прадастаўляе Прэзідэнту права вырашаць любыя пытанні, якія знаходзяцца ў веданні Кабінета Mініcтpaў.

 

Такім чынам, Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь, устанаўліваючы службовыя аклады старшынь мясцовых Саветаў, не парушыў, на мой погляд, палажэнняў Канстытуцыі, Законаў Рэспублікі Беларусь аб мясцовым кіpaвaнні і самaкіpaвaнні, аб Прэзідэнце, аб Кабінеце Mініcтpaў, Кодэкса законаў аб працы.

 

З заключэннем суда па абзацу трэцяму і чацвёртаму пункта 2 правяраемага указа згодзен.

 

Haмecнік Старшыні

Канстытуцыйнага суда

Рэспублікі Беларусь

В.А. Фадзееў

4 ліпеня 1996 г.