Рашэнне Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь
22 лістапада 1996 г. № Р-44/96
Аб спыненні вытворчасці па справе "Аб адпаведнасці Канстытуцыі і законам Рэспублікі Беларусь указаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 5 лістапада 1996 года № 455 "Аб парадку ўступлення ў сілу рашэнняў рэспубліканскіх рэферэндумаў аб змяненні і дапаўненні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь" і ад 7 лістапада 1996 года № 459 "Аб забеспячэнні канстытуцыйнага права грамадзян на ўдзел у рэферэндуме"

Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь у складзе старшынствуючага - Старшыні Канстытуцыйнага Суда Ціхіні В.Г., намесніка Старшыні Суда Фадзеева В.А., суддзяў Васілевіча Р.А., Вашкевіча А.Я., Кенік К.I., Пастухова М.I., Падгрушы В.В., Серады М.М., Філіпчык Р.I., Цішкевіча С.I., Чудакова М.П., разгледзеўшы ў судовым пасяджэнні матэрыялы справы,

 

УСТАНАВIЎ:

 

18 лістапада 1996 года Канстытуцыйным Судом па прапанове Камісіі Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь па заканадаўству ўзбуджана вытворчасць па справе "Аб адпаведнасці Канстытуцыі і законам Рэспублікі Беларусь указаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 5 лістапада 1996 года № 455 "Аб парадку ўступлення ў сілу рашэнняў рэспубліканскіх рэферэндумаў аб змяненні і дапаўненні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь" і ад 7 лістапада 1996 года № 459 "Аб забеспячэнні канстытуцыйнага права грамадзян на ўдзел у рэферэндуме".

 

22 лістапада 1996 года Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь выдадзены ўказы № 485 "Аб адмене Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 5 лістапада 1996 года № 455" і № 486 "Аб адмене Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 лістапада 1996 г. № 459".

 

Канстытуцыйны Суд лічыць, што ў сувязі з выданнем гэтых указаў адпалі падставы для разгляду справы па сутнасці.

 

На падставе выкладзенага і кіруючыся артыкулам 22 Рэгламента Канстытуцыйнага Суда, Канстытуцыйны Суд

 

ВЫРАШЫЎ:

 

1. Спыніць вытворчасць па справе "Аб адпаведнасці Канстытуцыі і законам Рэспублікі Беларусь указаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 5 лістапада 1996 года № 455 "Аб парадку ўступлення ў сілу рашэнняў рэспубліканскіх рэферэндумаў аб змяненні і дапаўненні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь" і ад 7 лістапада 1996 года № 459 "Аб забеспячэнні канстытуцыйнага права грамадзян на ўдзел у рэферэндуме".

 

2. Накіраваць копіі гэтага рашэння Камісіі Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь па заканадаўству, Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь (бакам па справе), Старшыні Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, Прэм'ер-міністру Рэспублікі Беларусь, Старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь, Старшыні Вышэйшага Гаспадарчага Суда Рэспублікі Беларусь, Генеральнаму пракурору Рэспублікі Беларусь, Міністру юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

 

 

Старшынствуючы -

Старшыня Канстытуцыйнага Суда

Рэспублікі Беларусь                                                                                                   В.Г. Ціхіня