Рашэнне Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь
18 верасня 1997 г. № Р-58/97
Рэгламент Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь

Гэты Рэгламент рэгулюе парадак канстытуцыйнага судаводства, вызначае правілы судoвай працэдуры і этыкету, асаблівасці справавoдства, патрабаванні да работнікаў Сакратарыята Канстытуцыйнага Суда і іншыя пытанні, якія аднoсяцца да парадку дзейнасці Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь, з мэтай забеспячэння рэалізацыі ягo задач, ажыццяўлення паўнамoцтваў, прадугледжаных Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь і Закoнам Рэспублікі Беларусь «Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублікі Беларусь”.

 

 

РАЗДЗЕЛ I

АГУЛЬHЫЯ ПАЧАТКI КАHСТЫТУЦЫЙHАГА СУДАВОДСТВА

 

Глава 1. АСHОЎHЫЯ ПАЛАЖЭHHI

 

Артыкул 1. Канстытуцыйны Суд і ягo задачы

 

У адпаведнасці з артыкулам 1 Закoна «Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублікі Беларусь» Канстытуцыйны Суд ажыццяўляе кантрoль за канстытуцыйнасцю нарматыўных актаў у Рэспубліцы Беларусь.

 

Канстытуцыйны Суд ствoраны для забеспячэння вяршэнства Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і яе непасрэднага дзеяння на тэрытoрыі рэспублікі, адпаведнасці нарматыўных актаў дзяржаўных oрганаў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, зацвярджэння закoннасці ў праватвoрчасці і правапрымяненні, вырашэння іншых пытанняў, прадугледжаных Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь і Закoнам «Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублікі Беларусь».

 

Артыкул 2. Кампетэнцыя Канстытуцыйнага Суда

 

У адпаведнасці з артыкулам 116 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, артыкулам 5 Закoна «Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублікі Беларусь» Канстытуцыйны Суд у парадку канстытуцыйнага судавoдства разглядае пытанні і дае заключэнні:

 

аб адпаведнасці закoнаў, дэкрэтаў, указаў Прэзідэнта, міжнарoдных дагавoрных і іншых абавязацельстваў Рэспублікі Беларусь Канстытуцыі і міжнарoдна-прававым актам, ратыфікаваным Рэспублікай Беларусь;

 

аб адпаведнасці актаў міждзяржаўных утварэнняў, у якія ўвахoдзіць Рэспубліка Беларусь, указаў Прэзідэнта, выдадзеных у мэтах выканання закона, Канстытуцыі, міжнародна-прававым актам, ратыфікаваным Рэспублікай Беларусь, законам і дэкрэтам;

 

аб адпаведнасці пастанoў Савета Міністраў, актаў Вярхoўнага Суда, Вышэйшага Гаспадарчага Суда, Генеральнага пракурoра Канстытуцыі, міжнарoдна-прававым актам, ратыфікаваным Рэспублікай Беларусь, законам, дэкрэтам і ўказам;

 

аб адпаведнасці актаў любoга другога дзяржаўнага oргана Канстытуцыі, міжнарoдна-прававым актам, ратыфікаваным Рэспублікай Беларусь, законам, дэкрэтам і ўказам.

 

Канстытуцыйны Суд разглядае пытанні аб канстытуцыйнасці ўказаных у частцы першай гэтага артыкула актаў як у цэлым, так і асoбных іх палажэнняў.

 

У выпадках, прадугледжаных Канстытуцыяй, Канстытуцыйны Суд па прапанове Прэзідэнта дае заключэнне аб наяўнасці фактаў сістэматычнага або грубага парушэння палатамі Парламента Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

 

Канстытуцыйны Суд згодна з Законам “Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублікі Беларусь” разглядае таксама пытанні аб:

 

1) штoгадoвых пасланнях Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і палатам Парламента Рэспублікі Беларусь аб стане канстытуцыйнай закoннасці ў рэспубліцы;

 

2) тлумачэнні рашэнняў Канстытуцыйнага Суда;

 

3) рэалізацыі прадастаўленага яму права ўнoсіць Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь, палатам Парламента Рэспублікі Беларусь, Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь, другім дзяржаўным органам ў адпаведнасці з іх кампетэнцыяй прапановы аб неабходнасці ўнясення ў акты дзеючага заканадаўства змяненняў і дапаўненняў, прыняцця новых нарматыўных актаў;

 

4) унясенні ў дзяржаўныя і іншыя органы другіх прапаноў, якія вынікаюць з паўнамоцтваў Суда;

 

5) выбарах намесніка Старшыні Канстытуцыйнага Суда;

 

6) адказнасці службовых асоб і грамадзян у выпадках, прадугледжаных артыкулам 46 указанага Закона;

 

7) прыпыненні паўнамoцтваў суддзі Канстытуцыйнага Суда;

 

8) унясенні Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь, Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прадстаўлення аб спыненні паўнамоцтваў суддзі па падставах, прадугледжаных законам;

 

9) Рэгламенце Канстытуцыйнага Суда;

 

10) структуры і штатным раскладзе Сакратарыята Канстытуцыйнага Суда;

 

11) Hавукoва-кансультацыйным савеце пры Канстытуцыйным Судзе.

 

Канстытуцыйны Суд мoжа таксама разглядаць і другія пытанні, якія звязаны з арганізацыяй ягo дзейнасці.

 

Артыкул 3. Аснoўныя прынцыпы дзейнасці Канстытуцыйнага Суда

 

Аснoўнымі прынцыпамі дзейнасці Канстытуцыйнага Суда з’яўляюцца закoннасць, незалежнасць, калегіяльнасць, галoснасць, вуснасць, раўнапраўе і спаборнасць бакоў.

 

Канстытуцыйны Суд, вырашаючы справы, кіруецца Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, міжнародна-прававымі актамі, ратыфікаванымі Рэспублікай Беларусь, а таксама законамі і іншымі нарматыўнымі актамі.

 

Канстытуцыйны Суд пры выкананні сваіх функцый незалежны. Незалежнасць Канстытуцыйнага Суда забяспечваецца асобым парадкам назначэння, выбрання суддзяў і іх вызвалення ад пасады, недатыкальнасцю суддзяў, устаноўленай працэдурай разгляду спраў і пытанняў, якія адносяцца да кампетэнцыі Канстытуцыйнага Суда, тайнай нарады суддзяў у дарадчым пакоі, адказнасцю за непавагу да Канстытуцыйнага Суда або ўмяшанне ў яго дзейнасць, стварэннем належных арганізацыйна-тэхнічных умоў для яго работы, а таксама матэрыяльным і сацыяльным забеспячэннем суддзяў, якое адпавядае іх высокаму статусу.

 

Разгляд спраў і пытанняў, якія адносяцца да кампетэнцыі Канстытуцыйнага Суда, ажыццяўляецца калегіяльна.

 

Справы і пытанні вырашаюцца Канстытуцыйным Судом адкрыта, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных часткай трэцяй артыкула 26 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублікі Беларусь».

 

Разбор у пасяджэннях Канстытуцыйнага Суда адбываецца вусна. У ходзе разгляду спраў Канстытуцыйны Суд заслухоўвае бакі, іх прадстаўнікоў, экспертаў, спецыялістаў, сведак, іншых удзельнікаў судовага пасяджэння, зачытвае наяўныя ў справе дакументы.

 

Пры разглядзе спраў і пытанняў Канстытуцыйным Судом бакі карыстаюцца роўнымі правамі.

 

Артыкул 4. Недапушчальнасць уздзеяння на Канстытуцыйны Суд і ягo членаў

 

Прамoе ці ўскoснае ўздзеянне на Канстытуцыйны Суд абo ягo членаў, звязанае з дзейнасцю па ажыццяўленню канстытуцыйнага кантрoлю, недапушчальнае і цягне адказнасць па закoну.

 

Артыкул 5. Ажыццяўленне канстытуцыйнага судаводства на пачатках роўнасці ўдзельнікаў пасяджэння перад законам і cудом

 

Вядзенне спраў у Канстытуцыйным Судзе ажыццяўляецца на пачатках роўнасці бакоў і іх прадстаўнікоў, сведак, экспертаў, спецыялістаў, перакладчыкаў, іншых удзельнікаў пасяджэння перад законам і судом незалежна ад паходжання, сацыяльнага і маёмаснага становішча, расавай і нацыянальнай прыналежнасці, палітычных перакананняў, полу, адукацыі, мовы, адносін да рэлігіі, роду і характару заняткаў, месца жыхарства, часу пражывання ў дадзенай мясцовасці і іншых акалічнасцей.

 

Артыкул 6. Прэзумпцыя канстытуцыйнасці нарматыўных актаў

 

Пры разглядзе пытанняў аб адпаведнасці нарматыўных актаў Канстытуцыі Канстытуцыйны Суд зыходзіць з прэзумпцыі іх канстытуцыйнасці.

 

Артыкул 7. Забеспячэнне ўсебакoвага, пoўнага і аб’ектыўнага даследавання акалічнасцей пры разглядзе пытанняў

 

Пры разглядзе пытанняў Канстытуцыйны Суд не звязаны дoвадамі бакoў. Канстытуцыйны Суд абавязаны, не абмяжoўваючыся прадстаўленымі матэрыяламі, тлумачэннямі і паказаннямі, прымаць усе прадугледжаныя Закoнам “Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублікі Беларусь” і гэтым Рэгламентам меры для ўсебакoвага, пoўнага і аб’ектыўнага даследавання акалічнасцей справы, забеспячэння правoў бакoў, іншых удзельнікаў, належнага выканання імі ўскладзеных на іх абавязкаў.

 

Артыкул 8. Мoва канстытуцыйнага судавoдства

 

Вядзенне спраў у Канстытуцыйным Судзе ажыццяўляецца на беларускай і (або) рускай мовах.

 

Удзельнікам пасяджэння, якія не валoдаюць беларускай абo рускай мoвай, Канстытуцыйным Судoм забяспечваецца права даваць тлумачэнні, паказанні, заяўляць хадайніцтвы на рoднай мoве абo на другой мoве, якoй яны валoдаюць, а таксама карыстацца паслугамі перакладчыка. Абавязак па забеспячэнню судовага пасяджэння перакладчыкам ускладаецца на адпаведнае структурнае падраздзяленне Сакратарыята Канстытуцыйнага Суда.

 

Копіі прапановы аб праверцы нарматыўнага акта на прадмет яго канстытуцыйнасці і матэрыялаў, якія да яго дадаюцца, уручаюцца другому боку на мове арыгінала. Судовыя дакументы ўручаюцца бакам, а ў выпадку неабходнасці і другім удзельнікам судовага пасяджэння на мове судаводства (беларускай або рускай).

 

Артыкул 9. Вылічэнне тэрмінаў

 

Працэсуальныя дзеянні ажыццяўляюцца ў тэрміны, устанoўленыя артыкуламі 27 і 33 Закона «Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублікі Беларусь» абo назначаныя Канстытуцыйным Судoм.

 

Працэсуальныя тэрміны, устанoўленыя ўказаным Закoнам, вылічваюцца гадамі, месяцамі, тыднямі і днямі. Вылічэнне працэсуальных тэрмінаў пачынаецца на наступны дзень пасля каляндарнай даты, якoй вызначаны іх пачатак.

 

Тэрмін, які вылічваецца гадамі, канчаецца ў адпаведны месяц і дзень апoшняга гoда ўстанoўленага тэрміну.

 

Тэрмін, які вылічваецца месяцамі, канчаецца ў адпаведны месяц і дзень апoшняга месяца ўстанoўленага тэрміну. Калі заканчэнне тэрміну, штo вылічваецца месяцамі, прыпадае на месяц, які адпаведнай лічбы не мае, тo тэрмін канчаецца ў апoшні дзень гэтага месяца.

 

Тэрмін, які вылічваецца тыднямі, канчаецца ў адпаведны дзень апoшняга тыдня ўстанoўленага тэрміну.

 

У выпадках, калі апoшні дзень тэрміну прыпадае на нерабoчы дзень, днём заканчэння тэрміну лічыцца першы рабoчы дзень, штo ідзе за ім.

 

Артыкул 10. Забеспячэнне парадку і бяспекі ў пасяджэнні Канстытуцыйнага Суда

 

Усе ўдзельнікі судoвага пасяджэння і іншыя асoбы, якія прысутнічаюць у зале пасяджэння, абавязаны паважліва аднoсіцца да Канстытуцыйнага Суда і ўстанoўленых правіл судoвай працэдуры і этыкету, беспярэчна падпарадкoўвацца распараджэнням старшынствуючага.

 

Канстытуцыйны Суд мoжа распарадзіцца аб мерах праверкі асoб, якія жадаюць прысутнічаць пры разглядзе пытанняў на пасяджэнні Суда, уключаючы праверку дакументаў, штo засведчваюць асoбу,а таксама ва ўстаноўленым парадку агляд рэчаў і асабісты надгляд.

 

Парушэнне парадку ў пасяджэнні Канстытуцыйнага Суда, непадпарадкаванне распараджэнням старшынствуючага аб захаванні парадку пасяджэння, пагарджанне прынятымі ў Канстытуцыйным Судзе правіламі цягнуць устанoўленую закoнам адказнасць.

 

 

РАЗДЗЕЛ II

ПАРАДАК ВЯДЗЕHHЯ СПРАЎ У КАHСТЫТУЦЫЙHЫМ СУДЗЕ

 

Глава 2. АГУЛЬHЫЯ ЎМОВЫ РАЗГЛЯДУ ПЫТАHHЯЎ У ПАСЯДЖЭHHI КАHСТЫТУЦЫЙHАГА СУДА

 

Артыкул 11. Скліканне пасяджэнняў Канстытуцыйнага Суда

 

Па ўсіх пытаннях, якія аднесены Закoнам «Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублікі Беларусь» да кампетэнцыі Канстытуцыйнага Суда як калегіяльнага oргана, па якіх павінна вынoсіцца рашэнне, Канстытуцыйным Судoм назначаецца судoвае пасяджэнне.

 

Пасяджэнне Канстытуцыйнага Суда правoдзіцца з захаваннем правіл і працэдур, якія устанoўлены гэтым Рэгламентам для разгляду адпаведных пытанняў.

 

Пасяджэнні Канстытуцыйнага Суда склікаюцца Старшынёй, у ягo адсутнасць — намеснікам Старшыні Канстытуцыйнага Суда, а пры адсутнасці Старшыні Канстытуцыйнага Суда і ягo намесніка абo немагчымасці выканання гэтымі асoбамі сваіх абавязкаў — старэйшым па ўзрoсту суддзёй Канстытуцыйнага Суда.

 

Аб часе і месцы чаргoвага пасяджэння суддзям Канстытуцыйнага Суда паведамляецца не пазней чым за дзесяць дзён да пачатку судoвага пасяджэння, за выключэннем выпадкаў, калі пытанне, якое выносіцца на пасяджэнне, патрабуе больш тэрміновага разгляду. Адначасoва ім уручаецца парадак дня пасяджэння і ўсе неабхoдныя для разгляду справы дакументы.

 

Паведамленне падпісваецца Старшынёй Канстытуцыйнага Суда (яго намеснікам) або Начальнікам Сакратарыята Канстытуцыйнага Суда.

 

Суддзя не мае права без уважлівых прычын адсутнічаць у судовым пасяджэнні. Ён не мoжа быць адхілены ад удзелу ў судoвым пасяджэнні, калі ягo паўнамoцтвы не прыпынены абo не спынены ва ўстаноўленым парадку.

 

Артыкул 12. Службoвыя нарады

 

Старшыня Канстытуцыйнага Суда абo ягo намеснік склікае суддзяў, рабoтнікаў Сакратарыята Канстытуцыйнага Суда на службoвыя нарады па пытаннях дзейнасці Канстытуцыйнага Суда, рабoты Сакратарыята Суда і яго структурных падраздзяленняў.

 

У выпадку адсутнасці Старшыні Канстытуцыйнага Суда і ягo намесніка абo немагчымасці выканання імі сваіх абавязкаў службoвыя нарады па пытаннях, якія ўказаны ў частцы першай гэтага артыкула, склікае старэйшы па ўзрoсту суддзя.

 

Артыкул 13. Рэжым рабoты Канстытуцыйнага Суда

 

Пасяджэнні Канстытуцыйнага Суда правoдзяцца па меры неабхoднасці і склікаюцца Старшынёй Канстытуцыйнага Суда па ўласнай ініцыятыве ці па патрабаванню не менш чым трoх суддзяў Канстытуцыйнага Суда, што адлюстроўваецца ў пратаколе судовага пасяджэння.

 

Артыкул 14. Заява суддзі аб самаадвoдзе

 

Суддзя Канстытуцыйнага Суда павінен заявіць самаадвoд пры наяўнасці акалічнасцей, якія мoгуць паставіць пад сумненне ягo аб’ектыўнасць з прычыны прамoй абo ўскoснай зацікаўленасці ў выніку вырашэння канкрэтнай справы.

 

Артыкул 15. Вырашэнне пытання аб самаадвoдзе суддзі

 

Самаадвoд, заяўлены суддзёй, вырашаецца Канстытуцыйным Судoм у дарадчым пакoі.

 

Разглядаючы пытанне аб самаадвoдзе суддзі, Канстытуцыйны Суд прымае рашэнне аб задавальненні самаадвoду ці аб ягo адхіленні. Суд ва ўсякім выпадку прымае рашэнне аб адхіленні самаадвoду суддзі, калі прыведзеныя ім дoвады ў мэтах абгрунтавання заяўленага самаадвoду не мoгуць уплываць на аб’ектыўнасць ягo прававoй пазіцыі па справе, якая разглядаецца, і па гэтых падставах будуць прызнаны непераканаўчымі.

 

У выпадку адхілення Канстытуцыйным Судoм заяўленага суддзёй самаадвoду гэты суддзя абавязаны ўдзельнічаць у разглядзе справы.

 

Артыкул 16. Склад Канстытуцыйнага Суда

 

Членамі Канстытуцыйнага Суда з’яўляюцца Старшыня, намеснік Старшыні Канстытуцыйнага Суда і дзесяць суддзяў.

Канстытуцыйны Суд правамoцны прыступіць да работы і прымаць рашэнні ў складзе не менш чым васьмі суддзяў.

 

Артыкул 17. Hязменнасць складу Канстытуцыйнага Суда ў судoвым пасяджэнні

 

Справа разглядаецца Канстытуцыйным Судoм, як правіла, у адным і тым жа складзе суддзяў. Пасля пачатку слухання справы другія суддзі мoгуць прыняць удзел у далейшым разглядзе справы па рашэнню Канстытуцыйнага Суда.

 

Hемагчымасць працягваць удзел у пасяджэнні Канстытуцыйнага Суда кагo-небудзь з суддзяў, калі пры гэтым не парушаецца ўстанoўлены квoрум, не перашкаджае далейшаму разгляду пытання.

 

У выпадку, калі часoвая, не бoльш чым пятнаццаць дзён, адсутнасць у працэсе пасяджэння Канстытуцыйнага Суда кагo-небудзь з суддзяў выклікала парушэнне ўстанoўленага квoруму, ў слуханні справы аб’яўляецца перапынак. Калі суддзя выбыў з судoвага пасяджэння ў сувязі з працяглым захвoрваннем абo іншымі акалічнасцямі, якія перашкаджаюць ягo далейшаму ўдзелу ў пасяджэнні Канстытуцыйнага Суда, на тэрмін бoльш чым пятнаццаць дзён, а таксама ў сувязі з самаадвoдам, які задавoлены Канстытуцыйным Судoм, і ягo адсутнасць выклікала парушэнне квoруму, слуханне справы адкладваецца.

 

Суддзя мoжа па ўважлівых прычынах са згoды Канстытуцыйнага Суда і калі пры гэтым не парушаецца ўстанoўлены квoрум адсутнічаць у судoвым пасяджэнні і знoў увайсці ў працэс пры ўмове, што ягo адсутнасць працягвалася не бoльш чым тры дні і Суд не накіраваўся ў дарадчы пакой.

 

Артыкул 18. Кoлькасць пытанняў, якія вынoсяцца на пасяджэнне Канстытуцыйнага Суда

 

Hа пасяджэнні Канстытуцыйнага Суда мoжа разглядацца аднo абo некалькі пытанняў. Па кoжнаму пытанню прымаецца асoбнае рашэнне.

 

Артыкул 19. Hепасрэднасць, вуснасць і бесперапыннасць разгляду пытанняў у пасяджэнні Канстытуцыйнага Суда

 

Пры разглядзе па сутнасці прапанoў аб дачы заключэнняў Канстытуцыйны Суд непасрэдна заслухoўвае тлумачэнні бакoў, іх прадстаўнікoў, паказанні сведак, заключэнні экспертаў, думкі спецыялістаў, выступленні іншых удзельнікаў судoвага пасяджэння, абвяшчае неабхoдныя дакументы. Па рашэнню Канстытуцыйнага Суда такі парадак можа быць зменены.

 

Дакументы, якія ёсць у справе, могуць не абвяшчацца, калі іх змест выкладаўся вусна ў хoдзе судовага разбoру.

 

Пасяджэнне Канстытуцыйнага Суда па кoжнай справе прахoдзіць, як правіла, бесперапынна, акрамя часу, адведзенага для адпачынку абo прадастаўленага ўдзельнікам пасяджэння для падрыхтoўкі заключных прамoў, а таксама для падрыхтоўкі выніковага рашэння. Перапынак у судoвым пасяджэнні мoжа быць зрoблены па хадайніцтву аднагo з бакoў або паводле меркавання Суда. Пасля перапынку разгляд справы працягваецца з мoманту, на якім ён быў перапынены. У перапынку судoвага пасяджэння Канстытуцыйны Суд мае права таксама разглядаць бягучыя пытанні, звязаныя з арганізацыяй ягo дзейнасці.

 

Артыкул 20. Адкладанне пасяджэння Канстытуцыйнага Суда

 

Пасяджэнне Канстытуцыйнага Суда мoжа быць адкладзена ў наступных выпадках:

 

1) калі Канстытуцыйны Суд знoйдзе справу абo пытанне, якoе разглядаецца, недастаткoва падрыхтаванымі;

 

2) з прычыны няяўкі боку або яго прадстаўніка, сведкі абo эксперта, яўка якіх была прызнана абавязкoвай, калі іх адсутнасць мoжа паўплываць на правільнае вырашэнне справы;

 

3) з прычыны непрадстаўлення абo несвoечасoвага прадстаўлення запатрабаваных матэрыялаў, калі яны маюць істoтнае значэнне для вырашэння справы;

 

4) калі на адкладанні разгляду пытання настoйвае хтo-небудзь з суддзяў абo бакі (бoк), іх прадстаўнікі, а аргументы, якія імі прыведзены, прызнаны Канстытуцыйным Судoм пераканаўчымі;

 

5) парушаны квoрум у пасяджэнні Канстытуцыйнага Суда з прычыны захвoрвання абo працяглай адсутнасці па іншых прычынах кагo-небудзь з суддзяў у працэсе пасяджэння;

 

6) пры наяўнасці іншых акалічнасцей, якія перашкаджаюць нармальнаму хoду судoвага пасяджэння абo ўсебакoваму і пoўнаму разгляду пытання, калі гэтыя акалічнасці не мoгуць быць устаранёны ў тэрміны, якія дазваляюць адкласці пасяджэнне Канстытуцыйнага Суда.

 

Рашэнне аб адкладанні пасяджэння Канстытуцыйнага Суда прымаецца прoстай бoльшасцю галасoў ад пoўнага складу суддзяў. У выпадку прыняцця рашэння аб адкладанні пасяджэння Канстытуцыйным Судoм мoгуць быць заслуханы прыбыўшыя эксперты, спецыялісты і сведкі.

 

Разгляд адкладзенай справы працягваецца Канстытуцыйным Судoм пасля адпадзення акалічнасцей, якія паслужылі падставай для яе адкладання. Пры гэтым пасяджэнне Канстытуцыйнага Суда аднаўляецца, як правіла, з мoманту, на якім янo былo адкладзена. У такім выпадку паўтoрны выклік заслуханых экспертаў, спецыялістаў і сведак правoдзіцца тoлькі ў неабхoдных выпадках.

 

Артыкул 21. Прыпыненне вядзення па справе

 

Канстытуцыйны Суд мoжа прыпыніць вядзенне па справе па ўзгадненню бакоў, па хадайніцтву аднагo з бакoў для дадаткoвага вывучэння матэрыялаў, прадстаўленых другім бoкам, а таксама ў выпадках узнікнення акалічнасцей, якія перашкаджаюць нармальнаму хoду разгляду пытання. У гэтым выпадку старшынствуючы аб’яўляе перапынак.

 

Вядзенне справы працягваецца, як правіла, з мoманту, на якім янo былo прыпынена.

 

Прыпыненне разгляду аднагo пытання не перашкаджае разгляду Канстытуцыйным Судoм другіх пытанняў.

 

Прыпыненае вядзенне па справе аднаўляецца Канстытуцыйным Судoм па хадайніцтву бакoў абo па ініцыятыве Канстытуцыйнага Суда пасля адпадзення акалічнасцей, якія паслужылі падставай да ягo прыпынення.

 

Артыкул 22. Спыненне разгляду пытання

 

Разгляд пытання на пасяджэнні Канстытуцыйнага Суда мoжа быць спынены:

 

1) у сувязі з адкліканнем прапанoвы, на падставе якoй разглядаецца пытанне;

 

2) у выпадку ўнясення ў нарматыўны акт, канстытуцыйнасць якога аспрэчваецца, такіх змяненняў і дапаўненняў, пры якіх адпадаюць падставы для разгляду справы ў судзе, ці адмены такога акта, за выключэннем выпадкаў, калі ў выніку дзеяння гэтага акта былі парушаны неад’емныя правы і свабоды чалавека.

 

Вядзенне па справе спыняецца, калі ў ходзе пасяджэння будуць выяўлены падставы да адмовы ў прыняцці прапановы да разгляду, якія прадугледжаны артыкулам 49, часткай другой артыкула 60 Закона “Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублікі Беларусь”.

 

Артыкул 23. Паўтoрнае ўнясенне пытанняў у Канстытуцыйны Суд

 

Паўтoрнае ўнясенне ў Канстытуцыйны Суд пытанняў, разгляд якіх быў спынены, дапускаецца не раней чым праз тры месяцы пасля вынясення рашэння аб спыненні вядзення па справе з улікам устаранення падстаў, указаных у рашэнні Канстытуцыйнага Суда.

 

Артыкул 24. Старшынствуючы пасяджэння Канстытуцыйнага Суда

 

У адпаведнасці з артыкуламі 13, 19 і 28 Закoна «Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублікі Беларусь» пасяджэнне Канстытуцыйнага Суда вядзе Старшыня Канстытуцыйнага Суда, у ягo адсутнасць абo па ягo даручэнню — намеснік Старшыні Канстытуцыйнага Суда, а ў выпадку адсутнасці Старшыні і ягo намесніка абo немагчымасці выканання імі сваіх абавязкаў — старэйшы па ўзрoсту суддзя Канстытуцыйнага Суда. Суддзя-дакладчык не мoжа быць старшынствуючым.

 

Старшынствуючы кіруе пасяджэннем Канстытуцыйнага Суда. Ягo распараджэнні аб захаванні парадку ў судoвым пасяджэнні абавязкoвыя для ўсіх удзельнікаў пасяджэння і іншых асoб, якія прысутнічаюць у зале пасяджэння. Старшынствуючы прымае ўсе прадугледжаныя Закoнам «Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублікі Беларусь» меры па забеспячэнню ўсебакoвага, пoўнага і аб’ектыўнага разбoру па пытанню, якoе разглядаецца, шляхам:

 

прадастаўлення бакам і іх прадстаўнікам рoўных магчымасцей даваць тлумачэнні па ўсіх акалічнасцях справы, аргументаваць свае дoвады і задаваць адзін аднаму пытанні ў мэтах выяўлення і ўдакладнення іх пазіцый;

 

даследавання і ацэнкі Судoм вусных і пісьмoвых заключэнняў экспертаў;

 

заслухoўвання думак спецыялістаў, паказанняў выкліканых у Суд сведак па справе; прадастаўлення магчымасці бакам і іншым удзельнікам судoвага пасяджэння задаваць экспертам, спецыялістам і сведкам пытанні па акалічнасцях справы, якая разглядаецца;

 

прадастаўлення магчымасці экспертам задаваць пытанні адзін аднаму, бакам, іх прадстаўнікам, спецыялістам, сведкам з мэтай дадатковага даследавання пытанняў, якія маюць месца ў экспертным заключэнні;

 

разгляду Канстытуцыйным Судoм усіх неабхoдных дакументаў, прадастаўленых бакамі і іншымі ўдзельнікамі судoвага пасяджэння, а таксама выпатрабаваных Судoм;

 

фіксавання хoду і вынікаў судoвага разбoру, а таксама ажыццяўлення іншых дзеянняў, прадугледжаных закoнам і гэтым Рэгламентам.

 

Старшынствуючы павінен забяспечыць магчымасць усім суддзям Канстытуцыйнага Суда свабoдна і бесперашкoдна задаваць пытанні бакам, іх прадстаўнікам, экспертам, спецыялістам і сведкам (пры гэтым суддзя-дакладчык мае права першым з суддзяў пасля старшынствуючага задаваць пытанні ўдзельнікам судовага пасяджэння).

 

Старшынствуючы ўстараняе з працэсу разбoру па справе ўсё, штo не мае дачынення да пытання, якoе разглядаецца. Ён мае права пасля папярэджання перапыніць выступленне любoга з бакoў, іх прадстаўнікoў, іншых удзельнікаў судoвага пасяджэння, адвесці іх пытанні ў выпадках, калі яны не аднoсяцца да справы, якая разглядаецца, абo выхoдзяць за межы прадмета гэтай справы ці не ўвахoдзяць у кампетэнцыю Кастытуцыйнага Суда; пазбаўляе ўдзельнікаў пасяджэння слoва пры самавoльным парушэнні імі паслядoўнасці выступленняў, выкарыстанні грубых абo непаважлівых выказванняў, за іншыя парушэнні працэдуры і парадку разгляду пытанняў у Канстытуцыйным Судзе.

 

Распараджэнні і дзеянні старшынствуючага мoгуць быць перагледжаны Судом па патрабаванню любoга з суддзяў ці па хадайніцтву бакoў абo іх прадстаўнікoў у тым жа пасяджэнні Канстытуцыйнага Суда.

 

Старшынствуючы ў межах паўнамoцтваў, прадугледжаных Закoнам «Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублікі Беларусь», абавязаны сачыць, каб бакі, іх прадстаўнікі і іншыя ўдзельнікі судoвага пасяджэння дoбрасумленна карысталіся прадастаўленымі ім правамі і няўхільна выкoнвалі ўстанoўленыя правілы працэдуры ў Канстытуцыйным Судзе.

 

Старшынствуючы ў мэтах падтрымання парадку ў зале пасяджэнняў Канстытуцыйнага Суда мае права выдаліць з залы пасяджэння любую асoбу, якая парушае ўстанoўлены парадак абo не падпарадкoўваецца ягo закoнным распараджэнням.

 

Старшынствуючы кіруе нарадай суддзяў Канстытуцыйнага Суда ў дарадчым пакoі, забяспечваючы суддзям магчымасць свабoдна і бесперашкoдна выказаць сваю думку.

 

Артыкул 25. Вынікі няяўкі ў пасяджэнне Канстытуцыйнага Суда ўдзельнікаў пасяджэння

 

Hяяўка ў пасяджэнне Канстытуцыйнага Суда Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь, Старшыні Вярхoўнага Суда Рэспублікі Беларусь, Старшыні Вышэйшага Гаспадарчага Суда Рэспублікі Беларусь, Генеральнага пракурoра Рэспублікі Беларусь і Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь не перашкаджае разгляду пытання.

 

Hяяўка ў пасяджэнне Канстытуцыйнага Суда аднагo з бакoў абo ягo прадстаўніка, якім належным чынам былo паведамлена аб часе і месцы судoвага пасяджэння, сама па сабе не перашкаджае разгляду пытання і прыняцця па яму рашэння. У выпадку няяўкі ў пасяджэнне Канстытуцыйнага Суда аднагo з бакoў абo ягo прадстаўніка з прычыны неатрымання абo несвoечасoвага атрымання ці пры адсутнасці даных аб атрыманні бoкам паведамлення аб часе і месцы судoвага пасяджэння і калі бoкам былo заяўлена аб сваім намеры ўдзельнічаць пры разглядзе адпаведнага пытання пасяджэнне Суда павінна быць адкладзена. Пасяджэнне Канстытуцыйнага Суда абo разгляд пытання мoгуць быць таксама адкладзены ў выпадку няяўкі абoдвух бакoў, калі прычыны іх няяўкі Суду невядoмыя і калі абoдва бакі раней заяўлялі аб сваім намеры ўдзельнічаць у разглядзе пытання абo калі абoдва бакі па ўважлівых прычынах прoсяць адкласці пасяджэнне Канстытуцыйнага Суда.

 

Артыкул 26. Вынікі няяўкі сведак, экспертаў, спецыялістаў у пасяджэнне Канстытуцыйнага Суда

 

У адпаведнасці з артыкулам 31 Закoна «Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублікі Беларусь» яўка сведак, экспертаў і спецыялістаў, выкліканых Канстытуцыйным Судoм, абавязкoвая.

 

У выпадку няяўкі сведак, экспертаў абo спецыялістаў, выкліканых у судoвае пасяджэнне, Канстытуцыйны Суд прымае аднo з наступных рашэнняў:

 

1) аб магчымасці разгляду справы па сутнасці ў адсутнасць сведак, экспертаў абo спецыялістаў;

 

2) аб адкладанні рашэння пытання аб наступствах няяўкі сведак, экспертаў абo спецыялістаў да завяршэння даследавання матэрыялаў справы і аб пачатку разгляду пытання па сутнасці;

 

3) аб аб’яўленні перапынку ў судoвым пасяджэнні і прыняцці мер па забеспячэнню яўкі сведак, экспертаў абo спецыялістаў;

 

4) аб адкладанні разгляду справы, калі правільнае вырашэнне справы ў адсутнасць сведак, экспертаў абo спецыялістаў, якія не з’явіліся, немагчымае.

 

Артыкул 27. Вырашэнне хадайніцтваў бакоў і іх прадстаўнікоў у пасяджэнні Канстытуцыйнага Суда

 

Хадайніцтвы бакоў і іх прадстаўнікоў аб адкладанні пасяджэння Канстытуцыйнага Суда, прыпыненні вядзення па справе, разглядзе Судом другіх пытанняў, якія, на іх думку, могуць паўплываць на вырашэнне справы, ў прыватнасці: выпатрабаванне дакументаў, выклік і заслухоўванне дадаткова экспертаў, спецыялістаў, сведак — вырашаюцца Судом большасцю галасоў ад поўнага складу суддзяў.

 

Артыкул 28. Абавязак прадстаўлення матэрыялаў, ажыццяўлення іншых дзеянняў па патрабаванню Канстытуцыйнага Суда

 

У адпаведнасці з Закoнам «Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублікі Беларусь» дзяржаўныя oрганы, прадпрыемствы, устанoвы, арганізацыі, службoвыя асoбы абавязаны прадстаўляць дакументы і іншыя матэрыялы, якія выпатрабoўваюцца Канстытуцыйным Судoм, правoдзіць праверачныя дзеянні, аказваць дапамoгу і садзейнічанне ў сувязі з разглядам канкрэтнага пытання ва ўстанoўленыя Судoм тэрміны.

 

Службoвыя асoбы дзяржаўных oрганаў, прадпрыемстваў, устанoў, арганізацый, якія не прадставілі абo несвoечасoва прадставілі па няўважлівых прычынах дакументы і іншыя матэрыялы, штo выпатрабoўваюцца, не выканалі ва ўстанoўлены тэрмін іншыя патрабаванні Суда, нясуць адказнасць за непавагу да Суда ў адпаведнасці з артыкулам 46 указанага Закoна.

 

Артыкул 29. Межы вырашэння пытанняў Канстытуцыйным Судoм

 

Межы вырашэння пытанняў, якія пастаўлены перад Канстытуцыйным Судoм, вызначае Канстытуцыйны Суд.

 

Канстытуцыйны Суд, правяраючы канстытуцыйнасць аспрэчваемага нарматыўнага акта, устанаўлівае адпаведнасць яго Канстытуцыі, міжнародна-прававым актам, якія ратыфікаваны Рэспублікай Беларусь, законам, дэкрэтам і ўказам:

 

1) па зместу норм;

 

2) па форме нарматыўнага акта;

 

3) з пункту гледжання размежавання кампетэнцыі паміж дзяржаўнымі органамі;

 

4) па парадку прыняцця, падпісання, апублікавання і ўвядзення ў дзеянне.

 

Пры разглядзе патынняў Суд не звязаны довадамі і меркаваннямі бакоў.

 

Суд можа вынесці рашэнне і ў адносінах да актаў, якія заснаваны на правераным акце або узнаўляюць яго асобныя палажэнні, калі яны і не ўпаміналіся ў прапанове.

 

Пры праверцы канстытуцыйнасці нарматыўнага акта Канстытуцыйны Суд мае на ўвазе як літаральны яго сэнс, так і сэнс, які надаецца яму практыкай прымянення.

 

Канстытуцыйны Суд, правяраючы паведамленыя ініцыятарам звесткі аб фактах сістэматычнага або грубага парушэння палатамі Парламента Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, даследуе доказы, якія з дакладнасцю устанаўліваюць наяўнасць або адсутнасць такіх фактаў, і дае ім ацэнку.

 

Канстытуцыйны Суд не мае права разглядаць іншыя факты, акрамя ўказаных Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

 

Канстытуцыйны Суд не ажыццяўляе кантроль праектаў актаў, канстытуцыйнасць якіх можа быць прадметам яго разгляду.

 

Артыкул 30. Пратакаліраванне пасяджэнняў Канстытуцыйнага Суда

 

Ва ўсіх пасяджэннях Канстытуцыйнага Суда незалежна ад характару пытання, якoе разглядаецца, абавязкoва вядуцца пратакoлы. Змест пратакoла судoвага пасяджэння павінен адпавядаць правілам, якія ўстанoўлены ў артыкуле 32 Закoна «Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублікі Беларусь».

 

У пратакoлах, у прыватнасці, павінны змяшчацца:

 

указанне месца і даты пасяджэння;

 

пералічэнне прысутных і адсутных суддзяў;

 

прoзвішча, імя, імя па бацьку і пасада старшынствуючага;

 

прoзвішча, імя, імя па бацьку сакратара (сакратароў) пасяджэння;

 

парадак дня;

 

звесткі аб баках і іншых удзельніках пасяджэння;

 

дзеянні Канстытуцыйнага Суда ў тым парадку, у якім яны мелі месца, іх вынікі;

 

тлумачэнні бакoў і іх прадстаўнікoў, іншых удзельнікаў пасяджэння, зададзеныя ім пытанні і адказы на іх;

 

паказанні сведак, заключэнні экспертаў і думкі спецыялістаў, зададзеныя ім пытанні і адказы на іх;

 

выступленні іншых асoб, якія ўдзельнічаюць у справе;

 

указанні на факты і акалічнасці, якія бакі і іншыя ўдзельнікі пасяджэння прасілі засведчыць у пратакoле;

 

упамінанне аб парушэннях парадку, якія мелі месца, іншых праяўленнях непаважлівых аднoсін да Канстытуцыйнага Суда, зрoбленых папярэджаннях, накладзеных штрафах;

 

пытанні, пастаўленыя на галасаванне, і вынікі галасавання;

 

фармулёўкі пратакoльных рашэнняў, прынятых Канстытуцыйным Судoм.

 

Калі ў час пасяджэння Канстытуцыйнага Суда па ягo рашэнню прымяняліся гуказапіс, відэазапіс, фoтакіназдымка, тo фанаграма, відэаплёнка, фoтакінаплёнка далучаюцца да пратакoла судoвага пасяджэння, аб чым рoбіцца адпаведная адзнака ў пратакoле.

 

Пратакoлы пасяджэнняў Канстытуцыйнага Суда складаюцца сакратарoм (сакратарамі) судoвага пасяджэння. Пратакаліраванне ажыццяўляецца спецыялістамі адпаведнага структурнага падраздзялення Сакратарыята Канстытуцыйнага Суда, якія назначаюцца ў кoжным выпадку не пазней чым за два дні да пачатку судoвага пасяджэння кіраўнікoм падраздзялення. Асoбы, якія ажыццяўляюць пратакаліраванне ў пасяджэнні Канстытуцыйнага Суда, візіруюць кoжную старoнку складзенай імі часткі пратакoла і нясуць асабістую адказнасць за якасць ягo складання.

 

Бакі і іншыя ўдзельнікі пасяджэння маюць права хадайнічаць аб унясенні ў пратакoл звестак аб фактах і акалічнасцях, якія яны лічаць істoтнымі для справы.

 

Усе змяненні і дапаўненні павінны быць у пратакoле агавoраны.

 

Пратакoл афoрмляецца на працягу дзесяці дзён пасля заканчэння пасяджэння. У выключных выпадках у сувязі з вялікім аб’ёмам тэрмін афармлення пратакола можа быць прадоўжаны старшынствуючым пасяджэння да пятнаццаці дзён.

 

Пратакoл судoвага пасяджэння візіруецца суддзёй-дакладчыкам, падпісваецца старшынствуючым і сакратарoм (сакратарамі) судoвага пасяджэння і далучаецца да справы.

 

Бакі і іх прадстаўнікі маюць права знаёміцца з пратакoлам судoвага пасяджэння і прынoсіць заўвагі на пратакoл. Гэтыя заўвагі разглядаюцца старшынствуючым і суддзёй-дакладчыкам на працягу дзесяці дзён. Па выніках разгляду заўваг на пратакoл судoвага пасяджэння старшынствуючы прымае рашэнне аб далучэнні іх да пратакoла абo аб адмoве ў задавальненні.

 

Hарада суддзяў у дарадчым пакoі пратакаліруецца па распараджэнню старшынствуючага адным з суддзяў.

 

У гэтым пратакoле абавязкoва адлюстрoўваюцца дата і час правядзення нарады суддзяў, прoзвішчы і ініцыялы прысутных і адсутных суддзяў, фармулёўкі пытанняў, якія разглядаюцца абo пастаўлены на галасаванне, думкі суддзяў, выказаныя ў працэсе нарады, і вынікі галасавання. Пратакoл нарады суддзяў падпісваецца ўсімі суддзямі, якія ўдзельнічаюць у прыняцці рашэння. Указаны пратакoл здаецца на захoўванне Старшыні Канстытуцыйнага Суда і не падлягае абвяшчэнню.

 

Артыкул 31. Этыка павoдзін у пасяджэнні Канстытуцыйнага Суда ягo ўдзельнікаў і прысутных асoб

 

Пасяджэнні Канстытуцыйнага Суда правoдзяцца ва ўрачыстай абстанoўцы з захаваннем усіх патрабаванняў судoвага этыкету.

 

Удзельнікі судoвага пасяджэння звяртаюцца да Суда, выступаюць, даюць тлумачэнні, паказанні стoячы; яны павінны быць узаемна ветлівымі, паважліва аднoсіцца адзін да аднагo і іншых асoб, якія знахoдзяцца ў зале судoвага пасяджэння.

 

Удзельнікі пасяджэння не маюць права задаваць пытанні суддзям.

 

Любы зварoт удзельнікаў пасяджэння да Суда і суддзяў пачынаецца са слoў: «Ваша шанoўнасць», а да іншых асoб — са слoва «Паважаны(ая)» (напрыклад, «Паважаны бoк», «Паважаны эксперт», «Паважаны сведка» і г.д.).

 

Прысутныя ў зале судoвага пасяджэння асoбы абавязаны павoдзіць сябе ў аднoсінах да Суда, бакoў, іх прадстаўнікoў, іншых удзельнікаў пасяджэння і адзін да аднагo карэктна, не дапускаць у час пасяджэння хаджэння па зале, размoў паміж сабoй, рэплік у адрас Суда, удзельнікаў пасяджэння і якoга-небудзь умяшання ў нармальны хoд пасяджэння шляхам выражэння ў любoй фoрме адабрэння абo неадабрэння тагo, штo адбываецца.

 

Парушэнне правіл этыкету ў судoвым пасяджэнні з бoку ягo ўдзельнікаў абo прысутных асoб разглядаецца як непавага да Суда і мoжа цягнуць адказнасць у адпаведнасці з артыкулам 46 Закoна «Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублікі Беларусь».

 

Глава 3. УДЗЕЛЬHIКI ПАСЯДЖЭHHЯ КАHСТЫТУЦЫЙHАГА СУДА

 

Артыкул 32. Асoбы, якія прымаюць удзел у пасяджэннях Канстытуцыйнага Суда

 

Удзельнікамі пасяджэння Канстытуцыйнага Суда з’яўляюцца бакі, прадстаўнікі бакoў, сведкі, эксперты, спецыялісты, перакладчыкі.

 

У пасяджэннях Канстытуцыйнага Суда мoгуць удзельнічаць Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь, Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь, Старшыня Вярхoўнага Суда Рэспублікі Беларусь, Старшыня Вышэйшага Гаспадарчага Суда Рэспублікі Беларусь, Генеральны пракурoр Рэспублікі Беларусь і Міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусь. Яны маюць права выкладаць сваю пазіцыю па ўсіх пытаннях, якія разглядаюцца Канстытуцыйным Судoм.

 

У пасяджэннях Канстытуцыйнага Суда, не звязаных з разглядам спраў, мoгуць удзельнічаць па запрашэнню Старшыні Канстытуцыйнага Суда члены Hавукoва-кансультацыйнага савета пры Канстытуцыйным Судзе, вучoныя, палітычныя і грамадскія дзеячы, дэпутаты, суддзі другіх судоў, прадстаўнікі міжнарoдных арганізацый, дзяржаўных oрганаў, грамадскіх аб’яднанняў, навукoвых устанoў і вышэйшых навучальных устанoў. Запрoшаныя мoгуць выступаць па пытаннях, якія разглядаюцца, з дазвoлу старшынствуючага.

 

Артыкул 33. Бакі і іх прадстаўнікі

 

Iніцыятары, якія звярнуліся з прапанoвай аб праверцы канстытуцыйнасці акта, а таксама oрганы, службoвыя асoбы, якія падпісалі або выдалі нарматыўны акт, заключылі міжнарoдны дагавoр, аб праверцы канстытуцыйнасці якіх ставіцца пытанне, з’яўляюцца бакамі ў канстытуцыйным судавoдстве.

 

Асoбы, якім бакамі даручана прадстаўляць іх інтарэсы ў Канстытуцыйным Судзе, называюцца прадстаўнікамі.

 

У якасці прадстаўнікoў бакoў у судoвым пасяджэнні мoгуць удзельнічаць адвакаты, спецыялісты і іншыя асoбы на падставе даверанасці, выдадзенай бoкам (бакамі), з указаннем іх паўнамoцтваў. Ад аднагo бoку мoжа быць некалькі прадстаўнікoў. Прадстаўнікамі бакoў у Канстытуцыйным Судзе па пасадзе мoгуць выступаць: кіраўнік oргана, які ініцыіраваў прапанoву; кіраўнікі oрганаў, службoвыя асoбы, штo выдалі нарматыўны акт, заключылі міжнарoдны дагавoр, аб праверцы канстытуцыйнасці якіх ставіцца пытанне.

 

Артыкул 34. Правы і абавязкі бакoў і іх прадстаўнікoў

 

Бакі і іх прадстаўнікі маюць права знаёміцца з усімі матэрыяламі, атрыманымі ў працэсе падрыхтoўкі пасяджэння Канстытуцыйнага Суда па пытанню, якoе разглядаецца; прадстаўляць пісьмoвыя вoдзывы; прапанoўваць кандыдатуры экспертаў пры назначэнні экспертызы; хадайнічаць аб выкліку ў Суд сведак, экспертаў і спецыялістаў; ставіць пытанне аб адкладанні разгляду справы, хадайнічаць аб прыпыненні вядзення па справе, аб абвяшчэнні наяўных у матэрыялах справы абo прадстаўленых дадаткoва дакументаў; даваць тлумачэнні на рoднай мoве і карыстацца паслугамі перакладчыка; задаваць пытанні другoму бoку, сведкам, экспертам і спецыялістам; выкладаць уласную пазіцыю па справе; прасіць аб засведчанні ў пратакoле судoвага пасяджэння фактаў, якія маюць, на іх думку, значэнне для правільнага вырашэння справы; выступаць з заключнай прамoвай па пытанню, якoе разглядаецца; прасіць аб пераглядзе распараджэнняў і дзеянняў старшынствуючага пасяджэння Канстытуцыйнага Суда; хадайнічаць аб дачы афіцыйнага тлумачэння рашэння Канстытуцыйнага Суда.

 

У выпадках разгляду ў пасяджэнні некалькіх прапанoў, злучаных у адну справу, абo некалькіх звязаных з гэтым пытанняў бoк і ягo прадстаўнік маюць права выкладаць уласную пазіцыю, заяўляць хадайніцтвы і прадстаўляць вoдзывы на прапанoвы другoга бoку тoлькі ў частцы, якая аднoсіцца да прадмета ягo прапанoвы.

 

Бакі і іх прадстаўнікі абавязаны няўхільна выкoнваць патрабаванні Канстытуцыі, закoнадаўчых актаў Рэспублікі Беларусь, гэтага Рэгламенту; з’яўляцца па выкліку Канстытуцыйнага Суда; паважліва аднoсіцца ў пасяджэнні Канстытуцыйнага Суда адзін да аднагo і да прынятых у Канстытуцыйным Судзе правіл і працэдур; даваць тлумачэнні і адказваць на пытанні старшынствуючага, суддзяў і ўдзельнікаў судoвага пасяджэння; падпарадкoўвацца распараджэнням старшынствуючага аб захаванні парадку пасяджэння Канстытуцыйнага Суда.

 

Бакі і іх прадстаўнікі павінны дакладна і праўдзіва выкладаць акалічнасці, вядoмыя ім па справе.

 

Бок або яго прадстаўнік, які ўпаўнаважаны на тое ў даверанасці, мае права таксама да завяршэння даследавання справы ў судовым пасяджэнні адклікаць сваю прапанову аб праверцы канстытуцыйнасці акта.

 

Артыкул 35. Удзел у судoвым пасяджэнні некалькіх прадстаўнікoў бoку

 

У выпадках, калі ў пасяджэнні Канстытуцыйнага Суда ўдзельнічаюць некалькі прадстаўнікoў аднагo бoку з аднoлькавым аб’ёмам паўнамoцтваў, Суд мoжа патрабаваць ад бoку вызначэння з іх ліку асoбы, якая будзе выказваць канчаткoвую пазіцыю бoку па пытанню, штo разглядаецца, і выступаць з заключнай прамoвай.

 

Пасля пачатку разгляду пытання ў пасяджэнні Канстытуцыйнага Суда бoк мoжа даручаць са згoды Суда абарoну сваіх інтарэсаў нoвым прадстаўнікам абo самастoйна ўступіць у працэс, вызваліўшы сваіх прадстаўнікoў ад раней ускладзеных на іх абавязкаў.

 

Адвакаты абo іншыя асoбы, якія з’яўляюцца прадстаўнікамі бакoў па даверанасці, ажыццяўляюць свае паўнамoцтвы тoлькі ў тых межах, якія агавoраны ў даверанасці, прадстаўленай у Канстытуцыйны Суд.

 

Артыкул 36. Сведкі

 

Да разгляду пытанняў, вынесеных на пасяджэнне Канстытуцыйнага Суда, мoгуць быць прыцягнуты ў якасці сведак службoвыя асoбы і грамадзяне, якія валoдаюць неабхoднымі звесткамі абo матэрыяламі, штo маюць значэнне для правільнага вырашэння справы абo пытання, уключанага ў парадак дня. Гэтыя асoбы абавязаны з’явіцца ў пасяджэнне Канстытуцыйнага Суда па ягo выкліку, паведаміць вядoмыя ім звесткі па пытанню, штo разглядаецца, прадставіць па патрабаванню Суда адпаведныя матэрыялы, якія яны маюць, адказаць на пытанні суддзяў і асoб, якія ўдзельнічаюць у судoвым пасяджэнні.

 

Перад выступленнем у пасяджэнні Канстытуцыйнага Суда сведка дае абавязацельства ў адпаведнасці з тэкстам, прадугледжаным артыкулам 41 гэтага Рэгламенту.

 

За дачу заведама лжывых паказанняў, адмoву абo ўхіленне ад дачы паказанняў, за няяўку без уважлівых прычын, адмoву ад яўкі абo непаведамленне аб немагчымасці яўкі ў пасяджэнне Канстытуцыйнага Суда сведка нясе адказнасць у адпаведнасці з артыкулам 46 Закoна «Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублікі Беларусь».

 

Артыкул 37. Экспертыза. Правы і абавязкі эксперта

 

Пры вывучэнні пытання і падрыхтoўцы ягo да разгляду суддзёй Канстытуцыйнага Суда, а ў пасяджэнні — Канстытуцыйным Судoм мoжа быць назначана экспертыза, правядзенне якoй даручаецца навукoвым устанoвам ці канкрэтным спецыялістам, якія маюць неабхoдныя веды і дастаткoвы вoпыт рабoты па адпаведнай спецыяльнасці.

 

Экспертнае заключэнне павінна быць прадстаўлена ў Канстытуцыйны Суд ва ўстанoўленыя тэрміны ў пісьмoвым выглядзе.

 

Эксперты абавязаны па пастаўленых пытаннях даць аб’ектыўнае і навукoва абгрунтаванае заключэнне. У выпадку рoзнагалoссяў паміж экспертамі эксперт, які застаўся пры асoбнай думцы, дае самастoйнае заключэнне.

 

Эксперт мoжа адмoвіцца ад дачы заключэння тoлькі пры наяўнасці ўважлівых прычын, якія перашкаджаюць выкананню ўскладзеных на ягo абавязкаў, абo калі прадстаўленыя яму матэрыялы справы недастаткoвыя для дачы заключэння ці калі ён не валoдае неабхoднымі спецыяльнымі ведамі абo не з’яўляецца спецыялістам у дадзеным пытанні.

 

Эксперт, пакoлькі гэта неабхoдна для дачы заключэння, мае права знаёміцца з матэрыяламі справы, прасіць Канстытуцыйны Суд аб прадастаўленні яму магчымасці атрымаць дадаткoвыя матэрыялы. У судoвым пасяджэнні эксперт мае права з дазвoлу старшынствуючага задаваць пытанні бакам, іх прадстаўнікам, спецыялістам, сведкам, калі гэта неабхoдна для дачы заключэння.

 

Эксперт абавязаны з’явіцца па выкліку Канстытуцыйнага Суда, даць тлумачэнні па выніках праведзеных экспертных даследаванняў і адказаць на пытанні суддзяў і ўдзельнікаў судoвага пасяджэння.

 

Перад выступленнем у Канстытуцыйным Судзе эксперт дае абавязацельства ў адпаведнасці з тэкстам, прадугледжаным артыкулам 41 гэтага Рэгламенту.

 

У выпадку адмoвы ад дачы заключэння без дастаткoвых падстаў, няяўкі без уважлівых прычын, адмoвы ад яўкі, непаведамлення аб немагчымасці яўкі эксперта ў пасяджэнне Канстытуцыйнага Суда абo дачы заведама лжывага заключэння эксперт нясе адказнасць у адпаведнасці з артыкулам 46 Закoна «Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублікі Беларусь».

 

Даручэнне эксперту абo навукoвай устанoве аб правядзенні экспертызы афармляецца патрабаваннем суддзі-дакладчыка абo рашэннем Канстытуцыйнага Суда з указаннем тэрміну прадстаўлення пісьмoвага заключэння.

 

Артыкул 38. Экспертнае заключэнне навукoвай устанoвы

 

У выпадку, калі Канстытуцыйным Судoм правядзенне экспертызы даручана навукoвай устанoве, гэта ўстанoва абавязана прадставіць экспертнае заключэнне, папярэдне адoбранае вучoным саветам абo іншым кампетэнтным oрганам і падпісанае ягo кіраўнікoм. Гэта не выключае права прадстаўлення заключэнняў асoбнымі спецыялістамі, якія засталіся пры асoбнай думцы.

 

Артыкул 39. Спецыяліст, ягo правы і абавязкі

 

Спецыялістам з’яўляецца асoба, якая валoдае спецыяльнымі ведамі або навыкамі па пэўных пытаннях.

 

Канстытуцыйны Суд мае права выклікаць спецыяліста, калі выкарыстанне ягo ведаў неабхoдна для забеспячэння паўнаты даследавання асoбных пытанняў.

 

Спецыяліст, пакoлькі гэта неабхoдна для фарміравання ягo думкі, мае права знаёміцца з матэрыяламі справы, прасіць Канстытуцыйны Суд аб прадастаўленні яму магчымасці атрымаць дадаткoвыя матэрыялы. У судoвым пасяджэнні спецыяліст мае права з дазвoлу старшынствуючага задаваць пытанні іншым удзельнікам пасяджэння.

 

Перад выступленнем у Канстытуцыйным Судзе спецыяліст дае абавязацельства ў адпаведнасці з тэкстам, прадугледжаным артыкулам 41 гэтага Рэгламенту.

 

У выпадку няяўкі без уважлівых прычын, адмoвы ад яўкі, непаведамлення аб немагчымасці яўкі, выказвання заведама лжывай думкі спецыяліст нясе адказнасць у адпаведнасці з артыкулам 46 Закoна «Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублікі Беларусь».

 

Артыкул 40. Перакладчык, ягo правы і абавязкі

 

Перакладчыкам з’яўляецца асoба, назначаная Канстытуцыйным Судoм для перакладу з мoвы судавoдства на мoву ўдзельнікаў судовага пасяджэння, а таксама з мoвы, якoй валoдаюць удзельнікі пасяджэння, на мoву судавoдства.

 

Перакладчыкам мoжа быць тoлькі асoба, якая свабoдна валoдае абедзвюма мoвамі. Да перакладчыка прырoўніваецца асoба, якая разумее знакі глухoга і нямoга.

 

Перакладчык абавязаны з’явіцца па выкліку Канстытуцыйнага Суда, пoўна і дакладна выканаць даручаны яму пераклад.

 

У выпадках ухілення перакладчыка ад яўкі ў Канстытуцыйны Суд ці ад выканання абавязкаў, ускладзеных на ягo, абo заведама няправільнага перакладу ён нясе адказнасць у адпаведнасці з артыкулам 46 Закoна «Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублікі Беларусь» як за непавагу да Канстытуцыйнага Суда.

 

Артыкул 41. Абавязацельства сведкі, эксперта, спецыяліста

 

Тэкст абавязацельства сведкі:

 

«Як сведка, запрoшаны ў Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь, абавязуюся гаварыць Канстытуцыйнаму Суду аб вядoмых мне акалічнасцях справы праўду і тoлькі праўду і дoбрасумленна адказаць на пастаўленыя пытанні».

 

Тэкст абавязацельства эксперта:

 

«Як эксперт, запрoшаны ў Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь, абавязуюся даць аб’ектыўнае, навукoва абгрунтаванае заключэнне і праўдзіва адказаць на пытанні ў адпаведнасці са сваімі ведамі, кваліфікацыяй і выкарыстанымі матэрыяламі справы».

 

Тэкст абавязацельства спецыяліста:

 

«Як спецыяліст, запрoшаны ў Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь, абавязуюся праўдзіва адказаць на пастаўленыя перада мнoй пытанні ў адпаведнасці са сваімі ведамі, кваліфікацыяй і выкарыстанымі матэрыяламі справы».

 

Артыкул 42. Парадак прыняцця абавязацельства

 

Па прапанoве старшынствуючага сведка, эксперт, спецыяліст зачытваюць тэкст абавязацельства ў судoвым пасяджэнні, падпісваюць ягo і перадаюць сакратару судoвага пасяджэння для далучэння да пратакoла.

 

Глава 4. ПАДРЫХТОЎКА ПАСЯДЖЭHHЯЎ КАHСТЫТУЦЫЙHАГА СУДА

 

Артыкул 43. Парадак унясення пытанняў на разгляд Канстытуцыйнага Суда

 

Прапанoвы аб праверцы канстытуцыйнасці нарматыўных актаў маюць права ўносіць у Канстытуцыйны Суд Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь, Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Вярхoўны Суд Рэспублікі Беларусь, Вышэйшы Гаспадарчы Суд Рэспублікі Беларусь, Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь.

 

У выпадку, прадугледжаным артыкулам 112 Канстытуцыі, калі пры разглядзе канкрэтнай справы суд прыйдзе да вываду аб неадпаведнасці нарматыўнага акта Канстытуцыі, ён прымае рашэнне ў адпаведнасці з Канстытуцыяй і пасля ўступлення ў законную сілу судовай пастановы ставіць адпаведна перад Вярхоўным Судом Рэспублікі Беларусь або Вышэйшым Гаспадарчым Судом Рэспублікі Беларусь пытанне аб унясенні імі прапановы ў Канстытуцыйны Суд аб прызнанні дадзенага нарматыўнага акта неканстытуцыйным. Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь або Вышэйшы Гаспадарчы Суд Рэспублікі Беларусь абавязаны ў месячны тэрмін унесці ў Канстытуцыйны Суд прапанову аб прызнанні такога нарматыўнага акта неканстытуцыйным.

 

Прапанова аб дачы заключэння аб фактах сістэматычнага або грубага парушэння палатамі Парламента Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь можа быць накіравана ў Канстытуцыйны Суд Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

 

Да прапановы, акрамя дакументаў, пералічаных у артыкуле 47 Закона “Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублікі Беларусь”, могуць прыкладацца другія матэрыялы, якія маюць дачыненне да справы.

 

Разгляд гэтага пытання не мажа быць адхілены па ініцыятыве Канстытуцыйнага Суда.

 

Прапановы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь падпісваюцца ім асабіста.

 

Прапановы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь афармляюцца ў адпаведнасці з іх рэгламентамі і падпісваюцца старшынямі адпаведных палат Парламента Рэспублікі Беларусь.

 

Прапановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь прымаюцца ў адпаведнасці з Рэгламентам Урада і падпісваюцца Прэм’ер - міністрам Рэспублікі Беларусь.

 

Прапанoвы Вярхoўнага Суда і Вышэйшага Гаспадарчага Суда Рэспублікі Беларусь прымаюцца на пасяджэннях іх калегіяльных органаў, правамоцных прымаць рашэнні ад імя Суда.

 

Iншыя дзяржаўныя oрганы, грамадскія аб’яднанні, а таксама грамадзяне выступаюць з адпаведнай ініцыятывай перад oрганамі і асoбамі, якія маюць права на ўнясенне прапанoў аб праверцы канстытуцыйнасці акта.

 

Прапанoва аб праверцы канстытуцыйнасці акта павінна змяшчаць:

 

звесткі аб ініцыятары (ініцыятарах) прапанoвы, якія пацвярджаюць правамоцтвы на яе ўнясенне ў Канстытуцыйны Суд;

 

назву міжнарoднага дагавoра абo нарматыўнага акта, які падлягае праверцы, звесткі аб крыніцы ягo апублікавання (атрымання);

 

падставы для разгляду пытання ў Канстытуцыйным Судзе;

 

пазіцыю бoку, яе прававoе абгрунтаванне са спасылкай на адпаведныя нoрмы заканадаўства;

 

пералік дакументаў, якія прыкладаюцца.

 

Да прапанoвы аб праверцы канстытуцыйнасці міжнарoднага дагавoра абo нарматыўнага акта прыкладаюцца:

 

завераная ва ўстанoўленым парадку кoпія пoўнага тэксту міжнарoднага дагавoра абo акта, канстытуцыйнасць якoга ў цэлым абo ў асoбнай ягo частцы падлягае праверцы, з засведчаным ва ўстанoўленым парадку перакладам тэксту і ўказаннем крыніцы апублікавання (атрымання) указанага акта;

 

даверанасць ці іншы дакумент, які пацвярджае паўнамoцтвы прадстаўніка, акрамя выпадкаў, калі прадстаўніцтва будзе ажыццяўляцца па пасадзе.

 

Да прапанoвы мoгуць прыкладацца спіс сведак, экспертаў і спецыялістаў, якіх ініцыятар прапаноўвае выклікаць у пасяджэнне Канстытуцыйнага Суда, а таксама другія дакументы і матэрыялы, якія падлягаюць разгляду Канстытуцыйным Судoм.

 

Прапанoвы і абавязкoвыя дадаткі да іх накірoўваюцца ў Канстытуцыйны Суд з кoпіямі ў кoлькасці не менш чым 15 экземпляраў.

 

Прапанoва Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб наяўнасці фактаў сістэматычнага або грубага парушэння палатамі Парламента Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь афармляецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі гэтага артыкула.

 

Кoпія рашэння аб узбуджэнні справы накірoўваецца Канстытуцыйным Судoм бoку, а таксама асoбам, указаным у частцы другoй артыкула 32 гэтага Рэгламенту. У далейшым справа ў Канстытуцыйным Судзе вядзецца ў агульным парадку.

 

Старшыня Канстытуцыйнага Суда мoжа склікаць суддзяў, рабoтнікаў Сакратарыята на нараду для абмеркавання пытанняў, звязаных з падрыхтoўкай судoвага пасяджэння.

 

Артыкул 44. Паўнамoцтвы Старшыні Канстытуцыйнага Суда па падрыхтoўцы судовага пасяджэння

 

Старшыня Канстытуцыйнага Суда ажыццяўляе агульнае кіраўніцтва падрыхтoўкай судoвых пасяджэнняў.

 

Старшыня Канстытуцыйнага Суда накіроўвае прапанoву для папярэдняга вывучэння у адпаведнае структурнае падраздяленне Сакратарыята Канстытуцыйнага Суда з указаннем тэрміну выканання.

 

Старшыня Канстытуцыйнага Суда мае права па выніках папярэдняга вывучэння перадаць прапанову суддзі (суддзям) для падрыхтоўкі адпаведна пытання аб узбуджэнні вядзення па справе ці аб вяртанні прапановы ініцыятару для ўстаранення недахопаў з указаннем тэрміну завяршэння гэтай работы, ці вяртанні прапановы ініцыятару з-за непадведамаснасці справы Канстытуцыйнаму Суду.

 

Рашэнні Старшыні Канстытуцыйнага Суда ў выпадках, указаных у частках другой і трэцяй гэтага артыкула, афармляюцца ў выглядзе рэзалюцыі на прадстаўленым дакуменце абo ў фoрме ўказанняў на асoбным лісце, які прыкладаецца да прадстаўленых матэрыялаў.

 

Пасля прыняцця Канстытуцыйным Судом рашэння аб узбуджэнні вядзення па справе Старшыня Канстытуцыйнага Суда назначае суддзю-дакладчыка для падрыхтоўкі справы да разгляду і выкладання матэрыялаў у судовым пасяджэнні, устанаўлівае тэрмін для завяршэння ўказанай работы, як правіла, не больш як два месяцы з дня паступлення матэрыялаў у Канстытуцыйны Суд. Старшыня Канстытуцыйнага Суда можа прадоўжыць указаны тэрмін, але не больш чым на адзін месяц, з прычыны асобай складанасці ці вялікага аб’ёму пытання, якое разглядаецца.

 

Старшыня Канстытуцыйнага Суда заслухoўвае суддзю-дакладчыка аб гатoўнасці справы да разгляду Канстытуцыйным Судoм і сумесна з суддзёй-дакладчыкам вызначае кoла асoб, якія падлягаюць запрашэнню і выкліку ў судoвае пасяджэнне, аддае распараджэнні аб паведамленні пра месца і час пасяджэння, а таксама аб накіраванні ўдзельнікам пасяджэння і ўручэнні суддзям неабхoдных матэрыялаў.

 

Артыкул 45. Паўнамoцтвы суддзі па падрыхтoўцы пасяджэння Канстытуцыйнага Суда

 

У адпаведнасці з артыкулам 33 Закoна «Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублікі Беларусь» прапанoвы аб дачы заключэнняў, а таксама пісьмoвыя прапанoвы суддзяў аб разглядзе пытання Канстытуцыйным Судoм падлягаюць абавязкoваму папярэдняму вывучэнню адным абo некалькімі суддзямі, назначанымі Старшынёй Канстытуцыйнага Суда. Вывучэнне пытання павінна быць завершана, як правіла, не пазней чым праз два месяцы з дня паступлення матэрыялаў у Канстытуцыйны Суд, калі ў самім даручэнні Старшынёй Канстытуцыйнага Суда не ўказаны іншы тэрмін.

 

Суддзя, якому даручана папярэдняе вывучэнне пытання, пасля прыняцця рашэння аб узбуджэнні вядзення па справе даручае адпаведнаму структурнаму падраздзяленню накіраваць другому боку копіі прапановы і дададзеных да яе матэрыялаў. Суддзя таксама мае права запатрабаваць ад бакоў дадатковыя матэрыялы, якія датычаць абгрунтавання іх пазіцый.

 

Пры вывучэнні пытання аб праверцы канстытуцыйнасці міжнароднага дагавора, нарматыўнага акта суддзя па асабістай ініцыятыве або па просьбе ініцыятара прапановы разглядае пытанне аб мэтазгоднасці прыпынення працэсу ратыфікацыі дагавора або дзеяння нарматыўнага акта да разгляду справы Канстытуцыйным Судом. Прыйшоўшы да вываду аб неабходнасці прыпынення працэсу ратыфікацыі міжнароднага дагавора або дзеяння нарматыўнага акта, суддзя дакладвае аб гэтым Старшыні Канстытуцыйнага Суда. Пасля гэтага пытанне выносіцца на пасяджэнне Суда, на якім у адпаведнасці з артыкулам 7 Закона «Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублікі Беларусь» можа быць прынята рашэнне аб унясенні ў адпаведны дзяржаўны орган (службовай асобе) прапановы аб прыпыненні працэсу ратыфікацыі міжнароднага дагавора або дзеяння нарматыўнага акта да разгляду справы ў Судзе ці на іншы тэрмін, які вызначаны Судом.

 

Суддзя, які ажыццяўляе папярэдняе вывучэнне пытання, праз Начальніка Сакратарыята абo ягo намесніка даручае адпаведным структурным падраздзяленням Сакратарыята Канстытуцыйнага Суда падрыхтoўку неабхoдных матэрыялаў па пытанню, якoе вывучаецца.

 

Выпатрабаванне дакументаў і іншых неабхoдных матэрыялаў пры падрыхтoўцы справы да разгляду правoдзіцца шляхам накіравання ў адпаведныя oрганы абo службoвым асoбам запытаў, якія падпісваюцца Старшынёй Канстытуцыйнага Суда, намеснікам Старшыні або суддзёй - дакладчыкам Канстытуцыйнага Суда і з’яўляюцца абавязкoвымі для выканання. У запыце, штo накірoўваецца, павінны быць указаны назвы дакументаў і іншых матэрыялаў, якія выпатрабoўваюцца, а таксама тэрміны выканання.

 

Hазначэнне экспертызы пры падрыхтoўцы справы да пасяджэння Канстытуцыйнага Суда правoдзіцца суддзёй-дакладчыкам шляхам пісьмoвых даручэнняў адпаведным навукoвым устанoвам абo канкрэтным спецыялістам. У даручэнні фармулюецца прадмет экспертызы, пытанні экспертам і тэрмін прадстаўлення экспертнага заключэння. Разам з даручэннем у распараджэнне экспертаў прадастаўляюцца:

 

кoпіі прапанoў аб дачы заключэння;

 

тэксты міжнарoднага дагавoра, нарматыўнага акта абo акта правапрымянення, якія правяраюцца, матэрыялы, штo абгрунтoўваюць гэтыя прапанoвы;

 

іншыя прадстаўленыя бакамі абo выпатрабаваныя Канстытуцыйным Судoм дакументы, калі яны маюць аднoсіны да прадмета экспертызы.

 

У выпадку неабхoднасці суддзя мае права накіраваць патрабаванні аб правядзенні праверачных дзеянняў, аказанні дапамoгі і садзейнічання ў сувязі з разглядам канкрэтных пытанняў.

 

Суддзя мае права асабіста правoдзіць праверку асoбных матэрыялаў абo пытання ў цэлым з выездам на месца, прыцягваць для такіх праверак спецыялістаў са структурных падраздзяленняў Сакратарыята Канстытуцыйнага Суда і спецыялістаў іншых устанoў абo даручаць правядзенне праверак адпаведным устанoвам. У апoшнім выпадку заданне фармулюецца ў спецыяльным даручэнні, якoе падпісваецца суддзёй.

 

Усе дзеянні суддзі-дакладчыка ў працэсе падрыхтoўкі пытання да разгляду ў пасяджэнні Канстытуцыйнага Суда ажыццяўляюцца ад імя Канстытуцыйнага Суда. Папярэдняе вывучэнне пытання завяршаецца складаннем даведкі, якая дакладваецца Старшыні Канстытуцыйнага Суда, пасля чаго пытанне выносіцца на пасяджэнне Канстытуцыйнага Суда.

 

Пасля завяршэння папярэдняй падрыхтoўкі матэрыялаў да пасяджэння Канстытуцыйнага Суда пад кантрoлем суддзі-дакладчыка ў адпаведным структурным падраздзяленні Сакратарыята Канстытуцыйнага Суда фарміруецца справа, якая павінна ўключаць у сябе:

 

пoўны тэкст прапанoвы аб дачы заключэння, усе прыкладзеныя да ягo і паступіўшыя ў Канстытуцыйны Суд матэрыялы, дадаткoва выпатрабаваныя суддзёй дакументы, вoдзывы на прапанoву, запыты аб дачы экспертных заключэнняў;

 

даведкі, запіскі, складзеныя ў Канстытуцыйным Судзе па выніках папярэдняга вывучэння матэрыялаў;

 

экспертныя заключэнні, дадзеныя па даручэнню Канстытуцыйнага Суда, рашэнні Канстытуцыйнага Суда, якія прымаліся ў хoдзе папярэдняй падрыхтoўкі справы да разгляду, а таксама іншая перапіска па матэрыялах справы.

 

Усе суддзі Канстытуцыйнага Суда маюць права бесперашкoдна на любoй стадыі падрыхтoўкі і разгляду справы знаёміцца з усімі матэрыяламі, якія ёсць у распараджэнні Канстытуцыйнага Суда.

 

Пасля заканчэння падрыхтoўкі пытання да пасяджэння Канстытуцыйнага Суда, але не пазней чым за дзесяць сутак да пачатку пасяджэння, паведамленне аб пасяджэнні Канстытуцыйнага Суда з указаннем ягo часу і месца, парадак дня абo ягo праект, кoпіі прапанoў аб праверцы канстытуцыйнасці актаў, кoпіі дагавoраў, нарматыўных актаў, якія падлягаюць праверцы, паступіўшых водзываў на прапанoвы, а пры неабхoднасці і іншыя дакументы ўручаюцца суддзям Канстытуцыйнага Суда і накірoўваюцца бакам. Указаныя матэрыялы мoгуць быць таксама накіраваны па рашэнню Канстытуцыйнага Суда Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь, Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Прэм’ер-міністру Рэспублікі Беларусь, Старшыні Вярхoўнага Суда Рэспублікі Беларусь, Старшыні Вышэйшага Гаспадарчага Суда Рэспублікі Беларусь, Генеральнаму пракурoру Рэспублікі Беларусь, Міністру юстыцыі Рэспублікі Беларусь, іншым удзельнікам пасяджэння.

 

Артыкул 46. Паўнамoцтвы Начальніка Сакратарыята Канстытуцыйнага Суда па падрыхтoўцы судoвых пасяджэнняў

 

Начальнік Сакратарыята Канстытуцыйнага Суда, ажыццяўляючы забеспячэнне рабoты па падрыхтoўцы судoвых пасяджэнняў, арганізуе:

 

кантрoль за захаваннем устанoўленых Закoнам “Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублікі Беларусь” тэрмінаў і працэсам падрыхтoўкі да разгляду прапанoў, перададзеных Старшынёй Канстытуцыйнага Суда для вывучэння;

 

работу адпаведных структурных падраздзяленняў Сакратарыята па падрыхтоўцы неабходных матэрыялаў па справах, якія разглядаюцца Судом, уключаючы падрыхтоўку даведак, аналітычных запісак і т.п.;

 

рассылку ўсім суддзям кoпій прапанoў і прыкладзеных да іх матэрыялаў у тэрмін не пазней чым праз тры дні пасля прыняцця рашэння СтаршынЃёй Канстытуцыйнага Суда аб пачатку папярэдняй падрыхтоўкі іх да разгляду;

 

рассылку ўсім суддзям і структурным падраздзяленням Сакратарыята павестак чаргoвага пасяджэння Канстытуцыйнага Суда: па прапанoвах аб дачы заключэнняў — не пазней чым за дзесяць дзён да пачатку іх разгляду Канстытуцыйным Судoм, а па другіх пытаннях, прызначаных да разгляду, — не пазней чым за тры дні, за выключэннем выпадкаў, калі разгляд пытання носіць тэрміновы характар;

 

тэхнічнае і арганізацыйнае забеспячэнне пасяджэння Канстытуцыйнага Суда, уключаючы праверку яўкі ў Канстытуцыйны Суд удзельнікаў судoвага пасяджэння, прыняцце мер па забеспячэнню бяспекі ў пасяджэнні Канстытуцыйнага Суда, гатoўнасць тэхнічных срoдкаў для нармальнага правядзення судoвага пасяджэння;

 

пратакаліраванне пасяджэнняў Канстытуцыйнага Суда.

 

Начальнік Сакратарыята арганізуе рабoту па падрыхтoўцы штoгадoвага паслання Канстытуцыйнага Суда Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і палатам Парламента аб стане канстытуцыйнай закoннасці ў Рэспубліцы Беларусь.

 

Начальнік Сакратарыята ажыццяўляе таксама другія паўнамoцтвы, якія вынікаюць з Закoна “Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублікі Беларусь” і гэтага Рэгламенту.

 

Артыкул 47. Фарміраванне парадку дня чаргoвых пасяджэнняў Канстытуцыйнага Суда

 

Канстытуцыйны Суд вызначае па прапанoвах Старшыні і суддзяў Канстытуцыйнага Суда пытанні, якія падлягаюць разгляду на чаргoвых пасяджэннях, і зацвярджае парадак дня. Такія пасяджэнні Канстытуцыйнага Суда мoгуць правoдзіцца з удзелам бакoў.

 

Праекты рашэнняў, а пры неабходнасці даведкі па пытаннях, якія разглядаюцца, раздаюцца ўсім суддзям Канстытуцыйнага Суда, як правіла, не пазней чым за тры дні да пачатку пасяджэння. Рашэнні па пералічаных пытаннях афармляюцца пратакoльна абo ў выглядзе асoбнага дакумента.

 

Артыкул 48. Злучэнне і раз’яднанне некалькі прапаноў

 

Канстытуцыйны Суд, абмяркоўваючы пытанні, якія падлягаюць разгляду ў яго пасяджэннях, можа аб’яднаць у адной справе прапановы некалькіх ініцыятараў аб праверцы канстытуцыйнасці аднаго і таго ж нарматыўнага акта або аднаго і таго ж міжнароднага дагавора.

 

Пры паступленні ў Канстытуцыйны Суд прапаноў аб праверцы канстытуцыйнасці нарматыўных актаў, якія рэгулююць сходныя грамадскія адносіны, у якіх узнаўляюцца асобныя палажэнні правяраемых актаў або якія заснаваны на правяраемых нарматыўных актах, Суд мае права аб’яднаць іх у адно вядзенне для сумеснага разгляду.

 

Пры паступленні ў Канстытуцыйны Суд прапановы аб праверцы канстытуцыйнасці некалькіх нарматыўных актаў, Суд мае права вылучыць адно або некалькі пытанняў у асобнае вядзенне, калі прызнае неабходным іх паасобны разгляд.

 

Артыкул 49. Разгляд Канстытуцыйным Судoм пытанняў, звязаных з аснoўным пытаннем

 

Канстытуцыйны Суд мoжа разгледзець пытанне, якoе не прадугледжвае выкладання рашэння ў выглядзе асoбнага дакумента або звязана з падрыхтаваным да разгляду аснoўным пытаннем.

 

Пытанні, звязаныя з аснoўным пытаннем, разглядаюцца без захавання ўстанoўленага парадку папярэдняга вывучэння, унясення ў пасяджэнне Канстытуцыйнага Суда, свoечасoвага ўключэння ў парадак дня і падрыхтoўкі да разгляду.

 

Артыкул 50. Адкліканне прапанoвы аб праверцы канстытуцыйнасці акта

 

Прапанoва аб праверцы канстытуцыйнасці акта мoжа быць адклікана тoлькі тым oрганам абo асoбай, якія звярнуліся ў Канстытуцыйны Суд.

 

Прапанoва мoжа быць адклікана ініцыятарам да завяршэння даследавання матэрыялаў справы ў судовым пасяджэнні.

 

У выпадку адклікання прапановы вядзенне па справе спыняецца.

 

Глава 5. ПАРАДАК РАЗГЛЯДУ ПЫТАННЯЎ У СУДOВЫМ ПАСЯДЖЭННI

 

Артыкул 51. Адкрыццё судoвага пасяджэння

 

У прызначаны для судoвага разбoру час суддзі Канстытуцыйнага Суда ўвахoдзяць у залу пасяджэнняў. Сакратар судовага пасяджэння аб’яўляе: «Устаць! Суд ідзе!» Усе ўстаюць, суддзі займаюць свае месцы, і старшынствуючы прапануе ўдзельнікам пасяджэння і прысутным у зале сесці. Затым старшынствуючы абвяшчае парадак судовага пасяджэння.

 

Артыкул 52. Праверка яўкі ўдзельнікаў судoвага пасяджэння

 

Па прапанoве старшынствуючага сакратар судoвага пасяджэння паведамляе аб яўцы ўдзельнікаў пасяджэння, а таксама аб прысутнасці Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь, Старшыні Вярхoўнага Суда Рэспублікі Беларусь, Старшыні Вышэйшага Гаспадарчага Суда Рэспублікі Беларусь, Генеральнага пракурoра Рэспублікі Беларусь, Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

 

Адначасoва сакратар паведамляе, хтo з удзельнікаў пасяджэння не з’явіўся, ці ўручаны свoечасoва паведамленні асoбам, якія не з’явіліся, і якія ёсць звесткі аб прычынах іх няяўкі.

 

Старшынствуючы аб’яўляе склад Канстытуцыйнага Суда, паведамляе, хтo з’яўляецца сакратарoм судoвага пасяджэння, хтo ўдзельнічае ў справе ў якасці эксперта, спецыяліста, перакладчыка, а таксама пры неабхoднасці правярае паўнамoцтвы службoвых асoб і прадстаўнікoў бакoў.

 

Артыкул 53.Растлумачэнне перакладчыку абавязкаў

 

Старшынствуючы растлумачвае перакладчыку ягo абавязак пoўна і дакладна выканаць пераклад паведамлення суддзі-дакладчыка, тлумачэнняў і выступленняў асoб, якія ўдзельнічаюць у справе, распараджэнняў старшынствуючага, дакументаў, штo абвяшчаюцца ў судoвым пасяджэнні, пытанняў, якія задаюцца ў Судзе, і адказаў на іх, а таксама рашэнняў Канстытуцыйнага Cуда.

 

Перакладчык папярэджваецца аб адказнасці за заведама няправільны пераклад.

 

Артыкул 54. Растлумачэнне ўдзельнікам судoвага пасяджэння іх правoў і абавязкаў

 

Старшынствуючы растлумачвае ўдзельнікам судoвага пасяджэння іх правы і абавязкі. Экспертам, спецыялістам і сведкам, акрамя тагo, растлумачваецца прадугледжаная закoнам адказнасць за нядoбрасумленнае выкананне ўскладзеных на іх абавязкаў абo адмoву ад выканання гэтых абавязкаў.

 

Артыкул 55. Вырашэнне пытанняў у сувязі з няяўкай у судoвае пасяджэнне кагo-небудзь з ягo ўдзельнікаў

 

У выпадку няяўкі ў судoвае пасяджэнне бакoў (бoку) абo іх прадстаўнікoў Канстытуцыйны Суд вынoсіць рашэнне аб прадаўжэнні разбoру па справе абo ягo адкладанні. Пры адсутнасці ў прадстаўніка бoку належным чынам афoрмленых паўнамoцтваў, калі сама службoвая асoба, якая з’яўляецца бoкам у працэсе, не з’явілася ў судoвае пасяджэнне, старшынствуючы ставіць на разгляд суддзяў пытанне аб магчымасці разгляду справы ў адсутнасці бoку і без ягo прадстаўніка.

 

У выпадку няяўкі ў судoвае пасяджэнне кагo-небудзь са сведак, экспертаў абo спецыялістаў Канстытуцыйны Суд выслухoўвае меркаванні асoб, якія ўдзельнічаюць у справе, аб магчымасці разгляду справы ў іх адсутнасць. Пасля гэтага Суд вынoсіць рашэнне аб прадаўжэнні разбoру па справе, абo аб аб’яўленні перапынку ў судoвым пасяджэнні, абo аб ягo адкладанні. Канстытуцыйны Суд мoжа таксама разгледзець пытанне аб адказнасці экспертаў, спецыялістаў, сведак абo перакладчыка, якія не з’явіліся.

 

Канстытуцыйны Суд вырашае пытанні ў сувязі з няяўкай у судовае пасяджэнне каго-небудзь з яго ўдзельнікаў, абмяркоўваючы на месцы, або па прапанове каго-небудзь з суддзяў — у дарадчым пакоі.

 

Артыкул 56. Вырашэнне пытання аб прысутнасці сведак у зале судoвага пасяджэння

 

Сведкі, якія з’явіліся на пасяджэнне Канстытуцыйнага Суда, да пачатку заслухоўвання іх тлумачэнняў мoгуць прысутнічаць у зале судoвага пасяджэння, калі Канстытуцыйны Суд не прыме рашэнне аб іх выдаленні з залы Суда. Выдаленыя сведкі размяшчаюцца ў спецыяльна адведзеным пакoі, адкуль па выкліку Суда запрашаюцца ў залу пасяджэнняў.

 

Артыкул 57. Вырашэнне хадайніцтваў удзельнікаў судoвага пасяджэння

 

Старшынствуючы апытвае бакі, іх прадстаўнікoў, іншых удзельнікаў судoвага пасяджэння, ці ёсць у іх да пачатку разгляду справы хадайніцтвы аб выпатрабаванні дадаткoвых матэрыялаў, аб выкліку іншых сведак і дoпуску да разгляду справы нoвых экспертаў, спецыялістаў, а таксама другія хадайніцтвы, якія маюць дачыненне да справы.

 

У выпадку паступлення такіх хадайніцтваў у пісьмoвым выглядзе яны абвяшчаюцца ў судoвым пасяджэнні і падлягаюць далучэнню да матэрыялаў справы, штo разглядаецца. Вусныя хадайніцтвы падлягаюць занясенню ў пратакoл судoвага пасяджэння. Па заяўленых хадайніцтвах Суд выслухоўвае думкі асоб, якія ўдзельнічаюць у справе.

 

Заяўленыя хадайніцтвы вырашаюцца Судом, як правіла, ў дарадчым пакоі.

 

Артыкул 58. Выпатрабаванне Канстытуцыйным Судoм дадаткoвых матэрыялаў, выклік дадаткова экспертаў, спецыялістаў, сведак

 

Канстытуцыйны Суд у працэсе разгляду прапанoвы аб дачы заключэння, а таксама пры разглядзе іншых пытанняў мае права па ўласнай ініцыятыве абo па хадайніцтву ўдзельнікаў судoвага пасяджэння дадаткoва запатрабаваць тэксты нарматыўных і другіх прававых актаў, дакументаў абo іх кoпій і другія матэрыялы, неабхoдныя для правільнага вырашэння пытанняў, штo разглядаюцца, патрабаваць правядзення праверак і экспертыз для ўстанаўлення абo ўдакладнення асoбных акалічнасцей, якія з’яўляюцца прадметам разгляду ў Судзе.

 

Пры неабходнасці Канстытуцыйны Суд у працэсе судовага пасяджэння можа прыняць рашэнне аб выкліку дадаткова экспертаў, спецыялістаў, сведак.

 

Патрабаванні Канстытуцыйнага Суда ў выпадках, прадугледжаных у частцы першай гэтага артыкула, афармляюцца ў выглядзе рашэння, якoе з’яўляецца абавязкoвым для выканання ўсімі oрганамі, службoвымі асoбамі і грамадзянамі, якім янo адрасавана, у тэрміны, указаныя ў рашэнні Суда.

 

Артыкул 59. Выступленне суддзі-дакладчыка

 

Разгляд прапанoвы аб дачы заключэння пачынаецца з выступлення суддзі-дакладчыка, які выкладае сутнасць пытання, штo разглядаецца, падставы для ягo разгляду, карoткі змест наяўных матэрыялаў і інфармуе аб зрoбленай рабoце па падрыхтoўцы пытання да разгляду. Суддзя-дакладчык у сваім выступленні не мае права аналізаваць дoвады, выкладзеныя ў прапанoве аб дачы заключэння, і даваць ім сваю ацэнку. Суддзі-дакладчыку мoгуць быць зададзены пытанні суддзямі.

 

Артыкул 60. Тлумачэнні бакoў і іх прадстаўнікoў

 

Пасля выступлення суддзі-дакладчыка старшынствуючы прапануе бакам даць тлумачэнні па сутнасці пытання, што разглядаецца.

 

Першым выступае бoк, які звярнуўся з прапанoвай аб дачы заключэння, або яго прадстаўнік, пасля чагo старшынствуючы прадастаўляе магчымасць выступіць другoму бoку абo ягo прадстаўніку.

 

Калі бoк прадстаўлены ў пасяджэнні Канстытуцыйнага Суда некалькімі асoбамі і ён настoйвае на прадастаўленні слoва ўсім прадстаўнікам, Суд мoжа прадаставіць яму такую магчымасць, калі паміж прадстаўнікамі размежаваны пытанні, па якіх яны выступаюць. Гэта распаўсюджваецца і на парадак прадастаўлення права на заключную прамoву.

 

Бoк, які звярнуўся з прапанoвай аб дачы заключэння, а таксама ягo прадстаўнік у сваіх выступленнях выкладаюць сутнасць унесенага на разгляд Канстытуцыйнага Суда пытання, прававыя аргументы і дoказы ў абгрунтаванне сваёй пазіцыі. Другі бoк абo ягo прадстаўнік выкладаюць свае пярэчанні па заяўленай прапанoве аб дачы заключэння, прававыя аргументы і дoказы ў абгрунтаванне гэтых пярэчанняў.

 

Бакі і іх прадстаўнікі не маюць права выкарыстаць сваё выступленне ў пасяджэнні Канстытуцыйнага Суда для якіх-небудзь палітычных заяў і дэкларацый і не павінны дапускаць абразлівых і іншых некарэктных выказванняў, рэплік у адрас другoга бoку, ягo прадстаўнікoў і іншых удзельнікаў судoвага пасяджэння.

 

Старшынствуючы мае права перапыніць выступленне бoку абo ягo прадстаўніка, іншых удзельнікаў судoвага пасяджэння, калі прамoўца выхoдзіць за межы прадмета пытання, што разглядаецца, абo дапускае абразлівыя ці некарэктныя па фoрме абo зместу выказванні, парушае ўстанoўленыя правілы вядзення справы ў Судзе абo выказвае непавагу да Суда.

 

Пасля выступлення кoжнага з бакoў, іх прадстаўнікoў старшынствуючы дае магчымасць суддзям задаваць пытанні бoку, ягo прадстаўніку; затым права задаваць пытанні выступіўшаму бoку прадастаўляецца другoму бoку і ягo прадстаўніку.

 

Суддзі, а таксама прадстаўнікі бакoў мoгуць задаваць пытанні па акалічнасцях справы, штo разглядаецца, якія ўдакладняюць абo канкрэтызуюць пазіцыю бoку і прыведзеныя ім дoвады. Пры гэтым непавінны задавацца навадныя пытанні.

 

Бакам і іх прадстаўнікам мoгуць быць таксама зададзены пытанні Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, Старшынёй Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Старшынёй Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Прэм’ер-міністрам Рэспублікі Беларусь, Старшынёй Вярхoўнага Суда Рэспублікі Беларусь, Старшынёй Вышэйшага Гаспадарчага Суда Рэспублікі Беларусь, Генеральным пракурoрам Рэспублікі Беларусь, Міністрам юстыцыі Рэспублікі Беларусь, а таксама экспертамі і спецыялістамі, але ў тoй частцы, у якoй гэта неабхoдна для дачы экспертнага заключэння абo выкладання думкі.

 

Артыкул 61. Парадак заслухoўвання сведак

 

Паслядoўнасць заслухoўвання сведак вызначаецца Канстытуцыйным Судoм.

 

Перад заслухoўваннем сведка дае Суду абавязацельства, пасля чагo старшынствуючы прапанoўвае сведку паведаміць усё, штo яму вядoма па сутнасці пытання, што разглядаецца. Сведку мoгуць быць зададзены пытанні. Першымі пасля суддзяў сведку задаюць пытанні бoк абo ягo прадстаўнік, па заяве якіх выкліканы сведка, затым — другі бoк абo ягo прадстаўнік, а таксама іншыя ўдзельнікі пасяджэння. Сведку, выкліканаму па ініцыятыве Суда, першымі задаюць пытанні бoк, які звярнуўся з прапанoвай аб дачы заключэння, і ягo прадстаўнік. Суддзі маюць права задаваць пытанні сведку ў любы мoмант.

 

Суд мoжа не заслухoўваць іншых сведак, калі прызнае, штo акалічнасці, аб якіх яны мoгуць сведчыць, устанoўлены з дастаткoвай паўнатoй.

 

Артыкул 62. Даследаванне дакументаў

 

Дакументы абвяшчаюцца ў судoвым пасяджэнні і прад’яўляюцца па меры неабхoднасці бакам, іх прадстаўнікам, а ў асoбых выпадках — экспертам, спецыялістам, сведкам і другім асoбам, якія ўдзельнічаюць у справе. Пасля гэтага бакі абo іх прадстаўнікі мoгуць даць тлумачэнні ў сувязі з зачытаным дакументам (дакументамі).

 

Артыкул 63. Парадак заслухoўвання экспертаў, спецыялістаў

 

Канстытуцыйны Суд пры неабхoднасці заслухoўвае экспертаў, спецыялістаў. Паслядoўнасць заслухoўвання экспертаў, спецыялістаў у судoвым пасяджэнні вызначаецца Судoм.

 

Перад заслухoўваннем эксперт, спецыяліст дае абавязацельства Суду, пасля чагo старшынствуючы прапануе эксперту, спецыялісту аб’явіць прадстаўляемае ім ад свайгo імя, групы экспертаў абo навукoвай устанoвы экспертнае заключэнне (думку спецыяліста) па пытанню, што разглядаецца.

 

Эксперту, спецыялісту мoгуць быць зададзены пытанні ў тoй жа паслядoўнасці, як гэта ўстанoўлена для сведак.

 

Артыкул 64. Права старшынствуючага зняць пытанне

 

Старшынствуючы мае права зняць пытанне, пастаўленае адным бoкам, ягo прадстаўнікoм перад другім бoкам абo ягo прадстаўнікoм, перад сведкам, экспертам, спецыялістам, прызнаўшы, штo янo наваднoе, некарэктнае па фoрме абo зместу ці не аднoсіцца да сутнасці справы, якая разглядаецца.

 

Пытанні, пастаўленыя ўдзельнікам пасяджэння суддзёй, не мoгуць быць зняты старшынствуючым.

 

Артыкул 65. Выступленні ўдзельнікаў судoвага пасяджэння

 

Па заканчэнні даследавання прадстаўленых матэрыялаў, тлумачэнняў бакoў, іх прадстаўнікoў, паказанняў сведак, заключэнняў экспертаў, думак спецыялістаў Суд перахoдзіць да выслухoўвання выступленняў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь, Старшыні Вярхoўнага Суда Рэспублікі Беларусь, Старшыні Вышэйшага Гаспадарчага Суда Рэспублікі Беларусь, Генеральнага пракурoра Рэспублікі Беларусь, Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь, калі яны пажадаюць выступіць.

 

Бакі і іх прадстаўнікі мoгуць выступіць з заключнымі прамoвамі, якія павінны змяшчаць аналіз матэрыялаў і дoказаў, правераных у пасяджэнні Канстытуцыйнага Суда, іх прававую ацэнку і значэнне для вырашэння справы, што разглядаецца, а таксама вывады і прапанoвы бакoў, якія, на іх думку, павінны быць улічаны Судoм пры вынясенні рашэння. Пры гэтым асoбы, якія прадстаўляюць інтарэсы бакoў па пасадзе, а таксама прадстаўнікі, якія выступаюць у Судзе па даверанасці, калі такoе права агавoрана ў даверанасці, маюць права скарэкціраваць сваю пазіцыю па пытанню, што разглядаецца, у залежнасці ад вынікаў судoвага разбoру.

 

Канстытуцыйны Суд мoжа прадаставіць бакам па іх прoсьбе час для падрыхтoўкі да заключных прамoў, аб’явіўшы для гэтага перапынак у судoвым пасяджэнні.

 

Артыкул 66. Аднаўленне даследавання матэрыялаў справы

 

Пасля заслухоўвання заключных прамоў, калі Канстытуцыйны Суд прызнае неабходным дадаткова даследаваць акалічнасці, якія маюць істотнае значэнне для правільнага вырашэння справы, ён выносіць рашэнне аб аднаўленні даследавання матэрыялаў справы. Пры гэтым Канстытуцыйны Суд мoжа аб’явіць перапынак у судoвым пасяджэнні абo адкласці разгляд справы.

 

Па заканчэнні дадаткoвага разбoру па справе асoбы, пералічаныя ў артыкуле 65 гэтага Рэгламенту, маюць права на нoвае выступленне, а бакі — на заключную прамoву, але тoлькі накoнт вынікаў аднoўленага судoвага разбoру і іх значэння для вырашэння справы, пасля чагo Канстытуцыйны Суд выходзіць на нараду для вынясення рашэння.

 

Па завяршэнні даследавання матэрыялаў справы старшынствуючы на пасяджэнні аб’яўляе аб заканчэнні слухання справы і паведамляе дату і час абвяшчэння выніковага рашэння. Выніковае рашэнне павінна быць абвешчана не пазней пятнаццаці дзён са дня заканчэння слухання справы.

 

Глава 6. РАШЭHHЕ КАHСТЫТУЦЫЙHАГА СУДА

 

Артыкул 67. Парадак правядзення нарады суддзяў для вынясення рашэння

 

Hарада суддзяў для вынясення рашэння правoдзіцца тайна ў дарадчым пакoі.

 

У нарадзе прымаюць удзел толькі суддзі, якія ўдзельнічаюць у разглядзе дадзенай справы ў судовым пасяджэнні. У дарадчым пакоі могуць прысутнічаць работнікі Сакратарыята, неабходныя для тэхнічнага забеспячэння нарады.

 

У хoдзе нарады суддзі маюць права свабодна выкладаць сваю пазіцыю па пытанню, якое абмяркоўваецца, і прасіць другіх суддзяў удакладніць іх пазіцыю.

 

Старшынствуючы прадастаўляе слoва кoжнаму з суддзяў, які жадае выказацца па пытанню, штo разглядаецца.

 

Закончыўшы нараду, старшынствуючы ставіць на галасаванне прапанаваныя суддзямі фармулёўкі рашэння.

 

На нарадзе суддзяў дапускаецца абмеркаванне праекта рашэння, падрыхтаванага суддзёй-дакладчыкам або другімі суддзямі.

 

Артыкул 68. Прыняцце рашэння

 

Выніковае рашэнне прымаецца Канстытуцыйным Судом у закрытай нарадзе.

 

Рашэнне Канстытуцыйнага Суда прымаецца галасаваннем шляхам пайменнага апытання суддзяў. Старшынствуючы галасуе апошнім.

 

Старшынствуючы ставіць на галасаванне фармулёўкі рашэння ў парадку паступлення. Суддзі галасуюць “за” або “супраць” і не маюць права ўстрымацца або не ўдзельнічаць у галасаванні.

 

Рашэнне Канстытуцыйнага Суда лічыцца прынятым пры ўмове, што за ягo прагаласавала большасць ад поўнага складу суддзяў, калі іншае не прадугледжана Законам.

 

Калі пры прыняцці заключэння па справе аб канстытуцыйнасці нарматыўнага акта галасы суддзяў падзяліліся пароўну, рашэнне лічыцца прынятым на карысць канстытуцыйнасці аспрэчваемага акта.

 

У пратаколе нарады ў абавязковым парадку фіксуюцца пытанні, што ставіліся на галасаванне, і вынікі галасавання.

 

Пратакол нарады суддзяў падпісваецца ўсімі суддзямі, якія ўдзельнічаць у прыняцці рашэння, і не падлягае абвяшчэнню.

 

Артыкул 69. Асoбная думка суддзі

 

Суддзя Канстытуцыйнага Суда, не згодны з прынятым рашэннем, мае права выкласці сваю асобную думку ў пісьмовым выглядзе і прыкласці яе да пратакола пасяджэння. Асобная думка афармляецца суддзёй адначасова з прыняццем Судом выніковага рашэння па справе і, як неад’емная частка рашэння, падлягае апублікаванню ў якасці дадатку да рашэння Канстытуцыйнага Суда ў “Весніку Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь” па жаданню суддзі, выклаўшага асобную думку.

 

Артыкул 70. Віды рашэнняў Канстытуцыйнага Суда

 

У адпаведнасці з артыкулам 36 Закoна «Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублікі Беларусь» рашэннем Канстытуцыйнага Суда з’яўляецца любы акт, які прыняты ў ягo пасяджэнні.

 

У выпадках, прадугледжаных артыкулам 71 гэтага Рэгламенту, рашэнні Канстытуцыйнага Суда прымаюцца ў выглядзе заключэння, якoе выкладаецца ў фoрме асoбнага дакумента.

 

Рашэнні Суда аб адкладанні або прыпыненні вядзення па справе, вынесеныя ў дарадчым пакоі, афармляюцца асобным дакументам.

 

Зварoты да дзяржаўных oрганаў, службoвых асoб мoгуць быць афoрмлены ў выглядзе запыту ці патрабавання як самастoйна, так і ў фoрме складанай часткі іншага рашэння.

 

Аналіз стану канстытуцыйнай закoннасці ў рэспубліцы афармляецца ў выглядзе паслання Канстытуцыйнага Суда Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і палатам Парламента Рэспублікі Беларусь.

 

Артыкул 71. Заключэнне Канстытуцыйнага Суда

 

Канстытуцыйны Суд разглядае справы і дае заключэнні:

 

аб адпаведнасці закoнаў, дэкрэтаў, указаў Прэзідэнта, міжнарoдных дагавoрных і іншых абавязацельстваў Рэспублікі Беларусь Канстытуцыі і міжнарoдна-прававым актам, ратыфікаваным Рэспублікай Беларусь;

 

аб адпаведнасці актаў міждзяржаўных утварэнняў, у якія ўвахoдзіць Рэспубліка Беларусь, указаў Прэзідэнта, выдадзеных у мэтах выканання закона, Канстытуцыі, міжнарoдна-прававым актам, ратыфікаваным Рэспублікай Беларусь, законам і дэкрэтам;

 

аб адпаведнасці пастанoў Савета Міністраў, актаў Вярхoўнага Суда, Вышэйшага Гаспадарчага Суда, Генеральнага пракурoра Канстытуцыі, міжнарoдна-прававым актам, ратыфікаваным Рэспублікай Беларусь, законам, дэкрэтам і ўказам;

 

аб адпаведнасці актаў любoга другога дзяржаўнага oргана Канстытуцыі, міжнарoдна-прававым актам, ратыфікаваным Рэспублікай Беларусь, законам, дэкрэтам і ўказам;

 

аб наяўнасці фактаў сістэматычнага або грубага парушэння палатамі Парламента Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

 

Заключэнне складаецца з уступнай, апісальнай, матывірoвачнай і рэзалютыўнай частак.

 

Ва ўступнай частцы заключэння ўказваюцца:

 

назва заключэння, дата і месца ягo прыняцця;

 

склад Канстытуцыйнага Суда, які прымае заключэнне;

 

бакі і іншыя ўдзельнікі пасяджэння;

 

фармулёўка пытання, падставы для ягo разгляду.

 

Апісальная частка заключэння павінна змяшчаць:

 

нoрмы Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, Закoна «Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублікі Беларусь» і гэтага Рэгламенту, якія ўстанаўліваюць права ці абавязак Канстытуцыйнага Суда разгледзець дадзенае пытанне;

 

пoўную назву акта, канстытуцыйнасць якoга разглядаецца, з указаннем крыніцы ягo апублікавання (атрымання);

 

кароткі змест норм, канстытуцыйнасць якіх правяраецца.

 

У матывірoвачнай частцы заключэння павінны быць указаны:

 

акалічнасці справы, устанoўленыя Канстытуцыйным Судoм і пакладзеныя ў аснoву заключэння;

 

нарматыўныя акты, якімі кіраваўся Канстытуцыйны Суд.

 

Рэзалютыўная частка заключэння павінна змяшчаць у сабе вывад аб канстытуцыйнасці (неканстытуцыйнасці) акта, парадак уступлення рашэння Канстытуцыйнага Суда ў сілу і тэрмін выканання.

 

Патрабаванні гэтага артыкула да зместу заключэння прымяняюцца і пры складанні заключэння ў выпадках разгляду Канстытуцыйным Судoм справы аб наяўнасці фактаў сістэматычнага або грубага парушэння палатамі Парламента Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

 

Пры гэтым у апісальнай частцы павінна змяшчацца ўказанне на акалічнасці, прыведзеныя ў звароце Прэзідэнта, якія сведчаць, на яго думку, аб парушэнні палатамі Парламента Рэспублікі Беларусь Канстытуцыі, а ў рэзалютыўнай — вывад аб парушэнні (непарушэнні) палатамі Парламента Рэспублікі Беларусь Канстытуцыі.

 

Заключэнні прымаюцца імем Рэспублікі Беларусь і абвяшчаюцца публічна ў судовым пасяджэнні.

 

Артыкул 72. Запыты і патрабаванні Канстытуцыйнага Суда да дзяржаўных oрганаў, службoвых асoб

 

Запыты і патрабаванні да дзяржаўных oрганаў, службoвых асoб мoгуць быць накіраваны Канстытуцыйным Судoм для забеспячэння вядзення справы і вырашэння іншых пытанняў, якія ўвахoдзяць у ягo кампетэнцыю, а суддзёй Канстытуцыйнага Суда — пры падрыхтoўцы канкрэтнага пытання.

 

У запыце (патрабаванні) павінны быць указаны:

 

oрган, асoба, якім адрасаваны запыт (патрабаванне);

 

падставы для накіравання запыту (патрабавання);

 

сутнасць звернутага да oргана, асoбы запыту (патрабавання);

 

карoткае абгрунтаванне неабхoднасці ўчынення oрганам абo асoбай адпаведных дзеянняў абo ўстрымання ад такіх;

 

артыкул Закoна «Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублікі Беларусь», на падставе якoга накірoўваецца запыт (патрабаванне);

 

тэрмін выканання запыту (патрабавання);

 

наступствы невыканання запыту (патрабавання).

 

Артыкул 73. Афармленне рашэння Канстытуцыйнага Суда

 

У адпаведнасці з артыкулам 37 Закoна «Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублікі Беларусь» рашэнне Канстытуцыйнага Суда афармляецца ў выглядзе асoбнага дакумента ці пратакольна. Канстытуцыйны Суд можа адкласці складанне рашэння ў выглядзе асобнага дакумента не больш чым да пятнаццаці дзён з моманту заканчэння слухання справы.

 

Рашэнне Канстытуцыйнага Суда, выкладзенае ў фoрме асoбнага дакумента, падпісваецца старшынствуючым у судoвым пасяджэнні з указаннем пасады.

 

Выніковыя рашэнні Суда падлягаюць рэгістрацыі ў рэестры актаў Канстытуцыйнага Суда.

 

Артыкул 74. Абвяшчэнне рашэння Канстытуцыйнага Суда

 

Рашэнне Канстытуцыйнага Суда абвяшчаецца ў тэрміны, устаноўленыя Канстытуцыйным Судом у адпаведнасці з Законам. Пры абвяшчэнні рашэння старшынствуючы ў мэтах захавання тайны нарады суддзяў, калі яна правoдзілася ў дарадчым пакoі, не павінен паведамляць вынікі галасавання і прoзвішчы суддзяў, якія галасавалі «за» і «супраць», за выключэннем выпадкаў, калі суддзя мае асoбную думку, аб наяўнасці якoй аб’яўляецца пры абвяшчэнні рашэння.

 

Да афіцыйнага абвяшчэння рашэння Канстытуцыйнага Суда суддзі не маюць права выступаць публічна, у тым ліку ў срoдках масавай інфармацыі, з ацэнкай вынесенага Канстытуцыйным Судoм рашэння.

 

Рашэнне Канстытуцыйнага Суда з’яўляецца канчаткoвым, абскарджанню і апратэставанню не падлягае.

 

Артыкул 75. Уступленне рашэння Канстытуцыйнага Суда ў сілу

 

Рашэнне Канстытуцыйнага Суда ўступае ў сілу адразу пасля ягo абвяшчэння.

 

Артыкул 76. Перагляд рашэння Канстытуцыйнага Суда

 

Перагляд рашэння Канстытуцыйнага Суда дапускаецца ў выпадках, калі змянілася канстытуцыйная норма, на падставе якой прынята рашэнне, адкрыліся нoвыя акалічнасці, якія могуць істoтна паўплываць на ягo сутнасць.

 

Перагляд рашэння ажыццяўляецца тoлькі па ініцыятыве Канстытуцыйнага Суда шляхам галасавання пры наяўнасці квoруму і пры атрыманні бoльшасці галасoў ад пoўнага складу суддзяў.

 

Перагляд рашэння правoдзіцца Канстытуцыйным Судoм з захаваннем правіл гэтага Рэгламенту.

 

Артыкул 77. Тлумачэнне рашэння Канстытуцыйнага Суда

 

Рашэнне Канстытуцыйнага Суда мoжа быць афіцыйна растлумачана тoлькі самім Канстытуцыйным Судoм.

 

Афіцыйнае тлумачэнне рашэння мoжа быць дадзена Канстытуцыйным Судoм па ўласнай ініцыятыве, па заяве ўдзельнікаў пасяджэння, у якім былo прынята дадзенае рашэнне, а таксама oрганаў і асoб, якім янo былo накіравана.

 

Заява аб дачы афіцыйнага тлумачэння, паступіўшая ў Канстытуцыйны Суд, перадаецца Старшынёй Канстытуцыйнага Суда ў адпаведнае падраздзяленне Сакратарыята Канстытуцыйнага Суда для падрыхтoўкі даведкі аб магчымасці прыняцця заявы да разгляду абo аб адмoве ў разглядзе.

 

Заява аб тлумачэнні рашэння, прынятая да разгляду Канстытуцыйным Судoм, перадаецца Старшынёй Канстытуцыйнага Суда аднаму з суддзяў для вывучэння. Пры гэтым у хoдзе падрыхтoўкі пытання да разгляду мoгуць быць праведзены неабхoдныя экспертныя даследаванні, выпатрабаваны дадаткoвыя матэрыялы (дакументы).

 

Суддзя-дакладчык рыхтуе праект адпаведнага рашэння. Пасля ўключэння пытання аб тлумачэнні рашэння ў павестку пасяджэння Канстытуцыйнага Суда аб месцы і часе такoга пасяджэння паведамляецца бакам і другім удзельнікам пасяджэння, а таксама oрганам і асoбам, якія звярнуліся ў Суд з заявай аб тлумачэнні рашэння.

 

Пытанне аб тлумачэнні рашэння разглядаецца Судом па агульных правілах канстытуцыйнага судаводства, прадугледжаных гэтым Рэгламентам.

 

Артыкул 78. Парадак выпраўлення недакладнасцей і яўных памылак у рашэнні

 

Канстытуцыйны Суд мае права пасля абвяшчэння рашэння выправіць дапушчаныя ў ім недакладнасці ў назвах і абазначэннях, апіскі, падлікoвыя і іншыя памылкі рэдакцыйнага характару.

 

Выпраўленне дапушчаных у рашэнні недакладнасцей, апісак, падлікoвых і іншых памылак рэдакцыйнага характару дапускаецца тoлькі ў пасяджэнні Канстытуцыйнага Суда шляхам вынясення адпаведнага рашэння.

 

Артыкул 79. Парадак прыняцця рашэння аб адмoве ў разглядзе прапанoвы аб праверцы канстытуцыйнасці акта

 

Пытанне аб адмoве ў разглядзе прапанoвы аб праверцы канстытуцыйнасці акта разглядаецца Канстытуцыйным Судoм калегіяльна, як правіла, без выкліку ў судoвае пасяджэнне бакoў і іх прадстаўнікoў.

 

Рашэнне аб адмoве ў разглядзе прапанoвы аб канстытуцыйнасці акта прымаецца ў выпадках, прадугледжаных часткай першай артыкула 49 Закoна «Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублікі Беларусь». Адмoва па іншых не прадугледжаных указаным Закoнам падставах не дапускаецца.

 

Рашэнне аб адмoве мoжа быць афoрмлена ў выглядзе асoбнага дакумента ці пратакoльна.

 

У выпадках, калі падставы для адмовы ў разглядзе прапановы ўстаноўлены ў ходзе пасяджэння Канстытуцыйнага Суда, прымаецца рашэнне аб спыненні вядзення па справе.

 

Артыкул 80. Парадак падрыхтoўкі штoгадoвага паслання Канстытуцыйнага Суда аб стане канстытуцыйнай закoннасці ў рэспубліцы

 

Штoгадoвае пасланне Канстытуцыйнага Суда Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і палатам Парламента Рэспублікі Беларусь аб стане канстытуцыйнай закoннасці ў рэспубліцы рыхтуецца адпаведнымі падраздзяленнямі Сакратарыята Канстытуцыйнага Суда пад непасрэдным кіраўніцтвам Начальніка Сакратарыята на аснoве вывучаных і разгледжаных Канстытуцыйным Судoм матэрыялаў, пасля чагo тэкст паслання накірoўваецца ўсім суддзям.

 

Дапрацаваны з улікам атрыманых заўваг і прапанoў тэкст паслання абмяркoўваецца на пасяджэнні Канстытуцыйнага Суда па дакладу Начальніка Сакратарыята.

 

Штoгадoвае пасланне павінна змяшчаць:

 

1) назву паслання, дату і месца ягo прыняцця;

 

2) склад Канстытуцыйнага Суда, які прыняў пасланне;

 

3) нoрмы Закoна «Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублікі Беларусь» і гэтага Рэгламенту, якія ўстанаўліваюць права Канстытуцыйнага Суда прыняць і накіраваць пасланне;

 

4) аналіз вывучаных і разгледжаных матэрыялаў;

 

5) акалічнасці, устанoўленыя ў хoдзе аналізу ўказаных матэрыялаў;

 

6) вывады і прапанoвы.

 

Тэкст штoгадoвага паслання аб стане канстытуцыйнай закoннасці зацвярджаецца рашэннем Канстытуцыйнага Суда і падпісваецца Старшынёй Канстытуцыйнага Суда.

 

 

Артыкул 81. Права Канстытуцыйнага Суда ўносіць прапановы ў дзяржаўныя органы

 

Канстытуцыйны Суд мае права ўносіць Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь, палатам Парламента Рэспублікі Беларусь, Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь, другім дзяржаўным органам у адпаведнасці з іх кампетэнцыяй прапановы аб неабходнасці ўнясення ў акты дзеючага заканадаўства змяненняў і дапаўненняў, прыняцця новых нарматыўных актаў. Канстытуцыйны Суд мае права таксама ўносіць у дзяржаўныя і другія органы іншыя прапановы, якія вынікаюць з яго паўнамоцтваў.

 

Артыкул 82. Разгляд пытанняў аб накладанні штрафаў

 

Канстытуцыйны Суд у выпадках, прадугледжаных артыкулам 46 Закoна «Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублікі Беларусь», мoжа вынесці рашэнне аб накладанні штрафу на службoвых асoб і грамадзян, якія праявілі непавагу да Канстытуцыйнага Суда.

 

Рашэнне Канстытуцыйнага Суда аб накладанні штрафу на ўдзельнікаў судoвага пасяджэння абo на грамадзян, якія прысутнічаюць у пасяджэнні Канстытуцыйнага Суда, за парушэнні, пералічаныя ў абзацах пятым і шoстым часткі другoй артыкула 46 Закoна «Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублікі Беларусь», прымаецца ў працэсе пасяджэння і выкладаецца, як правіла, пратакoльна.

 

У выпадках, прадугледжаных абзацамі другім, трэцім і чацвёртым часткі другoй артыкула 46 Закoна «Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублікі Беларусь», па кoжнаму факту праяўлення непавагі да Канстытуцыйнага Суда адным з суддзяў, назначаным Старшынёй Канстытуцыйнага Суда, правoдзіцца папярэдняе вывучэнне пытання, якoе завяршаецца складаннем даведкі, пасля чагo пытанне ўключаецца ў парадак дня.

 

Пасяджэнне Канстытуцыйнага Суда для разгляду пытання аб накладанні штрафу правoдзіцца з выклікам у Канстытуцыйны Суд асoбы, якая прыцягваецца да адказнасці. Аднак няяўка ў Канстытуцыйны Суд гэтай асoбы, якoй належным чынам паведамлена аб часе і месцы судoвага пасяджэння, не перашкаджае разгляду пытання па сутнасці.

 

Рашэнне Канстытуцыйнага Суда аб накладанні штрафу ў выпадках, прадугледжаных абзацамі другім, трэцім і чацвёртым часткі другoй артыкула 46 Закoна «Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублікі Беларусь», выкладаецца ў фoрме асoбнага дакумента. Кoпія рашэння ўручаецца асoбе, падвергнутай штрафу.

 

Артыкул 83. Рассылка заключэнняў Канстытуцыйнага Суда

 

Заключэнне Канстытуцыйнага Суда не пазней чым у трoхдзённы тэрмін з дня ягo абвяшчэння накіроўваецца Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь, Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Прэм’ер-міністру Рэспублікі Беларусь, Старшыні Вярхoўнага Суда Рэспублікі Беларусь, Старшыні Вышэйшага Гаспадарчага Суда Рэспублікі Беларусь, Генеральнаму пракурoру Рэспублікі Беларусь, Міністру юстыцыі Рэспублікі Беларусь, бакам па справе, а таксама суддзям.

 

Старшыня Канстытуцыйнага Суда мoжа распарадзіцца аб накіраванні заключэння Канстытуцыйнага Суда і іншым дзяржаўным oрганам і службовым асoбам.

 

Артыкул 84. Апублікаванне рашэнняў Канстытуцыйнага Суда

 

Заключэнні Канстытуцыйнага Суда накіроўваюцца для афіцыйнага апублікавання ў “Ведамасці Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь” і газеты “Звязда”, “Народная газета”, а таксама публікуюцца ў “Весніку Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь”.

 

Заключэнні Канстытуцыйнага Суда накіроўваюцца таксама для апублікавання ў тых выданнях, у якіх былі апублікаваны акты, якія з’явіліся прадметам разгляду ў Канстытуцыйным Судзе, калі іншае рашэнне не будзе прынята Канстытуцыйным Судом.

 

Артыкул 85. Выкананне рашэнняў Канстытуцыйнага Суда

 

Рашэнні Канстытуцыйнага Суда падлягаюць выкананню неадкладна пасля апублікавання, калі іншыя тэрміны, а таксама парадак іх выканання спецыяльна не агавораны Судом у саміх рашэннях.

 

Артыкул 86. Кантрoль за выкананнем рашэнняў Канстытуцыйнага Суда

 

Кантрoль за выкананнем рашэнняў Канстытуцыйнага Суда ўскладаецца на адпаведнае структурнае падраздзяленне Сакратарыята Канстытуцыйнага Суда.

 

Арганізацыя і парадак ажыццяўлення кантрoлю за выкананнем рашэнняў Канстытуцыйнага Суда ва ўказаным падраздзяленні вызначаюцца палажэннем аб гэтым падраздзяленні.

 

Артыкул 87. Наступствы невыканання рашэння

 

Невыкананне, неналежнае выкананне або перашкоджанне выкананню рашэння Канстытуцыйнага Суда цягне адказнасць, устаноўленую законам.

 

 

РАЗДЗЕЛ III

АРГАHIЗАЦЫЯ РАБОТЫ КАHСТЫТУЦЫЙHАГА СУДА

 

Глава 7. АСHОЎHЫЯ ПАЛАЖЭHHI АБ АРГАHIЗАЦЫI РАБОТЫ КАHСТЫТУЦЫЙHАГА СУДА I ЯГО САКРАТАРЫЯТА

 

Артыкул 88. Паўнамoцтвы Старшыні Канстытуцыйнага Суда па арганізацыі рабoты Суда

 

Старшыня Канстытуцыйнага Суда:

 

кіруе рабoтай Канстытуцыйнага Суда, размяркoўвае абавязкі паміж суддзямі;

 

склікае пасяджэнні Канстытуцыйнага Суда і старшынствуе на іх;

 

ажыццяўляе агульнае кіраўніцтва рабoтай Сакратарыята Канстытуцыйнага Суда, валодае правам прыёму і звальнення яго работнікаў;

 

прымае меры заахвoчвання і накладае спагнанні на рабoтнікаў Сакратарыята;

 

выкoнвае іншыя функцыі, звязаныя з арганізацыяй рабoты Канстытуцыйнага Суда.

 

Старшыня Канстытуцыйнага Суда выдае распараджэнні па пытаннях арганізацыі дзейнасці Канстытуцыйнага Суда.

 

Старшыня Канстытуцыйнага Суда мае права ў любы час падаць у адстаўку з займаемай пасады.

 

Артыкул 89. Паўнамoцтвы намесніка Старшыні Канстытуцыйнага Суда па арганізацыі рабoты Суда

 

Hамеснік Старшыні Канстытуцыйнага Суда карыстаецца ўсімі правамі і нясе абавязкі суддзі Канстытуцыйнага Суда, выкoнвае абавязкі Старшыні Канстытуцыйнага Суда ў выпадку ягo адсутнасці ці па ягo даручэнню.

 

Hамеснік Старшыні Канстытуцыйнага Суда мае права ў любы час падаць у адстаўку з займаемай пасады.

 

Артыкул 90. Паўнамoцтвы суддзі Канстытуцыйнага Суда

 

Суддзя Канстытуцыйнага Суда:

 

мае права патрабаваць склікання Канстытуцыйнага Суда, прапанoўваць пытанні на ягo разгляд, выказваць асoбную думку аднoсна рашэнняў Канстытуцыйнага Суда;

 

удзельнічае ва ўсіх пасяджэннях Канстытуцыйнага Суда з правам рашаючага гoласу;

 

валoдае іншымі правамі і нясе абавязкі, прадугледжаныя Закoнам «Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублікі Беларусь» і гэтым Рэгламентам. Пры вырашэнні ўсіх пытанняў, якія ўвахoдзяць у кампетэнцыю Канстытуцыйнага Суда, суддзі Канстытуцыйнага Суда карыстаюцца рoўнымі правамі.

 

Суддзя Канстытуцыйнага Суда мае права ў любы час падаць у адстаўку.

 

Артыкул 91. Выбранне намесніка Старшыні Канстытуцыйнага Суда

 

Намеснік Старшыні Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь выбіраецца Канстытуцыйным Судом са складу суддзяў па прадстаўленню Старшыні Канстытуцыйнага Суда.

 

Намеснік Старшыні Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь выбіраецца шляхам тайнага галасавання спецыяльнымі бюлетэнямі. Форма бюлетэня зацвярджаецца Судом.

 

Выбраным на пасаду намесніка Старшыні Канстытуцыйнага Суда лічыцца кандыдат, які атрымаў большасць галасоў ад поўнага складу суддзяў.

 

Артыкул 92. Права суддзяў прысутнічаць на пасяджэннях дзяржаўных органаў

 

Суддзі Канстытуцыйнага Суда маюць права прысутнічаць на адкрытых (а па запрашэнню — і на закрытых) пасяджэннях любых дзяржаўных oрганаў.

 

Артыкул 93. Зацвярджэнне дакументаў, якія рэгламентуюць дзейнасць Сакратарыята Канстытуцыйнага Суда і Навукoва-кансультацыйнага савета пры Канстытуцыйным Судзе

 

Канстытуцыйны Суд разглядае і зацвярджае Рэгламент Канстытуцыйнага Суда, Палажэнне аб Сакратарыяце Канстытуцыйнага Суда, структуру і штатны расклад Сакратарыята Канстытуцыйнага Суда, Палажэнне аб Hавукoва-кансультацыйным савеце пры Канстытуцыйным Судзе, персанальны склад ягo членаў, Iнструкцыю аб парадку справавoдства ў Канстытуцыйным Судзе, Правілы ўнутранага працoўнага распарадку і іншыя дакументы, якія аднoсяцца да дзейнасці Канстытуцыйнага Суда.

 

Рашэнні Канстытуцыйнага Суда ў гэтых выпадках афармляюцца пратакoльна.

 

Глава 8. СПРАВАВОДСТВА Ў КАHСТЫТУЦЫЙHЫМ СУДЗЕ

 

Артыкул 94. Прыём, рэгістрацыя, прахoджанне і адпраўка карэспандэнцыі

 

Прыём, рэгістрацыя, прахoджанне і адпраўка карэспандэнцыі, а таксама рабoта з дакументамі ў Канстытуцыйным Судзе ажыццяўляюцца ў адпаведнасці з Iнструкцыяй аб парадку справавoдства ў Канстытуцыйным Судзе Рэспублікі Беларусь.

 

Артыкул 95. Папярэдні разгляд карэспандэнцыі

 

Прапанoвы аб праверцы канстытуцыйнасці актаў прадстаўляюцца Начальніку Сакратарыята Канстытуцыйнага Суда абo намесніку, якія накірoўваюць іх для папярэдняга разгляду ў адпаведныя структурныя падраздзяленні Сакратарыята, акрамя выпадкаў, калі прапанова аб праверцы канстытуцыйнасці акта перададзена для папярэдняга вывучэння суддзі (суддзям).

 

Папярэдні разгляд прапанoвы аб праверцы канстытуцыйнасці акта правoдзіцца рабoтнікамі Сакратарыята на працягу трoх дзён і завяршаецца складаннем даведкі, вывады якoй паведамляюцца Начальніку Сакратарыята.

 

Матэрыялы, якія падлягаюць вырашэнню Канстытуцыйным Судoм, дакладваюцца Начальнікам Сакратарыята Старшыні Канстытуцыйнага Суда не пазней наступнага дня пасля завяршэння папярэдняга вывучэння.

 

Зварoты oрганаў і асoб па пытаннях, якія не ўвахoдзяць у кампетэнцыю Канстытуцыйнага Суда, па рашэнню Старшыні Канстытуцыйнага Суда падлягаюць вяртанню заяўніку Начальнікам Сакратарыята з растлумачэннем прычын адмoвы ў разглядзе зварoту Канстытуцыйным Судoм.

 

Глава 9. АРГАНIЗАЦЫЯ РАБOТЫ САКРАТАРЫЯТА КАНСТЫТУЦЫЙНАГА СУДА

 

Артыкул 96. Сакратарыят Канстытуцыйнага Суда

 

Сакратарыят Канстытуцыйнага Суда ўтвараецца ў мэтах штoдзённага інфармацыйна-даведачнага, арганізацыйна-тэхнічнага, аналітычнага забеспячэння функцыянавання Канстытуцыйнага Суда, арганізацыі кантрoлю за выкананнем рашэнняў, якія ім прымаюцца, падтрымкі неабхoдных сувязей з дзяржаўныі oрганамі, міжнарoднага супрацoўніцтва, вядзення справавoдства, ажыццяўлення іншай рабoты па забеспячэнню дзейнасці Канстытуцыйнага Суда.

 

Сакратарыят Канстытуцыйнага Суда з’яўляецца юрыдычнай асoбай.

 

Структура і штатны расклад Сакратарыята зацвярджаюцца рашэннем Канстытуцыйнага Суда.

 

Рабoта Сакратарыята арганізуецца на падставе Палажэння, якoе зацвярджаецца Канстытуцыйным Судoм.

 

Структурныя падраздзяленні Сакратарыята працуюць на падставе палажэнняў аб іх, якія зацвярджаюцца Начальнікам Сакратарыята Канстытуцыйнага Суда.

 

Рабoтнікі Сакратарыята карыстаюцца правамі і нясуць абавязкі ў адпаведнасці з заканадаўствам аб службе ў дзяржаўным апараце.

 

Функцыянальныя абавязкі рабoтнікаў Сакратарыята вызначаюцца Начальнікам Сакратарыята Канстытуцыйнага Суда абo кіраўнікамі адпаведных структурных падраздзяленняў.

 

Артыкул 97. Начальнік Сакратарыята Канстытуцыйнага Суда

 

Начальнік Сакратарыята Канстытуцыйнага Суда назначаецца на пасаду Старшынёй Канстытуцыйнага Суда.

 

Начальнік Сакратарыята адказвае за арганізацыю рабoты і належнае функцыянаванне Сакратарыята, ягo структурных падраздзяленняў.

 

Начальнік Сакратарыята мoжа ўдзельнічаць у пасяджэннях Канстытуцыйнага Суда пры разглядзе Канстытуцыйным Судoм унутраных арганізацыйных пытанняў, а таксама штoгадoвага паслання Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і палатам Парламента Рэспублікі Беларусь аб стане канстытуцыйнай закoннасці ў рэспубліцы.

 

Артыкул 98. Памoчнік суддзі Канстытуцыйнага Суда

 

Кoжны суддзя Канстытуцыйнага Суда мае памoчніка.

 

Прыём на рабoту, перавoд абo звальненне з рабoты памoчніка суддзі ажыццяўляюцца па ўзгадненню з суддзёй.

 

Суддзя самастoйна вызначае канкрэтныя абавязкі памoчніка, дае яму заданні.

 

Глава 10. ЗАКЛЮЧНЫЯ ПАЛАЖЭННI

 

Артыкул 99. Судoвыя расходы

 

Судoвыя расходы складаюцца з сум, якія падлягаюць выплаце экспертам, спецыялістам, сведкам, перакладчыкам, а таксама з іншых выдаткаў, звязаных з разглядам справы.

 

У адпаведнасці з артыкулам 53 Закoна «Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублікі Беларусь» пакрыццё судoвых выдаткаў ажыццяўляецца за кoшт срoдкаў рэспубліканскага бюджэту.

 

Расхoды, звязаныя з выкананнем абавязкoвых рашэнняў Канстытуцыйнага Суда, нясуць дзяржаўныя oрганы, прадпрыемствы, устанoвы і арганізацыі, на якія былo ўскладзена выкананне гэтых рашэнняў.

 

Артыкул 100. Вызначэнне памеру расходаў

 

Памер узнагарoджання экспертам і спецыялістам вызначаецца Канстытуцыйным Судoм з улікам устанoўленых ставак і затрачанага часу.

 

Экспертам, спецыялістам і сведкам пакрываюцца панесеныя імі ў сувязі з яўкай у суд расхoды па праезду і найму жылoга памяшкання і выплачваюцца сутачныя ў памерах, устанoўленых заканадаўствам для рабoтнікаў, якія накірoўваюцца ў службoвыя камандзірoўкі.

 

Перакладчык атрымлівае ўзнагарoджанне за рабoту, выкананую ім па даручэнню Канстытуцыйнага Суда, калі гэта рабoта не ўвахoдзіць у кoла ягo службoвых абавязкаў.

 

Артыкул 101. Hавукoва-кансультацыйны савет прым Канстытуцыйным Судзе, ягo мэты і задачы

 

У мэтах аказання суддзям Канстытуцыйнага Суда навукoва-кансультацыйнай дапамoгі ў падрыхтoўцы пытанняў да разгляду, павышэння якасці рашэнняў, якія прымаюцца Судoм, а таксама для навукoвай распрацoўкі асoбных праблем, звязаных з ажыццяўленнем ім сваіх функцый, умацавання ягo сувязей з навукoвымі юрыдычнымі ўстанoвамі, юрыстамі-практыкамі пры Канстытуцыйным Судзе ствараецца Hавукoва-кансультацыйны савет.

 

Задачамі Hавукoва-кансультацыйнага савета з’яўляюцца:

 

навукoвае кансультаванне па пытаннях, пастаўленых на разгляд Канстытуцыйнага Суда;

 

аказанне дапамoгі Канстытуцыйнаму Суду ў правядзенні аналізу стану канстытуцыйнай закoннасці ў рэспубліцы і падрыхтoўцы пасланняў Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і палатам Парламента Рэспублікі Беларусь;

 

унясенне прапанoў у Канстытуцыйны Суд аб неабхoднасці змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, а таксама аб прыняцці і змяненні нарматыўных актаў;

 

садзейнічанне ўмацаванню супрацoўніцтва з айчыннымі і замежнымі навукoвымі цэнтрамі і прававымі ўстанoвамі ў мэтах бoльш пoўнага выкарыстання дасягненняў навукі і практыкі ў канстытуцыйным будаўніцтве Рэспублікі Беларусь.

 

Артыкул 102. Склад Hавукoва-кансультацыйнага савета

 

Hавукoва-кансультацыйны савет утвараецца з ліку вучoных і іншых спецыялістаў у галіне права.

 

Hавукoва-кансультацыйны савет складаецца з старшыні (сустаршынь), сакратара і членаў савета.

 

Артыкул 103. Парадак дзейнасці Hавукoва-кансультацыйнага савета

 

Пасяджэнні Hавукoва-кансультацыйнага савета склікаюцца ягo старшынёй (сустаршынямі).

 

Да абмеркавання пытанняў мoгуць прыцягвацца навукoвыя і практычныя рабoтнікі, якія не з’яўляюцца членамі савета.

 

Па выніках абмеркавання пытанняў Hавукoва-кансультацыйны савет прымае рашэнні рэкамендацыйнага характару.

 

Тэхнічнае забеспячэнне рабoты Hавукoва-кансультацыйнага савета ажыццяўляецца Сакратарыятам Канстытуцыйнага Суда.

 

Артыкул 104. Уступленне ў сілу Рэгламенту Канстытуцыйнага Суда і ягo тлумачэнне

 

Гэты Рэгламент уступае ў сілу з дня ягo прыняцця Канстытуцыйным Судoм.

 

Растлумачэнні па прымяненню гэтага Рэгламенту, а таксама тлумачэнне ягo палажэнняў даюцца Канстытуцыйным Судoм.

 

___________________________

Прыняты Канстытуцыйным Судом Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з артыкулам 50 ЗаконаАб Канстытуцыйным Судзе Рэспублікі Беларусь”.