Заключэнне Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь
9 чэрвеня 1998 г. № З-65/98
Аб адпаведнасці Канстытуцыі і законам Рэспублікі Беларусь пункта 38 пастановы Пленума Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь ад 17 чэрвеня 1994 г. № 5 “Аб некаторых пытаннях прымянення судамі заканадаўства пры вырашэнні працоўных спрэчак” са змяненнямі і дапаўненнямі, унесенымі пастановамі Пленума Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь ад 16 снежня 1994 г. № 12 і ад 28 чэрвеня 1996 г. № 8

Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь у складзе старшынствуючага — Старшыні Канстытуцыйнага Суда Васілевіча Р.А., намесніка Старшыні Суда Марыскіна А.У., суддзяў Бойка Т.С., Вараб’я Г.А., Кенік К.I., Падгрушы В.В., Саркісавай Э.А., Філіпчык Р.I., Цікавенкі А.Г., Шабайлава В.I., Шышко Г.Б.

 

з удзелам:

 

прадстаўніка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, які ўнёс прапанову аб праверцы канстытуцыйнасці нарматыўнага акта: Паўлава В.I. — першага намесніка Міністра працы Рэспублікі Беларусь;

 

прадстаўніка Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь, які прыняў нарматыўны акт: Мінца I.М. — суддзі, сакратара Пленума Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь

 

разгледзеў у адкрытым судовым пасяджэнні справу “Аб адпаведнасці Канстытуцыі і законам Рэспублікі Беларусь пункта 38 пастановы Пленума Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь ад 17 чэрвеня 1994 г. № 5 “Аб некаторых пытаннях прымянення судамі заканадаўства пры вырашэнні працоўных спрэчак” са змяненнямі і дапаўненнямі, унесенымі пастановамі Пленума Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь ад 16 снежня 1994 г. № 12 і ад 28 чэрвеня 1996 г. № 8".

 

У судовым пасяджэнні прынялі ўдзел:

 

Ждановіч I.М. — намеснік Старшыні Вышэйшага Гаспадарчага Суда Рэспублікі Беларусь;

 

Iваноўскі А.У. — намеснік Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь;

 

Сяргеева В.Г. — намеснік Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

 

Вядзенне па справе ўзбуджана 19 мая 1998 г. па прапанове Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на падставе артыкула 116 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, артыкулаў 5 і 6 Закона “Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублікі Беларусь” і артыкула 43 Рэгламенту Канстытуцыйнага Суда.

 

Праверцы падлягаў пункт 38 пастановы Пленума Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь ад 17 чэрвеня 1994 г. № 5 “Аб некаторых пытаннях прымянення судамі заканадаўства пры вырашэнні працоўных спрэчак” са змяненнямі і дапаўненнямі, унесенымі пастановамі Пленума Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь ад 16 снежня 1994 г. № 12 і ад 28 чэрвеня 1996 г. № 8 (Судовы веснік, 1994, № 3; 1995, № 1; 1996, № 3).

 

Згодна з указаным пунктам пастановы “пры разглядзе спрэчак, якія ўзнікаюць у сувязі з прымяненнем мер дысцыплінарнага спагнання да работнікаў, якія адмовіліся ад заключэння дагавора аб поўнай матэрыяльнай адказнасці за захаванасць матэрыяльных каштоўнасцей, суды павінны зыходзіць з умоў працоўнага дагавора. Калі выкананне абавязкаў па абслугоўванню матэрыяльных каштоўнасцей складае для работніка яго асноўную працоўную функцыю, што агаворана пры прыёме на работу, і ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам з ім павінен быць заключаны дагавор аб поўнай матэрыяльнай адказнасці, адмову ад заключэння такога дагавора без уважлівых прычын неабходна разглядаць як невыкананне працоўных абавязкаў з усімі выцякаючымі з гэтага вынікамі. У выпадку адмовы работніка ад заключэння дагавора па ўважлівых прычынах, у тым ліку, калі раней выконваемая работа не патрабавала заключэння дагавора аб поўнай матэрыяльнай адказнасці і адсутнічала магчымасць перавесці работніка з яго згоды на іншую работу, працоўны дагавор скасоўваецца ў прымяненні да пункта 1 артыкула 33 КЗаП”.

 

У сваёй прапанове аб праверцы канстытуцыйнасці пункта 38 пастановы Пленума Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь указаў, што заключэнне дагавора аб поўнай матэрыяльнай адказнасці — істотная ўмова працы. Калі заключэнне дагавора аб поўнай матэрыяльнай адказнасці не было абумоўлена пры прыёме на работу, то работнік у адпаведнасці з часткай трэцяй артыкула 25 КЗаП аб заключэнні такога дагавора павінен быць папярэджаны не пазней чым за адзін месяц. Калі ранейшыя істотныя ўмовы працы не могуць быць захаваны, а работнік не згодны на працяг работы ў новых умовах, то працоўны дагавор спыняецца па пункту 6 артыкула 29 КЗаП, а не па пункту 1 артыкула 33 КЗаП, як растлумачана ў пункце 38 пастановы Пленума.

 

Заслухаўшы суддзю-дакладчыка Шышко Г.Б., прадстаўнікоў бакоў, вывучыўшы матэрыялы справы, прааналізаваўшы палажэнні Канстытуцыі, Кодэкса законаў аб працы і іншых нарматыўных актаў, Канстытуцыйны Суд устанавіў наступнае.

 

На падставе часткі чацвёртай артыкула 116 Канстытуцыі Канстытуцыйны Суд па прапанове Прэзідэнта дае заключэнні аб адпаведнасці актаў Вярхоўнага Суда Канстытуцыі, міжнародна-прававым актам, ратыфікаваным Рэспублікай Беларусь, законам, дэкрэтам і ўказам.

 

У адпаведнасці з артыкулам 7 Канстытуцыі дзяржава, усе яе органы і службовыя асобы дзейнічаюць у межах Канстытуцыі і прынятых у адпаведнасці з ёй актаў заканадаўства. Прававыя акты або іх асобныя палажэнні, прызнаныя ва ўстаноўленым законам парадку супярэчнымі палажэнням Канстытуцыі, не маюць юрыдычнай сілы.

 

Згодна з артыкулам 137 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь вышэйшай юрыдычнай сілай валодае Канстытуцыя. Законы, дэкрэты, указы і іншыя акты дзяржаўных органаў выдаюцца на аснове і ў адпаведнасці з Канстытуцыяй.

 

У адпаведнасці з артыкулам 1211 КЗаП пісьмовыя дагаворы аб поўнай матэрыяльнай адказнасці могуць быць заключаны наймальнікам з работнікамі (якія дасягнулі 18-гадовага ўзросту), што займаюць пасады або выконваюць работы, непасрэдна звязаныя з захаваннем, апрацоўкай, продажам (водпускам), перавозкай або прымяненнем у працэсе вытворчасці перададзеных ім каштоўнасцей.

 

Пленум Вярхоўнага Суда ў пункце 38 пастановы растлумачыў, што пры разглядзе спрэчак, якія ўзнікаюць у сувязі з прымяненнем мер дысцыплінарнага спагнання да работнікаў, што адмовіліся ад заключэння дагавора аб поўнай матэрыяльнай адказнасці за захаванасць матэрыяльных каштоўнасцей, суды павінны зыходзіць з умоў працоўнага дагавора. Калі выкананне абавязкаў па абслугоўванню матэрыяльных каштоўнасцей складае для работніка яго асноўную працоўную функцыю, што агаворана пры прыёме на работу, і ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам з ім павінен быць заключаны дагавор аб поўнай матэрыяльнай адказнасці, адмову ад заключэння такога дагавора без уважлівых прычын неабходна разглядаць як невыкананне працоўных абавязкаў з ўсімі выцякаючымі з гэтага вынікамі.

 

У выпадку адмовы работніка ад заключэння дагавора па ўважлівых прычынах, у тым ліку, калі раней выконваемая работа не патрабавала заключэння дагавора аб поўнай матэрыяльнай адказнасці і адсутнічала магчымасць перавесці работніка з яго згоды на іншую работу, працоўны дагавор скасоўваецца ў прымяненні да пункта 1 артыкула 33 КЗаП.

 

Канстытуцыйны Суд лічыць, што растлумачэнне Пленума Вярхоўнага Суда, дадзенае ў абзацы першым пункта 38 пастановы, адпавядае нормам Кодэкса законаў аб працы, а растлумачэнне, дадзенае ў абзацы другім указанага пункта, супярэчыць нормам Кодэкса законаў аб працы.

 

Згодна з часткамі трэцяй і чацвёртай артыкула 25 КЗаП у сувязі з абгрунтаванымі вытворчымі, арганізацыйнымі або эканамічнымі прычынамі дапускаецца змяненне істотных умоў працы пры працягу работы па той жа спецыяльнасці, кваліфікацыі або пасадзе. Аб змяненні істотных умоў працы — сістэм і велічынь аплаты працы, ільгот, рэжыму работы, устанаўлення або адмены няпоўнага рабочага часу, сумяшчэння прафесій, змянення разрадаў і назвы пасад і іншых — работніку павінна быць паведамлена не пазней чым за адзін месяц. Калі ранейшыя істотныя ўмовы працы не могуць быць захаваны, а работнік не згодны на працяг работы ў новых умовах, то працоўны дагавор спыняецца па пункту 6 артыкула 29 КЗаП.

 

Прааналізаваўшы нормы працоўнага заканадаўства, Канстытуцыйны Суд адзначае, што змяненне памераў матэрыяльнай адказнасці работніка ў сувязі з заключэннем з ім пісьмовага дагавора аб поўнай матэрыяльнай адказнасці з’яўляецца змяненнем істотных ўмоў працы, якія могуць быць ажыццёўлены без згоды работніка па абгрунтаваных вытворчых, арганізацыйных або эканамічных прычынах. Калі пры прыёме на работу заключэнне такога дагавора не было абумоўлена, а пры працягу работы такая неабходнасць у наймальніка ўзнікла, то аб гэтым трэба паведаміць работніку не пазней чым за адзін месяц. Спыненне працоўнага дагавора ў гэтым выпадку дапускаецца па пункту 6 артыкула 29 КЗаП, калі нельга захаваць ранейшыя ўмовы працы, а работнік не згодны на працяг работы ў новых умовах.

 

Абгрунтоўваючы сваю пазіцыю па пастаўленаму пытанню, Вярхоўны Суд у пісьмовым адказе ад 1 чэрвеня 1998 г. указаў, што “судовая практыка і вучоныя зыходзілі з таго, што для работнікаў, з якімі акрамя заключэння працоўнага дагавора неабходна заключэнне і дагавора аб поўнай матэрыяльнай адказнасці, абавязак па абслугоўванню матэрыяльных каштоўнасцей з’яўляецца не проста істотнай умовай працы, а выкананнем асноўнай працоўнай функцыі”. А таму, па меркаванню Вярхоўнага Суда, пры адмове работніка ад заключэння дагавора аб поўнай матэрыяльнай адказнасці па ўважлівых прычынах працоўны дагавор з ім скасоўваецца ў прымяненні да пункта 1 артыкула 33 КЗаП.

 

Канстытуцыйны Суд лічыць, што гэты довад не заснаваны на нормах Кодэкса законаў аб працы.

 

Працоўнае заканадаўства ў мэтах аховы права грамадзян на працу ўстанаўлівае пералік падстаў, якія даюць права наймальніку скасоўваць працоўны дагавор па яго ініцыятыве, а таксама ўмовы іх прымянення.

 

Вярхоўны Суд у пункце 38 пастановы Пленума недакладна растлумачыў нормы працоўнага заканадаўства і фактычна вызначыў правапрымяняльную практыку, якая не заснавана на законе.

 

Пленум Вярхоўнага Суда пастановай ад 8 чэрвеня 1998 г. № 5 “Аб выкананні судамі пастановы № 5 Пленума Вярхоўнага Суда ад 17 чэрвеня 1994 г. (са змяненнямі ад 28 чэрвеня 1996 г.) “Аб некаторых пытаннях прымянення судамі заканадаўства пры вырашэнні працоўных спрэчак” пункт 38 з пастановы Пленума Вярхоўнага Суда ад 17 чэрвеня 1994 г. выключыў.

 

Згодна з часткай чацвёртай артыкула 11 Закона “Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублікі Беларусь” Канстытуцыйны Суд можа вынесці рашэнне і ў адносінах да актаў, заснаваных на правераным акце або ўзнаўляючых яго асобныя палажэнні, калі яны і не ўпаміналіся ў прапанове аб праверцы канстытуцыйнасці нарматыўнага акта.

 

Канстытуцыйны Суд адзначае, што выключэнне пункта 38 у цэлым з пастановы Пленума можа прывесці да неадназначнага прымянення на практыцы норм працоўнага заканадаўства пры вырашэнні пытання аб звальненні работніка ў выпадку яго адмовы ад заключэння пісьмовага дагавора аб поўнай матэрыяльнай адказнасці без уважлівых прычын. Канстытуцыйны Суд лічыць, што раней існаваўшая практыка ў гэтай частцы адпавядае закону і можа быць захавана.

 

Пастанова Пленума Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь уступіла ў законную сілу пасля яе прыняцця. Выключэнне пункта 38 з пастановы Пленума Вярхоўнага Суда ад 17 чэрвеня 1994 г. закранае правы і законныя інтарэсы грамадзян, і таму ў дадзеным выпадку ўказаная норма да яе прымянення на практыцы павінна быць у адпаведнасці з артыкулам 7 Канстытуцыі апублікавана або даведзена да ўсеагульнага ведама іншым прадугледжаным законам спосабам.

 

На падставе выкладзенага, кіруючыся артыкулам 116 Канстытуцыі, артыкуламі 5, 6, 9, 34, 38, 40 і 43 Закона “Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублікі Беларусь”, Канстытуцыйны Суд

 

ВЫРАШЫЎ:

 

1. Прызнаць не адпавядаючым Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і Кодэксу законаў аб працы пункт 38 пастановы Пленума Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь ад 17 чэрвеня 1994 г. № 5 “Аб некаторых пытаннях прымянення судамі заканадаўства пры вырашэнні працоўных спрэчак” у частцы растлумачэння аб праве наймальніка на скасаванне працоўнага дагавора з работнікам па пункту 1 артыкула 33 КЗаП у выпадку адмовы работніка ад заключэння дагавора аб поўнай матэрыяльнай адказнасці па ўважлівых прычынах, у тым ліку, калі раней выконваемая работа не патрабавала заключэння такога дагавора і адсутнічала магчымасць перавесці работніка з яго згоды на іншую работу.

 

У сувязі з выключэннем пункта 38 з пастановы Пленума Вярхоўнага Суда ад 17 чэрвеня 1994 г. № 5 прызнаць пункт 4 “ж” пастановы Пленума Вярхоўнага Суда ад 8 чэрвеня 1998 г. “Аб выкананні судамі пастановы № 5 Пленума Вярхоўнага Суда ад 17 чэрвеня 1994 г. (са змяненнямі ад 28 чэрвеня 1996 г.) “Аб некаторых пытаннях прымянення судамі заканадаўства пры вырашэнні працоўных спрэчак” не маючым юрыдычнай сілы да яго апублікавання або давядзення да ўсеагульнага ведама іншым прадугледжаным законам спосабам.

 

2. Апублікаваць гэта Заключэнне ў дзесяцідзённы тэрмін з дня прыняцця ў “Народнай газеце”, “Звяздзе” і ў тых выданнях, дзе быў апублікаваны правяраемы нарматыўны акт, а таксама ў “Ведамасцях Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь”.

 

3. Гэта Заключэнне ўступае ў сілу з дня абвяшчэння, з’яўляецца канчатковым, абскарджанню і апратэставанню не падлягае.

 

 

Старшынствуючы –

Старшыня Канстытуцыйнага Суда

Рэспублікі Беларусь                                                                                                   Р.А.Васілевіч