Рашэнне Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь
31 студзеня 2000 г. № P-92/2000
Аб стане канстытуцыйнай законнасці ў Рэспубліцы Беларусь у 1999 годзе
Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь у складзе старшынствуючага — Старшыні Канстытуцыйнага Суда Васілевіча Р.А., намесніка Старшыні Марыскіна А.У., суддзяў Бойка Т.С., Вараб'я Г.А., Кенік К.I., Падгрушы В.В., Саркісавай Э.А., Філіпчык Р.I., Цікавенкі А.Г., Шабайлава В.I., Шышко Г.Б., Шукліна В.З., разгледзеўшы пытанне аб стане канстытуцыйнай законнасці ў Рэспубліцы Беларусь, кіруючыся артыкулам 44 Закона “Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублікі Беларусь” і артыкулам 80 Рэгламенту Канстытуцыйнага Суда,
 
ВЫРАШЫЎ:
 
1. Прыняць Пасланне Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь Прэзідэнту і палатам Парламента Рэспублікі Беларусь “Аб стане канстытуцыйнай законнасці ў Рэспубліцы Беларусь у 1999 годзе” (тэкст дадаецца).
 
2. Апублікаваць Пасланне “Аб стане канстытуцыйнай законнасці ў Рэспубліцы Беларусь у 1999 годзе” у газетах “Звязда” і “Народная газета”, а таксама ў “Ведамасцях Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь” і “Весніку Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь” у дзесяцідзённы тэрмін з дня прыняцця.
 
 
Старшынствуючы —
Старшыня Канстытуцыйнага Суда
Рэспублікі Беларусь                                                                                                     Р.А. Васілевіч