Рашэнне Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь
11 чэрвеня 2001 г. № Р-117/2001
Аб унясенні дапаўненняў у Рэгламент Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь
У мэтах больш поўнай рэалізацыі асобных палажэнняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, далейшага ўдасканальвання канстытуцыйнага судаводства і ў адпаведнасці з артыкулам 50 Закона "Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублікі Беларусь" Канстытуцыйны Суд
 
ВЫРАШЫЎ:
 
1. Унесці ў Рэгламент Канстытуцыйнага Суда, прыняты рашэннем Канстытуцыйнага Суда ад 18 верасня 1997 г. № Р-58/97, наступныя дапаўненні:
 
частку першую артыкула 32 дапоўніць словамі "прадстаўнікі дзяржаўных органаў, а таксама іншыя асобы, запрошаныя Канстытуцыйным Судом для ўдзелу ў яго пасяджэннях па пытанню аб праверцы канстытуцыйнасці нарматыўнага акта";
 
частку дзесятую артыкула 43 дапоўніць словамі "калі іншае не прадугледжана Канстытуцыяй і законамі Рэспублікі Беларусь";
 
дапоўніць Рэгламент артыкулам 431 наступнага зместу:
 
"Артыкул 431. Зварот у Канстытуцыйны Суд іншых суб’ектаў
 
Звароты іншых суб’ектаў у Канстытуцыйны Суд на падставе артыкулаў 40, 112, 122 і іншых артыкулаў Канстытуцыі і законаў Рэспублікі Беларусь могуць быць разгледжаны па рашэнню Канстытуцыйнага Суда праз вусны разбор ці шляхам выкарыстання пісьмовай формы даследавання матэрыялаў справы без запрашэння ў судовае пасяджэнне прадстаўнікоў дзяржаўных органаў, што прынялі нарматыўны акт, і асоб, якія накіравалі зварот у Канстытуцыйны Суд".
 
2. Гэта рашэнне ўступае ў сілу з дня прыняцця.
 
3. Апублікаваць гэта рашэнне ў адпаведнасці з заканадаўствам.
 
 
Старшынствуючы —
Старшыня Канстытуцыйнага Суда
Рэспублікі Беларусь                                                                                                     Р.А. Васілевіч