Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 626

Аб вызваленні даходаў, атрыманых фізічнымі асобамі ў выглядзе працэнтаў па аблігацыях адкрытага акцыянернага таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк», ад абкладання падаходным падаткам

1. Устанавіць, што не абкладаюцца падаходным падаткам даходы, атрыманыя фізічнымі асобамі ў выглядзе працэнтаў па аблігацыях адкрытага акцыянернага таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк» (у тым ліку пры іх пагашэнні), намінаваных у беларускіх рублях і замежнай валюце і размешчаных гэтым таварыствам шляхам адкрытага продажу.

2. Ускласці персанальную адказнасць за вынікі прыцягнення сродкаў насельніцтва праз выпуск і размяшчэнне аблігацый, прадугледжаных у пункце 1 гэтага Указа, на старшыню Праўлення адкрытага акцыянернага таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк» Ермакову Н.А.

3. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь:

у трохмесячны тэрмін забяспечыць прывядзенне заканадаўства ў адпаведнасць з гэтым Указам і прыняць іншыя меры па выкананню гэтага Указа;

сумесна з Камітэтам дзяржаўнага кантролю па выніках дзеяння гэтага Указа ў 2005 годзе ва ўстаноўленым парадку ўнесці прапановы аб мэтазгоднасці распаўсюджвання яго палажэнняў на падаткаабкладанне даходаў, якія атрымліваюць фізічныя асобы ў выглядзе працэнтаў па аблігацыях іншых банкаў Рэспублікі Беларусь.

4. Гэты Указ уступае ў сілу з дня яго падпісання.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.ЛУКАШЭНКА.

29 снежня 2004 г. г. Мінск.