Распараджэнне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 8рп

Аб прысуджэнні спецыяльных прэмій Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва

1. Пагадзіцца з рашэннем савета фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва і прысудзіць за высокія творчыя дасягненні ў 2004 годзе спецыяльныя прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва ў памеры 100 базавых велічынь кожная ў наступных намінацыях:

МУЗЫЧНАЕ МАСТАЦТВА

Захлеўнаму Леаніду Канстанцінавічу, мастацкаму кіраўніку ансамбля народнай музыкі «Бяседа» галоўнай (генеральнай) канцэртна-прадзюсарскай дырэкцыі Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі, народнаму артысту Беларусі, — за стварэнне цыкла песень «С днем рождения, Победа!»;

Кандрасюку Васілію Васільевічу, загадчыку музычнай часткі дзяржаўнай установы «Брэсцкі тэатр драмы і музыкі», — за стварэнне эпітафіі для сімфанічнага аркестра «Героям Брэсцкай крэпасці»;

ЖУРНАЛIСТЫКА

Шэлдышавай Ніне Васільеўне, рэдактару аддзела палітыкі ўстановы «Рэдакцыя газеты «Рэспубліка», — за цыкл публікацый па праблемах унутранай і знешняй палітыкі;

КIНО I ТЭЛЕБАЧАННЕ

Азаронку Юрыю Уладзіміравічу, начальніку прэс-цэнтра рэспубліканскай пракуратуры, — за стварэнне аўтарскай тэлепраграмы «Канспіралогія» на Першым нацыянальным тэлеканале;

Карпаву Аляксандру Аляксандравічу, галоўнаму рэжысёру вытворча-творчага рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Беларускі відэацэнтр», — за стварэнне дакументальнага фільма «Палітра памяці», прысвечанага 60-й гадавіне вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў;

НАРОДНАЯ ТВОРЧАСЦЬ

Боўду Юрыю Iванавічу, мастаку-афарміцелю раённага Цэнтра культуры і вольнага часу аддзела культуры Бабруйскага райвыканкама, члену грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз майстроў народнай творчасці», — за захаванне і развіццё традыцый беларускай керамікі;

ВЫЯЎЛЕНЧАЕ МАСТАЦТВА

Уроднічу Уладзіміру Васільевічу, дэкану мастацкага факультэта ўстановы адукацыі «Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў», заслужанаму дзеячу мастацтваў Рэспублікі Беларусь, — за стварэнне карцін «Жнівеньскі карагод», «Развітанне», «Сад», «Чуецца гоман лесу высокага»;

ХАРЭАГРАФIЧНАЕ МАСТАЦТВА

Гаявой Валянціне Iванаўне, дырэктару — мастацкаму кіраўніку дзяржаўнай установы «Беларускі дзяржаўны заслужаны харэаграфічны ансамбль «Харошкі», народнай артыстцы Беларусі, — за вялікі асабісты ўклад у развіццё нацыянальнай харэаграфіі, падрыхтоўку новых канцэртных праграм «Добры вечар» і «Беларусы»;

КРЫТЫКА I МАСТАЦТВАЗНАЎСТВА

Якіменка Тамары Сямёнаўне, прафесару кафедры беларускай музыкі фартэпіяннага і кампазітарска-музыказнаўчага факультэта ўстановы адукацыі «Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі», — за значныя дасягненні ў галіне навукова-даследчай дзейнасці, стварэнне манаграфіі «Сучасная беларуская этнамузыкалогія»;

«ЗА ЎКЛАД У ВЫХАВАННЕ ТВОРЧАЙ МОЛАДЗI»

Васюк Тамары Iванаўне, дацэнту кафедры народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва факультэта традыцыйнай беларускай культуры і сучаснага мастацтва ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў», — за адраджэнне традыцыйнай народнай беларускай керамікі, падрыхтоўку лаўрэатаў рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў;

Гаўрылаву Віктару Георгіевічу, прафесару кафедры інтэр'ера і абсталявання факультэта дызайну і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ўстановы адукацыі «Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў», — за выдатныя дасягненні ў беларускім дэкаратыўна-прыкладным мастацтве, значны асабісты ўклад у выхаванне творчай моладзі;

Полесавай Ганне Станіславаўне, выкладчыку ўстановы адукацыі «Мінскае дзяржаўнае музычнае вучылішча імя М.I. Глінкі», — за значны ўклад у развіццё цымбальнай выканальніцкай школы, выдатную падрыхтоўку ўдзельнікаў Міжнароднага конкурсу выканаўцаў на нацыянальных шматструнных інструментах імя В. Гарадоўскай;

«ЗА ЎКЛАД У РАЗВIЦЦЁ МIЖНАРОДНЫХ КУЛЬТУРНЫХ СУВЯЗЯЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ»

Сароку Рыгору Сямёнавічу, дырэктару ўстановы адукацыі «Маладзечанскае дзяржаўнае музычнае вучылішча імя М.К. Агінскага», заслужанаму работніку культуры Рэспублікі Беларусь, — за прапаганду беларускага музычнага мастацтва за межамі краіны і дасягнутыя поспехі ў развіцці міжнародных культурных сувязяў;

народнаму ансамблю народнай музыкі і песні «Грымата» Слонімскага раённага Дома культуры, — за творчую працу па ўмацаванню міжнародных культурных сувязяў і папулярызацыю беларускага музычнага мастацтва;

МУЗЕЙНАЯ СПРАВА

Камароўскай Зінаідзе Мікалаеўне, дырэктару ўстановы «Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа», — за вялікі ўклад у захаванне і вывучэнне творчай спадчыны народнага паэта Беларусі Якуба Коласа;

Лянкевіч Таісе Леанідаўне, дырэктару дзяржаўнай установы «Мінскі абласны краязнаўчы музей», — за значныя асабістыя дасягненні ў развіцці музейнай справы, стварэнне экспазіцыі ў сядзібным доме сям'і Дзяржынскіх мемарыяльнага комплексу «Дзяржынава»;

БIБЛIЯТЭЧНАЯ СПРАВА

калектыву Ашмянскай цэнтральнай раённай бібліятэкі, — за дасягненні ў галіне інфармацыйнага абслугоўвання і прававой адукацыі насельніцтва;

калектыву Слуцкай гарадской цэнтральнай бібліятэкі імя Н.К. Крупскай, — за значны ўклад у развіццё сучасных напрамкаў дзейнасці бібліятэк, укараненне доўгатэрміновых мэтавых праграм бібліятэчнага абслугоўвання насельніцтва;

МАСТАЦКАЯ САМАДЗЕЙНАСЦЬ

заслужанаму аматарскаму калектыву Рэспублікі Беларусь народнаму фальклорнаму ансамблю народнай музыкі «Паазер'е» выкладчыкаў Пастаўскай дзіцячай школы мастацтваў, — за ўклад у развіццё народнага мастацтва і адраджэнне нацыянальных музычных традыцый;

народнаму самадзейнаму калектыву «Бліскавіца» філіяла Гродзенскага рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства электраэнергетыкі «Гроднаэнерга» (Гродзенскія электрычныя сеткі) — за высокае выканальніцкае майстэрства і актыўную работу па прапагандзе беларускага песеннага фальклору.

2. Міністэрству культуры ажыццявіць выплату спецыяльных прэмій Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва са сродкаў фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва.

3. Вызваліць сумы прэмій, атрыманых у адпаведнасці з дадзеным распараджэннем, ад абкладання падаходным падаткам з фізічных асоб.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. ЛУКАШЭНКА.

7 студзеня 2005 г.

г. Мінск.