Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 8

Аб прысуджэнні прэміі «За духоўнае адраджэнне» 2004 года

Разгледзеўшы прадстаўленні Міністэрства культуры і Беларускай Праваслаўнай Царквы, пастанаўляю:

1. За актыўную падзвіжніцкую дзейнасць у гуманітарнай галіне, накіраваную на развіццё прагрэсіўных мастацка-маральных традыцый, што садзейнічаюць усталяванню духоўных каштоўнасцяў, ідэй дружбы і братэрства паміж людзьмі розных нацыянальнасцяў і веравызнанняў, прысудзіць прэмію «За духоўнае адраджэнне» 2004 года:

Бондар Таісе Мікалаеўне — дырэктару рэдакцыйна-выдавецкай установы «Літаратура і Мастацтва»;

Бульку Юозасу Вінцавічу — настаяцелю рэлігійнай абшчыны «Парафія касцёла Святой Ганны ў вёсцы Мосар Глыбоцкага раёна Віцебскай дыяцэзіі Рымска-каталіцкага Касцёла ў Рэспубліцы Беларусь»;

Загорскай Ніне Сямёнаўне — дацэнту кафедры тэатральнай творчасці факультэта традыцыйнай беларускай культуры і сучаснага мастацтва ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў», заслужанаму работніку культуры Рэспублікі Беларусь, кіраўніку рэспубліканскай навукова-асветнай экспедыцыі «Дарога да святыняў з Дабратворным агнём ад Труны Гасподняй»;

Савіну Аляксандру Альбертавічу — старшыні праўлення таварыства з абмежаванай адказнасцю «Экспасервіс», кіраўніку выставачнага праекта «Беларусь Праваслаўная»;

аўтарскаму калектыву па падрыхтоўцы і выданню фотаальбома «Спадчына Беларусі» ў складзе Аляксеева Аляксандра Аляксеевіча — рэдактара аддзела спецпраектаў галоўнай (генеральнай) дырэкцыі тэлевытворчасці Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі, Лукашэвіча Алега Вацлававіча — спецыяльнага карэспандэнта аддзела спецпраектаў галоўнай (генеральнай) дырэкцыі тэлевытворчасці Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі, Шынкевіча Аляксея Рыгоравіча (архімандрыта Алексія) — свяшчэннаслужыцеля Свята-Духава кафедральнага сабора ў г. Мінску.

2. Устанавіць памер прэміі «За духоўнае адраджэнне» 2004 года — 100 базавых велічынь.

3. Міністэрству культуры ажыццявіць выплату прэмій «За духоўнае адраджэнне» 2004 года са сродкаў фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва.

4. Вызваліць сумы прэмій, атрыманых у адпаведнасці з дадзеным Указам, ад абкладання падаходным падаткам з фізічных асоб.

5. Дадзены Указ уступае ў сілу з дня яго падпісання.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. ЛУКАШЭНКА.

7 студзеня 2005 года. г. Мінск.