Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 65

Аб памочніку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — паўнамоцным прадстаўніку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь

У мэтах забеспячэння ўзаемадзеяння Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з Палатай прадстаўнікоў і Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пастанаўляю:

1. Увесці ў Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь пасаду памочніка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — паўнамоцнага прадстаўніка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь у межах колькасці работнікаў Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

2. Унесці ў Палажэнне аб памочніку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, зацверджанае Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 студзеня 2001 г. № 21 (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2001 г., № 7, 1/1950), наступныя дапаўненні і змяненне:

2.1. пункт 1 пасля слоў «Памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь,» дапоўніць словамі «памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — паўнамоцны прадстаўнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь,»;

2.2. пасля пункта 15 дапоўніць Палажэнне раздзелам наступнага зместу:

«Асаблівасці паўнамоцтваў памочніка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — паўнамоцнага прадстаўніка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

у Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь

15прым. Памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — паўнамоцны прадстаўнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь:

15прым.1. забяспечвае ўзаемадзеянне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з Палатай прадстаўнікоў і Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (далей — палаты Нацыянальнага сходу);

15прым.2. прысутнічае і выступае на пасяджэннях, у тым ліку закрытых, палат Нацыянальнага сходу і іх органаў, пагаджальных камісій, на парламенцкіх слуханнях;

15прым.3. растлумачвае пазіцыю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па пытаннях, якія разглядаюцца палатамі Нацыянальнага сходу, у тым ліку па прававой палітыцы, праектах законаў і часовых дэкрэтах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;

15прым.4. інфармуе Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб дзейнасці палат Нацыянальнага сходу;

15прым.5. садзейнічае арганізацыі сустрэч і пашырэнню кантактаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з кіраўніцтвам палат Нацыянальнага сходу, дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў, членамі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь;

15прым.6. выконвае асобныя даручэнні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, звязаныя з дзейнасцю палат Нацыянальнага сходу;

15прым.7. прымае ўдзел у падрыхтоўцы праекта штогадовага паслання Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Парламенту, матэрыялаў выступленняў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у палатах Нацыянальнага сходу;

15прым.8. прадстаўляе Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь прапановы аб удасканаленні парадку ўзаемадзеяння Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з палатамі Нацыянальнага сходу;

15прым.9. мае права запытваць і ва ўстаноўленым парадку атрымліваць у палатах Нацыянальнага сходу, іншых дзяржаўных органах і іншых арганізацыях матэрыялы і інфармацыю, неабходныя для ажыццяўлення сваёй дзейнасці.

15прым.2. Памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — паўнамоцны прадстаўнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь таксама вядзе пытанні фарміравання і правядзення дзяржаўнай палітыкі ў галіне інфармацыйных тэхналогій.»;

2.3. пункт 18 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«18. Памочнік ва ўстаноўленым парадку забяспечваецца нарматыўнымі прававымі актамі, неабходнымі інфармацыйна-даведачнымі матэрыяламі. Памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — паўнамоцны прадстаўнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь забяспечваецца таксама копіямі законапраектаў, часовых дэкрэтаў і іншых дакументаў, унесеных (накіраваных) Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь у Палату прадстаўнікоў або Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, а памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — галоўны інспектар па вобласці, г.Мінску — прававымі актамі адпаведных органаў мясцовага кіравання і самакіравання.».

3. Кіраўніцтву справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ва ўстаноўленым парадку прадаставіць памочніку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — паўнамоцнаму прадстаўніку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь службовыя кабінеты ў Палаце прадстаўнікоў і Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь для ажыццяўлення яго паўнамоцтваў.

4. Гэты Указ уступае ў сілу з дня яго афіцыйнага апублікавання.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. ЛУКАШЭНКА.

11 лютага 2005 г.

г. Мінск.