УКАЗ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 99

Аб некаторых пытаннях прымянення стаўкі падатку на дабаўленую вартасць пры рэалізацыі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і пры ўвозе на мытную тэрыторыю Рэспублікі Беларусь харчовых тавараў і тавараў для дзяцей

1. Устанавіць, што:

1.1. падаткам на дабаўленую вартасць па стаўцы 10 працэнтаў абкладаюцца пры рэалізацыі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і пры ўвозе на мытную тэрыторыю Рэспублікі Беларусь харчовыя тавары і тавары для дзяцей па пераліках, якія зацвярджаюцца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь;

1.2. з 1 студзеня 2005 г. і да ўступлення ў сілу гэтага Указа абкладанне падаткам на дабаўленую вартасць па стаўцы 10 працэнтаў харчовых тавараў і тавараў для дзяцей пры іх увозе на мытную тэрыторыю Рэспублікі Беларусь і пры рэалізацыі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь праводзіцца ў адпаведнасці з зацверджанымі Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь пералікамі гэтых тавараў, што дзейнічалі ў 2004 годзе.

2. Зацвердзіць прыкладзеныя:

пералік харчовых тавараў і тавараў для дзяцей, па якіх прымяняецца стаўка падатку на дабаўленую вартасць у памеры 10 працэнтаў пры іх рэалізацыі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь;

пералік харчовых тавараў і тавараў для дзяцей, па якіх прымяняецца стаўка падатку на дабаўленую вартасць у памеры 10 працэнтаў пры іх увозе на мытную тэрыторыю Рэспублікі Беларусь.

3. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь прыняць меры, неабходныя для рэалізацыі гэтага Указа.

4. Гэты Указ уступае ў сілу праз 10 дзён пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. ЛУКАШЭНКА.

25 лютага 2005 г., г. Мінск.

Каментарый да Указа

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь 25 лютага падпісаў Указ № 99 «Аб некаторых пытаннях прымянення стаўкі падатку на дабаўленую вартасць пры рэалізацыі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і пры ўвозе на мытную тэрыторыю Рэспублікі Беларусь харчовых тавараў і тавараў для дзяцей».

Згодна з указам, пры ўвозе на мытную тэрыторыю Беларусі і пры рэалізацыі харчовыя тавары і тавары для дзяцей абкладаюцца падаткам на дабаўленую вартасць па стаўцы 10 працэнтаў.

Пералікі дадзеных тавараў, зацверджаныя кіраўніком дзяржавы, уключаюць сацыяльна значныя харчовыя тавары і тавары для дзяцей, якія карыстаюцца масавым попытам, у тым ліку для малазабяспечаных слаёў насельніцтва. Так, напрыклад, 10-працэнтным ПДВ будуць абкладацца мяса, малочныя прадукты, хлебабулачныя і макаронныя вырабы, крупы, мука, прадукты для дзіцячага і дыябетычнага харчавання, агародніна, мора- і рыбапрадукты, а таксама дзіцячыя адзенне і абутак, цацкі і іншыя тавары.

Важным з'яўляецца тое, што ў мэтах недапушчэння росту цэн на сацыяльна значныя харчовыя тавары і тавары для дзяцей, дакументам прадугледжана захаванне раней дзеючага парадку падаткаабкладання ўказаных тавараў з 1 студзеня 2005 года і да ўступлення ў сілу гэтага ўказа.

Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.