Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 117

Аб аб'яўленні 2006 года Годам маці

У мэтах павышэння прэстыжу мацярынства ў грамадстве паста-наўляю:

1. Аб'явіць у Рэспубліцы Беларусь 2006 год Годам маці.

2. Устанавіць, што пачынаючы з 2006 года шматдзетным маці, якія ўзнагароджваюцца ордэнам Маці, праводзіцца аднаразовая грашовая выплата ў памеры пяціразовага бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва, што дзейнічае на дату ўзнагароджання.

3. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь:

пры фарміраванні праектаў рэспубліканскага бюджэту на 2006 год і наступныя гады прадугледжваць выдзяленне грашовых сродкаў для ажыццяўлення аднаразовых грашовых выплат, названых у пункце 2 гэтага Указа;

зацвердзіць рэспубліканскі план мерапрыемстваў па правядзенню ў 2006 годзе Года маці і прыняць іншыя меры, неабходныя для выканання гэтага Указа.

4. Аблвыканкамам і Мінскаму гарвыканкаму зацвердзіць рэгіянальныя планы мерапрыемстваў па правядзенню ў 2006 годзе Года маці.

5. Гэты Указ уступае ў сілу з дня яго афіцыйнага апублікавання.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. ЛУКАШЭНКА.

5 сакавіка 2005 г., г. Мінск.