УКАЗ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 150

Аб Дзяржаўнай праграме адраджэння і развіцця вёскі на 2005—2010 гады

У мэтах стварэння ўмоў для прыярытэтнага сацыяльна-эканамічнага развіцця вёскі, павышэння эфектыўнасці работы аграпрамысловага комплексу пастанаўляю:

1. Зацвердзіць прыкладзеную Дзяржаўную праграму адраджэння і развіцця вёскі на 2005—2010 гады (далей — Праграма).

2. Вызначыць дзяржаўнымі заказчыкамі Праграмы Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва, Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі, Міністэрства аховы здароўя, Міністэрства культуры, Міністэрства адукацыі, Міністэрства прамысловасці, Міністэрства сувязі і інфарматызацыі, Міністэрства спорту і турызму, Міністэрства гандлю, Міністэрства транспарту і камунікацый, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, Міністэрства энергетыкі, Беларускі рэспубліканскі саюз спажывецкіх таварыстваў, абласныя выканаўчыя камітэты.

Дзяржаўныя заказчыкі Праграмы ў межах сваёй кампетэнцыі:

ажыццяўляюць яе прававое і метадычнае забеспячэнне;

каардынуюць дзейнасць выканаўцаў Праграмы ў ходзе яе рэалізацыі;

падрыхтоўваюць пры неабходнасці прапановы аб аб'ёмах і крыніцах яе фінансавання;

ажыццяўляюць кантроль за выкананнем Праграмы, мэтавым выкарыстаннем бюджэтных сродкаў.

3. Ускласці функцыі каардынатара Праграмы на Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, якое:

забяспечвае ўзгодненасць дзеянняў па рэалізацыі Праграмы, мэтаваму і эфектыўнаму выкарыстанню сродкаў, якія выдзяляюцца з рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў, пазабюджэтных крыніц;

ажыццяўляе ўзаемадзеянне з дзяржаўнымі заказчыкамі ў ходзе рэалізацыі заданняў, прадугледжаных Праграмай;

з удзелам зацікаўленых рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, абласных і Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў штогод да 1 лютага ўносіць у Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь справаздачу аб ходзе выканання Праграмы за мінулы фінансавы год.

4. Устанавіць аб'ёмы фінансавання Праграмы на 2005 год у суме 10118,4 мільярда рублёў за кошт:

сродкаў рэспубліканскага бюджэту — 2136,6 мільярда рублёў;

сродкаў мясцовых бюджэтаў — 1601,3 мільярда рублёў;

уласных сродкаў арганізацый — 4506,3 мільярда рублёў;

крэдытных рэсурсаў — 1473,5 мільярда рублёў;

сродкаў інавацыйных фондаў, якія фарміруюцца ў адпаведнасці з заканадаўствам, — 236,1 мільярда рублёў;

сродкаў інвестараў — 164,6 мільярда рублёў.

5. Устанавіць, што фінансавая і іншая дапамога па рэалізацыі Праграмы, якая аказваецца арганізацыямі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі, адносіцца на сабекошт вырабленай імі прадукцыі, тавараў (выкананых работ, аказаных паслуг) у парадку, які вызначаецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь, і не ўлічваецца пры падаткаабкладанні арганізацыямі, што рэалізуюць мерапрыемствы Праграмы.

6. Ускласці адказнасць за выкананне Праграмы на кіраўнікоў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, а таксама арганізацый, якія ажыццяўляюць яе рэалізацыю.

7. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь:

7.1. штогод:

пачынаючы з 2005 года, зацвярджаць мерапрыемствы па выкананню Праграмы;

пачынаючы з 2006 года, прадстаўляць Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь справаздачу аб ходзе выканання Праграмы і прапановы аб аб'ёмах і крыніцах яе фінансавання;

7.2. сумесна з абласнымі і Мінскім гарадскім выканаўчымі камітэтамі:

забяспечваць рэалізацыю Праграмы ва ўстаноўлены тэрмін;

пры фарміраванні адпаведных бюджэтаў на чарговы фінансавы (бюджэтны) год прадугледжваць выдзяленне неабходных сродкаў для выканання Праграмы;

прыняць іншыя меры па рэалізацыі Праграмы і гэтага Указа.

8. Кантроль за выкананнем гэтага Указа ўскласці на Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь і Камітэт дзяржаўнага кантролю.

9. Гэты Указ уступае ў сілу з 1 студзеня 2005 г.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. ЛУКАШЭНКА.

25 сакавіка 2005 г., г. Мінск.