Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 4

Аб унясенні змяненняў у Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 13 ліпеня 1999 г. № 27

У адпаведнасці з часткай трэцяй артыкула 101 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь пастанаўляю:

1. Унесці ў Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 13 ліпеня 1999 г. N 27 «Аб увядзенні адзінага падатку для вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 1999 г., N 54, 1/481; 2002 г., N 23, 1/3502) наступныя змяненні:

1.1. пункт 1 і падрадковую заўвагу да часткі першай гэтага пункта выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«1. Устанавіць адзіны падатак для вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі* (далей — адзіны падатак).

Выплата адзінага падатку замяняе выплату ўсёй сукупнасці падаткаў, збораў і іншых абавязковых плацяжоў у бюджэт і пазабюджэтныя фонды, за выключэннем названых у пункце 4 гэтага Дэкрэта.

Выплата арганізацыямі адзінага падатку па дзейнасці філіялаў або іншых адасобленых падраздзяленняў, што вырабляюць сельскагаспадарчую прадукцыю, не замяняе выплаты падаткаў, збораў і іншых абавязковых плацяжоў у бюджэт і пазабюджэтныя фонды ад дзейнасці, не звязанай з дзейнасцю такіх філіялаў або іншых адасобленых падраздзяленняў, якія маюць асобны баланс і бягучы (разліковы) або іншы банкаўскі рахунак.

Стаўка адзінага падатку для арганізацый, якія прызнаюцца плацельшчыкамі адзінага падатку па дзейнасці філіялаў або іншых адасобленых падраздзяленняў, што вырабляюць сельскагаспадарчую прадукцыю, устанаўліваецца ў памеры 2 працэнтаў ад валавой выручкі філіяла або іншага адасобленага падраздзялення, якое мае асобны баланс і бягучы (разліковы) або іншы банкаўскі рахунак, а для іншых вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі — у памеры 2 працэнтаў ад іх валавой выручкі. Валавая выручка, абкладаемая адзіным падаткам, вызначаецца ў адпаведнасці з асаблівасцямі, устаноўленымі ў пункце 2 гэтага Дэкрэта;

* Пад вытворцамі сельскагаспадарчай прадукцыі ў гэтым Дэкрэце разумеюцца гаспадарчыя таварыствы, вытворчыя кааператывы, унітарныя прадпрыемствы, што займаюцца вытворчасцю сельскагаспадарчай прадукцыі, а таксама арганізацыі, у якіх ёсць філіялы і іншыя адасобленыя падраздзяленні па вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі, што маюць асобны баланс і бягучы (разліковы) або іншы банкаўскі рахунак у частцы гэтай дзейнасці»;

1.2. частку першую пункта 3 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«3. права перайсці на выплату адзінага падатку ў парадку, які ўстанаўліваецца ў пункце 5 гэтага Дэкрэта, прадастаўляецца арганізацыям, у якіх ёсць філіялы або іншыя адасобленыя падраздзяленні па вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі, што маюць асобны баланс і бягучы (разліковы) або іншы банкаўскі рахунак, і выручка якіх ад рэалізацыі вырабленай прадукцыі раслінаводства (акрамя кветак і дэкаратыўных раслін), жывёлагадоўлі (акрамя пушной зверагадоўлі), рыбаводства і пчалярства складае не менш як 70 працэнтаў выручкі, вылічанай ад усёй дзейнасці (але не больш чым за папярэдні фінансавы (бюджэтны) год) філіяла або іншага адасобленага падраздзялення, а таксама іншым вытворцам сельскагаспадарчай прадукцыі, у якіх выручка ад рэалізацыі вырабленай імі прадукцыі раслінаводства (акрамя кветак і дэкаратыўных раслін), жывёлагадоўлі (акрамя пушнога зверагадоўлі), рыбаводства і пчалярства складае не менш як 70 працэнтаў агульнай выручкі гэтых арганізацый за папярэдні фінансавы (бюджэтны) год.».

2. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь прыняць неабходныя меры па рэалізацыі гэтага Дэкрэта.

3. Гэты Дэкрэт уступае ў сілу з першага чысла месяца, наступнага за месяцам яго афіцыйнага апублікавання, з'яўляецца часовым і згодна з часткай трэцяй артыкула 101 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь прадстаўляецца на разгляд Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.ЛУКАШЭНКА.

20 красавіка 2005 г.

г.Мінск.