УКАЗ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 186

Аб зацвярджэнні Палажэння аб парадку праходжання ваеннай службы

1. Зацвердзіць прыкладзенае Палажэнне аб парадку праходжання ваеннай службы.

2. Устанавіць, што начальніку Службы бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і камандуючаму ўнутранымі войскамі Міністэрства ўнутраных спраў прадастаўляюцца правы кіраўніка дзяржаўнага органа, у якім прадугледжана ваенная служба, што вызначаюцца Палажэннем аб парадку праходжання ваеннай службы, у парадку і аб'ёме, якія ўстанаўліваюцца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

3. Прызнаць страціўшымі сілу:

Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 19 ліпеня 2000 г. № 403 «Аб зацвярджэнні Палажэння аб праходжанні ваеннай службы афіцэрскім складам Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2000 г., № 71, 1/1456; 2002 г., № 77, 1/3816);

падпункт 2.2 пункта 2 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 ліпеня 2002 г. № 345 «Аб удасканаленні парадку прыкамандзіравання ваеннаслужачых, асоб радавога і начальніцкага саставу органаў унутраных спраў, фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях да дзяржаўных органаў і іншых арганізацый» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2002 г., № 77, 1/3816).

4. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь у шасцімесячны тэрмін:

забяспечыць прывядзенне актаў заканадаўства ў адпаведнасць з гэтым Указам;

прыняць іншыя меры па рэалізацыі гэтага Указа.

5. Гэты Указ уступае ў сілу праз адзін месяц пасля яго афіцыйнага апублікавання, за выключэннем пункта 4 і гэтага пункта, якія ўступаюць у сілу з дня афіцыйнага апублікавання гэтага Указа, і часткі другой пункта 6 і пункта 160 прыкладзенага Палажэння аб парадку праходжання ваеннай службы, якія ўступаюць у сілу праз шэсць месяцаў з дня афіцыйнага апублікавання гэтага Указа.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.ЛУКАШЭНКА.

25 красавіка 2005 г., г.Мінск.