Пастанова Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Аб парадку дня другой сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання

Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пастанаўляе:

Зацвердзіць парадак дня другой сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання (дадаецца).

Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь У. КАНАПЛЁЎ

4 красавіка 2005 г., г. Мінск. № 79-ПЗ/П


Дадатак да Пастановы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 04.04.2005

Парадак дня другой сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання

1. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні дапаўненняў і змянення ў Закон Рэспублікі Беларусь «Аб гаспадарчых судах у Рэспубліцы Беларусь».

2. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Дагавора аб статусе Асноў заканадаўства Еўразійскага эканамічнага супольніцтва, парадку іх распрацоўкі, прыняцця і рэалізацыі».

3. Аб праекце Пастановы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь «Аб Дэкрэце Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 студзеня 2005 г. № 2 «Аб удасканаленні работы з насельніцтвам».

4. Аб праекце Пастановы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь «Аб Дэкрэце Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 9 сакавіка 2005 г. № 3 «Аб некаторых мерах па процідзеянню гандлю людзьмі».

5. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя кодэксы Рэспублікі Беларусь па пытаннях узмацнення адказнасці за гандаль людзьмі і іншыя звязаныя з ім правапарушэнні».

6. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пагаднення аб аператыўным абсталяванні тэрыторыі, сумесным выкарыстанні аб'ектаў ваеннай інфраструктуры дзяржаў — членаў Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы».

7. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці».

8. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пагаднення аб узаемным забеспячэнні захаванасці сакрэтнай інфармацыі ў рамках Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы».

9. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб органах дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь».

10. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні дапаўнення і змянення ў Закон Рэспублікі Беларусь «Аб прыватызацыі жыллёвага фонду ў Рэспубліцы Беларусь».

11. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змянення ў Грамадзянскі кодэкс Рэспублікі Беларусь».

12. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўных узнагародах Рэспублікі Беларусь».

13. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб радыяцыйнай бяспецы насельніцтва».

14. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб аб'яднаннях наймальнікаў».

15. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў у некаторыя заканадаўчыя акты Рэспублікі Беларусь па пытанню ўстанаўлення адказнасці за парушэнні заканадаўства аб рэалізацыі права заканадаўчай ініцыятывы грамадзян».

16. Аб праекце Пастановы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь «Аб сузаснавальніку газеты «Местное самоуправление».

17. Аб праекце Пастановы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь «Аб стварэнні экзаменацыйнай камісіі для правядзення кваліфікацыйнага экзамена пры паступленні на дзяржаўныя пасады ў Сакратарыяце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь».

18. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Статута Сусветнай турысцкай арганізацыі».

19. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Дагавора аб асновах узаемаадносінаў і прынцыпах супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Iсламскай Рэспублікай Iран».

20. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Польшча аб узаемных паездках грамадзян».

21. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны».

22. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя заканадаўчыя акты па пытаннях прававога становішча сялянскай (фермерскай) гаспадаркі».

23. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя заканадаўчыя акты Рэспублікі Беларусь па пытаннях дзейнасці органаў і падраздзяленняў унутраных спраў».

24. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб мерах па прадухіленню легалізацыі даходаў, атрыманых незаконным шляхам».

25. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўнення ў Закон Рэспублікі Беларусь «Аб бухгалтарскім уліку і справаздачнасці».

26. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб статусе дэпутата мясцовага Савета дэпутатаў Рэспублікі Беларусь».

27. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб барацьбе з карупцыяй».

28. Аб праекце Пастановы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь «Аб Дэкрэце Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 13 студзеня 2005 г. № 1 «Аб некаторых пытаннях вылічэння і платы падатку на дабаўленую вартасць і прызнанні страціўшымі сілу асобных дэкрэтаў і палажэння Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь».

29. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям'і».

30. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні дапаўнення і змяненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб імянных прыватызацыйных чэках Рэспублікі Беларусь».

31. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змянення ў Крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь».

32. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб распаўсюджванні інфармацыі аб дзелавой рэпутацыі юрыдычных і фізічных асоб».

33. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб навуковай дзейнасці».

34. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб адукацыі».

35. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб зброі».

36. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расійскай Федэрацыі аб выкарыстанні міграцыйнай карты адзінага ўзору».

37. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Рэспублікай Беларусь і Украінай аб рэгуляванні працэсу перасялення і абароне правоў перасяленцаў і членаў іх сем'яў».

38. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўных дапамогах сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей».

39. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям'і».

40. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб абароне насельніцтва і тэрыторый ад надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару».

41. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб прызнанні страціўшымі сілу некаторых заканадаўчых актаў Рэспублікі Беларусь і іх асобных палажэнняў па пытаннях міжнародных адносінаў».

42. Кадравыя пытанні.

Заўвага. У адпаведнасці з часткай другой артыкула 103 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь адно пленарнае пасяджэнне ў месяц рэзервуецца для пытанняў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і адказаў членаў Урада Рэспублікі Беларусь.