Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 163

Аб звальненні ў запас ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы, якія выслужылі ўстаноўленыя тэрміны ваеннай службы па прызыву, і прызыве грамадзян на тэрміновую ваенную службу і службу ў рэзерве Узброеных Сіл у красавіку — ліпені 2005 г.

(Вынятка)

1. Звольніць у запас ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы, якія выслужылі ўстаноўленыя тэрміны ваеннай службы па прызыву.

2. Прызваць у красавіку — ліпені 2005 г. на тэрміновую ваенную службу і на службу ў рэзерве Узброеных Сіл грамадзян Рэспублікі Беларусь мужчынскага полу, якім да дня прызыву споўнілася 18 гадоў і якія не маюць права на адтэрміноўку ад прызыву, а таксама грамадзян прызыўнога ўзросту, якія страцілі права на адтэрміноўку.

3. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь, абласным, Мінскаму гарадскому выканаўчым камітэтам забяспечыць выкананне мерапрыемстваў, звязаных з прызывам грамадзян на тэрміновую ваенную службу і службу ў рэзерве Узброеных Сіл, у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

4. Для службовага карыстання.

5. Устанавіць, што пацярпелыя ад наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС грамадзяне, прызваныя на тэрміновую ваенную службу, накіроўваюцца ў воінскія часці і фарміраванні, што не знаходзяцца на радыеактыўна забруджаных тэрыторыях, і назначаюцца на воінскія пасады, не звязаныя з работамі па эксплуатацыі крыніц іанізуючага выпрамянення, звышвысокіх частот і з кампанентамі ракетнага паліва.

6. Беларускай чыгунцы па заяўках Міністэрства абароны, іншых дзяржаўных органаў, у якіх прадугледжана ваенная служба, забяспечыць перавозку ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы, якія выслужылі ўстаноўленыя тэрміны ваеннай службы па прызыву, і грамадзян, прызваных на тэрміновую ваенную службу і службу ў рэзерве Узброеных Сіл.

7. Органам унутраных спраў па пісьмовых зваротах ваенных камісараў праводзіць вышук і прывод у ваенныя камісарыяты грамадзян, якія ўхіляюцца ад прызыву на тэрміновую ваенную службы, службу ў рэзерве Узброеных Сіл.

Ваенным камісарам накіроўваць у органы пракуратуры матэрыялы на названых асоб для прыцягнення іх да адказнасці ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.

8. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь да 20 верасня 2005 г. прадставіць Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь інфармацыю аб выніках прызыву грамадзян на тэрміновую ваенную службу і службу ў рэзерве Узброеных Сіл.

9. Гэты Указ уступае ў сілу з дня яго афіцыйнага апублікавання.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.ЛУКАШЭНКА.

5 красавіка 2005 г.

г. Мінск.