Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 247

Аб дадатковых мерах па ўпарадкаванню выкарыстання слоў «нацыянальны» і «беларускі»

1. Устанавіць, што:

1.1. правам на выкарыстанне ў назвах (рэквізітах дакументаў ці рэкламных матэрыялах):

1.1.1. слова «нацыянальны» валодаюць:

дзяржаўныя органы і іншыя арганізацыі, маёмасць якіх знаходзіцца ў рэспубліканскай уласнасці;

сродкі масавай інфармацыі, заснавальнікамі якіх выступаюць дзяржаўныя органы;

іншыя юрыдычныя асобы ў выпадках, прадугледжаных заканадаўчымі актамі;

1.1.2. слова «беларускі» валодаюць:

дзяржаўныя органы і іншыя арганізацыі, маёмасць якіх знаходзіцца ў рэспубліканскай уласнасці;

палітычныя партыі, іх саюзы (асацыяцыі);

рэспубліканскія грамадскія аб'яднанні, рэспубліканскія саюзы (асацыяцыі) грамадскіх аб'яднанняў;

рэспубліканскія дзяржаўна-грамадскія аб'яднанні, іх саюзы (асацыяцыі);

рэспубліканскія прафесійныя саюзы, іх саюзы (асацыяцыі);

банкі;

сродкі масавай інфармацыі, заснавальнікамі якіх выступаюць дзяржаўныя органы;

іншыя юрыдычныя асобы ў выпадках, прадугледжаных заканадаўчымі актамі;

1.2. парадак прысваення, перыядычнага пацвярджэння, пазбаўлення статусу «нацыянальны» і асаблівасці прававога становішча музеяў, тэатральна-відовішчных устаноў і прафесіянальных калектываў мастацкай творчасці з такім статусам вызначаюцца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь;

1.3. пры стварэнні Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь або Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь саветаў, камісій і іншых кансультацыйна-дарадчых органаў у іх назвах могуць выкарыстоўвацца словы «нацыянальны» ці «беларускі».

2. Арганізацыі і сродкі масавай інфармацыі, назвы якіх не адпавядаюць патрабаванням падпункта 1.1 пункта 1 гэтага Указа, падлягаюць перарэгістрацыі ў трохмесячны тэрмін. Пры гэтым плата за перарэгістрацыю (рэгістрацыйны збор) не спаганяецца.

Дзейнасць арганізацый і сродкаў масавай інфармацыі, якія не прайшлі перарэгістрацыі згодна з часткай першай гэтага пункта, з'яўляецца незаконнай і забараняецца.

3. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь забяспечыць прывядзенне актаў заканадаўства ў адпаведнасць з гэтым Указам і прыняць іншыя меры па яго рэалізацыі.

4. Кантроль за выкананнем гэтага Указа ўскласці на Камітэт дзяржаўнага кантролю.

5. Гэты Указ уступае ў сілу з дня яго афіцыйнага апублікавання.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. ЛУКАШЭНКА.

31 мая 2005 г., г.Мінск.