ЗАКОН РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб органах дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь»

Прыняты Палатай прадстаўнікоў 4 красавіка 2005 года

Адобраны Саветам Рэспублікі 18 красавіка 2005 года

Артыкул 1. Унесці ў Закон Рэспублікі Беларусь ад 3 снежня 1997 года «Аб органах дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь» (Ведамасці Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, 1998 г., № 4, ст. 18; Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2000 г., № 59, 2/175; 2002 г., № 87, 2/883) наступныя змяненні і дапаўненні:

1. У артыкуле 2:

у частках трэцяй і чацвёртай словы «навучальныя ўстановы, ваенна-медыцынскія, аздараўленчыя ўстановы» замяніць словамі «ўстановы адукацыі, арганізацыі аховы здароўя»;

частку пятую пасля слова «партый,» дапоўніць словам «іншых».

2. Частку першую артыкула 3 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Камітэт дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь — рэспубліканскі орган дзяржаўнага кіравання, які праводзіць у межах сваёй кампетэнцыі дзяржаўную палітыку ў сферы забеспячэння нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, ажыццяўляе рэгуляванне і кіраванне ў сферы забеспячэння бяспекі асобы, грамадства і дзяржавы ў межах сваіх паўнамоцтваў і каардынуе дзейнасць у гэтай сферы іншых рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, а таксама непасрэдна рэалізуе асноўныя накірункі дзейнасці і задачы органаў дзяржаўнай бяспекі.».

3. Абзац сёмы артыкула 5 пасля слоў «партый і» дапоўніць словам «іншых».

4. У артыкуле 6:

з часткі другой словы «Камітэта» і «Рэспублікі Беларусь» выключыць;

у частцы чацвёртай словы «грамадзяніна», «актамі заканадаўства» замяніць адпаведна словамі «фізічнай асобы», «заканадаўчымі актамі»;

у частцы пятай словы «урону», «заканадаўствам» замяніць адпаведна словамі «шкоды», «заканадаўчымі актамі».

5. У артыкуле 7:

у частцы другой слова «заканадаўствам» замяніць словамі «заканадаўчымі актамі»;

у частцы трэцяй:

пасля слова «ажыццяўлення» дапоўніць частку словамі «знешняй разведкі,»;

слова «, разведвальнай» выключыць.

6. У артыкуле 8:

частку першую выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Асноўнымі задачамі органаў дзяржаўнай бяспекі з'яўляюцца:

ахова незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці Рэспублікі Беларусь, забеспячэнне нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь у палітычнай, эканамічнай, ваенна-стратэгічнай, навукова-тэхнічнай, інфармацыйнай, гуманітарнай і экалагічнай сферах;

інфармаванне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і па яго даручэнню адпаведных дзяржаўных органаў і іншых арганізацый па пытаннях стану нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь;

распрацоўка і ажыццяўленне мерапрыемстваў па аказанню садзейнічання дзяржаўным органам і іншым арганізацыям у рэалізацыі мераў па палітычнаму, сацыяльна-эканамічнаму развіццю і навукова-тэхнічнаму прагрэсу Рэспублікі Беларусь;

арганізацыя і ажыццяўленне ў межах сваёй кампетэнцыі знешняй разведкі;

папярэджанне, выяўленне і спыненне разведвальнай і іншай дзейнасці спецыяльных службаў і арганізацый іншаземных дзяржаў, а таксама асобных асоб, накіраванай на нанясенне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь;

барацьба ў межах сваёй кампетэнцыі з тэрарызмам, арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй, кантрабандай, незаконнай міграцыяй, незаконным абаротам наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і іх прэкурсораў, зброі, ядзерных матэрыялаў і іх кампанентаў, а таксама іншых аб'ектаў экспартнага кантролю;

папярэджанне, выяўленне, спыненне і раскрыццё злачынстваў, дазнанне і папярэдняе следства па якіх заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь аднесены да ведання органаў дзяржаўнай бяспекі;

рэалізацыя прадугледжаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь паўнамоцтваў у сферы аховы дзяржаўных сакрэтаў;

забеспячэнне дзяржаўных органаў і іншых арганізацый урадавай і аператыўнай сувяззю, а таксама арганізацыя і забеспячэнне крыптаграфічнай і інжынерна-тэхнічнай бяспекі шыфраванай, засакрэчанай і кадзіраванай сувязі ў Рэспубліцы Беларусь і арганізацыях Рэспублікі Беларусь, якія знаходзяцца за яе межамі, ажыццяўленне дзяржаўнага кантролю за гэтай дзейнасцю.»;

у частцы другой слова «заканадаўствам» замяніць словамі «заканадаўчымі актамі».

7. У артыкуле 9:

абзац трэці часткі першай выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«знешняя разведка;»;

у частцы другой словы «урон жыццю і здароўю грамадзян» замяніць словамі «шкоду асобе»;

у частцы трэцяй словы «і разведвальнай дзейнасці складаюць дзяржаўную тайну» замяніць словамі «дзейнасці і знешняй разведкі адносяцца да дзяржаўных сакрэтаў».

8. У артыкуле 10:

у частцы першай слова «урону» замяніць словамі «шкоды нацыянальнай»;

у частцы другой:

у абзацы другім слова «урону» замяніць словамі «шкоды нацыянальнай»;

у абзацы трэцім:

пасля слоў «забеспячэння бяспекі» дапоўніць абзац словамі «фінансава-крэдытнай сістэмы,»;

пасля слоў «а таксама» слова «бяспекі» выключыць;

у абзацы чацвёртым словы «дзяржаўную тайну» замяніць словамі «дзяржаўныя сакрэты»;

частку трэцюю выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Прымяненне тайных метадаў і сродкаў правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў пры ажыццяўленні контрразведвальнай дзейнасці ажыццяўляецца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь аб аператыўна-вышуковай дзейнасці.».

9. Артыкул 11 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Артыкул 11. Знешняя разведка

Органы дзяржаўнай бяспекі ў межах сваёй кампетэнцыі ажыццяўляюць знешнюю разведку ў палітычнай, эканамічнай, ваенна-стратэгічнай, навукова-тэхнічнай, інфармацыйнай, гуманітарнай і экалагічнай сферах у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь аб знешняй разведцы.

Парадак выкарыстання тайных метадаў і сродкаў пры ажыццяўленні знешняй разведкі ўстанаўліваецца нарматыўнымі прававымі актамі Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь.».

10. Частку першую артыкула 12 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Органы дзяржаўнай бяспекі ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь ажыццяўляюць аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы па папярэджанню, выяўленню, спыненню і раскрыццю тэрарыстычнай дзейнасці, арганізаванай злачыннасці і карупцыі, кантрабанды, незаконнай міграцыі, незаконнага абароту наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і іх прэкурсораў, зброі, ядзерных матэрыялаў і іх кампанентаў, а таксама іншых аб'ектаў экспартнага кантролю, іншых злачынстваў, дазнанне і папярэдняе следства па якіх заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь аднесены да ведання органаў дзяржаўнай бяспекі, а таксама па папярэджанню, выяўленню і спыненню дзейнасці незаконных узброеных фарміраванняў, арганізаваных злачынных груп і злачынных арганізацый, асобных асоб і грамадскіх аб'яднанняў, якія ставяць сваёй мэтай насільнае звяржэнне або змяненне канстытуцыйнага ладу Рэспублікі Беларусь, распальванне расавай, нацыянальнай ці рэлігійнай варожасці.».

11. У артыкуле 13:

у частцы чацвёртай словы «, прадпрыемствы, установы і», «, прадпрыемстваў, устаноў і», «яе ўстановах за мяжой» замяніць адпаведна словамі «і іншыя», «і іншых», «арганізацыях Рэспублікі Беларусь, якія знаходзяцца за яе межамі»;

у частцы пятай словы «актамі заканадаўства» замяніць словам «заканадаўствам».

12. Артыкул 14 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Артыкул 14. Правы органаў дзяржаўнай бяспекі

Органы дзяржаўнай бяспекі пры выкананні ўскладзеных на іх задач у межах сваёй кампетэнцыі маюць права:

ажыццяўляць аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

устанаўліваць на канфідэнцыяльнай аснове адносіны супрацоўніцтва з асобамі, якія далі на тое згоду;

ажыццяўляць пранікненне ў спецыяльныя службы і арганізацыі іншаземных дзяржаў, якія праводзяць разведвальную і іншую дзейнасць, накіраваную на нанясенне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, а таксама ў арганізаваныя злачынныя групы і злачынныя арганізацыі;

прымаць рашэнні па арганізацыі контртэрарыстычных аперацый, абавязковыя для суб'ектаў, якія непасрэдна ажыццяўляюць барацьбу з тэрарызмам;

ажыццяўляць дазнанне і папярэдняе следства па справах аб злачынствах, якія заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь аднесены да ведання органаў дзяржаўнай бяспекі, мець і выкарыстоўваць следчыя ізалятары;

выносіць афіцыйныя папярэджанні фізічным асобам аб недапушчальнасці незаконных дзеянняў пры правядзенні прафілактычнай работы па папярэджанню і прадухіленню злачынстваў, дазнанне і папярэдняе следства па якіх заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь аднесены да ведання органаў дзяржаўнай бяспекі;

атрымліваць бязвыплатна ад дзяржаўных органаў, грамадскіх аб'яднанняў і іншых арганізацый інфармацыю і (ці) матэрыялы, неабходныя для выканання ўскладзеных на органы дзяржаўнай бяспекі задач, мець доступ да іх інфармацыйных сістэм і баз даных у парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, за выключэннем выпадкаў, калі заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь устаноўлена забарона на іх перадачу;

уваходзіць бесперашкодна, пры неабходнасці з пашкоджаннем замыкаючых устройстваў і іншых прадметаў, у любы час сутак у жыллё ці іншыя законныя ўладанні фізічных асоб, у памяшканні і (ці) іншыя аб'екты дзяржаўных органаў і іншых арганізацый (за выключэннем памяшканняў і іншых аб'ектаў дыпламатычных, консульскіх і іншых прадстаўніцтваў іншаземных дзяржаў, міжнародных арганізацый, якія карыстаюцца ў адпаведнасці з міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь дыпламатычным імунітэтам, і памяшканняў, у якіх пражываюць супрацоўнікі гэтых прадстаўніцтваў, арганізацый і іх сем'і) і аглядаць іх пры праследаванні асоб, якія падазраюцца ва ўчыненні злачынства, або пры наяўнасці дастатковых падстаў меркаваць, што там учыняецца або ўчынена злачынства, дазнанне і папярэдняе следства па якому заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь аднесены да ведання органаў дзяржаўнай бяспекі, або знаходзіцца асоба, якая схавалася ад органаў, якія вядуць крымінальны працэс, або пры ажыццяўленні неадкладных следчых дзеянняў з наступным паведамленнем аб гэтым пракурору на працягу дваццаці чатырох гадзін;

выкарыстоўваць у выпадках, якія не церпяць адкладу, транспартныя сродкі, што належаць дзяржаўным органам, грамадскім аб'яднанням, іншым арганізацыям і фізічным асобам (за выключэннем транспартных сродкаў, якія заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, у тым ліку міжнароднымі дагаворамі, вызвалены ад такога выкарыстання), для прадухілення злачынстваў, праследавання, затрымання і перавозкі асоб, якія ўчынілі злачынствы або падазраюцца ў іх учыненні, дастаўкі асоб, якім патрэбна тэрміновая медыцынская дапамога, у арганізацыі аховы здароўя і для праезду да месца здарэння, а таксама выкарыстоўваць у выпадку неабходнасці ў службовых мэтах сродкі сувязі, якія належаць дзяржаўным органам, грамадскім аб'яднанням, іншым арганізацыям і фізічным асобам. Па патрабаванню ўласнікаў (уладальнікаў) транспартных сродкаў, а таксама сродкаў сувязі органы дзяржаўнай бяспекі ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, кампенсуюць ім выдаткі або нанесеную шкоду;

уносіць у дзяржаўныя органы, грамадскія аб'яднанні і іншыя арганізацыі абавязковыя для выканання прадпісанні аб ліквідацыі прычын і ўмоў, якія садзейнічаюць рэалізацыі пагроз нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, учыненню злачынстваў, дазнанне і папярэдняе следства па якіх заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь аднесены да ведання органаў дзяржаўнай бяспекі;

правяраць у службовых асоб і іншых фізічных асоб дакументы, якія сведчаць асобу, калі маюцца падставы падазраваць іх ва ўчыненні злачынстваў, дазнанне і папярэдняе следства па якіх заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь аднесены да ведання органаў дзяржаўнай бяспекі, ажыццяўляць затрыманне такіх асоб;

выклікаць службовых асоб і іншых фізічных асоб, атрымліваць ад іх тлумачэнні па справах і матэрыялах, якія знаходзяцца ў вытворчасці органаў дзяржаўнай бяспекі;

ажыццяўляць вытворчасць па справах аб адміністрацыйных правапарушэннях у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь;

праводзіць навуковыя, вопытна-канструктарскія даследаванні, праектныя, экспертныя, будаўнічыя і вытворчыя работы самастойна і па дагаворах з дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі, прыцягваць да гэтых мэтаў экспертаў і спецыялістаў;

атрымліваць у парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, палосы (наміналы) радыёчастот для выключнага выкарыстання іх радыёэлектроннымі сродкамі і высокачастотнымі ўстройствамі, якія прымяняюцца для патрэб нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь і ўрадавай сувязі;

ажыццяўляць кантроль за выкарыстаннем на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь выпраменьваючых радыёэлектронных сродкаў і высокачастотных устройстваў любога прызначэння, забараняць выкарыстанне выпраменьваючых радыёэлектронных сродкаў, якія працуюць з парушэннем устаноўленых правілаў абыходжання з інфармацыяй, якая змяшчае дзяржаўныя сакрэты;

прымаць прадугледжаныя заканадаўствам Рэспублікі Беларусь прававыя, арганізацыйныя, тэхнічныя, праграмныя, інфармацыйныя і іншыя меры па прадухіленню несанкцыянаванага распаўсюджвання звестак, якія складаюць дзяржаўныя сакрэты;

выдаваць ва ўстаноўленым парадку самастойна ці сумесна з іншымі дзяржаўнымі органамі прававыя акты па пытаннях арганізацыі, забеспячэння функцыянавання і бяспекі ўрадавай, аператыўнай і закрытай сувязі дзяржаўных органаў і іншых арганізацый, а таксама ў сферы абароны дзяржаўных сакрэтаў;

ажыццяўляць дзяржаўны кантроль за станам крыптаграфічнай і інжынерна-тэхнічнай бяспекі шыфраванай, засакрэчанай і кадзіраванай сувязі ў дзяржаўных органах і іншых арганізацыях, а таксама сакрэтна-шыфравальнай работы ў арганізацыях Рэспублікі Беларусь, якія знаходзяцца за яе межамі;

ажыццяўляць меры па зашыфроўцы супрацоўнікам органаў дзяржаўнай бяспекі і іх дзейнасці з выкарыстаннем у гэтых мэтах сведчанняў прыналежнасці да дзяржаўных органаў і іншых арганізацый, ствараць арганізацыі або іх падраздзяленні, неабходныя для забеспячэння дзейнасці органаў дзяржаўнай бяспекі, вырабляць і выкарыстоўваць у мэтах легендавання асобы супрацоўніка, дзейнасці і прыналежнасці падраздзяленняў органаў дзяржаўнай бяспекі, іх памяшканняў і транспартных сродкаў дакументы дзяржаўных органаў і іншых арганізацый, а таксама ажыццяўляць у гэтых мэтах іншыя меры зашыфроўкі;

заключаць з фізічнымі і юрыдычнымі асобамі дагаворы ў мэтах выкарыстання жылых і нежылых памяшканняў, якія ім належаць, у парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, і іншыя дагаворы, неабходныя для забеспячэння і ажыццяўлення дзейнасці ораганаў дзяржаўнай бяспекі;

прыцягваць па ўзгадненню з органамі ўнутраных спраў, органамі і падраздзяленнямі па надзвычайных сітуацыях супрацоўнікаў гэтых органаў і падраздзяленняў для зашыфроўкі праводзімых спецыяльных мерапрыемстваў ці для забеспячэння выканання задач органаў дзяржаўнай бяспекі;

ажыццяўляць меры па забеспячэнню ўласнай бяспекі, уключаючы абарону сіл і сродкаў органаў дзяржаўнай бяспекі, а таксама прыпыненне проціпраўных дзеянняў спецыяльных службаў і арганізацый замежных дзяржаў, арганізаваных злачынных груповак, злачынных арганізацый і некаторых асоб, прадухіленне іх несанкцыянаванага доступу да звестак, якія абараняюцца органамі дзяржаўнай бяспекі;

ствараць ва ўстаноўленым парадку спецыяльныя падраздзяленні па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй, а таксама па прыпыненню актаў тэрарызму і іншых грамадска небяспечных замахаў;

заключаць з дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі дагаворы на пастаўку спецыяльнай тэхнікі, сродкаў сувязі, узбраення, транспартных сродкаў, ваеннай тэхнікі, камплектуючых вузлоў і дэталяў да іх, ваенна-тэхнічнай маёмасці і іншых матэрыяльных сродкаў у межах выдзеленых на гэтыя мэты сродкаў з рэспубліканскага бюджэту і атрымліваць ад іх звесткі, якія датычаць выканання імі дагаворных абавязацельстваў па пастаўцы;

набываць неабходныя для ажыццяўлення дзейнасці органаў дзяржаўнай бяспекі памяшканні, будынкі, збудаванні і іншую нерухомую маёмасць, а таксама карыстацца паслугамі электрычнай сувязі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

ажыццяўляць дзяржаўнае захоўванне аператыўных, следчых і іншых матэрыялаў, якія адносяцца да дзейнасці органаў дзяржаўнай бяспекі, вызначаць парадак іх уліку, захоўвання і выкарыстання;

мець друкаваны сродак масавай інфармацыі, вырабляць і выдаваць спецыяльную літаратуру, вучэбныя і наглядныя дапаможнікі па пытаннях, аднесеных да дзейнасці органаў дзяржаўнай бяспекі;

ажыццяўляць узаемадзеянне са спецыяльнымі службамі, праваахоўнымі органамі і іншымі арганізацыямі замежных дзяржаў, міжнароднымі арганізацыямі, абменьвацца з імі на ўзаемнай аснове аператыўнай інфармацыяй, спецыяльнымі і іншымі сродкамі ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

заключаць міжнародныя дагаворы па пытаннях узаемадзеяння са спецыяльнымі службамі, праваахоўнымі органамі і іншымі арганізацыямі замежных дзяржаў у парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

накіроўваць афіцыйных прадстаўнікоў Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь у замежныя дзяржавы па ўзгадненню са спецыяльнымі службамі ці праваахоўнымі органамі гэтых дзяржаў у мэтах павышэння эфектыўнасці барацьбы са злачынствамі міжнароднага характару ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

13. У артыкуле 15:

у частцы першай слова «заканадаўствам» замяніць словамі «заканадаўчымі актамі»;

у частцы другой:

абзац другі пасля слова «пагрозе» дапоўніць словам «нацыянальнай»;

у абзацы трэцім словы «урону», «актамі заканадаўства» замяніць адпаведна словамі «шкоды нацыянальнай», «заканадаўчымі актамі»;

абзац чацвёрты пасля слоў «контрразведвальныя», «у органах унутраных спраў Рэспублікі Беларусь» дапоўніць адпаведна словамі «і іншыя», «, органах і падраздзяленнях па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь, органах фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь»;

у абзацы пятым:

пасля слоў «паўнамоцтваў бяспека» дапоўніць абзац словамі «фінансава-крэдытнай сістэмы,»;

пасля слоў «а таксама» слова «бяспека» выключыць;

у абзацы шостым:

слова «устаноў» замяніць словам «арганізацый»;

словы «за яе межамі» выключыць;

пасля абзаца шостага дапоўніць частку абзацамі наступнага зместу:

«забяспечваць у межах сваіх паўнамоцтваў бяспеку арганізацый Рэспублікі Беларусь, якія знаходзяцца за межамі Рэспублікі Беларусь, супрацоўнікаў гэтых арганізацый і членаў іх сем'яў у краіне знаходжання, а таксама камандзіраваных за межы Рэспублікі Беларусь грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія маюць па роду сваёй дзейнасці допуск да дзяржаўных сакрэтаў, і членаў іх сем'яў, якія знаходзяцца з імі;

распрацоўваць і рэалізоўваць прафілактычныя, рэжымныя, арганізацыйныя і іншыя меры папярэджання, выяўлення і прыпынення тэрарыстычнай дзейнасці, ствараць, удасканальваць і падтрымліваць у гатоўнасці ведамасную сістэму процідзеяння ажыццяўленню актаў тэрарызму;

арганізоўваць і праводзіць прафілактычную работу па папярэджанню і прадухіленню злачынстваў, дазнанне і папярэдняе следства па якіх заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь аднесены да ведання органаў дзяржаўнай бяспекі;

весці рэгістрацыю і ўлік злачынстваў, дазнанне і папярэдняе следства па якіх заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь аднесены да ведання огранаў дзяржаўнай бяспекі, асоб, якія іх учынілі, а таксама асоб, што правяраюцца па падазрэнню ў ажыццяўленні такіх злачынстваў, у парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

праводзіць у выпадках, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, праверачныя мерапрыемствы ў сувязі з прыняццем рашэнняў аб афармленні (пераафармленні) допуску да дзяржаўных сакрэтаў; аб допуску да работ, звязаных з эксплуатацыяй аб'ектаў, якія маюць павышаную небяспеку для жыцця і здароўя людзей, а таксама для навакольнага асяроддзя; аб забеспячэнні бяспекі супрацоўнікаў органаў, якія ажыццяўляюць аператыўна-вышуковую дзейнасць, і асоб, якія аказваюць ім садзейнічанне; аб забеспячэнні абароны ўдзельнікаў крымінальнага працэсу;»;

абзацы сёмы—чатырнаццаты лічыць адпаведна абзацамі дванаццатым—дзевятнаццатым;

абзац дванаццаты выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«арганізоўваць і ажыццяўляць кантроль за забеспячэннем абароны дзяржаўных сакрэтаў дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі, уносіць абавязковыя для выканання прадпісанні па прыняццю мераў, накіраваных на абарону дзяржаўных сакрэтаў;»;

абзац трынаццаты пасля слова «забеспячэнні» дапоўніць словамі «абароны і»;

у абзацы пятнаццатым словы «яе ўстановах за мяжой» замяніць словамі «арганізацыях Рэспублікі Беларусь, якія знаходзяцца за яе межамі»;

абзац шаснаццаты пасля слова «пагрозу» дапоўніць словам «нацыянальнай»;

пасля абзаца васемнаццатага дапоўніць частку абзацам наступнага зместу:

«удзельнічаць у межах сваёй кампетэнцыі ў забеспячэнні рэжыму надзвычайнага становішча і рэжыму ваеннага становішча;»;

абзац дзевятнаццаты лічыць абзацам дваццатым.

14. У артыкуле 16 словы «табельнай агнястрэльнай» і «Законам Рэспублікі Беларусь «Аб міліцыі» і іншымі актамі заканадаўства» замяніць адпаведна словамі «баявой і службовай» і «заканадаўчымі актамі».

15. У артыкуле 17:

назву і частку першую артыкула выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Артыкул 17. Узаемадзеянне органаў дзяржаўнай бяспекі з іншымі дзяржаўнымі органамі, грамадскімі аб'яднаннямі, арганізацыямі замежных дзяржаў, іншымі арганізацыямі і фізічнымі асобамі

Органы дзяржаўнай бяспекі ажыццяўляюць сваю дзейнасць ва ўзаемадзеянні з іншымі дзяржаўнымі органамі, грамадскімі аб'яднаннямі, арганізацыямі замежных дзяржаў, іншымі арганізацыямі і фізічнымі асобамі.»;

частку другую пасля слоў «Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь» дапоўніць словамі «, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь»;

частку трэцюю выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Дзяржаўныя органы і іншыя арганізацыі, а таксама іх службовыя асобы абавязаны аказваць у межах сваёй кампентэнцыі садзейнічанне органам дзяржаўнай бяспекі ў выкананні ўскладзеных на іх абавязкаў, вызначаных гэтым Законам. За выдаванне звестак у галіне знешняй разведкі, контрразведвальнай і аператыўна-вышуковай дзейнасці, а таксама іншых звестак у галіне нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь службовыя асобы дзяржаўных органаў і іншых арганізацый нясуць адказнасць у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.»;

частку чацвёртую пасля слова «пракурора» дапоўніць словамі «ці яго намесніка»;

у частцы пятай:

пасля слова «забеспячэння» дапоўніць частку словам «нацыянальнай»;

словы «прадпрыемствам, установам і арганізацыям незалежна ад формаў уласнасці» замяніць словамі «іншым арганізацыям».

16. У артыкуле 18:

у частцы другой слова «службы)» замяніць словамі «ваеннай службы, ваеннаслужачыя з ліку пастаяннага саставу ўстаноў адукацыі, якія знаходзяцца ў падпарадкаванні органаў дзяржаўнай бяспекі»;

у частцы пятай словы «навучальных устаноў, устаноў», замяніць словамі «устаноў адукацыі і іншых».

17. У артыкуле 19:

у частках першай і другой слова «заканадаўствам» замяніць словамі «заканадаўчымі актамі»;

частку сёмую выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Пры выкананні супрацоўнікам органаў дзяржаўнай бяспекі службовых абавязкаў у адносінах да яго не дапускаюцца прыняцце мераў забеспячэння адміністрацыйнага працэсу, а таксама прыняцце мераў працэсуальнага прымусу, прадугледжаных Крымінальна-працэсуальным кодэксам Рэспублікі Беларусь, без афіцыйнага прадстаўніка органаў дзяржаўнай бяспекі, акрамя выпадкаў затрымання яго пры ўчыненні злачынства ці непасрэдна пасля яго ўчынення.»;

у частцы восьмай словы «злачынных групах, складаюць дзяржаўную тайну» замяніць словамі «арганізаваных злачынных групах і злачынных арганізацыях, адносяцца да дзяржаўных сакрэтаў».

18. У частцы чацвёртай артыкула 20 словы «у парадку, устаноўленым Законам Рэспублікі Беларусь «Аб аператыўна-вышуковай дзейнасці» замяніць словамі «у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь аб аператыўна-вышуковай дзейнасці».

19. У частцы першай артыкула 21 слова «заканадаўствам» замяніць словамі «заканадаўчымі актамі».

20. У артыкуле 22:

у частцы першай словы «актамі заканадаўства» замяніць словам «заканадаўствам»;

у абзацы шостым часткі другой словы «урон, нанесены іх здароўю» замяніць словамі «шкода, нанесеная іх асобе»;

у частцы пятай словы «Рэспублікі Беларусь» выключыць.

21. У артыкуле 23:

у частцы першай словы «, прадпрыемстваў, устаноў, арганізацый незалежна ад формаў уласнасці і грамадскіх аб'яднанняў ва ўстаноўленым актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь парадку» замяніць словамі «і іншых арганізацый у парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь»;

у частцы другой:

пасля слоў «пытанні», «нарматыўнымі» дапоўніць частку адпаведна словамі «нацыянальнай», «прававымі»;

слова «урону» замяніць словамі «шкоды нацыянальнай».

22. У частцы другой артыкула 24 слова «Продаж» замяніць словамі «Набыццё, продаж».

23. У артыкуле 25:

у частцы другой словы «на прадпрыемствах, ва ўстановах і арганізацыях» замяніць словамі «у арганізацыях»;

пасля часткі другой дапоўніць артыкул часткай наступнага зместу:

«Забеспячэнне падраздзяленняў упраўлення ваеннай контрразведкі Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь транспартнымі сродкамі, гаруча-змазачнымі матэрыяламі, сродкамі сувязі, зброяй, аховай, службовымі памяшканнямі, а таксама супрацоўнікаў гэтых падраздзяленняў грашовым забеспячэннем (заработнай платай), рэчаўнай маёмасцю, службовымі жылымі памяшканнямі, медыцынскім абслугоўваннем ажыццяўляецца Міністэрствам абароны Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўным камітэтам пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь, камандаваннем іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў, створаных у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, Міністэрствам унутраных спраў Рэспублікі Беларусь, Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь за кошт сродкаў, прадугледжаных рэспубліканскім бюджэтам на фінансаванне і матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне ўпраўлення ваеннай контрразведкі Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь і выдзяляемых Міністэрствам фінансаў Рэспублікі Беларусь на гэтыя мэты Міністэрству абароны Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнаму камітэту пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь, камандаванню іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў, створаных у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, Міністэрству ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, Міністэрству па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь.»;

частку трэцюю лічыць часткай чацвёртай.

Артыкул 2. Гэты Закон уступае ў сілу праз 10 дзён пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Артыкул 3. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь у трохмесячны тэрмін пасля ўступлення ў сілу гэтага Закона:

прывесці рашэнні Урада Рэспублікі Беларусь у адпаведнасць з гэтым Законам;

прыняць іншыя меры, накіраваныя на рэалізацыю палажэнняў гэтага Закона.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.ЛУКАШЭНКА

4 мая 2005 года, г. Мінск., № 16-З