ЗАКОН РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя кодэксы Рэспублікі Беларусь па пытаннях узмацнення адказнасці за гандаль людзьмі і іншыя звязаныя з ім правапарушэнні

Прыняты Палатай прадстаўнікоў 7 красавіка 2005 года

Адобраны Саветам Рэспублікі 18 красавіка 2005 года

Артыкул 1. Унесці ў Крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь ад 9 ліпеня 1999 года (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 1999 г., № 76, 2/50; 2003 г., № 8, 2/922, № 83, 2/974) наступныя змяненні і дапаўненні:

1. Абзац другі артыкула 168 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«караюцца абмежаваннем волі на тэрмін ад двух да чатырох гадоў або пазбаўленнем волі на тэрмін ад двух да пяці гадоў.».

2. У артыкуле 169:

абзац другі часткі 1 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«караюцца арыштам на тэрмін да шасці месяцаў або пазбаўленнем волі на тэрмін ад аднаго года да трох гадоў.»;

абзац другі часткі 2 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«караюцца пазбаўленнем волі на тэрмін ад трох да шасці гадоў.».

3. Абзац другі часткі 2 артыкула 170 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«караецца пазбаўленнем волі на тэрмін ад трох да шасці гадоў.».

4. Артыкул 171 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Артыкул 171. Выкарыстанне заняцця прастытуцыяй ці стварэнне ўмоў для заняцця прастытуцыяй

1. Выкарыстанне заняцця прастытуцыяй іншай асобай ці прадастаўленне з карыслівай мэтай памяшкання (месца) асобай, якая загадзя ведала, што гэта памяшканне (месца) будзе выкарыстана для заняцця прастытуцыяй, ці арганізацыя і (або) утрыманне прытона для заняцця прастытуцыяй пры адсутнасці прымет больш цяжкага злачынства —

караюцца пазбаўленнем волі на тэрмін ад трох да пяці гадоў.

2. Тыя ж дзеянні, спалучаныя з вывазам за межы дзяржавы асобы для заняцця прастытуцыяй, ці ўчыненыя службовай асобай з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў, ці асобай, якая раней учыніла злачынствы, прадугледжаныя гэтым артыкулам, артыкуламі 1711 або 181 гэтага Кодэкса, ці з выкарыстаннем для заняцця прастытуцыяй заведама непаўналетняга, ці ўчыненыя арганізаванай групай, —

караюцца пазбаўленнем волі на тэрмін ад сямі да дзесяці гадоў з канфіскацыяй маёмасці.».

5. Дапоўніць Кодэкс артыкулам 1711 наступнага зместу:

«Артыкул 1711. Уцягванне ў заняцце прастытуцыяй ці прымушэнне да працягвання заняцця прастытуцыяй

1. Уцягванне ў заняцце прастытуцыяй ці прымушэнне да працягвання заняцця прастытуцыяй —

караюцца пазбаўленнем волі на тэрмін ад аднаго года да трох гадоў.

2. Тыя ж дзеянні, учыненыя паўторна, ці з прымяненнем насілля або з пагрозай яго прымянення, ці асобай, якая раней учыніла злачынствы, прадугледжаныя артыкуламі 171 або 181 гэтага Кодэкса, ці асобай, якая дасягнула васемнаццацігадовага ўзросту, у адносінах да заведама непаўналетняга, —

караюцца пазбаўленнем волі на тэрмін ад трох да пяці гадоў.

3. Дзеянні, прадугледжаныя часткамі 1 ці 2 гэтага артыкула, учыненыя бацькам, педагогам ці іншай асобай, на якую ўскладзены абавязкі па выхаванню непаўналетняга, у адносінах да заведама непаўналетняга або арганізаванай групай, —

караюцца пазбаўленнем волі на тэрмін ад сямі да дзесяці гадоў.».

6. З абзаца першага часткі 1 артыкула 173 словы «, ці ў прастытуцыю» выключыць.

7. Артыкул 181 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Артыкул 181. Гандаль людзьмі

1. Купля-продаж чалавека ці ажыццяўленне іншых здзелак у адносінах да яго, а таксама ўчыненыя ў мэтах эксплуатацыі вярбоўка, перавозка, перадача, укрывальніцтва або атрыманне чалавека (гандаль людзьмі) —

караюцца пазбаўленнем волі на тэрмін ад пяці да сямі гадоў з канфіскацыяй маёмасці.

2. Тыя ж дзеянні, учыненыя:

1) у адносінах да заведама непаўналетняга;

2) у адносінах да дзвюх ці больш асоб;

3) з мэтай сэксуальнай эксплуатацыі;

4) з мэтай адабрання ў пацярпеўшага органаў ці тканак для трансплантацыі;

5) групай асоб па папярэдняй змове;

6) службовай асобай з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў;

7) асобай, якая раней учыніла злачынствы, прадугледжаныя гэтым артыкулам, артыкулам 171 або 1711 гэтага Кодэкса;

8) з мэтай вывазу пацярпеўшага за межы дзяржавы;

9) з выкарыстаннем збегу цяжкіх асабістых, сямейных ці іншых абставінаў пацярпеўшага;

10) шляхам падману, злоўжывання даверам ці спалучаныя з насіллем, пагрозай яго прымянення або іншымі формамі прымушэння, —

караюцца пазбаўленнем волі на тэрмін ад дзесяці да дванаццаці гадоў з канфіскацыяй маёмасці.

3. Дзеянні, прадугледжаныя часткамі 1 або 2 гэтага артыкула, якія пацягнулі па неасцярожнасці смерць пацярпеўшага, ці нанясенне яму цяжкіх цялесных пашкоджанняў, ці іншыя цяжкія наступствы або ўчыненыя арганізаванай групай, —

караюцца пазбаўленнем волі на тэрмін ад дванаццаці да пятнаццаці гадоў з канфіскацыяй маёмасці.

Заўвагі:

1. Пад эксплуатацыяй у гэтым артыкуле, артыкулах 182 і 187 гэтага Кодэкса разумеецца незаконнае прымушэнне чалавека да работы ці аказання паслуг у выпадку, калі ён па незалежных ад яго прычынах не можа адмовіцца ад выканання работ (паслуг), уключаючы рабства ці звычаі, падобныя на рабства.

2. Пад сэксуальнай эксплуатацыяй у гэтым артыкуле, артыкулах 182 і 187 гэтага Кодэкса разумеецца атрыманне выгады з дзеянняў сэксуальнага характару, якія ажыццяўляюцца іншай асобай, у тым ліку выкарыстанне заняцця прастытуцыяй.».

8. У артыкуле 182:

частку 1 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«1. Тайнае, адкрытае, шляхам падману ці злоўжывання даверам, або спалучанае з насіллем ці з пагрозай яго прымянення, або іншымі формамі прымушэння проціпраўнае авалоданне асобай пры адсутнасці прымет злачынства, прадугледжанага артыкулам 291 гэтага Кодэкса (выкраданне чалавека), —

караецца пазбаўленнем волі на тэрмін ад пяці да сямі гадоў з канфіскацыяй маёмасці або без канфіскацыі.»;

у частцы 2:

з пункта 6 словы «ці арганізаванай групай» выключыць;

з апошняга абзаца словы «ці без канфіскацыі» выключыць;

частку 3 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«3. Дзеянні, прадугледжаныя часткамі 1 ці 2 гэтага артыкула, якія пацягнулі па неасцярожнасці смерць пацярпеўшага, ці нанясенне цяжкіх цялесных пашкоджанняў, ці іншыя цяжкія наступствы або ўчыненыя арганізаванай групай, —

караюцца пазбаўленнем волі на тэрмін ад дзесяці да пятнаццаці гадоў з канфіскацыяй маёмасці.».

9. Артыкул 187 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Артыкул 187. Незаконныя дзеянні, накіраваныя на працаўладкаванне грамадзян за мяжой

1. Незаконныя дзеянні, накіраваныя на працаўладкаванне грамадзян за мяжой, калі ў выніку такіх дзеянняў асобы, працаўладкаваныя за мяжой, падвергліся сэксуальнай ці іншай эксплуатацыі не па сваёй волі, пры адсутнасці прымет злачынства, прадугледжанага артыкулам 181 гэтага Кодэкса (незаконныя дзеянні, накіраваныя на працаўладкаванне грамадзян за мяжой), —

караюцца пазбаўленнем волі на тэрмін ад трох да пяці гадоў з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады ці займацца пэўнай дзейнасцю.

2. Незаконныя дзеянні, накіраваныя на працаўладкаванне грамадзян за мяжой, учыненыя паўторна ці асобай, якая раней учыніла злачынствы, прадугледжаныя артыкуламі 171, 1711 ці 181 гэтага Кодэкса, —

караюцца пазбаўленнем волі на тэрмін ад чатырох да шасці гадоў з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады ці займацца пэўнай дзейнасцю.

3. Незаконныя дзеянні, накіраваныя на працаўладкаванне грамадзян за мяжой, учыненыя арганізаванай групай, —

караюцца пазбаўленнем волі на тэрмін ад шасці да васьмі гадоў з канфіскацыяй маёмасці і з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады ці займацца пэўнай дзейнасцю.».

10. У артыкуле 343:

у абзацы першым:

словы «Выраб ці» замяніць словамі «1. Выраб ці», словы «кіна- і відэафільмаў» замяніць словамі «кіна- ці відэафільмаў»;

словы «, учыненыя на працягу года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за такія ж дзеянні,» выключыць;

з абзаца другога словы «, ці абмежаваннем волі на тэрмін да аднаго года» выключыць;

дапоўніць артыкул часткамі 2 і 3 наступнага зместу:

«2. Выраб ці захоўванне з мэтай распаўсюджвання або рэкламавання, ці распаўсюджванне або рэкламаванне парнаграфічных матэрыялаў, друкаваных выданняў, выяў ці іншых прадметаў парнаграфічнага характару, якія змяшчаюць выявы непаўналетніх, ці дэманстрацыя кіна- ці відэафільмаў парнаграфічнага зместу непаўналетнім, учыненыя асобай, якая дасягнула васемнаццацігадовага ўзросту, —

караюцца пазбаўленнем волі на тэрмін ад аднаго года да трох гадоў.

3. Дзеянні, прадугледжаныя часткамі 1 ці 2 гэтага артыкула, учыненыя групай асоб па папярэдняй змове або арганізаванай групай, —

караюцца пазбаўленнем волі на тэрмін ад двух да чатырох гадоў.».

Артыкул 2. Унесці ў артыкул 182 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь ад 16 ліпеня 1999 года (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2000 г., № 77—78, 2/71; 2003 г., № 8, 2/922, № 83, 2/974) наступныя дапаўненні і змяненне:

у частцы 2:

пасля лічбаў «171,» дапоўніць лічбамі «1711,»;

пасля слоў «часткай другой артыкула 340,» дапоўніць словамі «часткай трэцяй артыкула 343,»;

у частцы 12 словы «артыкуламі 341 і 343» замяніць словамі «артыкулам 341, часткамі першай і другой артыкула 343».

Артыкул 3. Артыкул 164 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях, прынятага Вярхоўным Саветам Рэспублікі Беларусь 6 снежня 1984 года (СЗ БССР, 1984 г., № 35, ст. 505; Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2001 г., № 67, 2/790), выключыць.

Артыкул 4. Унесці ў Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях ад 21 красавіка 2003 года (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2003 г., № 63, 2/946, № 87, 2/980) наступныя дапаўненні і змяненне:

1. Дапоўніць Кодэкс артыкулам 9.23 наступнага зместу:

«Артыкул 9.23. Парушэнне парадку і ўмоў працаўладкавання грамадзян за мяжой

1. Незаключэнне юрыдычнай асобай ці індывідуальным прадпрымальнікам з грамадзянінам пісьмовага дагавора аб садзейнічанні ў працаўладкаванні ў іншаземнага наймальніка за межамі Рэспублікі Беларусь, а таксама заключэнне дагавора без уліку прадугледжаных заканадаўствам патрабаванняў да такога дагавора —

цягнуць накладанне штрафу на індывідуальнага прадпрымальніка ў памеры ад пяцідзесяці да двухсот базавых велічынь, а на юрыдычную асобу — ад пяцісот да тысячы базавых велічынь.

2. Увядзенне грамадзян у зман аб характары будучай працоўнай дзейнасці, а таксама парушэнне ўстаноўленага парадку накіравання іх за мяжу для працоўнай дзейнасці, учыненыя службовай асобай юрыдычнай асобы ці індывідуальным прадпрымальнікам, якія ажыццяўляюць дзейнасць па працаўладкаванню грамадзян за мяжой, калі ў гэтых дзеяннях няма саставу злачынства, —

цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад пяцідзесяці да ста базавых велічынь, на індывідуальнага прадпрымальніка — ад пяцідзесяці да ста базавых велічынь з канфіскацыяй даходу, атрыманага ў выніку такой дзейнасці, і пазбаўленнем права займацца пэўнай дзейнасцю, а на юрыдычную асобу — ад ста да двухсот базавых велічынь з канфіскацыяй даходу, атрыманага ў выніку такой дзейнасці, і пазбаўленнем права займацца пэўнай дзейнасцю.».

2. Дапоўніць артыкул 12.7 часткай 5 наступнага зместу:

«5. Дзеянні, якія накіраваны на працаўладкаванне грамадзян за мяжой і ажыццяўляюцца без спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі) ці з парушэннем правілаў і ўмоў ажыццяўлення такога віду дзейнасці, прадугледжаных у спецыяльным дазволе (ліцэнзіі), калі ў гэтых дзеяннях няма саставу злачынства, —

цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад пяцідзесяці да двухсот базавых велічынь з канфіскацыяй даходу, атрыманага ў выніку такіх дзеянняў, і пазбаўленнем права займацца пэўнай дзейнасцю, а на юрыдычную асобу — ад пяцісот да тысячы базавых велічынь з канфіскацыяй даходу, атрыманага ў выніку такіх дзеянняў, і пазбаўленнем права займацца пэўнай дзейнасцю.».

3. Артыкул 17.7 выключыць.

4. Дапоўніць Кодэкс артыкулам 23.65 наступнага зместу:

«Артыкул 23.65. Незаконнае правядзенне кастынгаў

Арганізацыя, правядзенне ці стварэнне ўмоў для правядзення конкурсных адбораў кандыдатаў на ўдзел у рэкламных праектах або ў мэтах далейшага іх працаўладкавання (кастынг) з парушэннем заканадаўства —

цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад пяцідзесяці да ста базавых велічынь, на індывідуальнага прадпрымальніка — ад пяцідзесяці да двухсот базавых велічынь, а на юрыдычную асобу — ад ста да пяцісот базавых велічынь.».

Артыкул 5. Гэты Закон уступае ў сілу праз дзесяць дзён пасля яго афіцыйнага апублікавання, за выключэннем артыкула 4, які ўступае ў сілу з дня ўвядзення ў дзеянне Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях ад 21 красавіка 2003 года.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. ЛУКАШЭНКА

4 мая 2005 года, г. Мінск.

№ 15-З