Закон Рэспублікі Беларусь

Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб адукацыі»

Прыняты Палатай прадстаўнікоў 20 мая 2005 года

Адобраны Саветам Рэспублікі 30 мая 2005 года


Артыкул 1. Унесці ў Закон Рэспублікі Беларусь ад 29 кастрычніка 1991 года «Аб адукацыі» ў рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 19 сакавіка 2002 года (Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, 1991 г., № 33, ст. 598; Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2002 г., № 37, 2/844; 2004 г., № 123, 2/1060) наступныя дапаўненні і змяненні:

1. Артыкул 8 дапоўніць часткай трэцяй наступнага зместу:

«Спецыяльная адукацыя можа ажыццяўляцца пры атрыманні дадатковай адукацыі, у тым ліку пазашкольнага выхавання і навучання, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў.».

2. У артыкуле 15:

частку чацвёртую выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Адукацыйная дзейнасць устаноў адукацыі ліцэнзуецца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь аб ліцэнзаванні.»;

частку пятую выключыць;

часткі шостую—адзінаццатую лічыць адпаведна часткамі пятай—дзесятай;

У частцы пятай словы «дзяржаўных органаў, якія выдаюць спецыяльныя дазволы (ліцэнзіі),» замяніць словамі «Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь»;

частку сёмую выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Дзейнасць устаноў адукацыі рэгулюецца палажэннямі аб адпаведных установах адукацыі, якія зацвярджаюцца Урадам Рэспублікі Беларусь ці ўпаўнаважаным ім дзяржаўным органам, іншымі актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь і статутамі гэтых устаноў.».

3. У артыкуле 22:

частку трэцюю пасля слова «гадоў» дапоўніць словамі «, для асобных катэгорый асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця — дзесяць-адзінаццаць гадоў»;

частку чацвёртую пасля слова «года» дапоўніць словамі «, для асобных катэгорый асоб з асаблівасцямі псіхафізічага развіцця — чатыры-пяць гадоў»;

частку пятую выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Працягласць атрымання агульнай сярэдняй адукацыі — дванаццаць гадоў, для асобных катэгорый асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця — дванаццаць-трынаццаць гадоў.»;

дапоўніць артыкул часткай шостай наступнага зместу:

«Працягласць атрымання агульнай сярэдняй адукацыі для асоб, якія заканчваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі ў вячэрніх (зменных) школах, складае дванаццаць-трынаццаць гадоў, а для асобных катэгорый асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця — чатырнаццаць гадоў.».

4. У частцы першай артыкула 38:

пасля слова «адукацыя» дапоўніць частку словамі «і карэкцыйнай дапамогі»;

словы «карэкцыйныя паслугі,» выключыць.

5. Артыкул 39 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Артыкул 39. Арганізацыя спецыяльнай адукацыі. Установы, якія забяспечваюць атрыманне спецыяльнай адукацыі

Навучанне і выхаванне асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця арганізуюцца ва ўстановах, якія забяспечваюць атрыманне спецыяльнай адукацыі, на даму, ва ўмовах арганізацый аховы здароўя і ўстаноў сацыяльнага абслугоўвання.

Да ўстаноў, якія забяспечваюць атрыманне спецыяльнай адукацыі, адносяцца:

спецыяльныя ўстановы адукацыі для асоб з інтэлектуальнай недастатковасцю, парушэннем слыху, парушэннямі мовы, зроку, псіхічнага развіцця (цяжкасцямі ў навучанні), функцый апорна-рухальнага апарата, цяжкімі і (ці) шматлікімі фізічнымі і (ці) псіхічнымі парушэннямі;

установы адукацыі агульнага тыпу, якія стварылі ўмовы для атрымання адукацыі асобамі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.».

Артыкул 2. Гэты Закон уступае ў сілу праз дзесяць дзён пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. ЛУКАШЭНКА.

14 чэрвеня 2005 года, г. Мінск.

№ 27-З