Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 7

Аб унясенні дапаўнення ў Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 ліпеня 2003 года № 17

У адпаведнасці з часткай трэцяй артыкула 101 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь пастанаўляю:

1. Дапоўніць пункт 34 Палажэння аб ліцэнзаванні асобных відаў дзейнасці, зацверджанага Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 ліпеня 2003 года № 17 «Аб ліцэнзаванні асобных відаў дзейнасці» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2003 г., № 79, 1/4779), часткай трэцяй наступнага зместу:

У выпадку паўторнага (два і больш разоў на працягу каляндарнага года) парушэння ліцэнзіятам устаноўленага заканадаўствам парадку прыёму наяўных грашовых сродкаў пры рэалізацыі тавараў (работ, паслуг) і (або) выкарыстання касавых падсумоўваючых апаратаў і (або) спецыяльных камп'ютарных сістэм ліцэнзуючы орган абавязаны ў двухтыднёвы тэрмін прыняць рашэнне аб ануляванні ліцэнзіі на падставе прадстаўлення падатковага органа або іншага дзяржаўнага органа, які кантралюе ў межах сваёй кампетэнцыі выкананне ўказанага парадку.».

2. Гэты Дэкрэт уступае ў сілу з 1 лістапада 2005 года, з'яўляецца часовым і ў адпаведнасці з часткай трэцяй артыкула 101 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь прадстаўляецца на разгляд Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. ЛУКАШЭНКА.

18 чэрвеня 2005 г., г. Мінск.