УКАЗ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 287

Аб некаторых мерах па абароне правоў на жыллё

У мэтах узмацнення абароны правоў на жыллё, а таксама маёмасных інтарэсаў грамадзян, уключаючы індывідуальных прадпрымальнікаў, і юрыдычных асоб пры долевым будаўніцтве жылых памяшканняў, ацэнцы нерухомай маёмасці пастанаўляю:

1. Увесці з 1 студзеня 2006 г. у Рэспубліцы Беларусь абавязковае страхаванне адказнасці юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў за невыкананне абавязацельстваў па дагавору аб долевым будаўніцтве жылога памяшкання.

2. Зацвердзіць прыкладзенае Палажэнне аб парадку і ўмовах абавязковага страхавання адказнасці юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў за невыкананне абавязацельстваў па дагавору аб долевым будаўніцтве жылога памяшкання.

3. Устанавіць, што:

3.1. не падлягае абавязковаму страхаванню адказнасць юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў за невыкананне абавязацельстваў па дагаворах аб долевым будаўніцтве жылых памяшканняў, заключаных да 1 студзеня 2006 г.;

3.2. страхоўшчык, які ажыццяўляе абавязковае страхаванне адказнасці юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў за невыкананне абавязацельстваў па дагавору аб долевым будаўніцтве жылога памяшкання, у парадку, устаноўленым гэтым Указам, фарміруе фонд папераджальных (прэвентыўных) мерапрыемстваў за кошт адлічэнняў ад страхавых узносаў, што выплачваюцца пры абавязковым страхаванні адказнасці, сродкі якога пералічвае ў рэспубліканскі бюджэт.

3.3. долевае будаўніцтва юрыдычнай асобай або індывідуальным прадпрымальнікам жылых памяшканняў за кошт грашовых сродкаў грамадзян, уключаючы індывідуальных прадпрымальнікаў, і юрыдычных асоб без заключэння дагавора абавязковага страхавання адказнасці юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў за невыкананне абавязацельстваў па дагавору аб долевым будаўніцтве жылога памяшкання — прыводзіць да накладання штрафу на юрыдычную асобу або на індывідуальнага прадпрымальніка ў памеры ад 75 да 100 базавых велічынь, на службовую асобу юрыдычнай асобы — ад 10 да 20 базавых велічынь;

парушэнне юрыдычнай асобай або індывідуальным прадпрымальнікам, які ажыццяўляе долевае будаўніцтва жылых памяшканняў за кошт грашовых сродкаў грамадзян, уключаючы індывідуальных прадпрымальнікаў, і юрыдычных асоб тэрміну звароту ў страхавую арганізацыю для ўнясення змяненняў і (або) дапаўненняў у дагавор абавязковага страхавання адказнасці юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў за невыкананне абавязацельстваў па дагавору аб долевым будаўніцтве жылога памяшкання ў частцы падаўжэння тэрміну выканання юрыдычнай асобай або індывідуальным прадпрымальнікам абавязацельстваў перад грамадзянамі, уключаючы індывідуальных прадпрымальнікаў, або юрыдычнымі асобамі па перадачы жылога памяшкання або павелічэння кошту гэтага будаўніцтва — прыводзіць да накладання штрафу на юрыдычную асобу, службовую асобу юрыдычнай асобы або на індывідуальнага прадпрымальніка ў памеры ад 15 да 20 базавых велічынь.

4. Прадаставіць права ўпаўнаважаным службовым асобам аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама, органаў Камітэта дзяржаўнага кантролю на ажыццяўленне вядзення спраў аб правапарушэннях, вызначаных у падпункце 3.3 пункта 3 гэтага Указа.

5. Вызначыць, што адзіная метадалогія ацэнкі нерухомай маёмасці ў Рэспубліцы Беларусь устанаўліваецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь па ўзгадненню з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

6. Дапоўніць раздзел «Міністэрства эканомікі» пераліку тавараў (работ, паслуг), цэны (тарыфы), надбаўкі (скідкі) на якія рэгулююцца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь, рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання, іншымі дзяржаўнымі арганізацыямі, падпарадкаванымі Ураду Рэспублікі Беларусь, Нацыянальным банкам, аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкамам, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 19 мая 1999 г. № 285 «Аб некаторых мерах па стабілізацыі цэн (тарыфаў) у Рэспубліцы Беларусь» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 1999 г., № 40, 1/371; 2003 г., № 124, 1/5054), абзацам наступнага зместу:

«Ацэнка нерухомай маёмасці».

7. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь:

у трохмесячны тэрмін зацвердзіць страхавы тарыф і парадак разліку памеру страхавога ўзносу па абавязковаму страхаванню адказнасці юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў за невыкананне абавязацельстваў па дагавору аб долевым будаўніцтве жылога памяшкання;

у чатырохмесячны тэрмін унесці праект Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб рыэлтарскай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь;

у шасцімесячны тэрмін забяспечыць прывядзенне актаў заканадаўства ў адпаведнасць з гэтым Указам і прыняць іншыя меры па яго рэалізацыі.

8. Кантроль за выкананнем гэтага Указа ўскласці на Камітэт дзяржаўнага кантролю.

9. Гэты Указ уступае ў сілу з 1 студзеня 2006 г., за выключэннем пунктаў 5 і 6, якія ўступаюць у сілу з 1 ліпеня 2005 г., пунктаў 7, 8 і гэтага пункта, якія ўступаюць у сілу з дня афіцыйнага апублікавання гэтага Указа.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. ЛУКАШЭНКА.

20 чэрвеня 2005 г.

г. Мінск.