Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 296

Аб прызыве афіцэраў запасу на ваенную службу ва Узброеныя Сілы ў 2005 годзе

1. Прызваць у 2005 годзе на ваенную службу ва Узброеныя Сілы грамадзян Рэспублікі Беларусь ва ўзросце да 27 гадоў з ліку афіцэраў запасу, якія не прайшлі тэрміновую ваенную службу і не маюць права на адтэрміноўку ад прызыву, колькасцю да 200 чалавек.

2. Міністэрству абароны забяспечыць назначэнне грамадзян, прызваных на ваенную службу ў адпаведнасці з пунктам 1 гэтага Указа, на воінскія пасады, якія адпавядаюць іх ваенна-ўліковым спецыяльнасцям.

3. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь да 1 лютага 2006 г. прадставіць Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь інфармацыю аб выніках прызыву на ваенную службу афіцэраў запасу.

4. Гэты Указ уступае ў сілу з дня яго афіцыйнага апублікавання.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. ЛУКАШЭНКА.

29 чэрвеня 2005 г., г. Мінск.