УКАЗ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 255

Аб прысуджэнні Дзяржаўных прэмій Рэспублікі Беларусь 2004 года

Разгледзеўшы матэрыялы, прадстаўленыя Камітэтам па Дзяржаўных прэміях Рэспублікі Беларусь, пастанаўляю:

1. Прысудзіць Дзяржаўныя прэміі Рэспублікі Беларусь 2004 года ў галіне навукі і тэхнікі, а таксама ў галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры згодна з дадаткамі 1 і 2.

2. Устанавіць памер Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь 2004 года 350 базавых велічынь.

3. Кіраўніцтву справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь правесці выплату Дзяржаўных прэмій Рэспублікі Беларусь 2004 года ў адпаведнасці з гэтым Указам.

Міністэрству фінансаў выдзеліць у 2005 годзе Кіраўніцтву справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з рэзервовага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь грашовыя сродкі на выплату названых прэмій.

4. Гэты Указ уступае ў сілу з дня яго падпісання.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. ЛУКАШЭНКА.

7 чэрвеня 2005 г., г. Мінск.

Дадатак 1

да Указа Прэзідэнта

Рэспублікі Беларусь

07.06.2005 № 255

ПЕРАЛIК ЛАЎРЭАТАЎ ДЗЯРЖАЎНЫХ ПРЭМIЙ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ 2004 ГОДА Ў ГАЛIНЕ НАВУКI I ТЭХНIКI

У ГАЛIНЕ ПРЫРОДАЗНАЎЧЫХ НАВУК

За работу «Магнітныя структуры і фізічныя ўласцівасці шматкампанент-ных сістэм з пераходнымі і рэдказямельнымі элементамі, распрацоўка новых магнітных матэрыялаў, стварэнне і вытворчасць элементаў і ўстройстваў электроннай тэхнікі»:

Макавецкі Генадзь Iосіфавіч — загадчык лабараторыі дзяржаўнай навуковай установы «Iнстытут фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар

Говар Генадзь Антонавіч — вядучы навуковы супрацоўнік дзяржаўнай навуковай установы «Iнстытут фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар

Рыжкоўскі Уладзімір Міхайлавіч — галоўны навуковы супрацоўнік дзяржаўнай навуковай установы «Iнстытут фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», доктар фізіка-матэматычных навук

Траянчук Iгар Алегавіч — загадчык лабараторыі дзяржаўнай навуковай установы «Iнстытут фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар

Федасюк Валерый Міхайлавіч — дырэктар дзяржаўнай навуковай установы «Iнстытут фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», доктар фізіка-матэматычных навук

Шамбалёў Віктар Мікалаевіч — старшыня праўлення доследна-вытворчага рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Ферыт» дзяржаўнай навуковай установы «Iнстытут фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», кандыдат фізіка-матэматычных навук

За цыкл работ «Метрычная сістэма дыяфантавых набліжэнняў залежных велічынь і яе дадаткі»:

Бернік Васіль Iванавіч — загадчык аддзела дзяржаўнай навуковай установы «Iнстытут матэматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар

Берасневіч Віктар Вячаслававіч — вядучы навуковы супрацоўнік дзяржаўнай навуковай установы «Iнстытут матэматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», доктар фізіка-матэматычных навук

За цыкл работ «Хіміка-энзіматычная мадыфікацыя кампанентаў нуклеінавых кіслот і біяхімічнае мадэліраванне як навукова-практычная аснова пошуку, стварэння і вытворчасці процівірусных і проціпухлінных лекавых сродкаў»:

Калінічэнка Алена Мікалаеўна — загадчык лабараторыі дзяржаўнай навуковай установы «Iнстытут біяарганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», доктар хімічных навук

Ліцвінко Наталля Міхайлаўна — вядучы навуковы супрацоўнік дзяржаўнай навуковай установы «Iнстытут біяарганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», доктар хімічных навук

Міхайлапула Iгар Аляксандравіч — галоўны навуковы супрацоўнік дзяржаўнай навуковай установы «Iнстытут біяарганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар хімічных навук, прафесар

Зайцава Галіна Васільеўна — старшы навуковы супрацоўнік дзяржаўнай навуковай установы «Iнстытут біяарганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», кандыдат хімічных навук (пасмяротна)

Зінчанка Анатоль Iванавіч — загадчык лабараторыі дзяржаўнай навуковай установы «Iнстытут біяарганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», доктар біялагічных навук

Пятроў Пётр Цімафеевіч — начальнік навукова-фармацэўтычнага цэнтра рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Белмедпрэпараты», кандыдат хімічных навук

За работу «Новы метад хірургічнага лячэння інсуліназалежнага цукровага дыябету шляхам ксенатрансплантацыі астраўковых клетак у сасудзістае рэчышча рэцыпіента (эксперыментальна-клінічнае даследаванне)»:

Траццяк Станіслаў Iванавіч — загадчык кафедры ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны медыцынскі універсітэт», доктар медыцынскіх навук, прафесар

Прохараў Аляксандр Віктаравіч — прарэктар установы адукацыі «Беларускі дзяржаўны медыцынскі універсітэт», кандыдат медыцынскіх навук, дацэнт

Леанцюк Анатоль Сяргеевіч — прафесар кафедры ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны медыцынскі універсітэт», доктар медыцынскіх навук, прафесар

Рудзянок Васіль Васільевіч — прафесар кафедры ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны медыцынскі універсітэт», доктар медыцынскіх навук

Гаранаў Віталь Анатольевіч — загадчык лабараторыі ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны медыцынскі універсітэт», кандыдат медыцынскіх навук

Рамановіч Валерый Паўлавіч — загадчык аддзялення лячэбна-прафілактычнай установы «4-я гарадская клінічная бальніца імя М.Я. Саў-чанкі», кандыдат медыцынскіх навук, старшы навуковы супрацоўнік

У ГАЛIНЕ ТЭХНIКI

За работу «Распрацоўка і асваенне серыйнай вытворчасці тралейбусаў і трамваяў»:

Курневіч Георгій Пятровіч — дырэктар сэрвіснага цэнтра Мінскага дзяржаўнага унітарнага прадпрыемства «Белкамунмаш»

Лайкоўскі Раман Анатольевіч — вядучы інжынер-канструктар Мін- скага дзяржаўнага унітарнага прадпрыемства «Белкамунмаш»

Лашкевіч Віктар Фёдаравіч — начальнік аддзела Мінскага дзяржаўнага унітарнага прадпрыемства «Белкамунмаш»

Мікалаеў Уладзімір Пятровіч — намеснік генеральнага дырэктара Мінскага дзяржаўнага унітарнага прадпрыемства «Белкамунмаш»

Сафонаў Iван Iванавіч — генеральны дырэктар Мінскага дзяржаўнага унітарнага прадпрыемства «Белкамунмаш»

Сарока Міхаіл Рыгоравіч — памочнік генеральнага дырэктара Мінскага дзяржаўнага унітарнага прадпрыемства «Белкамунмаш»

За работу «Шматканальныя оптыка-электронныя прыцэльныя комплексы для аснашчэння аб'ектаў бранятанкавай тэхнікі»:

Горадаў Валерый Анатольевіч — намеснік начальніка аддзела — начальнік сектара навукова-вытворчага цэнтра адкрытага акцыянернага таварыства «Пеленг»

Кухта Iгар Уладзіміравіч — выконваючы абавязкі дырэктара навукова-вытворчага цэнтра адкрытага акцыянернага таварыства «Пеленг»

Ліцвякоў Сяргей Барысавіч — дырэктар навукова-вытворчага цэнтра адкрытага акцыянернага таварыства «Пеленг»

Пакрышкін Уладзімір Iванавіч — генеральны дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства «Пеленг»

Сінатораў Міхаіл Пятровіч — начальнік аддзела навукова-вытворчага цэнтра адкрытага акцыянернага таварыства «Пеленг»

Хюпенен Віктар Пятровіч — галоўны спецыяліст навукова-вытворчага цэнтра адкрытага акцыянернага таварыства «Пеленг»

Дадатак 2

да Указа Прэзідэнта

Рэспублікі Беларусь

07.06.2005 № 255

ПЕРАЛIК ЛАЎРЭАТАЎ ДЗЯРЖАЎНЫХ ПРЭМIЙ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ 2004 ГОДА Ў ГАЛIНЕ ЛIТАРАТУРЫ, МАСТАЦТВА I АРХIТЭКТУРЫ

За шырока прызнаныя работы рэжысёраў, дырыжораў, балетмайстраў, хормайстраў, артыстаў, мастакоў, сцэнарыстаў, кампазітараў і драматургаў, аператараў у пастаноўках тэатраў, кінастудый, на тэлебачанні і радыё

За стварэнне дванаццацісерыйнага дакументальнага фільма «Найноўшая гісторыя»:

Кісель Рыгор Леанідавіч — старшыня праўлення закрытага акцыянернага таварыства «Другі нацыянальны тэлеканал», аўтар сцэнарыя і кіраўнік праекта

Казіятка Юрый Васільевіч — генеральны дырэктар закрытага акцыянернага таварыства «Другі нацыянальны тэлеканал», аўтар сцэнарыя і вядучы

Аверкаў Аляксандр Канстанцінавіч — вядучы праграмы дырэкцыі інфармацыйнага вяшчання закрытага акцыянернага таварыства «Другі нацыянальны тэлеканал», вядучы за кадрам

Новікаў Сяргей Альбертавіч — прадзюсар тэлевізійных і радыёпраграм службы генеральнага прадзюсера закрытага акцыянернага таварыства «Другі нацыянальны тэлеканал», аператар-пастаноўшчык

Рыдван Аляксандр Вацлававіч — намеснік генеральнага прадзюсара закрытага таварыства «Другі нацыянальны тэлеканал», рэжысёр здымачнай групы

Новікава Надзея Міхайлаўна — аглядальнік палітычнай дырэкцыі інфармацыйнага вяшчання закрытага акцыянернага таварыства «Другі нацыянальны тэлеканал», рэжысёр здымачнай групы

Чамкоўскі Віктар Віктаравіч — рэдактар закрытага акцыянернага таварыства «Другі нацыянальны тэлеканал», рэжысёр праекта

За творы дызайну, у тым ліку за лепшыя дызайнерскія работы па стварэнню новых узораў прамысловых вырабаў з высокімі эстэтычнымі і спажывецкімі характарыстыкамі, якія маюць важнае значэнне для вырашэння сацыяльна-эканамічных праблем рэспублікі

За комплекснае мастацкае вырашэнне інтэр'ераў Палаца Рэспублікі ў г. Мінску:

Бартлова Валянціна Пятроўна — мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, загадчыца кафедры касцюма і тэкстылю, дацэнт установы адукацыі «Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў», аўтар эскізаў і мастацкай канцэпцыі вобразнага вырашэння манументальных габеленаў для Палаца Рэспублікі

Даўгала Валерый Цімафеевіч — мастак манументальна-дэкаратыўнай размалёўкі, аўтар мастацкай канцэпцыі вобразнага вырашэння інтэр'ераў Палаца Рэспублікі

Iвахнішын Юрый Мікалаевіч — мастак манументальна-дэкаратыўнай размалёўкі, аўтар мастацкай канцэпцыі вобразнага вырашэння інтэр'ераў Палаца Рэспублікі

Пілюзіна Ніна Васільеўна — мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, аўтар эскізаў габеленаў для ўрадавага блока «Кліч зямлі», «Абуджэнне»

Чайка Валерый Паўлавіч — мастак манументальна-дэкаратыўнай размалёўкі, аўтар мастацкай канцэпцыі вобразнага вырашэння інтэр'ераў Палаца Рэспублікі, выканаўца ўзораў модульных формаўтваральных элементаў са шкла і канструктыўных элементаў з металу

Пірагоў Міхаіл Міхеевіч — архітэктар, галоўны архітэктар комплексу аб'екта Кастрычніцкай плошчы і кіраўнік аўтарскага калектыву, аўтар аб'ёмна-планіровачнай структуры інтэр'ераў Палаца Рэспублікі і памяшканняў грамадска-культурнага цэнтра ў зоне подыума

Зданевіч Лявонцій Ульянавіч — архітэктар, распрацоўшчык вобразнага і аб'ёмна-прасторавага вырашэння Палаца Рэспублікі з абгрунтаваннем горадабудаўнічага вырашэння для канкрэтна прынятага месца прывязкі (распрацоўка эскізаў, макетаў аб'ёмнага і горадабудаўнічага вырашэння розных варыянтаў)

Шабалін Анатоль Андрэевіч — архітэктар, аўтар распрацоўкі рабочых чарцяжоў і інтэр'ераў Палаца Рэспублікі, распрацоўшчык тэхналогіі сцэнічных комплексаў і святлакінакомплексаў вялікай і малой залаў, аўтар інжынернага блока Палаца Рэспублікі і генеральнага плана Кастрычніцкай плошчы

За арыгінальную архітэктуру грамадзянскіх, прамысловых збудаванняў у горадзе і ў вёсцы

За архітэктурны праект галоўнага корпуса чыгуначнага вакзала ў г. Мінску, здадзенага ў эксплуатацыю ў 2003 годзе:

Крамарэнка Віктар Уладзіміравіч — архітэктар, дырэктар праектнага прыватнага унітарнага прадпрыемства «Творчая майстэрня архітэктара Крамарэнкі В.У.», галоўны архітэктар праекта

Вінаградаў Міхаіл Кліменцьевіч — архітэктар, дырэктар праектнага прыватнага унітарнага прадпрыемства «Творчая майстэрня архітэктара Вінаградава М.К.», галоўны архітэктар праекта

Бараноўскі Анатоль Антонавіч — інжынер-будаўнік, галоўны інжынер праектаў праектнага камунальнага унітарнага прадпрыемства «Мінскпраект», аўтар і вядучы інжынер праекта

Левуненка Валянцін Фёдаравіч — інжынер-будаўнік, галоўны інжынер праектнага камунальнага унітарнага прадпрыемства «Мінскпраект», галоўны інжынер праекта

Левін Валерый Зіноўевіч — інжынер-будаўнік, галоўны інжынер праектаў праектнага камунальнага унітарнага прадпрыемства «Мінскпраект», галоўны інжынер праекта

Кузьміна Марыя Канстанцінаўна — інжынер-будаўнік, галоўны спецыяліст санітарна-тэхнічнага аддзела праектнага камунальнага унітарнага прадпрыемства «Мінскпраект», галоўны спецыяліст па сантэхніцы.