Закон Рэспублікі Беларусь

Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб грамадскіх аб'яднаннях»

Прыняты Палатай прадстаўнікоў 29 чэрвеня 2005 года

Адобраны Саветам Рэспублікі 30 чэрвеня 2005 года

Артыкул 1. Унесці ў Закон Рэспублікі Беларусь ад 4 кастрычніка 1994 года «Аб грамадскіх аб'яднаннях» (Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, 1994 г., № 29, ст. 503; 1995 г., № 14, ст. 135; Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 1999 г., № 95, 2/102; 2001 г., № 63, 2/779; 2003 г., № 74, 2/962) змяненні і дапаўненні, выклаўшы яго ў новай рэдакцыі:

«ЗАКОН РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

Аб грамадскіх аб'яднаннях

ГЛАВА 1

АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI

Артыкул 1. Паняцце грамадскага аб'яднання, саюза (асацыяцыі) грамадскіх аб'яднанняў

Грамадскім аб'яднаннем з'яўляецца добраахвотнае аб'яднанне грамадзян, якія ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку аб'ядналіся на аснове агульнасці інтарэсаў для сумеснай рэалізацыі грамадзянскіх, сацыяльных, культурных і іншых правоў.

Саюзам (асацыяцыяй) грамадскіх аб'яднанняў (далей — саюз) з'яўляецца добраахвотнае аб'яднанне грамадскіх аб'яднанняў, якое ствараецца на аснове ўстаноўчага дагавора паміж імі для каардынацыі іх статутнай дзейнасці, прадстаўлення і абароны агульных законных інтарэсаў.

Грамадскія аб'яднанні, саюзы з'яўляюцца некамерцыйнымі арганізацыямі.

Дзеянне гэтага Закона не распаўсюджваецца на палітычныя партыі, прафесійныя саюзы, рэлігійныя арганізацыі, іх саюзы (асацыяцыі), рэспубліканскія дзяржаўна-грамадскія аб'яднанні, органы тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання, іншыя грамадскія фарміраванні, парадак стварэння і дзейнасці якіх устанаўліваецца адпаведнымі заканадаўчымі актамі.

Артыкул 2. Права на свабоду аб'яднанняў

Грамадзяне Рэспублікі Беларусь маюць права па сваёй ініцыятыве ствараць грамадскія аб'яднанні і ўступаць у дзеючыя грамадскія аб'яднанні.

Замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства могуць уступаць у дзеючыя грамадскія аб'яднанні, калі гэта прадугледжана іх статутамі.

Замежныя грамадзяне могуць з'яўляцца заснавальнікамі міжнародных грамадскіх аб'яднанняў, якія ствараюцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 3. Статус грамадскіх аб'яднанняў, саюзаў

На тэрыторыі Рэспублікі Беларусь ствараюцца і дзейнічаюць міжнародныя, рэспубліканскія і мясцовыя грамадскія аб'яднанні, саюзы.

Міжнароднымі прызнаюцца грамадскія аб'яднанні, саюзы, дзейнасць якіх распаўсюджваецца на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь (адной або некалькіх адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак Рэспублікі Беларусь) і тэрыторыю адной або некалькіх замежных дзяржаў.

Рэспубліканскімі прызнаюцца грамадскія аб'яднанні, саюзы, дзейнасць якіх распаўсюджваецца на ўсю тэрыторыю Рэспублікі Беларусь.

Мясцовымі прызнаюцца грамадскія аб'яднанні, саюзы, дзейнасць якіх распаўсюджваецца на тэрыторыю адной або некалькіх адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 4. Прынцыпы стварэння і дзейнасці грамадскіх аб'яднанняў, саюзаў

Грамадскія аб'яднанні, саюзы ствараюцца і дзейнічаюць на аснове прынцыпаў законнасці, добраахвотнасці, самастойнасці і галоснасці.

Артыкул 5. Прававая аснова дзейнасці грамадскіх аб'яднанняў, саюзаў

Грамадскія аб'яднанні, саюзы ажыццяўляюць сваю дзейнасць у адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, гэтым Законам, іншымі актамі заканадаўства і на аснове іх устаноўчых дакументаў.

Артыкул 6. Дзяржава і грамадскія аб'яднанні, саюзы

Дзяржава гарантуе абарону правоў і законных інтарэсаў грамадскіх аб'яднанняў, саюзаў.

Умяшанне дзяржаўных органаў і службовых асоб у дзейнасць грамадскіх аб'яднанняў, саюзаў, таксама як і ўмяшанне грамадскіх аб'яднанняў, саюзаў у дзейнасць дзяржаўных органаў і службовых асоб, не дапускаецца, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных заканадаўствам.

Артыкул 7. Абмежаванні пры стварэнні і дзейнасці грамадскіх аб'яднанняў, саюзаў

Стварэнне і дзейнасць грамадскіх аб'яднанняў, саюзаў, якія маюць на мэце насільнае змяненне канстытуцыйнага строю або вядуць прапаганду вайны, сацыяльнай, нацыянальнай, рэлігійнай і расавай варожасці, забараняюцца.

Дзейнасць незарэгістраваных грамадскіх аб'яднанняў, саюзаў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь забараняецца.

ГЛАВА 2

СТВАРЭННЕ I ДЗЕЙНАСЦЬ ГРАМАДСКIХ АБ'ЯДНАННЯЎ, САЮЗАЎ

Артыкул 8. Умовы стварэння і дзейнасці грамадскага аб'яднання, яго арганізацыйных структур, саюза

У якасці заснавальнікаў грамадскага аб'яднання маюць права выступаць грамадзяне, якія дасягнулі васемнаццацігадовага ўзросту, за выключэннем маладзёжных і дзіцячых грамадскіх аб'яднанняў, заснавальнікамі якіх могуць выступаць грамадзяне, якія дасягнулі шаснаццацігадовага ўзросту.

Маладзёжным прызнаецца грамадскае аб'яднанне грамадзян ва ўзросце да трыццаці аднаго года (не менш чым дзве трэці ад агульнай колькасці членаў), якое адлюстроўвае іх спецыфічныя інтарэсы і статутная дзейнасць якога накіравана на забеспячэнне сацыяльнага станаўлення і ўсебаковага развіцця моладзі.

Дзіцячым прызнаецца грамадскае аб'яднанне грамадзян ва ўзросце да васемнаццаці гадоў (не менш чым дзве трэці ад агульнай колькасці членаў), якое адлюстроўвае іх спецыфічныя інтарэсы і статутная дзейнасць якога накіравана на забеспячэнне сацыяльнага станаўлення і ўсебаковага развіцця дзяцей.

Для стварэння і дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь грамадскага аб'яднання неабходна:

для міжнароднага грамадскага аб'яднання — не менш за дзесяць заснавальнікаў (членаў) ад Рэспублікі Беларусь і не менш чым па тры заснавальнікі (члены) ад адной або некалькіх замежных дзяржаў, а таксама наяўнасць на тэрыторыі гэтых дзяржаў арганізацыйных структур гэтага грамадскага аб'яднання;

для рэспубліканскага грамадскага аб'яднання — не менш чым па дзесяць заснавальнікаў (членаў) ад большасці абласцей Рэспублікі Беларусь і горада Мінска;

для мясцовага грамадскага аб'яднання — не менш чым дзесяць заснавальнікаў (членаў) ад большасці адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак тэрыторыі, на якую будзе распаўсюджвацца дзейнасць гэтага грамадскага аб'яднання.

У якасці заснавальнікаў саюза маюць права выступаць грамадскія аб'яднанні, якія прынялі рашэнне стварыць саюз.

Для стварэння і дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь саюза неабходна не менш чым два грамадскія аб'яднанні, пры гэтым:

для міжнароднага саюза — адначасова не менш чым адно грамадскае аб'яднанне, зарэгістраванае ў Рэспубліцы Беларусь, і не менш чым адно грамадскае аб'яднанне, якое ажыццяўляе дзейнасць у адпаведнасці з яго статутам на тэрыторыі адной або некалькіх замежных дзяржаў;

для рэспубліканскага саюза — не менш чым два рэспубліканскія грамадскія аб'яднанні або не менш чым адно рэспубліканскае і адно мясцовае грамадскае аб'яднанне адначасова;

для мясцовага саюза — не менш чым два мясцовыя грамадскія аб'яднанні.

Заснавальнікі грамадскага аб'яднання, саюза склікаюць устаноўчы з'езд, або канферэнцыю, або грамадскі сход, або іншы ўстаноўчы сход, на якім прымаюць рашэнне аб стварэнні грамадскага аб'яднання, саюза, зацвярджаюць назву і статут грамадскага аб'яднання, саюза і выбіраюць органы грамадскага аб'яднання, саюза. Пры стварэнні саюза яго заснавальнікамі таксама заключаецца ўстаноўчы дагавор.

Грамадскае аб'яднанне можа, а ў выпадку, прадугледжаным абзацам другім часткі чацвёртай гэтага артыкула, абавязана ствараць свае арганізацыйныя структуры, пад якімі разумеюцца яго структурныя падраздзяленні, якія ствараюцца ў адпаведнасці са статутам гэтага грамадскага аб'яднання па тэрытарыяльнаму або іншаму прынцыпу і дзейнічаюць на аснове статута таго грамадскага аб'яднання, структурнымі падраздзяленнямі якога яны з'яўляюцца.

У Рэспубліцы Беларусь могуць стварацца арганізацыйныя структуры міжнародных грамадскіх аб'яднанняў, створаных на тэрыторыі замежных дзяржаў. Такія арганізацыйныя структуры ствараюцца і дзейнічаюць у парадку, устаноўленым для міжнародных грамадскіх аб'яднанняў, створаных на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Арганізацыйныя структуры грамадскага аб'яднання ў адпаведнасці са статутам грамадскага аб'яднання, структурнымі падраздзяленнямі якога яны з'яўляюцца, могуць надзяляцца правамі юрыдычнай асобы.

Артыкул 9. Устаноўчыя дакументы грамадскага аб'яднання, саюза

Устаноўчым дакументам грамадскага аб'яднання з'яўляецца статут грамадскага аб'яднання.

Устаноўчымі дакументамі саюза з'яўляюцца статут саюза і ўстаноўчы дагавор саюза.

Статут грамадскага аб'яднання, саюза павінен змяшчаць:

поўную і скарочаную назву грамадскага аб'яднання, саюза;

мэты, задачы, прадмет і метады дзейнасці грамадскага аб'яднання, саюза;

указанне на тэрыторыю распаўсюджвання дзейнасці грамадскага аб'яднання, саюза;

умовы і парадак набыцця і страты членства ў грамадскім аб'яднанні, саюзе, а таксама парадак уліку членаў грамадскага аб'яднання, саюза;

правы і абавязкі членаў грамадскага аб'яднання, саюза;

парадак кіравання дзейнасцю грамадскага аб'яднання, саюза; назву, склад, парадак выбрання, парадак і перыядычнасць склікання, тэрміны паўнамоцтваў органаў грамадскага аб'яднання, саюза, органаў арганізацыйных структур грамадскага аб'яднання і іх кампетэнцыю; парадак прыняцця і абскарджання рашэнняў органаў грамадскага аб'яднання, саюза, органаў арганізацыйных структур грамадскага аб'яднання;

крыніцы і парадак фарміравання грашовых сродкаў і іншай маёмасці грамадскага аб'яднання, саюза; орган, правамоцны прымаць рашэнні аб набыцці маёмасці і распараджэння ёю; межы распараджэння маёмасцю грамадскага аб'яднання яго арганізацыйнымі структурамі;

парадак унясення змяненняў і (або) дапаўненняў ва ўстаноўчыя дакументы грамадскага аб'яднання, саюза;

парадак рэарганізацыі і ліквідацыі грамадскага аб'яднання, саюза і парадак выкарыстання маёмасці, якая засталася пасля ліквідацыі грамадскага аб'яднання, саюза;

юрыдычны адрас грамадскага аб'яднання, саюза (месца знаходжання кіруючага органа);

структуру грамадскага аб'яднання, умовы і парадак стварэння і спынення дзейнасці яго арганізацыйных структур (толькі для статута грамадскага аб'яднання).

У статуце грамадскага аб'яднання, саюза могуць змяшчацца і іншыя палажэнні, якія датычацца стварэння і дзейнасці грамадскага аб'яднання, саюза і не супярэчаць заканадаўству.

Устаноўчы дагавор саюза павінен змяшчаць:

поўную і скарочаную назву саюза;

парадак сумеснай дзейнасці заснавальнікаў саюза па яго стварэнню;

умовы перадачы саюзу маёмасці заснавальнікаў саюза і іншых яго членаў;

умовы ўдзелу ў дзейнасці саюза заснавальнікаў саюза і іншых яго членаў;

умовы і парадак кіравання дзейнасцю саюза;

умовы і парадак набыцця і страты членства ў саюзе;

адказнасць членаў саюза па яго абавязацельствах.

Ва ўстаноўчы дагавор саюза па згодзе заснавальнікаў саюза могуць быць уключаны і іншыя ўмовы.

Ва ўстаноўчых дакументах грамадскага аб'яднання, саюза не дапускаецца ўказанне на перавагу якой-небудзь расы, нацыянальнасці, рэлігіі або сацыяльнай групы.

Артыкул 10. Органы грамадскага аб'яднання, саюза, органы арганізацыйных структур грамадскага аб'яднання

Вышэйшым органам грамадскага аб'яднання, саюза з'яўляецца з'езд, канферэнцыя, агульны сход або іншы сход членаў грамадскага аб'яднання або іх прадстаўнікоў (дэлегатаў), прадстаўнікоў членаў саюза.

Вышэйшы орган грамадскага аб'яднання, саюза:

зацвярджае назву і статут грамадскага аб'яднання, саюза;

выбірае кіруючы орган грамадскага аб'яднання, саюза, які ажыццяўляе ў перыяд паміж пасяджэннямі (скліканнямі) вышэйшага органа грамадскага аб'яднання, саюза кіраўніцтва дзейнасцю грамадскага аб'яднання, саюза;

выбірае кантрольна-рэвізійны орган грамадскага аб'яднання, саюза, які ажыццяўляе ўнутраную праверку фінансава-гаспадарчай дзейнасці грамадскага аб'яднання, саюза, а таксама ўнутраны кантроль за адпаведнасцю дзейнасці грамадскага аб'яднання, саюза заканадаўству і іх устаноўчым дакументам;

уносіць у статут грамадскага аб'яднання, саюза змяненні і (або) дапаўненні, калі іншае не прадугледжана гэтым артыкулам;

прымае рашэнні аб рэарганізацыі або ліквідацыі грамадскага аб'яднання, саюза, калі іншае не прадугледжана гэтым Законам;

прымае іншыя рашэнні, абавязковыя для ўсіх органаў і членаў грамадскага аб'яднання, саюза.

Кіруючы орган грамадскага аб'яднання складаецца не менш чым з трох членаў грамадскага аб'яднання.

Кіруючы орган саюза складаецца не менш чым з трох членаў грамадскіх аб'яднанняў, якія ўваходзяць у саюз.

Кіруючы орган грамадскага аб'яднання ў перыяд паміж пасяджэннямі (скліканнямі) вышэйшага органа грамадскага аб'яднання мае права ўносіць у статут грамадскага аб'яднання змяненні і (або) дапаўненні, звязаныя з пераменай юрыдычнага адраса грамадскага аб'яднання (месца знаходжання кіруючага органа) або абумоўленыя змяненнямі ў заканадаўстве.

Вышэйшым органам арганізацыйнай структуры грамадскага аб'яднання ў адпаведнасці са статутам грамадскага аб'яднання з'яўляецца канферэнцыя, агульны сход або іншы сход.

Вышэйшы орган арганізацыйнай структуры грамадскага аб'яднання:

выбірае ў парадку, вызначаным статутам грамадскага аб'яднання, кіруючы орган арганізацыйнай структуры, які ажыццяўляе ў перыяд паміж пасяджэннямі (скліканнямі) вышэйшага органа арганізацыйнай структуры кіраўніцтва яго дзейнасцю;

выбірае кантрольна-рэвізійны орган арганізацыйнай структуры;

прымае рашэнні, абавязковыя для органаў арганізацыйнай структуры і членаў грамадскага аб'яднання, якія ў ёй знаходзяцца.

Кіруючыя і кантрольна-рэвізійныя органы грамадскага аб'яднання, яго арганізацыйных структур, саюза з'яўляюцца выбарнымі органамі. У выбарныя органы грамадскага аб'яднання, яго арганізацыйных структур могуць быць выбраны толькі члены гэтага грамадскага аб'яднання, якія дасягнулі васемнаццацігадовага ўзросту. У выбарныя органы саюза могуць быць выбраны толькі члены грамадскіх аб'яднанняў, якія ўваходзяць у гэты саюз, якія дасягнулі васемнаццацігадовага ўзросту. Не дапускаецца адначасовае заняцце членам грамадскага аб'яднання пасад у кіруючым і кантрольна-рэвізійным органах грамадскага аб'яднання, яго арганізацыйных структур, саюза.

Грамадскае аб'яднанне, яго арганізацыйныя структуры, саюз могуць ствараць іншыя органы, неабходныя для ажыццяўлення статутнай дзейнасці. Парадак стварэння такіх органаў, іх кампетэнцыя і парадак прыняцця імі рашэнняў вызначаюцца заснавальнымі дакументамі грамадскага аб'яднання, саюза.

Артыкул 11. Членства ў грамадскіх аб'яднаннях, саюзах

Грамадскія аб'яднанні маюць фіксаванае членства.

Членамі грамадскіх аб'яднанняў могуць быць грамадзяне, якія дасягнулі шаснаццацігадовага ўзросту. У выпадках, прадугледжаных статутам грамадскага аб'яднання, яго членамі могуць быць грамадзяне, якія не дасягнулі шаснаццацігадовага ўзросту, пры наяўнасці адпаведнай пісьмовай згоды сваіх законных прадстаўнікоў.

Юрыдычныя асобы не могуць быць членамі грамадскіх аб'яднанняў.

Членамі саюза з'яўляюцца грамадскія аб'яднанні, якія ўваходзяць у гэты саюз.

Артыкул 12. Назва і сімволіка грамадскага аб'яднання, саюза

Назва грамадскага аб'яднання павінна змяшчаць указанне на яго арганізацыйна-прававую форму і характар дзейнасці. Назва арганізацыйнай структуры грамадскага аб'яднання павінна змяшчаць указанне на назву грамадскага аб'яднання, структурным падраздзяленнем якога яна з'яўляецца.

Назва саюза павінна змяшчаць указанне на асноўны прадмет яго дзейнасці і дзейнасці яго членаў і ўключаць словы «саюз» або «асацыяцыя».

У назве грамадскага аб'яднання, яго арганізацыйных структур, саюза не дапускаецца выкарыстанне:

слоў «Рэспубліка Беларусь», «Беларусь», «беларускі», «нацыянальны» і «народны», калі іншае не вызначана Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь;

афіцыйных назваў (як поўных, так і скарочаных) замежных дзяржаў або дзяржаў, якія існавалі раней;

імя грамадзяніна — пры адсутнасці заявы такога грамадзяніна (у выпадку яго смерці — заявы яго нашчадкаў) аб дачы згоды на выкарыстанне ў назве грамадскага аб'яднання, саюза імя гэтага грамадзяніна;

указання на перавагу якой-небудзь расы, нацыянальнасці, рэлігіі або сацыяльнай групы.

Грамадскае аб'яднанне, саюз могуць мець сцяг, гімн, эмблему, значок, вымпел, гальштук, нагрудныя і апазнавальныя знакі (далей — сімволіка, калі іншае не прадугледжана гэтым Законам), якія ўводзяцца ў парадку, устаноўленым заканадаўствам і іх устаноўчымі дакументамі.

Выкарыстанне дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь і (або) сімвалаў замежнай дзяржавы або дзяржавы, якая існавала раней, у якасці сімволікі грамадскага аб'яднання, саюза не дапускаецца.

Назва грамадскага аб'яднання, саюза, у тым ліку скарочаная, і іх сімволіка павінны адрознівацца ад назваў і сімволікі іншых грамадскіх аб'яднанняў, саюзаў, зарэгістраваных у Рэспубліцы Беларусь або ліквідаваных згодна з рашэннем суда, і не павінны супярэчыць гэтаму Закону, іншым актам заканадаўства, устаноўчым дакументам грамадскага аб'яднання, саюза, а таксама парушаць правы на інтэлектуальную ўласнасць.

Назва і сімволіка грамадскага аб'яднання, саюза не могуць служыць мэце насільнага змянення канстытуцыйнага строю або прапаганды вайны, сацыяльнай, нацыянальнай, рэлігійнай і расавай варожасці.

ГЛАВА 3

ДЗЯРЖАЎНАЯ РЭГIСТРАЦЫЯ ГРАМАДСКIХ АБ'ЯДНАННЯЎ, САЮЗАЎ, IХ СIМВОЛIКI, ЗМЯНЕННЯЎ I (АБО) ДАПАЎНЕННЯЎ, УНЕСЕНЫХ У СТАТУТЫ ГРАМАДСКIХ АБ'ЯДНАННЯЎ, САЮЗАЎ. РЭАРГАНIЗАЦЫЯ I ЛIКВIДАЦЫЯ ГРАМАДСКIХ АБ'ЯДНАННЯЎ, САЮЗАЎ

Артыкул 13. Парадак дзяржаўнай рэгістрацыі грамадскага аб'яднання, саюза, іх сімволікі, змяненняў і (або) дапаўненняў, унесеных у статут грамадскага аб'яднання, саюза

Парадак дзяржаўнай рэгістрацыі грамадскага аб'яднання, саюза, іх сімволікі, змяненняў і (або) дапаўненняў, унесеных у статут грамадскага аб'яднання, саюза, устанаўліваецца гэтым Законам і іншымі актамі заканадаўства.

Дзяржаўная рэгістрацыя міжнародных і рэспубліканскіх грамадскіх аб'яднанняў, саюзаў, іх гімнаў, значкоў, вымпелаў, гальштукаў, змяненняў і (або) дапаўненняў, унесеных у статуты гэтых грамадскіх аб'яднанняў, саюзаў, ажыццяўляецца Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь (далей — Міністэрства юстыцыі).

Дзяржаўная рэгісрацыя мясцовых грамадскіх аб'яднанняў, саюзаў, іх гімнаў, значкоў, вымпелаў, гальштукаў, змяненняў і (або) дапаўненняў, унесеных у статуты гэтых грамадскіх аб'яднанняў, саюзаў, ажыццяўляецца ўпраўленнямі юстыцыі абласнога, Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта.

Гімн, значок, вымпел, гальштук падлягаюць дзяржаўнай рэгістрацыі адначасова з дзяржаўнай рэгістрацыяй грамадскага аб'яднання, саюза або асобна ад яе ў парадку, устаноўленым для дзяржаўнай рэгістрацыі грамадскага аб'яднання, саюза.

Дзяржаўная рэгістрацыя сцягоў, эмблем, нагрудных і апазнавальных знакаў грамадскіх аб'яднанняў, саюзаў ажыццяўляецца ў адпаведнасці з заканадаўствам аб дзяржаўнай рэгістрацыі афіцыйных геральдычных сімвалаў.

Для дзяржаўнай рэгістрацыі грамадскага аб'яднання, саюза ў месячны тэрмін з дня правядзення ўстаноўчага з'езда, канферэнцыі, агульнага сходу або іншага ўстаноўчага сходу ў Міністэрства юстыцыі, упраўленні юстыцыі абласнога, Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта (далей — адпаведны рэгіструючы орган, калі іншае не прадугледжана гэтым Законам) прадстаўляюцца:

заява аб дзяржаўнай рэгістрацыі грамадскага аб'яднання, саюза, падпісаная не менш чым трыма членамі кіруючага органа грамадскага аб'яднання, саюза;

статут грамадскага аб'яднання, саюза ў двух экзэмплярах;

пратакол устаноўчага з'езда, канферэнцыі, агульнага сходу або іншага ўстаноўчага сходу;

дакумент банка, які пацвярджае аплату рэгістрацыйнага збору;

для грамадскага аб'яднання — спіс заснавальнікаў грамадскага аб'яднання, у якім указаны прозвішча, імя, імя па бацьку, дата нараджэння, грамадзянства, адрас пастаяннага месца жыхарства і нумар хатняга тэлефона, месца работы (вучобы) і нумар рабочага тэлефона, а таксама змяшчаецца асабісты подпіс кожнага з заснавальнікаў; графічная выява арганізацыйных структур з указаннем іх месцазнаходжання. Міжнародным грамадскім аб'яднаннем таксама прадстаўляюцца дакументы, якія сведчаць аб стварэнні яго арганізацыйных структур на тэрыторыі адной або некалькіх замежных дзяржаў (пратаколы сходаў або выпіскі з іх, спісы членаў грамадскага аб'яднання, якія знаходзяцца ў гэтых арганізацыйных структурах, завераныя ва ўстаноўленым парадку);

для саюза — копіі статутаў грамадскіх аб'яднанняў, якія ствараюць саюз, і пасведчанняў аб дзяржаўнай рэгістрацыі гэтых грамадскіх аб'яднанняў, выпіскі з пратаколаў пасяджэнняў кіруючых органаў грамадскіх аб'яднанняў, на якіх былі прыняты рашэнні аб выступленні іх у якасці заснавальнікаў саюза, і ўстаноўчы дагавор. Пры гэтым дакументы грамадскіх аб'яднанняў замежных дзяржаў павінны быць легалізаваны ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку, калі іншае не прадугледжана міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь, і мець пераклад на адну з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь, завераны ва ўстаноўленым парадку;

спісы членаў выбарных органаў грамадскага аб'яднання, саюза, у якіх названы прозвішча, імя, імя па бацьку, дата нараджэння, грамадзянства, адрас пастаяннага месца жыхарства і нумар хатняга тэлефона, месца работы (вучобы) і нумар рабочага тэлефона, пасады ў гэтых выбарных органах;

заява грамадзяніна (у выпадку яго смерці — заява яго нашчадкаў) аб дачы згоды на выкарыстанне ў назве грамадскага аб'яднання, саюза імя гэтага грамадзяніна (толькі пры ўключэнні імя гэтага грамадзяніна ў назву грамадскага аб'яднання, саюза);

рашэнне вышэйшага органа грамадскага аб'яднання, саюза аб надзяленні не менш чым трох членаў кіруючага органа грамадскага аб'яднання, саюза паўнамоцтвамі прадстаўляць грамадскае аб'яднанне, саюз у працэсе дзяржаўнай рэгістрацыі або ў судзе;

дакумент, які пацвярджае наяўнасць юрыдычнага адраса грамадскага аб'яднання, саюза (месца знаходжання кіруючага органа);

дакумент аб аплаце за паведамленне аб дзяржаўнай рэгістрацыі грамадскага аб'яднання, саюза ў перыядычным друкаваным выданні, вызначаным актамі заканадаўства.

Для дзяржаўнай рэгістрацыі гімна, значка, вымпела, гальштука грамадскага аб'яднання, саюза, калі іх наяўнасць прадугледжана статутамі грамадскага аб'яднання, саюза, у адпаведны рэгіструючы орган прадстаўляюцца:

заява аб дзяржаўнай рэгістрацыі гімна, значка, вымпела, гальштука грамадскага аб'яднання, саюза, падпісаная не менш чым трыма членамі кіруючага органа грамадскага аб'яднання, саюза;

тэкст і музычная рэдакцыя (ноты) гімна грамадскага аб'яднання, саюза;

выява значка, вымпела, гальштука грамадскага аб'яднання, саюза памерам 10х10 см у чатырох экзэмплярах, а таксама іх падрабязнае апісанне;

рашэнні правамоцных органаў грамадскага аб'яднання, саюза аб зацвярджэнні гімна, значка, вымпела, гальштука грамадскага аб'яднання, саюза;

заключэнне Камітэта па архівах і справаводству пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь;

дакумент банка, які пацвярджае аплату рэгістрацыйнага збору, — пры дзяржаўнай рэгістрацыі гімна, значка, вымпела, гальштука грамадскага аб'яднання, саюза асобна ад дзяржаўнай рэгістрацыі грамадскага аб'яднання, саюза.

У выпадку, калі заява аб дзяржаўнай рэгістрацыі грамадскага аб'яднання, саюза або аб дзяржаўнай рэгістрацыі гімна, значка, вымпела, гальштука грамадскага аб'яднання, саюза падалі два або больш грамадскіх аб'яднанні, два або больш саюзы, якія маюць адну і тую ж назву і (або) адны і тыя ж гімн, значок, вымпел, гальштук, перавага аддаецца грамадскаму аб'яднанню, саюзу, які раней за іншых падаў заяву аб дзяржаўнай рэгістрацыі пад гэтай назвай або аб дзяржаўнай рэгістрацыі гімна, значка, вымпела, гальштука, а іншым грамадскім аб'яднанням, саюзам прапаноўваецца змяніць назву і (або) гімн, значок, вымпел, гальштук.

Для дзяржаўнай рэгістрацыі змяненняў і (або) дапаўненняў, унесеных у статут грамадскага аб'яднання, саюза, у месячны тэрмін з дня іх унясення ў адпаведны рэгіструючы орган прадстаўляюцца:

заява аб дзяржаўнай рэгістрацыі змяненняў і (або) дапаўненняў, унесеных у статут грамадскага аб'яднання, саюза, падпісаная не менш чым трыма членамі кіруючага органа грамадскага аб'яднання, саюза;

пратакол пасяджэння органа, правамоцнага ўносіць змяненні і (або) дапаўненні ў статут грамадскага аб'яднання, саюза;

арыгінал статута грамадскага аб'яднання, саюза;

статут грамадскага аб'яднання, саюза з унесенымі ў яго змяненнямі і (або) дапаўненнямі (новая рэдакцыя) у двух экзэмплярах;

дакумент банка, які пацвярджае аплату рэгістрацыйнага збору.

Для дзяржаўнай рэгістрацыі змяненняў і (або) дапаўненняў, якія ўнесены ў статут грамадскага аб'яднання, саюза і датычацца змянення поўнай і (або) скарочанай назвы грамадскага аб'яднання, саюза, акрамя дакументаў, названых у частцы дзевятай гэтага артыкула, у адпаведны рэгіструючы орган прадстаўляюцца:

пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі грамадскага аб'яднання, саюза;

заява грамадзяніна (у выпадку яго смерці — заява яго нашчадкаў) аб дачы згоды на выкарыстанне ў назве грамадскага аб'яднання, саюза імя гэтага грамадзяніна (толькі пры ўключэнні імя гэтага грамадзяніна ў назву грамадскага аб'яднання, саюза);

дакумент аб аплаце за паведамленне аб змяненні поўнай і (або) скарочанай назвы грамадскага аб'яднання, саюза ў перыядычным друкаваным выданні, вызначаным актамі заканадаўства;

дакумент аб здачы грамадскім аб'яднаннем, саюзам пячаткі або штампа.

Для дзяржаўнай рэгістрацыі змяненняў і (або) дапаўненняў, якія ўнесены ў статут грамадскага аб'яднання, саюза і датычацца змянення мэтаў, задач, прадмета і метадаў дзейнасці грамадскага аб'яднання, саюза, указання на тэрыторыю распаўсюджання дзейнасці грамадскага аб'яднання, саюза, акрамя дакументаў, названых у частцы дзевятай гэтага артыкула, у адпаведны рэгіструючы орган прадстаўляецца пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі грамадскага аб'яднання, саюза.

Для дзяржаўнай рэгістрацыі арганізацыйных структур міжнароднага грамадскага аб'яднання, створанага на тэрыторыі замежнай дзяржавы, прадстаўляюцца копіі статута міжнароднага грамадскага аб'яднання і пасведчанні аб рэгістрацыі гэтага міжнароднага грамадскага аб'яднання, іншыя дакументы, якія пацвярджаюць стварэнне ва ўстаноўленым парадку грамадскага аб'яднання на тэрыторыі замежнай дзяржавы, а таксама іншыя дакументы, якія сведчаць аб стварэнні арганізацыйных структур такога грамадскага аб'яднання на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Дакументы, складзеныя за межамі Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з заканадаўствам замежнай дзяржавы, павінны быць легалізаваны ва ўстаноўленым парадку, калі іншае не прадугледжана міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь, і мець пераклад на адну з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь, завераны ва ўстаноўленым парадку.

Артыкул 14. Парадак разгляду дакументаў, прадстаўляемых для дзяржаўнай рэгістрацыі грамадскага аб'яднання, саюза, іх гімнаў, значкоў, вымпелаў, гальштукаў, змяненняў і (або) дапаўненняў, унесеных у статут грамадскага аб'яднання, саюза. Рэспубліканская камісія па рэгістрацыі (перарэгістрацыі) грамадскіх аб'яднанняў

Заявы аб дзяржаўнай рэгістрацыі грамадскага аб'яднання, саюза, іх гімнаў, значкоў, вымпелаў, гальштукаў, змяненняў і (або) дапаўненняў, унесеных у статут грамадскага аб'яднання, саюза, разглядаюцца адпаведным рэгіструючым органам у месячны тэрмін з дня іх паступлення.

Адпаведны рэгіструючы орган мае права ажыццяўляць праверку дакладнасці дакументаў, прадстаўляемых для дзяржаўнай рэгістрацыі грамадскага аб'яднання, саюза, іх гімнаў, значкоў, вымпелаў, гальштукаў, змяненняў і (або) дапаўненняў, унесеных у статут грамадскага аб'яднання, саюза.

Пасля вывучэння дакументаў, прадстаўленых для дзяржаўнай рэгістрацыі грамадскага аб'яднання, саюза, адпаведны рэгіструючы орган накіроўвае іх у Рэспубліканскую камісію па рэгістрацыі (перарэгістрацыі) грамадскіх аб'яднанняў, якая ў пяцідзённы тэрмін з дня атрымання дакументаў дае заключэнне аб магчымасці дзяржаўнай рэгістрацыі грамадскага аб'яднання, саюза і накіроўвае яго ў адпаведны рэгіструючы орган.

Склад Рэспубліканскай камісіі па рэгістрацыі (перарэгістрацыі) грамадскіх аб'яднанняў зацвярджаецца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

Рашэнне аб дзяржаўнай рэгістрацыі грамадскага аб'яднання, саюза прымаецца адпаведным рэгіструючым органам на аснове заключэння Рэспубліканскай камісіі па рэгістрацыі (перарэгістрацыі) грамадскіх аб'яднанняў.

Па выніках разгляду дакументаў, прадстаўленых для дзяржаўнай рэгістрацыі, адпаведны рэгіструючы орган прымае адно з наступных рашэнняў:

аб дзяржаўнай рэгістрацыі грамадскага аб'яднання, саюза, іх гімнаў, значкоў, вымпелаў, гальштукаў, змяненняў і (або) дапаўненняў, унесеных у статут грамадскага аб'яднання, саюза;

аб адтэрміноўцы дзяржаўнай рэгістрацыі грамадскага аб'яднання, саюза, іх гімнаў, значкоў, вымпелаў, гальштукаў, змяненняў і (або) дапаўненняў, унесеных у статут грамадскага аб'яднання, саюза;

аб адмаўленні ў дзяржаўнай рэгістрацыі грамадскага аб'яднання, саюза, іх гімнаў, значкоў, вымпелаў, гальштукаў, змяненняў і (або) дапаўненняў, унесеных у статут грамадскага аб'яднання, саюза.

Зарэгістраваным грамадскаму аб'яднанню, саюзу выдаюцца пасведчанні аб дзяржаўнай рэгістрацыі грамадскага аб'яднання, саюза, іх гімнаў, значкоў, вымпелаў, гальштукаў і адзін экзэмпляр статута грамадскага аб'яднання, саюза, на якім робіцца адзнака аб дзяржаўнай рэгістрацыі гэтага грамадскага аб'яднання, саюза. Пры дзяржаўнай рэгістрацыі змяненняў і (або) дапаўненняў, унесеных у статут грамадскага аб'яднання, саюза, на статуце гэтага грамадскага аб'яднання, саюза робіцца адзнака аб дзяржаўнай рэгістрацыі змяненняў і (або) дапаўненняў.

Пры дзяржаўнай рэгістрацыі змяненняў і (або) дапаўненняў, якія ўнесены ў статут грамадскага аб'яднання, саюза і датычацца змянення поўнай і (або) скарочанай назвы, мэтаў, задач, прадмета і метадаў дзейнасці грамадскага аб'яднання, саюза, указання на тэрыторыю распаўсюджання дзейнасці грамадскага аб'яднання, саюза, у Дзяржаўны рэестр грамадскіх аб'яднанняў, саюзаў, у рэестры мясцовых грамадскіх аб'яднанняў, саюзаў уносіцца новы запіс аб дзяржаўнай рэгістрацыі грамадскага аб'яднання, саюза, папярэдні запіс выключаецца і выдаецца новае пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі грамадскага аб'яднання, саюза.

Кіраўніку зарэгістраванага грамадскага аб'яднання, саюза можа быць выдадзена пасведчанне ў парадку, устаноўленым Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 15. Адтэрміноўка дзяржаўнай рэгістрацыі, адказ у дзяржаўнай рэгістрацыі грамадскага аб'яднання, саюза, іх гімнаў, значкоў, вымпелаў, гальштукаў, змяненняў і (або) дапаўненняў, унесеных у статут грамадскага аб'яднання, саюза

Рашэнне аб адтэрміноўцы дзяржаўнай рэгістрацыі грамадскага аб'яднання, саюза, іх гімнаў, значкоў, вымпелаў, гальштукаў, змяненняў і (або) дапаўненняў, унесеных у статут грамадскага аб'яднання, саюза, на тэрмін да аднаго месяца можа быць прынята адпаведным рэгіструючым органам у сувязі з парушэннем устаноўленага парадку стварэння грамадскага аб'яднання, саюза, зацвярджэння іх гімнаў, значкоў, вымпелаў, гальштукаў або ўнясення змяненняў і (або) дапаўненняў у статут грамадскага аб'яднання, саюза, калі такое парушэнне носіць неадольны характар.

Пры ўстараненні на працягу ўстаноўленага тэрміну грамадскім аб'яднаннем, саюзам парушэнняў, якія паслужылі падставай для адтэрміноўкі дзяржаўнай рэгістрацыі грамадскага аб'яднання, саюза, іх гімнаў, значкоў, вымпелаў, гальштукаў, змяненняў і (або) дапаўненняў, унесеных у статут грамадскага аб'яднання, саюза, паўторная заява аб дзяржаўнай рэгістрацыі разглядаецца адпаведным рэгіструючым органам у парадку, устаноўленым гэтым Законам.

Рашэнне аб адмове ў дзяржаўнай рэгістрацыі грамадскага аб'яднання, саюза прымаецца ў выпадку:

парушэння ўстаноўленага парадку стварэння грамадскага аб'яднання, саюза, калі такое парушэнне носіць неадольны характар;

неадпаведнасці ўстаноўчых дакументаў грамадскага аб'яднання, саюза (мэтаў, задач, метадаў дзейнасці, тэрыторыі распаўсюджання дзейнасці грамадскага аб'яднання, саюза) патрабаванням заканадаўства;

непрадстаўлення грамадскім аб'яднаннем, саюзам усіх прадугледжаных заканадаўствам актамі дакументаў, неабходных для іх дзяржаўнай рэгістрацыі;

неадпаведнасці назвы грамадскага аб'яднання, саюза, у тым ліку скарочанай, іх сімволікі, а таксама ўмоў членства ў грамадскім аб'яднанні, саюзе патрабаванням заканадаўства і (або) іх устаноўчым дакументам;

невыканання ў месячны тэрмін патрабаванняў, указаных у рашэнні аб адтэрміноўцы дзяржаўнай рэгістрацыі грамадскага аб'яднання, саюза;

адмовы выканаць законную прапанову адпаведнага рэгіструючага органа аб змяненні назвы грамадскага аб'яднання, саюза.

Рашэнне аб адмове ў дзяржаўнай рэгістрацыі гімнаў, значкоў, вымпелаў, гальштукаў грамадскага аб'яднання, саюза прымаецца ў выпадку:

парушэння ўстаноўленага парадку зацвярджэння гімна, значка, вымпела, гальштука, калі такое парушэнне носіць неадольны характар;

неадпаведнасці гімна, значка, вымпела, гальштука патрабаванням заканадаўства і (або) іх устаноўчым дакументам;

невыканання ў месячны тэрмін патрабаванняў, указаных у рашэнні аб адтэрміноўцы дзяржаўнай рэгістрацыі гімна, значка, вымпела, гальштука;

адмовы выканаць законную прапанову адпаведнага рэгіструючага органа аб змяненні гімна, значка, вымпела, гальштука.

Грамадскаму аб'яднанню, саюзу можа быць адмоўлена ў дзяржаўнай рэгістрацыі змяненняў і (або) дапаўненняў, унесеных у статут грамадскага аб'яднання, саюза, у выпадку парушэння парадку іх унясення, неадпаведнасці гэтых змяненняў і (або) дапаўненняў патрабаванням заканадаўства або невыканання ў месячны тэрмін патрабаванняў, указаных у рашэнні аб адтэрміноўцы дзяржаўнай рэгістрацыі гэтых змяненняў і (або) дапаўненняў.

Адпаведны рэгіструючы орган у пяцідзённы тэрмін з дня прыняцця рашэння аб адтэрміноўцы дзяржаўнай рэгістрацыі або аб адмове ў дзяржаўнай рэгістрацыі грамадскага аб'яднання, саюза, іх гімнаў, значкоў, вымпелаў, гальштукаў, змяненняў і (або) дапаўненняў, унесеных у статут грамадскага аб'яднання, саюза, у пісьмовай форме паведамляе аб прынятым рашэнні ў кіруючы орган грамадскага аб'яднання, саюза з указаннем падстаў для адтэрміноўкі ці адмовы.

Калі дзяржаўная рэгістрацыя грамадскага аб'яднання, саюза, іх гімнаў, значкоў, вымпелаў, гальштукаў, змяненняў і (або) дапаўненняў, унесеных у статут грамадскага аб'яднання, саюза, не ажыццёўлена ў тэрмін, прадугледжаны гэтым Законам, або прынята рашэнне аб адмове ў дзяржаўнай рэгістрацыі па матывах, якія заснавальнікамі (кіруючым органам) грамадскага аб'яднання, саюза лічацца не маючымі падстаў, яны могуць абскардзіць прынятае рашэнне ў судовым парадку ў месячны тэрмін з дня яго атрымання.

Рашэнне Міністэрства юстыцыі абскарджваецца ў Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь, рашэнні ўпраўленняў юстыцыі абласных, Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў — адпаведна ў абласныя, Мінскі гарадскі суды.

Артыкул 16. Парадак дзяржаўнай рэгістрацыі, пастаноўкі на ўлік арганізацыйных структур грамадскага аб'яднання

Арганізацыйныя структуры грамадскага аб'яднання, надзеленыя правамі юрыдычнай асобы, падлягаюць дзяржаўнай рэгістрацыі. Арганізацыйныя структуры грамадскага аб'яднання, не надзеленыя правамі юрыдычнай асобы, падлягаюць пастаноўцы на ўлік.

Дзяржаўная рэгістрацыя, пастаноўка на ўлік арганізацыйнай структуры грамадскага аб'яднання ажыццяўляюцца ўпраўленнем юстыцыі абласнога, Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, раённым, гарадскім выканаўчым і распарадчым ораганам па месцы знаходжнання кіруючага органа гэтай арганізацыйнай структуры (далей — адпаведнае ўпраўленне юстыцыі, выканаўчы і распарадчы орган) у парадку, устаноўленым гэтым Законам і іншымі актамі заканадаўства.

Для дзяржаўнай рэгістрацыі, пастаноўкі на ўлік арганізацыйнай структуры грамадскага аб'яднання кіруючым органам гэтага грамадскага аб'яднання ў месячны тэрмін з дня прыняцця ва ўстаноўленым парадку рашэння аб стварэнні арганізацыйнай структуры ў адпаведнае ўпраўленне юстыцыі, выканаўчы і распарадчы орган прадстаўляюцца:

заява аб дзяржаўнай рэгістрацыі, пастаноўцы на ўлік арганізацыйнай структуры грамадскага аб'яднання, падпісанае не менш чым трыма членамі кіруючага органа грамадскага аб'яднання;

копіі статута грамадскага аб'яднання і пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі грамадскага аб'яднання;

спіскі членаў выбарных органаў арганізацыйнай структуры грамадскага аб'яднання, у якіх указаны іх пасады ў гэтых выбарных органах;

дакумент, які пацвярджае наяўнасць юрыдычнага адраса арганізацыйнай структуры грамадскага аб'яднання (месца знаходжання кіруючага органа гэтай арганізацыйнай структуры);

дакумент банка, які пацвярджае аплату рэгістрацыйнага збору.

У выпадку непрадстаўлення грамадскім аб'яднаннем усіх дакументаў, прадугледжаных часткай трэцяй гэтага артыкула, адпаведнае ўпраўленне юстыцыі, выканаўчы і распарадчы орган маюць права адмовіць у прыёме заявы аб дзяржаўнай рэгістрацыі, пастаноўцы на ўлік арганізацыйнай структуры грамадскага аб'яднання.

Па выніках разгляду дакументаў, прадстаўленых для дзяржаўнай рэгістрацыі, пастаноўкі на ўлік арганізацыйнай структуры грамадскага аб'яднання, адпаведнае ўпраўленне юстыцыі, выканаўчы і распарадчы орган у месячны тэрмін з дня падачы кіруючым органам грамадскага аб'яднання адпаведнай заявы прымаюць адно з наступных рашэнняў:

аб дзяржаўнай рэгістрацыі, пастаноўцы на ўлік арганізацыйнай структуры грамадскага аб'яднання;

аб адтэрміноўцы дзяржаўнай рэгістрацыі, пастаноўкі на ўлік арганізацыйнай структуры грамадскага аб'яднання;

аб адмове ў дзяржаўнай рэгістрацыі, пастаноўцы на ўлік арганізацыйнай структуры грамадскага аб'яднання.

У выпадку, калі дакументы, прадстаўленыя для дзяржаўнай рэгістрацыі, пастаноўкі на ўлік арганізацыйнай структуры грамадскага аб'яднання, утрымліваюць парушэнні, якія носяць неадольны характар і датычацца недахопаў у афармленні дакументаў, адпаведным упраўленнем юстыцыі, выканаўчым і распарадчым органам можа быць прынята рашэнне аб адтэрміноўцы дзяржаўнай рэгістрацыі, пастаноўкі на ўлік арганізацыйнай структуры грамадскага аб'яднання на тэрмін да аднаго месяца.

Рашэнне аб адмове ў дзяржаўнай рэгістрацыі, пастаноўцы на ўлік арганізацыйнай структуры грамадскага аб'яднання прымаецца ў выпадку:

парушэння ўстаноўленага парадку стварэння арганізацыйнай структуры;

неадпаведнасці прадстаўленых дакументаў патрабаванням заканадаўства;

неадпаведнасці назвы арганізацыйнай структуры патрабаванням заканадаўства і (або) статуту грамадскага аб'яднання;

невыканання ў месячны тэрмін патрабаванняў, указаных у рашэнні аб адтэрміноўцы дзяржаўнай рэгістрацыі, пастаноўкі на ўлік арганізацыйнай структуры грамадскага аб'яднання.

Адпаведнае ўпраўленне юстыцыі, выканаўчы і распарадчы орган у пяцідзённы тэрмін з дня прыняцця рашэння аб адтэрміноўцы дзяржаўнай рэгістрацыі, пастаноўкі на ўлік арганізацыйнай структуры грамадскага аб'яднання або аб адмове ў дзяржаўнай рэгістрацыі, пастаноўцы на ўлік арганізацыйнай структуры грамадскага аб'яднання ў пісьмовай форме паведамляюць аб прынятым рашэнні ў кіруючы орган грамадскага аб'яднання з указаннем падстаў для адтэрміноўкі або адмовы.

Калі дзяржаўная рэгістрацыя, пастаноўка на ўлік арганізацыйнай структуры грамадскага аб'яднання не ажыццёўлены ў тэрмін, прадугледжаны гэтым Законам, або прынята рашэнне аб адмове ў дзяржаўнай рэгістрацыі, пастаноўцы на ўлік арганізацыйнай структуры грамадскага аб'яднання па матывах, якія кіруючым органам грамадскага аб'яднання лічацца не маючымі падстаў, ён можа абскардзіць прынятае рашэннне ў судовым парадку ў месячны тэрмін з дня яго атрымання.

Рашэнне адпаведнага ўпраўлення юстыцыі, выканаўчага і распарадчага органа абскарджваецца адпаведна ў абласны, Мінскі гарадскі, раённы (гарадскі) суд.

Улік арганізацыйных структур грамадскіх аб'яднанняў вядзецца адпаведным упраўленнем юстыцыі, выканаўчым і распарадчым органам у журналах уліку арганізацыйных структур грамадскіх аб'яднанняў, узоры якіх устанаўліваюцца Міністэрствам юстыцыі.

Дзейнасць незарэгістраваных або не пастаўленых на ўлік арганізацыйных структур грамадскіх аб'яднанняў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь забараняецца.

Артыкул 17. Рэгістрацыйныя зборы

За дзяржаўную рэгістрацыю грамадскага аб'яднання, саюза, іх сімволікі, змяненняў і (або) дапаўненняў, унесеных у статут грамадскага аб'яднання, саюза, а таксама за дзяржаўную рэгістрацыю, пастаноўку на ўлік арганізацыйных структур грамадскага аб'яднання спаганяюцца рэгістрацыйныя зборы ў парадку і памерах, якія вызначаюцца заканадаўчымі актамі.

Артыкул 18. Дзяржаўны рэестр грамадскіх аб'яднанняў, саюзаў

Міністэрства юстыцыі вядзе Дзяржаўны рэестр грамадскіх аб'яднанняў, саюзаў, які ўключае даныя аб міжнародных і рэспубліканскіх грамадскіх аб'яднаннях, саюзах.

Упраўленні юстыцыі абласных, Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў вядуць рэестры мясцовых грамадскіх аб'яднаннняў, саюзаў, адпаведныя даныя якіх у дзесяцідзённы тэрмін з дня іх унясення ў рэестр перадаюцца ў Міністэрства юстыцыі для сістэматызацыі.

Запісы аб дзяржаўнай рэгістрацыі грамадскага аб'яднання, саюза і аб дзяржаўнай рэгістрацыі змяненняў і (або) дапаўненняў, унесеных у статут грамадскага аб'яднання, саюза, у Дзяржаўны рэестр грамадскіх аб'яднанняў, саюзаў уносяцца Міністэрствам юстыцыі, у рэестры мясцовых грамадскіх аб'яднанняў, саюзаў — упраўленнямі юстыцыі абласных, Мінскага гарадскога выканаўчага камітэтаў у парадку, устаноўленым гэтым Законам і іншымі актамі заканадаўства.

Артыкул 19. Парадак рэарганізацыі і ліквідацыі грамадскага аб'яднання, саюза

Рэарганізацыя грамадскага аб'яднання, саюза ажыццяўляецца па рашэнню вышэйшага органа гэтага грамадскага аб'яднання, саюза. Дзяржаўная рэгістрацыя рэарганізаваных грамадскіх аб'яднанняў, саюзаў ажыццяўляецца ў парадку, устаноўленым гэтым Законам для дзяржаўнай рэгістрацыі грамадскіх аб'яднанняў, саюзаў.

Ліквідацыя грамадскага аб'яднання, саюза ажыццяўляецца:

па рашэнню вышэйшага органа грамадскага аб'яднання, саюза;

па рашэнню суда ў выпадках, прадугледжаных артыкулам 29 гэтага Закона.

Грашовыя сродкі і іншая маёмасць ліквідаванага грамадскага аб'яднання, саюза пасля поўнага задавальнення ўсіх патрабаванняў крэдытораў выкарыстоўваецца на мэты, прадугледжаныя ўстаноўчымі дакументамі гэтага грамадскага аб'яднання, саюза, калі іх грашовыя сродкі і іншая маёмасць у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі не падлягаюць вяртанню ў даход дзяржавы.

Рашэнне вышэйшага органа грамадскага аб'яднання, саюза або суда аб ліквідацыі грамадскага аб'яднання, саюза накіроўваецца ў адпаведны рэгіструючы орган і публікуецца грамадскім аб'яднаннем, саюзам у перыядычным друкаваным выданні, вызначаным актамі заканадаўства.

На падставе рашэння вышэйшага органа грамадскага аб'яднання, саюза або суда аб ліквідацыі грамадскага аб'яднання, саюза адпаведнае ўпраўленне юстыцыі абласнога, Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта выключае грамадскае аб'яднанне, саюз з рэестра мясцовых грамадскіх аб'яднанняў, саюзаў, а Міністэрства юстыцыі — з Дзяржаўнага рэестра грамадскіх аб'яднанняў, саюзаў. Ліквідацыя грамадскага аб'яднання цягне за сабой ліквідацыю арганізацыйных структур гэтага грамадскага аб'яднання. Пры гэтым адпаведным упраўленнем юстыцыі, выканаўчым і распарадчым органам выключаюцца з журналаў уліку арганізацыйных структур грамадскіх аб'яднанняў запісы аб дзяржаўнай рэгістрацыі, пастаноўцы на ўлік арганізацыйных структур гэтага грамадскага аб'яднання.

ГЛАВА 4

ПРАВЫ ГРАМАДСКIХ АБ'ЯДНАННЯЎ, САЮЗАЎ

Артыкул 20. Правы грамадскіх аб'яднанняў, саюзаў

Грамадскія аб'яднанні з дня іх дзяржаўнай рэгістрацыі маюць права:

ажыццяўляць дзейнасць, накіраваную на дасягненне статутных мэтаў;

бесперашкодна атрымліваць і распаўсюджваць інфармацыю, якая мае адносіны да іх дзейнасці;

карыстацца дзяржаўнымі сродкамі масавай інфармацыі ў парадку, устаноўленым заканадаўствам;

засноўваць уласныя сродкі масавай інфармацыі і ажыццяўляць выдавецкую дзейнасць у парадку, устаноўленым заканадаўствам;

абараняць правы і законныя інтарэсы, а таксама прадстаўляць законныя інтарэсы сваіх членаў у дзяржаўных органах і іншых арганізацыях;

удзельнічаць у падрыхтоўцы і правядзенні выбараў у парадку, устаноўленым заканадаўствам;

падтрымліваць сувязі з іншымі грамадскімі аб'яднаннямі, саюзамі;

ствараць саюзы.

Саюзы маюць правы, прадугледжаныя гэтым артыкулам для грамадскіх аб'яднанняў, за выключэннем правоў, прадугледжаных абзацамі сёмым і дзевятым часткі першай гэтага артыкула.

Грамадскае аб'яднанне, саюз могуць ажыццяўляць ва ўстаноўленым парадку прадпрымальніцкую дзейнасць усяго настолькі, наколькі гэта неабходна для іх статутных мэтаў, дзеля якіх яны створаны, адпавядае гэтым мэтам і адказвае прадмету дзейнасці грамадскага аб'яднання, саюза. Такая дзейнасць можа ажыццяўляцца грамадскім аб'яднаннем, саюзам толькі пры дапамозе стварэння камерцыйных арганізацый і (або) удзелу ў іх.

Грамадскія аб'яднанні, саюзы могуць мець іншыя правы, прадугледжаныя гэтым Законам і іншымі заканадаўчымі актамі.

Артыкул 21. Маёмасць грамадскага аб'яднання, саюза

Грамадскае аб'яднанне, саюз могуць мець ва ўласнасці любую маёмасць, неабходную для матэрыяльнага забеспячэння дзейнасці, прадугледжанай іх устаноўчымі дакументамі, за выключэннем аб'ектаў, якія згодна з законам могуць знаходзіцца толькі ва ўласнасці дзяржавы.

Уласнікам маёмасці грамадскага аб'яднання, у тым ліку маёмасці, якая знаходзіцца ў арганізацыйных структур гэтага грамадскага аб'яднання, з'яўляецца грамадскае аб'яднанне. Арганізацыйныя структуры грамадскага аб'яднання маюць права распараджацца маёмасцю грамадскага аб'яднання ў межах, якія вызначаюцца статутам гэтага грамадскага аб'яднання.

Арганізацыйныя структуры грамадскага аб'яднання, надзеленыя правамі юрыдычнай асобы, маюць асобны баланс і бягучы (разліковы) банкаўскі рахунак, а таксама могуць мець іншыя рахункі ў банках, нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацыях.

Грашовыя сродкі грамадскага аб'яднання, саюза фарміруюцца з:

уступных і членскіх узносаў (калі іх уплата прадугледжана статутам грамадскага аб'яднання, саюза);

паступленняў ад лекцый, выставак, спартыўных і іншых мерапрыемстваў, якія праводзяцца ў статутных мэтах;

даходаў ад прадпрымальніцкай дзейнасці, якая ажыццяўляецца ў парадку, устаноўленым часткай трэцяй артыкула 20 гэтага Закона;

добраахвотных ахвяраванняў;

іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам.

Грашовыя сродкі і іншая маёмасць грамадскага аб'яднання, саюза не могуць пераразмяркоўвацца паміж членамі гэтага грамадскага аб'яднання, саюза і выкарыстоўваюцца толькі для выканання статутных мэтаў і задач. Дапускаецца выкарыстанне грамадскім аб'яднаннем, саюзам сваіх сродкаў на дабрачынныя мэты.

Грамадскае аб'яднанне не адказвае па абавязацельствах сваіх членаў. Члены грамадскага аб'яднання не адказваюць па абавяцазельствах грамадскага аб'яднання, членамі якога яны з'яўляюцца.

Саюз не адказвае па абавязацельствах сваіх членаў. Члены саюза нясуць субсідыярную адказнасць па яго абавязацельствах у парадку і памерах, прадугледжаных устаноўчымі дакументамі саюза.

Артыкул 22. Абарона правоў і законных інтарэсаў грамадскіх аб'яднанняў, саюзаў

Абарона правоў і законных інтарэсаў грамадскіх аб'яднанняў, саюзаў ажыццяўляецца ў парадку, устаноўленым заканадаўствам.

ГЛАВА 5

НАГЛЯД ЗА ВЫКАНАННЕМ ЗАКАНАДАЎСТВА ГРАМАДСКIМI АБ'ЯДНАННЯМI, САЮЗАМI. КАНТРОЛЬ ЗА АДПАВЕДНАСЦЮ ДЗЕЙНАСЦI ГРАМАДСКIХ АБ'ЯДНАННЯЎ, САЮЗАЎ ЗАКАНАДАЎСТВУ I IХ СТАТУТНЫМ ДАКУМЕНТАМ

Артыкул 23. Нагляд за выкананнем заканадаўства грамадскімі аб'яднаннямі, саюзамі

Нагляд за дакладным і аднолькавым выкананнем законаў, дэкрэтаў, указаў і іншых нарматыўных прававых актаў грамадскімі аб'яднаннямі, саюзамі ўскладаецца на Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь і падначаленых яму пракурораў.

Артыкул 24. Кантроль за адпаведнасцю дзейнасці грамадскіх аб'яднанняў, іх арганізацыйных структур, саюзаў заканадаўству і іх устаноўчым дакументам

Кантроль за адпаведнасцю дзейнасці грамадскіх аб'яднанняў, саюзаў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, іншым актам заканадаўства і іх устаноўчым дакументам ажыццяўляюць адпаведныя рэгіструючыя органы.

Кантроль за адпаведнасцю дзейнасці арганізацыйных структур грамадскіх аб'яднанняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, іншым актам заканадаўства і статутам грамадскіх аб'яднанняў ажыццяўляюць адпаведныя ўпраўленні юстыцыі, выканаўчыя і распарадчыя органы.

Службовыя асобы адпаведных рэгіструючых органаў і службовыя асобы адпаведных упраўленняў юстыцыі, выканаўчых і распарадчых органаў у межах сваіх паўнамоцтваў маюць права ўдзельнічаць у мерапрыемствах, якія праводзяцца ў статутных мэтах грамадскімі аб'яднаннямі, іх арганізацыйнымі структурамі, саюзамі, запытваць і атрымліваць інфармацыю па пытаннях статутнай дзейнасці грамадскіх аб'яднанняў, іх арганізацыйных структур, саюзаў, знаёміцца з іх дакументамі і рашэннямі.

Грамадскае аб'яднанне, саюз павінны не менш чым за сем дзён паведаміць адпаведнаму рэгіструючаму органу аб пасяджэнні (скліканні) свайго вышэйшага органа.

Грамадскае аб'яднанне, саюз абавязаны ў выпадку змянення юрыдычнага адраса грамадскага аб'яднання, саюза (месца знаходжання кіруючага органа) у месячны тэрмін прадставіць у адпаведны рэгіструючы орган усе дакументы, неабходныя для дзяржаўнай рэгістрацыі змяненняў і (або) дапаўненняў, унесеных у статут грамадскага аб'яднання, саюза.

Грамадскае аб'яднанне, саюз штогод да 1 сакавіка прадстаўляюць у адпаведны рэгіструючы орган:

інфармацыю аб прадаўжэнні сваёй дзейнасці з указаннем месца знаходжання кіруючага органа;

спісы членаў выбарных органаў грамадскага аб'яднання, саюза, у якіх указаны прозвішча, імя, імя па бацьку, дата нараджэння, грамадзянства, адрас пастаяннага месца жыхарства і нумар хатняга тэлефона, месца работы (вучобы) і нумар рабочага тэлефона, пасада ў гэтых выбарных органах і дата абрання кожнага з членаў з прыкладаннем адпаведных пратаколаў. У выпадку змяненняў у складзе выбарных органаў грамадскага аб'яднання, саюза неабходныя звесткі прадстаўляюцца ў адпаведны рэгіструючы орган у дзесяцідзённы тэрмін з дня прыняцця такога рашэння;

інфармацыю аб колькасці грамадскага аб'яднання, яго арганізацыйных структур, складзе саюза;

звесткі аб мерапрыемствах, праведзеных у статутных мэтах грамадскім аб'яднаннем, саюзам за год.

Артыкул 25. Кантроль за фінансава-гаспадарчай дзейнасцю грамадскіх аб'яднанняў, саюзаў

Кантроль за фінансава-гаспадарчай дзейнасцю грамадскіх аб'яднанняў, саюзаў ажыццяўляецца дзяржаўнымі органамі і іншымі дзяржаўнымі арганізацыямі ў межах іх кампетэнцыі.

ГЛАВА 6

АДКАЗНАСЦЬ ГРАМАДСКIХ АБ'ЯДНАННЯЎ, САЮЗАЎ

Артыкул 26. Меры адказнасці

За парушэнне Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, гэтага Закона, іншых актаў заканадаўства і (або) устаноўчых дакументаў у адносінах да грамадскага аб'яднання, саюза могуць быць прыменены наступныя меры адказнасці:

пісьмовае папярэджанне;

прыпыненне дзейнасці грамадскага аб'яднання, саюза;

ліквідацыя грамадскага аб'яднання, саюза.

Грамадскае аб'яднанне, саюз, якія прычынілі шкоду асобе ці маёмасці грамадзяніна, а таксама маёмасці юрыдычнай асобы, абавязаны вярнуць яе ў парадку, устаноўленым заканадаўствам.

Заканадаўчымі актамі аб барацьбе з тэрарызмам і экстрэмізмам у адносінах да грамадскіх аб'яднанняў, саюзаў могуць устанаўлівацца іншыя меры адказнасці і парадак іх прымянення.

Арыткул 27. Пісьмовае папярэджанне

У выпадку ўчынення грамадскім аб'яднаннем, саюзам дзеянняў, якія парушаюць Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, гэты Закон, іншыя акты заканадаўства і (або) устаноўчыя дакументы, акрамя выпадкаў, калі парушэнне цягне за сабой ліквідацыю грамадскага аб'яднання, саюза па рашэнню суда, адпаведны рэгіструючы орган выносіць грамадскаму аб'яднанню, саюзу пісьмовае папярэджанне.

Пісьмовае папярэджанне не пазней чым у трохдзённы тэрмін пасля яго вынясення выдаецца або накіроўваецца па пошце кіруючаму органу грамадскага аб'яднання, саюза з указаннем дапушчаных парушэнняў і тэрміну іх устаранення.

Грамадскае аб'яднанне, саюз абавязаны пісьмова паведаміць у рэгіструючы орган аб устараненні парушэнняў, якія паслужылі падставай для вынясення пісьмовага папярэджання, і прадставіць дакументы, якія гэта пацвярджаюць, не пазней чым у трохдзённы тэрмін пасля тэрміну ўстаранення парушэнняў, устаноўленага ў пісьмовым папярэджанні.

Пісьмовае папярэджанне, вынесенае міжнароднаму ці рэспубліканскаму грамадскаму аб'яднанню, саюзу, у месячны тэрмін пасля яго атрымання можа быць абскарджана ў Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь. Пісьмовае папярэджанне, вынесенае мясцоваму грамадскаму аб'яднанню, саюзу, у месячны тэрмін пасля яго атрымання можа быць абскарджана ў абласны, Мінскі гарадскі суд па месцы знаходжання кіруючага органа гэтага грамадскага аб'яднання, саюза.

Артыкул 28. Прыпыненне дзейнасці грамадскага аб'яднання, саюза

Дзейнасць грамадскага аб'яднання, саюза можа быць прыпынена на тэрмін ад аднаго да шасці месяцаў рашэннем суда па заяве адпаведнага рэгіструючага органа, калі грамадскаму аб'яднанню, саюзу гэтым органам было вынесена пісьмовае папярэджанне і грамадскае аб'яднанне, саюз ва ўстаноўленыя тэрміны не ўстаранілі парушэнняў, якія паслужылі падставай для вынясення пісьмовага папярэджання, або не паведамілі ў адпаведны рэгіструючы орган аб іх устараненні з прадстаўленнем дакументаў, якія гэта пацвярджаюць.

Адпаведны рэгіструючы орган мае права падаць у суд заяву аб прыпыненні дзейнасці грамадскага аб'яднання, саюза, калі пісьмовае папярэджанне ва ўстаноўленым парадку не было абскарджана ў суд або было абскарджана і прызнана судом абгрунтаваным.

Прыпыненне дзейнасці міжнародных і рэспубліканскіх грамадскіх аб'яднанняў, саюзаў праводзіцца па рашэнню Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь па заяве Міністэрства юстыцыі.

Прыпыненне дзейнасці мясцовага грамадскага аб'яднання, саюза праводзіцца па рашэнню абласнога, Мінскага гарадскога суда па месцы знаходжання кіруючага органа гэтага грамадскага аб'яднання, саюза па заяве ўпраўлення юстыцыі абласнога, Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта.

У выпадку прыпынення дзейнасці грамадскага аб'яднання, саюза на тэрмін, устаноўлены рашэннем суда, грамадскаму аб'яднанню, саюзу забараняецца ажыццяўляць любую дзейнасць, за выключэннем дзейнасці, накіраванай на ўстараненне парушэнняў, якія паслужылі падставай для прыпынення дзейнасці.

Грамадскаму аб'яднанню, яго арганізацыйным структурам, саюзу забараняецца ў выпадку прыпынення іх дзейнасці карыстацца рахункамі ў банках, нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацыях, за выключэннем ажыццяўлення разлікаў па грамадзянска-прававых і працоўных дагаворах, плацяжоў у бюджэт, мэтавыя бюджэтныя і пазабюджэтныя фонды, а таксама разлікаў, звязаных з кампенсацыяй шкоды, прычыненай дзеяннямі грамадскага аб'яднання, яго арганізацыйных структур, саюза.

Калі на працягу тэрміна прыпынення дзейнасці грамадскага аб'яднання, саюза парушэнні, якія паслужылі падставай для прыпынення іх дзейнасці, будуць ліквідаваны, то пасля заканчэння ўстаноўленага тэрміну грамадскае аб'яднанне, саюз аднаўляюць сваю дзейнасць пры ўмове пісьмовага звароту ў адпаведны рэгіструючы орган не пазней чым за дзесяць дзён да заканчэння тэрміну прыпынення дзейнасці грамадскага аб'яднання, саюза аб устараненні ўказаных парушэнняў з прадстаўленнем дакументаў, якія гэта пацвярджаюць.

Артыкул 29. Ліквідацыя грамадскага аб'яднання, саюза па рашэнню суда

Грамадскае аб'яднанне, саюз ліквідуюцца па рашэнню суда ў выпадку:

учынення грамадскім аб'яднаннем, саюзам дзеянняў, накіраваных на гвалтоўнае змяненне канстытуцыйнага ладу або прапаганду вайны, сацыяльнай, нацыянальнай, рэлігійнай і расавай варожасці;

парушэння грамадскім аб'яднаннем, саюзам заканадаўства і (або) іх устаноўчых дакументаў на працягу аднаго года пасля вынясення пісьмовага папярэджання;

калі пры дзяржаўнай рэгістрацыі грамадскага аб'яднання, саюза з боку іх заснавальнікаў былі дапушчаны парушэнні гэтага Закона і (або) іншых актаў заканадаўства, якія носяць неадольны характар;

калі колькасць і склад грамадскага аб'яднання не адпавядаюць патрабаванням часткі чацвёртай артыкула 8 гэтага Закона, склад саюза — патрабаванням часткі шостай артыкула 8 гэтага Закона;

неўстаранення парушэнняў, якія паслужылі падставай для прыпынення дзейнасці грамадскага аб'яднання, саюза, у тэрмін, устаноўлены рашэннем суда.

Грамадскае аб'яднанне, саюз могуць быць ліквідаваны па рашэнню суда за аднаразовае парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах у выпадках, прадугледжаных заканадаўчымі актамі, а таксама за парушэнне грамадскім аб'яднаннем, яго арганізацыйнай структурай, саюзам устаноўленых заканадаўствам патрабаванняў, якія прад'яўляюцца да выкарыстання замежнай бязвыплатнай дапамогі.

Ліквідацыя міжнародных і рэспубліканскіх грамадскіх аб'яднанняў, саюзаў адбываецца па рашэнню Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь па заяве Міністэрства юстыцыі.

Ліквідацыя мясцовага грамадскага аб'яднання, саюза адбываецца па рашэнню абласнога, Мінскага гарадскога суда па месцы знаходжання кіруючага органа гэтага грамадскага аб'яднання, саюза па заяве ўпраўлення юстыцыі абласнога, Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта.

ГЛАВА 7

МIЖНАРОДНЫЯ СУВЯЗI ГРАМАДСКIХ АБ'ЯДНАННЯЎ, САЮЗАЎ. МIЖНАРОДНЫЯ ДАГАВОРЫ

Артыкул 30. Міжнародныя сувязі грамадскіх аб'яднанняў, саюзаў

Грамадскія аб'яднанні, саюзы ў адпаведнасці з іх устаноўчымі дакументамі могуць удзельнічаць у стварэнні на тэрыторыі замежных дзяржаў міжнародных грамадскіх аб'яднанняў, саюзаў, уступаць у міжнародныя грамадскія аб'яднанні, саюзы, створаныя на тэрыторыі замежных дзяржаў. Грамадскія аб'яднанні, саюзы могуць падтрымліваць прамыя міжнародныя кантакты і сувязі, заключаць адпаведныя пагадненні і ажыццяўляць іншую дзейнасць, якая не супярэчыць заканадаўству Рэспублікі Беларусь, у тым ліку міжнародным дагаворам Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 31. Міжнародныя дагаворы

Калі міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь устаноўлены іншыя правілы, чым тыя, якія ўтрымліваюцца ў гэтым Законе, то прымяняюцца правілы міжнародных дагавораў.».

Артыкул 2. Гэты Закон устапае ў сілу праз тры месяцы пасля яго афіцыйнага апублікавання, за выключэннем гэтага артыкула і артыкула 3 гэтага Закона, якія ўступаюць у сілу з дня афіцыйнага апублікавання гэтага Закона.

Артыкул 3. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь у трохмесячны тэрмін з дня афіцыйнага апублікавання гэтага Закона:

забяспечыць прывядзенне актаў заканадаўства ў адпаведнасць з гэтым Законам;

прыняць іншыя меры, неабходныя для рэалізацыі палажэнняў гэтага Закона.

Артыкул 4. Грамадскім аб'яднанням, саюзам (асацыяцыям) грамадскіх аб'яднанняў, зарэгістраваным да ўступлення ў сілу гэтага Закона, на працягу аднаго года з дня ўступлення ў сілу гэтага Закона забяспечыць прывядзенне сваіх устаноўчых дакументаў у адпаведнасць з гэтым Законам.

Да ўвядзення ў дзеянне Асаблівай часткі Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь рэгістрацыйныя зборы за дзяржаўную рэгістрацыю грамадскіх аб'яднанняў, саюзаў (асацыяцый) грамадскіх аб'яднанняў, іх сімволікі, змяненняў і (або) дапаўненняў, унесеных у статуты грамадскіх аб'яднанняў, саюзаў (асацыяцый) грамадскіх аб'яднанняў, а таксама за дзяржаўную рэгістрацыю, пастаноўку на ўлік арганізацыйных структур грамадскіх аб'яднанняў спаганяюцца ў парадку і памерах, вызначаных Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. ЛУКАШЭНКА

19 ліпеня 2005 года, г. Мінск

№ 36-З