Закон Рэспублікі Беларусь

Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя заканадаўчыя акты Рэспублікі Беларусь па пытаннях пакрыцця расходаў на ўтрыманне дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні

Прыняты Палатай прадстаўнікоў 21 чэрвеня 2005 года

Адобраны Саветам Рэспублікі 30 чэрвеня 2005 года

Артыкул 1. Унесці ў Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям'і ад 9 ліпеня 1999 года (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 1999 г., № 55, 2/53; 2004 г., № 195, 2/1097) наступныя змяненні і дапаўненні:

1. Артыкул 93 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Артыкул 93. Пакрыццё бацькамі расходаў, затрачаных дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні ў дзіцячых інтэрнат-ных установах, дзяржаўных спецыялізаваных установах для непаўналетніх, якія маюць патрэбу ў сацыяльнай дапамозе і рэабілітацыі, дзяржаўных установах, якія забяспечваюць атрыманне прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай адукацыі, дзіцячых дамах сямейнага тыпу, дзіцячых вёсках (гарадках), апякунскіх сем'ях, прыёмных сем'ях

Бацькі, пазбаўленыя бацькоўскіх правоў, бацькі, у якіх дзеці адабраны без пазбаўлення бацькоўскіх правоў, бацькі, прызнаныя абмежавана дзеяздольнымі, бацькі, якія знаходзяцца ў вышуку, лячэбна-працоўных прафілакторыях або ў месцах утрымання пад вартай, бацькі, якія адбываюць пакаранне ва ўстановах, што выконваюць пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі, абмежавання волі, арышту, пакрываюць у поўным аб'ёме расходы, затрачаныя дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, за ўвесь перыяд знаходжання дзяцей на дзяржаўным забеспячэнні ў дзіцячых інтэрнатных установах (дамах дзіцяці, дзіцячых дамах, школах-інтэрнатах, спецыяльных вучэбна-выхаваўчых установах, спецыяльных лячэбна-выхаваўчых установах і іншых установах, якія забяспечваюць утрыманне і выхаванне дзяцей), дзяржаўных спецыялізаваных установах для непаўналетніх, якія маюць патрэбу ў сацыяльнай дапамозе і рэабілітацыі, дзяржаўных установах, якія забяспечваюць атрыманне прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай адукацыі, дзіцячых дамах сямейнага тыпу, дзіцячых вёсках (гарадках), апякунскіх сем'ях, прыёмных сем'ях.

Расходы, затрачаныя дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні, не пакрываюцца бацькамі, прызнанымі недзеяздольнымі, бацькамі, якія з'яўляюцца непаўналетнімі, бацькамі, якія па стану здароўя не могуць выконваць бацькоўскія абавязкі, бацькамі дзяцей-інвалідаў.

Пералік захворванняў, пры якіх бацькі не могуць выконваць бацькоўскія абавязкі, устанаўліваецца Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

Памер і склад расходаў, затрачваемых дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні, устанаўліваюцца Урадам Рэспублікі Беларусь.

Расходы на ўтрыманне дзяцей, указаныя ў частцы першай гэтага артыкула, пакрываюцца ў добраахвотным парадку або спаганяюцца ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Сродкі на пакрыццё расходаў, затрачаных дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні, пералічваюцца ў даход бюджэту, з якога фінансуюцца дзіцячыя інтэрнатныя ўстановы, дзяржаўныя спецыялізаваныя ўстановы для непаўналетніх, якія маюць патрэбу ў сацыяльнай дапамозе і рэабілітацыі, дзяржаўныя ўстановы, якія забяспечваюць атрыманне прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай адукацыі, або робяцца штомесячныя грашовыя выплаты на дзяцей (дзіцячыя дамы сямейнага тыпу, дзіцячыя вёскі (гарадкі), апякунскія сем'і, прыёмныя сем'і) у парадку, які ўстанаўліваецца Урадам Рэспублікі Беларусь або ўпаўнаважаным ім органам.

За ўхіленне ад пакрыцця расходаў, затрачаных дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні, вінаватая асоба нясе адказнасць, устаноўленую заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.».

2. У частцы другой артыклуа 115:

пасля абзаца трэцяга дапоўніць частку абзацам наступнага зместу:

«пры ўладкаванні дзяцей на дзяржаўнае забеспячэнне і пакрыцці бацькамі расходаў, затрачаных дзяржавай на іх утрыманне, у адпаведнасці з часткай першай артыкула 93 гэтага Кодэкса;»;

абзацы чацвёрты—шосты лічыць адпаведна абзацамі пятым—сёмым.

Артыкул 2. Унесці ў Грамадзянскі працэсуальны кодэкс Рэспублікі Беларусь ад 11 студзеня 1999 года (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 1999 г., № 18—19, 2/13; 2003 г., № 3, 2/919) наступныя дапаўненні і змяненні»

1. Артыкул 85 дапоўніць пунктам 31 наступнага зместу:

«31) аб спагнанні расходаў, затрачаных дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні;».

2. У частцы першай артыкула 149 словы «і пакрыцця» замяніць словамі «, аб спагнанні расходаў, затрачаных дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні, аб пакрыцці».

3. Частку другую артыкула 158 пасля слоў «аб спагнанні аліментаў,» дапоўніць словамі «аб спагнанні расходаў, затрачаных дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні, аб».

4. Артыкул 309 дапоўніць часткай трэцяй наступнага зместу:

«Пры вынясенні рашэння аб спагнанні расходаў, затрачаных дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні, суд у рэзалютыўнай частцы рашэння абавязвае адказчыка, калі ён з'яўляецца непрацуючым, з'явіцца ў дзесяцідзённы тэрмін з дня ўступлення рашэння ў законную сілу ў орган дзяржаўнай службы занятасці па месцы яго жыхарства для працаўладкавання, а таксама накіроўвае ў двухдзённы тэрмін з дня ўступлення рашэння ў законную сілу ва ўказаны орган яго копію.».

5. Артыкул 313 дапоўніць пунктам 11 наступнага зместу:

«11) аб спагнанні расходаў, затрачаных дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні;».

6. Частку чацвёртую артыкула 463 пасля слоў «спагнання аліментаў,» дапоўніць словамі «спагнання расходаў, затрачаных дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні,».

7. Частку першую артыкула 487 пасля слоў «аб спагнанні аліментаў,» дапоўніць словамі «аб спагнанні расходаў, затрачаных дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні,».

8. Частку другую артыкула 521 пасля слоў «аб спагнанні аліментаў на дзяцей» дапоўніць словамі «, аб спагнанні расходаў, затрачаных дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні,».

9. Частку трэцюю артыкула 522 дапоўніць сказам наступнага зместу: «Юрыдычная асоба або грамадзянін, якія рабілі вылічэнне расходаў, затрачаных дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, што знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні, павінны паведаміць у трохдзённы тэрмін судоваму выканаўцу па месцы выканання аб звальненні з работы асобы, абавязанай пакрываць расходы, затрачаныя дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні.».

10. Частку трэцюю артыкула 523 пасля слоў «непаўналетніх дзяцей,» дапоўніць словамі «спагнанне расходаў, затрачаных дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні,».

11. Частку першую артыкула 524 пасля слова «(аліменты),» дапоўніць словамі «на пакрыццё расходаў, затрачаных дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні,».

12. Пункт 1 артыкула 525 пасля слоў «аб спагнанні аліментаў» дапоўніць словамі «, аб спагнанні расходаў, затрачаных дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні,», пасля слова «аліменты,» дапоўніць словамі «якое пакрывае расходы, затрачаныя дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні,».

13. Частку першую артыкула 534 пасля слова «аліментаў;» дапоўніць словамі «патрабаванні па спагнанню расходаў, затрачаных дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні;».

14. Частку другую артыкула 535 пасля слоў «аб спагнанні аліментаў» дапоўніць словамі «, аб спагнанні расходаў, затрачаных дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні,».

Артыкул 3. Артыкул 174 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь ад 9 ліпеня 1999 года (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 1999 г., № 76, 2/50; 2002 г., № 55, 2/847; 2003 г., № 83, 2/974) выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Артыкул 174. Ухіленне бацькоў ад утрымання дзяцей або ад пакрыцця расходаў, затрачаных дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні

1. Ухіленне бацькоў больш трох месяцаў на працягу года ад уплаты па судовай пастанове сродкаў на ўтрыманне непаўналетніх дзяцей або паўналетніх, але непрацаздольных, якія маюць патрэбу ў матэрыяльнай дапамозе, або сродкаў па пакрыццю расходаў, затрачаных дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні, —

караецца папраўчымі работамі на тэрмін да двух гадоў або абмежаваннем волі на тэрмін да трох гадоў.

2. Тое ж дзеянне, учыненае асобай, раней судзімай за ўхіленне ад утрымання дзяцей або ад пакрыцця расходаў, затрачаных дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні, —

караецца папраўчымі работамі на тэрмін ад аднаго года да двух гадоў або абмежаваннем волі на тэрмін ад аднаго года да чатырох гадоў.».

Артыкул 4. Пункт 1 часткі першай артыкула 16 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь ад 26 ліпеня 1999 года (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 1999 г., № 80, 2/70) выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«1) накіраванымі на працу дзяржаўнай службай занятасці ў лік броні, уключаючы грамадзян, абавязаных пакрываць расходы, затрачаныя дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні;».

Артыкул 5. Унесці ў Закон Рэспублікі Беларусь ад 30 мая 1991 года «Аб занятасці насельніцтва Рэспублікі Беларусь» (Ведамасці Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, 1991 г., № 19, ст. 273; Ведамасці Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, 1998 г., № 2, ст. 12) наступныя дапаўненні:

1. Пункт 1 артыкула 6 дапоўніць часткай трэцяй наступнага зместу:

«Дзяржава забяспечвае працаўладкаванне бацькоў, абавязаных пакрываць расходы, затрачаныя дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні, і накіраваных па рашэнню суда ў органы дзяржаўнай службы занятасці.».

2. Дапоўніць Закон артыкулам 201 наступнага зместу:

«Артыкул 201. Iнфармаванне суда органамі дзяржаўнай службы занятасці

Органы дзяржаўнай службы занятасці абавязаны паведаміць у суд аб нез'яўленні да іх асоб, указаных у частцы трэцяй пункта 1 артыкула 6 гэтага Закона, або аб адмаўленні іх ад працаўладкавання не пазней чым тры дні з дня заканчэння тэрміну яўкі, указанага ў рашэнні суда, або з дня адмаўлення гэтых асоб ад працаўладкавання.».

Артыкул 6. Пункт 1 раздзела «У судовых установах» артыкула 4 Закона Рэспублікі Беларусь ад 10 студзеня 1992 года «Аб дзяржаўнай пошліне» (Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, 1992 г., № 6, ст. 100) выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«1) істцы — па ісках аб спагнанні аліментаў і па ісках аб спагнанні расходаў, затрачаных дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні;».

Артыкул 7. Гэты Закон уступае ў сілу праз дзесяць дзён пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Артыкул 8. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь у трохмесячны тэрмін пасля ўступлення ў сілу гэтага Закона:

забяспечыць прывядзенне актаў заканадаўства Рэспублікі Беларусь у адпаведнасць з гэтым Законам;

прыняць іншыя меры, неабходныя для рэалізацыі палажэнняў гэтага Закона.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. ЛУКАШЭНКА

19 ліпеня 2005 года, г. Мінск

№ 37-З