Закон Рэспублікі Беларусь

Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя заканадаўчыя акты Рэспублікі Беларусь па пытаннях воінскага абавязку

Прыняты Палатай прадстаўнікоў 9 чэрвеня 2005 года

Адобраны Саветам Рэспублікі 30 чэрвеня 2005 года

Артыкул 1. Унесці ў Крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь ад 9 ліпеня 1999 года (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 1999 г., № 76, 2/50; 2003 г., № 8, 2/922) наступныя змяненні і дапаўненні:

1. У частцы 6 артыкула 4 словы «ваеннаслужачы, а таксама ваеннаабавязаны ў час праходжання збораў, які» замяніць словамі «асоба, на якую распаўсюджваецца статус ваеннаслужачага і якая».

2. У артыкуле 52:

пункт 6 часткі 3 дапоўніць словамі «і рэзервістам»;

у частцы 5 словы «, якія праходзяць тэрміновую ваенную службу,» замяніць словамі «тэрміновай ваеннай службы, а таксама рэзервістам».

3. Пункт 6 часткі 3 артыкула 55 і частку 1 артыкула 56 пасля слова «тэрміновай» дапоўніць словам «ваеннай».

4. Частку 8 артыкула 78 пасля слоў «Рэспублікі Беларусь» дапоўніць словамі «або іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў Рэспублікі Беларусь».

5. Назву раздзела XIV выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«РАЗДЗЕЛ XIV

ЗЛАЧЫНСТВЫ СУПРАЦЬ ПАРАДКУ ВЫКАНАННЯ ВОIНСКАГА АБАВЯЗКУ».

6. Назву главы 36 пасля слова «прызыўнікоў» дапоўніць словам «, рэзервістаў».

7. У назве і абзацы першым артыкула 434 слова «прызыву» замяніць словамі «мерапрыемстваў прызыву».

8. У артыкуле 435:

назву артыкула і абзац першы часткі 1 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Артыкул 435. Ухіленне ад мерапрыемстваў прызыву на воінскую службу

1. Ухіленне ад мерапрыемстваў прызыву на воінскую службу —»;

у абзацы першым часткі 2 словы «прызыву на ваенную» замяніць словамі «мерапрыемстваў прызыву на воінскую»;

дапоўніць артыкул заўвагай наступнага зместу:

«Заўвага. Прызыўнік, рэзервіст або ваеннаабавязаны, якія ўпершыню ажыццявілі дзеянні, прадугледжаныя часткай 1 гэтага артыкула, часткай 1 артыкула 436, артыкулам 437 гэтага Кодэкса, могуць быць вызвалены ад крымінальнай адказнасці, калі ўчыненае з'явілася вынікам збегу цяжкіх абставінаў.».

9. У артыкуле 436:

назву артыкула і абзац першы часткі 1 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Артыкул 436. Ухіленне рэзервіста або ваеннаабавязанага ад яўкі на зборы (заняткі)

1. Ухіленне рэзервіста або ваеннаабавязанага ад яўкі на зборы (заняткі) —»;

абзац першы часткі 2 пасля слоў «Ухіленне» і «зборы» дапоўніць адпаведна словамі «рэзервіста або» і «(заняткі».

10. З абзаца першага артыкула 437 словы «, учыненае на працягу года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за такое ж парушэнне,» выключыць.

11. Частку 1 заўваг да главы 37 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«1. Воінскімі прызнаюцца прадугледжаныя гэтай главой злачынствы супраць устаноўленага парадку праходжання воінскай службы, учыненыя асобамі, на якіх распаўсюджваецца статус ваеннаслужачага.».

12. У абзацы першым часткі 1 артыкула 440, абзацы першым часткі 1 артыкула 441, абзацы першым артыкула 442, абзацы першым артыкула 444, абзацы першым часткі 1 артыкула 446 слова «ваеннай» замяніць словам «воінскай».

13. У назве, абзацы першым часткі 1 артыкула 443 слова «ваеннаслужачы» замяніць словамі «асоба, на якую распаўсюджваецца статус ваеннаслужачага,» у адпаведных склоне і ліку.

14. У артыкуле 445:

у абзацы першым часткі 1 словы «ваеннаслужачым тэрміновай службы» і «ваеннай» замяніць адпаведна словамі «ваеннаслужачым тэрміновай ваеннай службы, рэзервістам пры знаходжанні на занятках або вучэбных зборах, ваеннаабавязаным, якія праходзяць ваенныя або спецыяльныя зборы, з ліку радавога і сяржанцкага саставу» і «воінскай»;

у абзацы першым часткі 2 словы «ваеннаслужачым» і «ваеннай» замяніць адпаведна словамі «асобай, на якую распаўсюджваецца статус ваеннаслужачага» і «воінскай»;

у заўвазе да артыкула словы «Ваеннаслужачы, які ўпершыню ўчыніў» і «вызвалены» замяніць адпаведна словамі «Асоба, на якую распаўсюджваецца статус ваеннаслужачага і якая ўпершыню ўчыніла» і «вызвалена».

15. У артыкуле 447:

у назве артыкула слова «ваеннай» замяніць словам «воінскай»;

у абзацы першым часткі 1 словы «ваеннаслужачага» і «ваеннай» замяніць адпаведна словамі «асобы, на якую распаўсюджваецца статус ваеннаслужачага,» і «воінскай».

16. Абзац першы артыкула 460 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Продаж, залог або перадача ў карыстанне іншым асобам ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы, рэзервістам пры знаходжанні на занятках або вучэбных зборах, ваеннаабавязаным, якія праходзяць ваенныя або спецыяльныя зборы, выдадзеных ім для асабістага карыстання прадметаў абмундзіравання або амуніцыі —».

Артыкул 2. Унесці ў Крымінальна-працэсуальны кодэкс Рэспублікі Беларусь ад 16 ліпеня 1999 года (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2000 г., № 77-78, 2/71; 2003 г., № 8, 2/922) наступныя змяненні:

1. У пункце 3 часткі 2 артыкула 116, пункце 3 артыкула 270 слова «ваеннаслужачага» замяніць словамі «асобы, на якую распаўсюджваецца статус ваеннаслужачага,».

2. У артыкуле 122:

у назве артыкула слова «ваеннаслужачага» замяніць словамі «асобы, на якую распаўсюджваецца статус ваеннаслужачага,»;

у частцы 1 словы «ваеннаслужачага» і «зборы» замяніць адпаведна словамі «асобы, на якую распаўсюджваецца статус ваеннаслужачага,» і «або іншыя зборы (заняткі)».

3. У абзацы чацвёртым часткі 1 артыкула 182 словы «ваеннаслужачымі і прызванымі на зборы ваеннаабавязанымі» і «і іншых воінскіх фарміраванняў» замяніць адпаведна словамі «асобамі, на якіх распаўсюджваецца статус ваеннаслужачага» і «і іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў Рэспублікі Беларусь».

Артыкул 3. Унесці ў Крымінальна-выканаўчы кодэкс Рэспублікі Беларусь ад 11 студзеня 2000 года (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2000 г., № 32, 2/140) наступныя змяненні:

1. З артыкула 31 частку 5 выключыць.

2. У частцы 4 артыкула 146 словы «Галоўнага штаба Узброеных Сіл» замяніць словамі «Генеральнага штаба Узброеных Сіл — першы намеснік Міністра абароны».

3. У частцы 3 артыкула 165 словы «— ваеннаслужачага запасу» замяніць словам «ваеннаабавязанага».

4. З артыкула 179 частку 5 выключыць.

Артыкул 4. Унесці ў Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях, прыняты Вярхоўным Саветам Рэспублікі Беларусь 6 снежня 1984 года (СЗ БССР, 1984 г., № 35, ст. 505; 1985 г., № 35, ст. 505; 1986 г., № 28, ст. 362; Ведамасці Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, 1991 г., № 23, ст. 309; Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, 1992 г., № 15, ст. 253; № 33, ст. 527; 1993 г., № 10, ст. 98, № 34, ст. 438; 1994 г., № 33, ст. 556; Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 1999 г., № 42, 2/38; 2001 г., № 67, 2/790; 2002 г., № 128, 2/897), наступныя змяненні і дапаўненні:

1. У частцы першай артыкула 15 словы «Ваеннаслужачыя і прызваныя на зборы ваеннаабавязаныя» замяніць словамі «Асобы, на якіх распаўсюджваецца статус ваеннаслужачага», пасля слова «тэрміновай» дапоўніць частку словам «ваеннай».

2. Артыкул 1907 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Артыкул 1907. Няяўка ў ваенны камісарыят на мерапрыемствы прызыву на воінскую службу

Няяўка без уважлівых прычын на мерапрыемствы прызыву на воінскую службу па павестцы (накіраванню) ваеннага камісарыята або ў тэрміны, устаноўленыя заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, калі гэта няяўка не перашкодзіла прыняццю і (або) рэалізацыі рашэння прызыўной камісіі (ваеннага камісара) аб выкананні грамадзянінам воінскага абавязку, —

цягне папярэджанне або накладанне штрафу ў памеры да пяці базавых велічынь.».

3. Артыкулы 1908 і 191 выключыць.

4. З артыкула 202 словы «часткай другой артыкула 1907, артыкуламі 1908, 191,» выключыць.

5. Артыкул 214 выкласці ў наступнай рэдакцыі»

«Артыкул 214. Органы Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь

Органы Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь разглядаюць справы аб адміністрацыйных правапарушэннях, прадугледжаных артыкуламі 112—115, 117, часткай другой артыкула 129 (учыненых вадзіцелямі транспартных сродкаў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь — ваеннаслужачымі тэрміновай ваеннай службы, ваеннаслужачымі, якія праходзяць ваенную службу па кантракту, цывільным персаналам Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, а таксама рэзервістамі і ваеннаабавязанымі пры знаходжанні іх на занятках або зборах), калі яны выяўлены органамі Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, і артыкуламі 1901, 1907, 192 гэтага Кодэкса.

Разглядаць справы аб адміністрацыйных правапарушэннях і накладаць адміністрацыйныя спагнанні ад імя органаў Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь маюць права:

1) за адміністрацыйныя правапарушэнні, прадугледжаныя артыкуламі 1901, 1907, 192 гэтага Кодэкса, — ваенныя камісары раёна (горада);

2) за адміністрацыйныя правапарушэнні, прадугледжаныя артыкуламі 112—115, 117, часткай другой артыкула 129 гэтага Кодэкса, — начальнік або намеснік начальніка аддзела Ваеннай аўтамабільнай інспекцыі галоўнай ваеннай камендатуры Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, штатных ваенных аўтамабільных інспекцый ваенных камендатур гарнізонаў;

3) за адміністрацыйныя правапарушэнні, прадугледжаныя часткамі першай—чацвёртай артыкула 112, часткай першай артыкула 113 гэтага Кодэкса, — службовыя асобы аддзела Ваеннай аўтамабільнай інспекцыі галоўнай ваеннай камендатуры Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і штатных ваенных аўтамабільных інспекцый ваенных камендатур гарнізонаў.

Матэрыялы аб учыненых вадзіцелямі транспартных сродкаў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь — ваеннаслужачымі тэрміновай ваеннай службы — парушэннях, за якія ў якасці адміністрацыйнага спагнання прадугледжаны толькі штраф, ва ўстаноўленым Міністэрствам абароны Рэспублікі Беларусь парадку перадаюцца службовымі асобамі аддзела Ваеннай аўтамабільнай інспекцыі галоўнай ваеннай камендатуры Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і штатных ваенных аўтамабільных інспекцый ваенных камендатур гарнізонаў адпаведным камандзірам (начальнікам) для вырашэння пытання аб прыцягненні вінаватых да адказнасці згодна з Дысцыплінарным статутам Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.».

6. Абзац дваццаць шосты пункта 1 часткі першай артыкула 2341 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«ваенных камісарыятаў раёнаў (гарадоў) (артыкулы 1902—1906);».

7. Пункт 4 артыкула 241 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«4) службовымі асобамі аддзела Ваеннай аўтамабільнай інспекцыі галоўнай ваеннай камендатуры Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і штатных ваенных аўтамабільных інспекцый ваенных камендатур гарнізонаў — пры парушэнні вадзіцелямі або іншымі асобамі, якія кіруюць транспартнымі сродкамі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, правілаў дарожнага руху;».

8. З часткі другой артыкула 247 словы «, часткай другой артыкула 1907, артыкуламі 1908, 191» выключыць.

9. У частцы першай артыкула 264 словы «артыкуламі 191 і» замяніць словам «артыкулам».

10. У пункце 5 часткі першай артыкула 267 словы «ваеннай аўтамабільнай інспекцыі» замяніць словамі «аддзела Ваеннай аўтамабільнай інспекцыі галоўнай ваеннай камендатуры Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь або штатнай ваеннай аўтамабільнай інспекцыі ваеннай камендатуры гарнізона».

11. З часткі першай артыкула 274 словы «часткай другой артыкула 1907, артыкуламі 1908, 191,» выключыць.

12. З часткі другой артыкула 286 лічбы «191,» выключыць.

Артыкул 5. Унесці ў Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях ад 21 красавіка 2003 года (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2003 г., № 63, 2/946) наступныя змяненні і дапаўненні:

1. У частцы 1 артыкула 4.7 словы «Ваеннаслужачыя, якія праходзяць ваенную службу ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь, іншых войсках і воінскіх фарміраваннях, ваеннаабавязаныя ў час праходжання збораў» і «тэрміновай» замяніць адпаведна словамі «Асобы, на якіх распаўсюджваецца статус ваеннаслужачага» і «тэрміновай ваеннай».

2. Назву і абзац першы артыкула 23.59 пасля слова «надзвычайным» дапоўніць словамі «або ваенным».

3. У назве главы 25 слова «ваенную» замяніць словам «воінскую».

4. Абзац першы часткі 3 артыкула 25.1 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«3. Няяўка без уважлівых прычын на мерапрыемствы прызыву на воінскую службу па павестцы (накіраванню) ваеннага камісарыята або ў тэрміны, устаноўленыя заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, калі гэта няяўка не перашкодзіла прыняццю і (або) рэалізацыі рашэння прызыўной камісіі (ваеннага камісарыята) аб выкананні грамадзянінам воінскага абавязку, —».

5. Артыкулы 25.5—25.7 выключыць.

Артыкул 6. Гэты Закон уступае ў сілу праз дзесяць дзён пасля яго афіцыйнага апублікавання, за выключэннем артыкула 5, які ўступае ў сілу з дня ўвядзення ў дзеянне Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях ад 21 красавіка 2003 года.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. ЛУКАШЭНКА

19 ліпеня 2005 года, г. Мінск.

№ 40-З