Закон Рэспублікі Беларусь

Аб унясенні змянення ў Крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь

Прыняты Палатай прадстаўнікоў 21 чэрвеня 2005 года

Адобраны Саветам Рэспублікі 30 чэрвеня 2005 года

Артыкул 1. Артыкул 261 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь ад 9 ліпеня 1999 года (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 1999 г., № 76, 2/50) выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Артыкул 261. Незаконныя дзеянні ў адносінах да паштовых марак, іншых знакаў паштовай аплаты, міжнародных купонаў у адказ, імянных рэчаў

Падробка з мэтай збыту паштовых марак, іншых знакаў паштовай аплаты або міжнародных купонаў у адказ, выкарыстанне або збыт заведама падробленых паштовых марак, іншых знакаў паштовай аплаты або міжнародных купонаў у адказ, выкарыстанне заведама падробленых імянных рэчаў, паўторнае выкарыстанне паштовых марак —

караецца грамадскімі работамі, або штрафам, або папраўчымі работамі на тэрмін да двух гадоў, або арыштам на тэрмін да шасці месяцаў.».

Артыкул 2. Гэты Закон уступае ў сілу праз дзесяць дзён пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. ЛУКАШЭНКА.

19 ліпеня 2005 года, г. Мінск. № 43-З