Закон Рэспублікі Беларусь

Аб унясеніі дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўным рэгуляванні вытворчасці і абароту алкагольнай прадукцыі»

Прыняты Палатай прадстаўнікоў 9 чэрвеня 2005 года

Адобраны Саветам Рэспублікі 30 чэрвеня 2005 года

Артыкул 1. Унесці ў артыкул 24 Закона Рэспублікі Беларусь ад 20 ліпеня 1998 года «Аб дзяржаўным рэгуляванні вытворчасці і абароту алкагольнай прадукцыі» (Ведамасці Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, 1998 г., № 31—32, ст. 471) наступныя дапаўненні:

абзац пяты часткі другой пасля слоў «якія выконваюць рэйсы ў замежныя дзяржавы» дапоўніць словамі «, а таксама ў вагонах-рэстаранах, купэ-буфетах, купэ-барах цягнікоў, якія выконваюць міжнародныя рэйсы і фарміруюцца за межамі Рэспублікі Беларусь»;

пасля часткі другой дапоўніць артыкул часткай наступнага зместу:

«Аб'ём і ўмовы перамяшчэння праз мытную граніцу Рэспублікі Беларусь імпартуемых алкагольных напіткаў, якія не падлягаюць маркіроўцы акцызнымі маркамі, у вагонах-рэстаранах, купэ-буфетах, купэ-барах цягнікоў, якія выконваюць міжнародныя рэйсы і фарміруюцца за межамі Рэспублікі Беларусь, вызначаюцца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.»;

часткі трэцюю—пятую лічыць адпаведна часткамі чацвёртай—шостай.

Артыкул 2. Гэты Закон уступае ў сілу праз дзесяць дзён пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Артыкул 3. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь у шасцімесячны тэрмін пасля ўступлення ў сілу гэтага Закона:

забяспечыць прывядзенне нарматыўных прававых актаў у адпаведнасць з гэтым Законам;

прыняць іншыя меры, неабходныя для рэалізацыі палажэнняў гэтага Закона.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. ЛУКАШЭНКА.

19 ліпеня 2005 года, г. Мінск. № 33-З