Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 339

Аб зацвярджэнні Палажэння аб парадку прысваення, перыядычнага пацвярджэння, пазбаўлення статусу «нацыянальны» музеяў, тэатральна-відовішчных устаноў і прафесійных калектываў мастацкай творчасці

1. Зацвердзіць прыкладзенае Палажэнне аб парадку прысваення, перыядычнага пацвярджэння, пазбаўлення статусу «нацыянальны» музеяў, тэатральна-відовішчных устаноў і прафесійных калектываў мастацкай творчасці.

2. Устанавіць, што дзяржаўныя органы, якія ажыццяўляюць дзяржаўнае рэгуляванне і кіраванне ў сферы культуры, у межах сваіх паўнамоцтваў у адпаведнасці з заканадаўствам ствараюць музеям, тэатральна-відовішчным установам, прафесійным калектывам мастацкай творчасці са статусам «нацыянальны» ўмовы для забеспячэння высокапрадукцыйнай культурнай дзейнасці, умацавання іх матэрыяльна-тэхнічнай базы (выдзяляюць памяшканні, фінансавыя сродкі для стварэння новых пастановак, канцэртных праграм, набыцця абсталявання, музычных інструментаў).

Работнікам указаных музеяў, тэатральна-відовішчных устаноў, прафесійных калектываў мастацкай творчасці ўстанаўліваецца павышаная аплата працы ў парадку, вызначаным Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны па ўзгадненню з Міністэрствам фінансаў.

Тэатральна-відовішчныя ўстановы і прафесійныя калектывы мастацкай творчасці са статусам «нацыянальны», якія ажыццяўляюць гастрольна-канцэртную дзейнасць намаганнямі ўласных творчых калектываў і выканаўцаў, вызваляюцца ад атрымання пасведчання на права арганізацыі і правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства.

3. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь у трохмесячны тэрмін забяспечыць прывядзенне актаў заканадаўства ў адпаведнасць з дадзеным Указам і прыняць іншыя меры па яго рэалізацыі.

4. Дадзены Указ уступае ў сілу з дня яго афіцыйнага апублікавання.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. ЛУКАШЭНКА.

26 ліпеня 2005 г.

г. Мінск.