Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 402

Аб павышэнні працоўных пенсій

1. Правесці з 1 верасня 2005 г. карэкціроўку фактычнага заработку пенсіянераў і пераразлік працоўных пенсій зыходзячы з сярэдняй заработнай платы рабочых і служачых у рэспубліцы за II квартал 2005 г.

2. Фінансаванне расходаў на правядзенне пераразліку працоўных пенсій ажыццявіць за кошт сродкаў Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

3. Гэты Указ уступае ў сілу з дня яго афіцыйнага апублікавання.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. ЛУКАШЭНКА.

27 жніўня 2005 г., г. Мінск.

Сярэдні памер пенсій па ўзросту ў Беларусі павялічаны на 11 працэнтаў

Прэзідэнт Беларусі 27 жніўня падпісаў Указ № 402 «Аб павышэнні працоўных пенсій».

У адпаведнасці з указам з 1 верасня 2005 года праводзіцца пераразлік працоўных пенсій зыходзячы з сярэдняй заработнай платы рабочых і служачых у рэспубліцы за другі квартал 2005 года ў памеры Br468 тыс. 725. Такім чынам, сярэдні памер пенсіі па ўзросту павялічыцца з Br198,4 тыс. да Br220,2 тыс., або на 11 працэнтаў. На гэтыя мэты Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва патрэбна будзе дадаткова Br53 млрд. у месяц, а да канца года — Br212 млрд. Такія рэсурсы фонд мае.

Як паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы, прыняцце ўказа дасць магчымасць захаваць устойлівую тэндэнцыю росту пенсій і будзе чарговым крокам да дасягнення намечаных прагнозных паказчыкаў па пенсійнаму забеспячэнню на 2005 год і пяцігодку ў цэлым. Гэты ўказ накіраваны на ўзмацненне сацыяльнай абароны грамадзян, падкрэслілі ў прэс-службе. Апошні пераразлік працоўных пенсій па названай падставе праведзены з 1 красавіка гэтага года. Тады яны былі павышаны ў сярэднім на 8 працэнтаў.

Таццяна ПАЛЯЖАЙ, БЕЛТА.