УКАЗ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 451

Аб прысваенні імя Ленінскага камсамола Беларусі дзяржаўнай установе «Брэсцкі тэатр драмы і музыкі»

У мэтах ушанавання традыцый камсамола і ў гонар 85-годдзя Ленінскага Камуністычнага Саюза Моладзі Беларусі пастанаўляю:

1. Прысвоіць імя Ленінскага камсамола Беларусі дзяржаўнай установе «Брэсцкі тэатр драмы і музыкі» і надалей называць яе: дзяржаўная ўстанова «Брэсцкі тэатр драмы і музыкі імя Ленінскага камсамола Беларусі».

2. Гэты Указ уступае ў сілу з дня яго афіцыйнага апублікавання.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Лукашэнка.

24 верасня 2005 г., г. Мінск.