Пастанова Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Аб парадку дня трэцяй сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання

Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пастанаўляе:

Зацвердзіць павестку дня трэцяй сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання (прыкладаецца).

Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь У. КАНАПЛЁЎ

3 кастрычніка 2005 г., г. Мінск.

№ 202-П3/III

Дадатак да Пастановы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 03.10.2005 № 202-П3/III

Парадак дня трэцяй сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання

1. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб вышэйшай адукацыі».

2. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб прызнанні страціўшымі сілу некаторых заканадаўчых актаў Рэспублікі Беларусь па пытаннях прысуджэння Дзяржаўных прэмій Рэспублікі Беларусь».

3. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у некаторыя заканадаўчыя акты Рэспублікі Беларусь» (па пытанню вяртання расходаў у выпадку непрыбыцця па месцы размеркавання).

4. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях абарачэння і выкарыстання імянных прыватызацыйных чэкаў «Жыллё».

5. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Ліванскай Рэспублікі аб міжнародных аўтамабільных перавозках пасажыраў і грузаў».

6. Аб праекце Пастановы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь «Аб Дэкрэце Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 1 ліпеня 2005 г. № 8 «Аб унясенні дапаўнення і змянення ў Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 сакавіка 1999 года № 11».

7. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Каралеўства Бахрэйн аб паветраных зносінах».

8. Аб праекце Пастановы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь «Аб Дэкрэце Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 12 ліпеня 2005 г. № 9 «Аб дадатковых мерах па барацьбе з незаконным абаротам нафтавага вадкага паліва ў Рэспубліцы Беларусь».

9. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пратакола аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расійскай Федэрацыі аб умовах размяшчэння Пасольства Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь і Генеральнага консульства Расійскай Федэрацыі ў г. Брэсце ад 17 лістапада 1997 года».

10. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пратакола аб адзіных правілах ліцэнзавання імпарту і экспарту тавараў, а таксама звязаных з гэтым асобных відаў дзейнасці, дзяржаў — членаў Еўразійскай эканамічнай супольнасці».

11. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Рэспублікай Беларусь і Босніяй і Герцагавінай аб садзейнічанні ажыццяўленню і абароне інвестыцый».

12. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змянення ў закон Рэспублікі Беларусь «Аб нарматыўных прававых актах Рэспублікі Беларусь».

13. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя заканадаўчыя акты Рэспублікі Беларусь па пытаннях спынення паўнамоцтваў і адлучэння ад пасады».

14. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні дапаўнення ў Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях» (у выкананне Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 студзеня 2005 г. № 2 «Аб удасканаленні работы з насельніцтвам»).

15. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб спыненні Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Казахстан аб падатковай палітыцы».

16. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Вялікай Сацыялістычнай Народнай Лівійскай Арабскай Джамахірыяй аб супрацоўніцтве і ўзаемнай дапамозе ў мытных справах».

17. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Азербайджанскай Рэспублікі аб вытворчай і навукова-тэхнічнай кааперацыі прадпрыемстваў і арганізацый абаронных галін прамысловасці».

18. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні дапаўнення і змянення ў Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях» (у выкананне Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 12 ліпеня 2005 г. № 9).

19. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб зацвярджэнні Асноўных накірункаў унутранай і знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь».

20. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях».

21. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у Крымінальны, Крымінальна-працэсуальны кодэксы Рэспублікі Беларусь і Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях».

22. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб гарантыях па сацыяльнай абароне дзяцей-сірот, дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, а таксама асоб з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў».

23. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у Лясны кодэкс Рэспублікі Беларусь».

24. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Федэратыўнай Рэспублікі Бразілія аб адмене візавага рэжыму для ўладальнікаў дыпламатычных, службовых (афіцыйных) пашпартоў».

25. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Аргенцінскай Рэспублікі аб бязвізавых паездках па дыпламатычных і службовых або афіцыйных пашпартах».

26. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя заканадаўчыя акты Рэспублікі Беларусь у частцы спрашчэння парадку аказання натарыяльных паслуг».

27. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях спрашчэння парадку ажыццяўлення натарыяльных дзеянняў».

28. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб занятасці насельніцтва Рэспублікі Беларусь».

29. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змянення ў Крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь».

30. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Крымінальны, Крымінальна-працэсуальны і Крымінальна-выканаўчы кодэксы Рэспублікі Беларусь па пытаннях удасканалення парадку выканання пакаранняў і іншых мераў крымінальнай адказнасці».

31. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб рэспубліканскіх дзяржаўна-грамадскіх аб'яднаннях».

32. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб процідзеянні экстрэмізму».

33. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях дэкларавання даходаў і маёмасці».

34. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб абавязковым страхаванні грамадзянскай адказнасці перавозчыка перад пасажырамі».

35. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб зброі».

36. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб культуры ў Рэспубліцы Беларусь».

37. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні дапаўненняў у некаторыя заканадаўчыя акты Рэспублікі Беларусь па пытаннях ажыццяўлення фізічнымі асобамі рамеснай дзейнасці».

38. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у некаторыя заканадаўчыя акты Рэспублікі Беларусь па пытаннях арэндных адносінаў».

39. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі».

40. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у закон Рэспублікі Беларусь «Аб адміністрацыйна-тэрытарыяльным дзяленні і парадку вырашэння пытанняў адміністрацыйна-тэрытарыяльнага абуладкавання Рэспублікі Беларусь».

41. Аб праекце Пастановы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь «Аб Дэкрэце Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 9 верасня 2005 г. № 11 «Аб удасканаленні дзяржаўнага рэгулявання вытворчасці, абароту і рэкламы алкагольнай, нехарчовай спіртазмяшчальнай прадукцыі і нехарчовага этылавага спірту».

42. Кадравыя пытанні.


Заўвага. У адпаведнасці з часткай другой артыкула 103 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь адно пленарнае пасяджэнне ў месяц рэзервуецца для пытанняў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і адказаў членаў Урада Рэспублікі Беларусь.