Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 14

Аб унясенні змянення ў Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 снежня 2002 г. № 28

У адпаведнасці з часткай трэцяй артыкула 101 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь пастанаўляю:

1. Пункт 37 Палажэння аб дзяржаўным рэгуляванні вытворчасці, абарачэння, рэкламы і спажывання тытунёвай сыравіны і тытунёвых вырабаў, зацверджанага Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 снежня 2002 г. № 28 «Аб дзяржаўным рэгуляванні вытворчасці, абарачэння, рэкламы і спажывання тытунёвай сыравіны і тытунёвых вырабаў» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2002 г., № 143, 1/4234; 2004 г., № 27, 1/5326), выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«37. Пры арганізацыі і правядзенні культурных, адукацыйных, спартыўных і іншых гуманітарных мерапрыемстваў забараняецца рэклама, якая змяшчае назву відаў і гандлёвыя маркі тытунёвых вырабаў.».

2. Гэты Дэкрэт уступае ў сілу з дня яго афіцыйнага апублікавання, з'яўляецца часовым і ў адпаведнасці з часткай трэцяй артыкула 101 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь прадстаўляецца на разгляд Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. ЛУКАШЭНКА.

17 кастрычніка 2005 г., г.Мінск.