Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 510

Аб матэрыяльнай падтрымцы асоб, якія атрымліваюць сацыяльныя пенсіі

1. Устанавіць з 1 лістапада 2005 г. штомесячную даплату да сацыяльных пенсій, назначаных у адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 17 красавіка 1992 года «Аб пенсійнным забеспячэнні» (Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, 1992 г., № 17, стар. 275):

дзецям-інвалідам ва ўзросце да 18 гадоў, інвалідам I і II груп з прычыны агульнага захворвання, у тым ліку інвалідам з дзяцінства, дзецям, якія страцілі карміцеля, — у памеры 20 працэнтаў бюджэту пражытковага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва, які зацвярджаецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь;

інвалідам III групы з прычыны агульнага захворвання, у тым ліку інвалідам з дзяцінства, — у памеры 10 працэнтаў бюджэту пражытковага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва, які зацвярджаецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

2. Міністэрству фінансаў забяспечыць фінансаванне з рэспубліканскага бюджэту расходаў на выплату даплат, прадугледжаных у пункце 1 гэтага Указа.

3. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь прыняць меры па рэалізацыі гэтага Указа.

4. Гэты Указ уступае ў сілу з дня яго афіцыйнага апублікавання.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Лукашэнка.

28 кастрычніка 2005 г., г. Мінск.