Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 511

Аб некаторых пытаннях выплаты абавязковых страхавых узносаў і іншых плацяжоў у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны і ўнясенні дапаўненняў і змяненняў ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 5 чэрвеня 2000 г. № 318

1. Устанавіць, што:

1.1. не падлягаюць спагнанню органамі Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны (далей — Фонд) за перыяд з 1 жніўня 2002 г. да 1 лютага 2003 г. сумы абавязковых страхавых узносаў, пеняў, эканамічных санкцый і адміністрацыйных штрафаў, належныя з індывідуальных прадпрымальнікаў, якія:

адначасова з ажыццяўленнем прадпрымальніцкай дзейнасці былі ў названы перыяд у працоўных, а таксама звязаных з імі адносінах, заснаваных на членстве (удзеле) у арганізацыях любых арганізацыйна-прававых формаў, і за іх выплачваліся абавязковыя страхавыя ўзносы;

з'яўляліся атрымальнікамі пенсій і (або) дапамог па догляду дзіцяці да дасягнення ім узросту трох гадоў;

навучаліся па дзённай форме ва ўстановах адукацыі, якія забяспечваюць атрыманне прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі;

з'яўляліся замежнымі грамадзянамі і асобамі без грамадзянства;

1.2. сумы пеняў, налічаных у адпаведнасці з заканадаўствам за несвоечасовую выплату абавязковых страхавых узносаў і іншых плацяжоў у Фонд іх плацельшчыкам, якія знаходзяцца на ўліку ў Фондзе на дату ўступлення ў сілу гэтага Указа, і штрафаў за ўтойванне, заніжэнне гэтымі плацельшчыкамі аб'ектаў для налічэння абавязковых страхавых узносаў падлягаюць пераразліку з 1 студзеня 2002 г. (пры ўмове адсутнасці запазычанасці па абавязковых страхавых узносах) зыходзячы з памеру:

пені — 1/360 стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка, якая дзейнічала на дату выплаты абавязковых страхавых узносаў і іншых плацяжоў у Фонд, устаноўленую заканадаўствам;

штрафу — 40 працэнтаў налічанай (даналічанай) сумы абавязковых страхавых узносаў;

1.3. прыватныя натарыусы выплачваюць абавязковыя страхавыя ўзносы і іншыя плацяжы ў Фонд у парадку і на ўмовах, устаноўленых заканадаўствам для індывідуальных прадпрымальнікаў.

2. Унесці ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 5 чэрвеня 2000 г. № 318 «Аб Фондзе сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2000 г., № 54, 1/1342; 2001 г., № 111, 1/3242; 2002 г., № 111, 1/4048; 2003 г., № 65, 1/4652; № 101, 1/4888) наступныя дапаўненні і змяненні:

2.1. пункт 2 дапоўніць словамі «, звязаных з імі апеляцыйных, касацыйных скаргаў і скаргаў у парадку нагляду, а таксама заяў аб узбуджэнні загаднага вядзення»;

2.2. Палажэнне аб выплаце абавязковых страхавых узносаў і іншых плацяжоў у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, зацверджанае названым Указам, выкласці ў новай рэдакцыі (прыкладаецца).

3. Прызнаць страціўшымі сілу:

Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 ліпеня 2002 г. № 18 «Аб некаторых пытаннях сацыяльнай абароны грамадзян» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2002 г., № 85, 1/3893);

Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 студзеня 2003 г. № 3 «Аб унясенні змянення ў Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 ліпеня 2002 г. № 18» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2003 г., № 13, 1/4341).

4. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь у трохмесячны тэрмін:

забяспечыць прывядзенне нарматыўных прававых актаў у адпаведнасць з гэтым Указам;

прыняць іншыя меры па рэалізацыі гэтага Указа.

5. Гэты Указ уступае ў сілу праз два месяцы пасля яго афіцыйнага апублікавання, за выключэннем пункта 4 і гэтага пункта, якія ўступаюць у сілу з дня афіцыйнага апублікавання гэтага Указа.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. ЛУКАШЭНКА.

28 кастрычніка 2005 г., г. Мінск.