Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 470

Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 18 лютага 2004 г. № 98

1. Унесці ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 18 лютага 2004 г. № 98 «Аб арганізацыі аздараўлення дзяцей за мяжой, якое ажыццяўляецца на аснове замежнай бязвыплатнай дапамогі» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2004 г., № 35, 1/5344) наступныя дапаўненні і змяненні:

1.1. у пункце 1:

1.1.1. частку другую падпункта 1.7 пасля слоў «Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь» дапоўніць словамі «і адпаведныя міністэрствы, што ўзгаднілі спісы дзяцей і асоб, якія іх суправаджаюць»;

1.1.2. у падпункце 1.8:

частку першую выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«1.8. у вучэбны час аздараўленне дзяцей за мяжой, якія выязджаюць у складзе агульных арганізаваных груп, праводзіцца без арганізацыі навучальнага працэсу, калі тэрмін іх знаходжання ў замежнай краіне не перавышае 15 вучэбных дзён. На тэрмін больш як 15 вучэбных дзён з арганізацыяй навучальнага працэсу накіроўваюцца толькі вучні 1—4 класаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, і вучні 1—5 класаў (пачатковая школа) устаноў, што забяспечваюць атрыманне спецыяльнай адукацыі. Аздараўленне дзяцей за мяжой у вучэбны час, якія выязджаюць у складзе спецыяльных арганізаваных груп, ажыццяўляецца без арганізацыі навучальнага працэсу.»;

частку пятую пасля слова «агульнаадукацыйных» дапоўніць словамі «і спецыяльных»;

частку сёмую выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Групу дзяцей пачатковых класаў суправаджае адзін настаўнік.»;

1.2. падпункт 2.4 пункта 2 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«2.4. інфармуе Міністэрства ўнутраных спраў, Міністэрства замежных спраў, Міністэрства адукацыі на працягу сутак пасля атрымання пісьмовага паведамлення ад арганізацый аб фактах невяртання дзяцей або асоб, якія іх суправаджаюць, у прадугледжаныя праграмай аздараўлення тэрміны і прымае меры па іх вяртанню ў Рэспубліку Беларусь;»;

1.3. у падпункце 3.2 пункта 3 словы «аб аздараўленні дзяцей за мяжой» замяніць словамі «аб аздараўленні за мяжой дзяцей, спісы якіх узгоднены ў адпаведнасці з падпунктам 3.1 гэтага пункта,».

2. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь у двухмесячны тэрмін забяспечыць прывядзенне актаў заканадаўства ў адпаведнасць з гэтым Указам і прыняць іншыя меры, неабходныя для яго рэалізацыі.

3. Гэты Указ уступае ў сілу з дня яго афіцыйнага апублікавання.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. ЛУКАШЭНКА.

4 кастрычніка 2005 г., г. Мінск.