Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 472

Аб звальненні ў запас ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы, якія выслужылі ўстаноўленыя тэрміны ваеннай службы па прызыву, і прызыве грамадзян на тэрміновую ваенную службу ў кастрычніку—снежні 2005 г. і студзені 2006 г.

(ВЫНЯТКА)

1. Звольніць у запас ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы, якія выслужылі ўстаноўленыя тэрміны ваеннай службы па прызыву.

2. Прызваць у кастрычніку—снежні 2005 г. і студзені 2006 г. на тэрміновую ваенную службу грамадзян Рэспублікі Беларусь мужчынскага полу, якім да дня прызыву споўнілася 18 гадоў і якія не маюць права на адтэрміноўку ад прызыву, а таксама грамадзян прызыўнога ўзросту, якія страцілі права на адтэрміноўку.

3. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь, абласным, Мінскаму гарадскому выканаўчым камітэтам забяспечыць выкананне мерапрыемстваў, звязаных з прызывам грамадзян на тэрміновую ваенную службу, у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

4. Для службовага карыстання.

5. Устанавіць, што грамадзяне, якія пацярпелі ад наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, прызваныя на тэрміновую ваенную службу, накіроўваюцца ў воінскія часці і фарміраванні, што не знаходзяцца на радыеактыўна забруджаных тэрыторыях, і назначаюцца на воінскія пасады, не звязаныя з работамі па эксплуатацыі крыніц іанізуючага выпрамянення, звышвысокіх частот і з кампанентамі ракетнага паліва.

6. Беларускай чыгунцы забяспечыць па заяўках Міністэрства абароны, іншых дзяржаўных органаў, у якіх прадугледжана ваенная служба, перавозку ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы, якія выслужылі ўстаноўленыя тэрміны ваеннай службы па прызыву, і грамадзян, прызваных на тэрміновую ваенную службу.

7. Ваенным камісарам накіроўваць у органы пракуратуры матэрыялы на грамадзян, якія ўхіляюцца ад мерапрыемстваў прызыву на ваенную службу, для прыцягнення іх да адказнасці ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.

8. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь да 20 сакавіка 2006 г. прадставіць Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь інфармацыю аб выніках прызыву грамадзян на тэрміновую ваенную службу.

9. Гэты Указ уступае ў сілу з дня яго афіцыйнага апублікавання.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.ЛУКАШЭНКА.

7 кастрычніка 2005 г., г. Мінск.