Закон Рэспублікі Беларусь

Аб унясенні дапаўнення ў Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях

Прыняты Палатай прадстаўнікоў 3 кастрычніка 2005 года

Адобраны Саветам Рэспублікі

18 кастрычніка 2005 года

Артыкул 1. Дапоўніць Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях ад 21 красавіка 2003 года (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2003 г., № 63, 2/946; 2005 г., № 74, 2/1112) артыкулам 9.24 наступнага зместу:

«Артыкул 9.24. Парушэнне заканадаўства аб кнізе заўваг і прапаноў

Парушэнне кіраўніком дзяржаўнага органа, іншай арганізацыі або ўпаўнаважанай асобай, адказнай за вядзенне кнігі заўваг і прапаноў, або індывідуальным прадпрымальнікам парадку вядзення кнігі заўваг і прапаноў у арганізацыі, яе адасобленых падраздзяленнях, размешчаных па-за месцам знаходжання арганізацыі, у індывідуальнага прадпрымальніка, а таксама ў месцах рэалізацыі імі тавараў (выканання работ, аказання паслуг), або непрад'яўлення кнігі заўваг і прапаноў па першаму патрабаванню грамадзяніна, або парушэнне ўстаноўленага тэрміну разгляду выкладзеных ва ўказанай кнізе заўваг і прапаноў, або неінфармаванне грамадзяніна ва ўстаноўлены тэрмін аб адмове ў задавальненні заўвагі і (або) прапановы —

цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад чатырох да дзесяці базавых велічынь.».

Артыкул 2. Гэты Закон уступае ў сілу з дня ўвядзення ў дзеянне Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях ад 21 красавіка 2003 года.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. ЛУКАШЭНКА.

2 лістапада 2005 года, г. Мінск

№ 47-3