Закон Рэспублікі Беларусь

Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб зброі»

Прыняты Палатай прадстаўнікоў 26 кастрычніка 2005 года

Адобраны Саветам Рэспублікі 10 лістапада 2005 года

Артыкул 1. Унесці ў Закон Рэспублікі Беларусь ад 13 лістапада 2001 года «Аб зброі» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2001 г., № 109, 2/810) наступныя змяненні і дапаўненні:

1. У частцы першай артыкула 1:

абзацы трэці і чацвёрты выкласці ў наступнай рэдакцыі: «агнястрэльная зброя — зброя, якая ажыццяўляе стрэл, прызначаная або можа быць лёгка прыстасаваная для ажыццяўлення стрэлу або паскарэння кулі ці снарада за кошт энергіі выбуховага рэчыва;

складовыя часткі і кампаненты агнястрэльнай зброі — любыя элементы ці запасныя дэталі, якія спецыяльна прызначаныя для агнястрэльнай зброі і неабходныя для яе функцыянавання, у тым ліку ствол, корпус ці ствольная каробка, затвор ці барабан, вось затвора ці казённік, а таксама любое ўстройства, прызначанае або адаптаванае для змяншэння гуку, які выклікаецца стрэлам;»;

у абзацы пятнаццатым словы «і боепрыпасаў і іх асноўных частак» замяніць словамі «, яе складовых частак і кампанентаў, боепрыпасаў да яе»;

у абзацы шаснаццатым словы «боепрыпасаў і іх асноўных частак» замяніць словамі «яе складовых частак і кампанентаў, боепрыпасаў да яе»;

дапоўніць частку абзацам дваццаць першым наступнага зместу:

«маркіроўка зброі — сукупнасць умоўных знакаў (літар, слоў, лічбаў, геаметрычных фігур і адвольных выяў), якія нанесены вытворцам на паверхню зброі, што дае магчымасць вызначыць краіну, дзе была выраблена зброя, яе вытворцу, індывідуальны нумар адзінкі зброі.».

2. У частцы першай артыкула 16 словы «боепрыпасаў і іх складовых частак» замяніць словамі «яе складовых частак і кампанентаў, боепрыпасаў да яе».

3. Артыкул 17 дапоўніць часткай трэцяй наступнага зместу:

«Кожная адзінка агнястрэльнай зброі, якая ўвозіцца на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь, павінна мець маркіроўку.».

4. У частцы другой артыкула 19 словы «індывідуальны нумар, вытворчыя клеймы і знакі» замяніць словам «маркіроўку».

Артыкул 2. Гэты Закон уступае ў сілу праз дзесяць дзён пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Артыкул 3. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь у трохмесячны тэрмін пасля ўступлення ў сілу гэтага Закона:

прыняць меры па прывядзенню нарматыўных прававых актаў Рэспублікі Беларусь у адпаведнасць з гэтым Законам;

прыняць іншыя меры, неабходныя для рэалізацыі гэтага Закона.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. ЛУКАШЭНКА.

24 лістапада 2005 года, г. Мінск.

№ 65-3