Закон Рэспублікі Беларусь

Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя заканадаўчыя акты Рэспублікі Беларусь па пытаннях прыпынення паўнамоцтваў і звальнення з пасады>

Прыняты Палатай прадстаўнікоў 3 кастрычніка 2005 года

Адобраны Саветам Рэспублікі 18 кастрычніка 2005 года

Артыкул 1. Унесці ў артыкул 181 Закона Рэспублікі Беларусь ад 30 сакавіка 1994 года «Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублікі Беларусь» (Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, 1994 г., № 15, ст. 220; 1995 г., № 20, ст. 237; Ведамасці Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, 1997 г., № 25—26, ст. 464) наступныя змяненні:

частку другую выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Прыпыненне паўнамоцтваў суддзі Канстытуцыйнага Суда ажыццяўляецца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь. Рашэнне аб прыпыненні паўнамоцтваў суддзі Канстытуцыйнага Суда прымаецца неадкладна пры выяўленні падстаў для іх прыпынення.»;

у частцы чацвёртай словы «па рашэнню Канстытуцыйнага Суда» замяніць словамі «Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь».

Артыкул 2. Унесці ў артыкул 9 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 снежня 1998 года «Аб гаспадарчых судах у Рэспубліцы Беларусь» (Ведамасці Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, 1999 г., № 2, ст. 32) наступныя змяненні:

у абзацы першым пункта 1 словы «загадам Старшыні Вышэйшага Гаспадарчага Суда Рэспублікі Беларусь» замяніць словамі «Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь»;

у пункце 3 словы «Старшыня Вышэйшага Гаспадарчага Суда Рэспублікі Беларусь» замяніць словамі «Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь».

Артыкул 3. Унесці ў артыкул 131 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь ад 16 ліпеня 1999 года (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2000 г., № 77—78, 2/71) наступныя дапаўненні:

частку 1 дапоўніць сказам наступнага зместу: «Звальненне з пасады асоб, пасады якіх уключаны ў кадравы рэестр Кіраўніка дзяржавы Рэспублікі Беларусь, дапускаецца толькі са згоды Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.»;

частку 4 дапоўніць сказам наступнага зместу: «Звальненне з пасады асоб, пасады якіх уключаны ў кадравы рэестр Кіраўніка дзяржавы Рэспублікі Беларусь, адмяняецца толькі са згоды Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, калі ўказаныя асобы ва ўстаноўленым парадку не вызвалены ад пасады.».

Артыкул 4. Гэты Закон уступае ў сілу праз дзесяць дзён пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Прэзідэнт Рэспублікі

Беларусь А. ЛУКАШЭНКА

3 лістапада 2005 года, г. Мінск.

№ 53-З