Закон Рэспублікі Беларусь

Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўных дапамогах сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей»

Прыняты Палатай прадстаўнікоў 16 лістапада 2005 года

Адобраны Саветам Рэспублікі 24 лістапада 2005 года

Артыкул 1. Унесці ў Закон Рэспублікі Беларусь ад 30 кастрычніка 1992 года «Аб дзяржаўных дапамогах сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей» у рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 19 сакавіка 2002 года (Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, 1992 г., № 27, ст. 473; Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2002 г., № 35, 2/843) наступныя змяненні і дапаўненні:

1. У артыкуле 2:

у абзацы чацвёртым словы «медыцынскіх установах» замяніць словамі «дзяржаўнай арганізацыі аховы здароўя»;

абзац сёмы выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«ва ўзросце ад 3 да 16 гадоў (вучняў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, — да іх заканчэння; непрацуючых навучэнцаў вячэрніх (зменных) школ, якія адначасова з вучобай атрымліваюць прафесію, дзяцей-інвалідаў, а таксама навучэнцаў, якія вучацца за кошт асабістых сродкаў ва ўстановах, што забяспечваюць атрыманне прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай адукацыі, і на курсах, якія працуюць па рэжыму ўстаноў адукацыі ў дзённы час, і не атрымліваюць стыпендый, — да 18 гадоў);».

2. Абзац шосты артыкула 3 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«дзяцей ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы, курсантаў; дзяцей ваеннаабавязаных, прызываемых на ваенныя і (ці) спецыяльныя зборы; дзяцей рэзервістаў на час праходжання імі заняткаў і вучэбных збораў.».

3. У частцы другой артыкула 5:

у абзацы другім:

словы «фінансавых расследаванняў» замяніць словамі «органаў фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь»;

слова «Міністэрства» выключыць;

абзац трэці выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«якія вучацца па дзённай форме навучання ва ўстановах, якія забяспечваюць атрыманне прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай адукацыі, у аспірантуры і клінічнай ардынатуры;».

4. У частцы першай артыкула 6:

у абзацы пятым:

словы «фінансавых расследаванняў» замяніць словамі «органаў фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь»;

слова «Міністэрства» выключыць;

у абзацы шостым словы «на дзённых аддзяленнях у прафесійна-тэхнічных, сярэдніх спецыяльных, вышэйшых адукацыйных установах» замяніць словамі «па дзённай форме навучання ва ўстановах, якія забяспечваюць атрыманне прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай адукацыі».

5. У назве главы 3 словы «медыцынскіх установах» замяніць словамі «дзяржаўнай арганізацыі аховы здароўя».

6. Частку першую артыкула 10 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Дапамога ў сувязі з нараджэннем дзіцяці назначаецца на падставе даведкі аб нараджэнні дзіцяці, выдадзенай дзяржаўным органам, які рэгіструе акты грамадзянскага стану, і выплачваецца аднаразова;

пры нараджэнні першага і другога дзіцяці — у памеры двухразовага бюджэту пражытковага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва, які дзейнічае на дату нараджэння дзіцяці;

пры нараджэнні трэцяга і наступных дзяцей — у памеры трохразовага бюджэту пражытковага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва, які дзейнічае на дату нараджэння дзіцяці.».

7. У артыкуле 11:

у назве артыкула словы «медыцынскіх установах» замяніць словамі «дзяржаўнай арганізацыі аховы здароўя»;

у частцы першай словы «медыцынскіх установах» замяніць словамі «дзяржаўных арганізацыях аховы здароўя»;

у частцы другой словы «медыцынскай установай» замяніць словамі «дзяржаўнай арганізацыяй аховы здароўя».

8. У артыкуле 13:

частку восьмую выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«У памеры 50 працэнтаў ад устаноўленага памеру дапамога назначаецца (выплачваецца):

жанчынам, якія не аформілі па месцы працы водпуск па догляду дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў ці прыпынілі гэты водпуск у сувязі з выхадам на працу на ўмовах поўнага ці няпоўнага працоўнага часу (больш за палову месячнай нормы);

пры афармленні дзіцяці ў дзіцячую дашкольную ўстанову.»;

у частцы дзевятай словы «прафесійна-тэхнічных, сярэдніх спецыяльных і вышэйшых адукацыйных установах» замяніць словамі «установах, якія забяспечваюць атрыманне прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі».

9. Артыкул 14 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Артыкул 14. Перыяд выплаты дапамог па догляду дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў

Дапамога выплачваецца штомесяц з дня прадастаўлення водпуску па догляду дзіцяці (з дня, які ідзе за днём заканчэння водпуску па цяжарнасці і родах), непрацуючым грамадзянам — з дня нараджэння дзіцяці па дзень дасягнення ім узросту 3 гадоў уключна.».

10. У артыкуле 15:

частку першую выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Сем'і, якія выхоўваюць дзяцей ва ўзросце ад 3 да 16 гадоў (вучняў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, — да іх заканчэння; непрацуючых навучэнцаў вячэрніх (зменных) школ, якія адначасова з вучобай атрымліваюць прафесію, дзяцей-інвалідаў, а таксама навучэнцаў, якія вучацца за кошт уласных сродкаў ва ўстановах, што забяспечваюць атрыманне прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай адукацыі, і на курсах, якія працуюць па рэжыму ўстаноў адукацыі ў дзённы час, і не атрымліваюць стыпендый, — да 18 гадоў), маюць права на штомесячную дапамогу пры ўмове занятасці бацькоў.»;

у частцы другой:

словы «фінансавых расследаванняў» замяніць словамі «органаў фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь»;

слова «Міністэрства» выключыць;

словы «адукацыйных установах на дзённых аддзяленнях» замяніць словамі «установах адукацыі па дзённай форме навучання».

11. Частку чацвёртую артыкула 16 пасля слова «тэрміновай» дапоўніць словам «ваеннай».

12. У частцы другой артыкула 19 словы «лячэбнай установе» замяніць словамі «арганізацыі аховы здароўя».

13. У частцы другой артыкула 21 слова «установай» замяніць словам «арганізацыяй».

14. Назву артыкула 22 пасля слова «Надбаўка» дапоўніць словамі «да дзяржаўнай дапамогі».

15. Назву артыкула 23 пасля слова «Надбаўкі» дапоўніць словамі «да дзяржаўных дапамог».

16. Артыкул 24 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Артыкул 24. Надбаўка да дзяржаўнай дапамогі на дзяцей ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы, курсантаў, дзяцей ваеннаабавязаных, прызываемых на ваенныя і (ці) спецыяльныя зборы, дзяцей рэзервістаў на час праходжання імі заняткаў і вучэбных збораў

На дзяцей ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы, курсантаў; дзяцей ваеннаабавязаных, прызываемых на ваенныя і (ці) спецыяльныя зборы; дзяцей рэзервістаў на час праходжання імі заняткаў і вучэбных збораў, якія да моманту прызыву не працуюць, выплачваецца штомесячная надбаўка да дзяржаўнай дапамогі на кожнае дзіця ў памеры 40 працэнтаў адпаведнай дапамогі.

Надбаўка да дзяржаўнай дапамогі выплачваецца за ўвесь перыяд тэрміновай ваеннай службы, ваенных і (ці) спецыяльных збораў, занят-каў і вучэбных збораў бацькі.».

17. У частцы чацвёртай артыкула 25 словы «аддзеламі сацыяльнай абароны» замяніць словамі «раённымі (гарадскімі) органамі па працы і сацыяльнай абароне».

18. У артыкуле 27:

у частцы трэцяй слова «установах» замяніць словам «арганізацыях»;

частку чацвёртую выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«На навучэнцаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі, акрамя навучэнцаў, якія вучацца ў гэтых установах за кошт асабістых сродкаў, а таксама на працуючых падлеткаў ва ўзросце да 16 гадоў, акрамя тых, якія вучацца ва ўстановах, што забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, і працуюць, дзяржаўныя дапамогі на дзяцей старэй за 3 гады не назначаюцца і не выплачваюцца.».

Артыкул 2. Гэты Закон уступае ў сілу з 1-га чысла месяца, які ідзе за месяцам яго афіцыйнага апублікавання.

Артыкул 3. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь у трохмесячны тэрмін пасля ўступлення ў сілу гэтага Закона:

прывесці рашэнні Урада Рэспублікі Беларусь у адпаведнасць з гэтым Законам;

забяспечыць перагляд і адмену рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання, падпарадкаванымі Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь, іх нарматыўных прававых актаў, якія супярэчаць гэтаму Закону;

прыняць іншыя меры, неабходныя для рэалізацыі гэтага Закона.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. ЛУКАШЭНКА

12 снежня 2005 года, г. Мінск.

№ 69-З