Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 596

Аб унясенні змяненняў і дапаўнення ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 12 мая 2005 г. № 221

1. Унесці ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 12 мая 2005 г. № 221 «Аб некаторых мерах па скарачэнню аб'ёмаў звышнарматыўнага незавершанага будаўніцтва» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2005 г., № 74, 1/6439) наступныя змяненні і дапаўненне:

1.1. з пункта 1 словы «, за выключэннем фінансавання капітальных укладанняў пасля завяршэння будаўніцтва гэтых аб'ектаў» выключыць;

1.2. дапоўніць Указ пунктам 2прым. наступнага зместу:

«2прым. Дзеянне пунктаў 1 і 2 гэтага Указа не пашыраецца на арганізацыі, якія маюць ва ўласнасці, гаспадарчым веданні або аператыўным кіраванні аб'екты звышнарматыўнага незавершанага будаўніцтва і завяршаюць будаўніцтва такіх аб'ектаў у тэрміны, устаноўленыя пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 18 лістапада 2005 г. № 1293 «Аб тэрмінах завяршэння будаўніцтва, продажу, перапрафілявання і зносу аб'ектаў звышнарматыўнага будаўніцтва ў 2005 (другое паўгоддзе)—2010 гадах» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2005 г., № 189, 5/16830).»;

1.3. пункт 3 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«3. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь:

забяспечыць кантроль і штогадовае інфармаванне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь да 1 красавіка года, што ідзе за справаздачным, па пытаннях завяршэння будаўніцтва аб'ектаў звышнарматыўнага незавершанага будаўніцтва ва ўстаноўленыя тэрміны;

прыняць іншыя меры па выкананню гэтага Указа.».

2. Гэты Указ уступае ў сілу з дня яго афіцыйнага апублікавання і пашыраецца на праваадносіны, якія ўзніклі з 1 ліпеня 2005 г.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. ЛУКАШЭНКА.

14 снежня 2005 г., г. Мінск.