Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 592

Аб прадастаўленні ваеннаслужачым Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і ўнутраных войскаў Міністэрства ўнутраных спраў, асобам начальніцкага і радавога саставу органаў унутраных спраў дадатковага водпуску за асаблівы характар службы

У мэтах удасканалення парадку прадастаўлення дадатковага водпуску за асаблівы характар службы ваеннаслужачым, асобам начальніцкага і радавога складу органаў унутраных спраў п а с т а н а ў л я ю:

1. Устанавіць, што дадатковы водпуск за асаблівы характар службы працягласцю 5 сутак прадастаўляецца:

ваеннаслужачым Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь (акрамя ваеннаслужачых, якія праходзяць тэрміновую службу), якія нясуць баявое дзяжурства па проціпаветранай абароне на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у складзе дзяжурных баявых разлікаў (змен) камандных пунктаў (пунктаў кіравання, сіл і сродкаў баявога забеспячэння і абслугоўвання) не менш як 30 сутак, а ў складзе экіпажаў самалётаў, верталётаў (дзённых, начных змен) не менш як 15 сутак у каляндарным годзе;

ваеннаслужачым унутраных войскаў Міністэрства ўнутраных спраў (акрамя ваеннаслужачых, якія праходзяць тэрміновую ваенную службу), асобам начальніцкага і радавога саставу органаў унутраных спраў, якія праходзяць службу ў лячэбна-працоўных прафілакторыях, установах крымінальна-выканаўчай сістэмы Міністэрства ўнутраных спраў і непасрэдна занятыя па роду службы не менш як 500 гадзін службовага часу ў каляндарным годзе з псіхічна хворымі, хворымі на СНIД, ВIЧ-інфіцыраванымі, хворымі на туберкулёз і іншыя інфекцыйныя захворванні.

2. Дадатковы водпуск ваеннаслужачым Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і ўнутраных войскаў Міністэрства ўнутраных спраў, асобам начальніцкага і радавога саставу органаў унутраных спраў за асаблівы характар службы прадастаўляецца на падставе загадаў адпаведных камандзіраў (начальнікаў) у парадку, устаноўленым Палажэннем аб парадку праходжання ваеннай службы, зацверджаным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 красавіка 2005 г. № 186 (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2005 г., № 69, 1/6402), Палажэннем аб праходжанні службы ў органах унутраных спраў Рэспублікі Беларусь, зацверджаным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 13 лістапада 2001 г. № 671 (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2001 г., № 111, 1/3239).

3. Савету Міністраў у трохмесячны тэрмін:

забяспечыць прывядзенне актаў заканадаўства ў адпаведнасць з гэтым Указам;

прыняць іншыя меры па рэалізацыі гэтага Указа.

4. Гэты Указ уступае ў сілу з дня яго афіцыйнага апублікавання.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. ЛУКАШЭНКА.

14 снежня 2005 г., г.Мінск.