Закон Рэспублікі Беларусь

Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у некаторыя заканадаўчыя акты Рэспублікі Беларусь па пытанню ўзмацнення адказнасці за дзеянні, накіраваныя супраць чалавека і грамадскай бяспекі

Прыняты Палатай прадстаўнікоў 2 снежня 2005 года

Адобраны Саветам Рэспублікі 8 снежня 2005 года

Артыкул 1. Унесці ў Крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь ад 9 ліпеня 1999 года (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 1999 г., № 76, 2/50; 2003 г. № 83, 2/974) наступныя дапаўненні і змяненні:

1. Частку 2 артыкула 147 дапоўніць пунктам 10 наступнага зместу:

«10) агульнанебяспечным спосабам, — «.

2. Абзац першы часткі 2 артыкула 149 дапоўніць словамі «альбо агульнанебяспечным спосабам,».

3. Артыкул 193 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Артыкул 193. Арганізацыя або кіраўніцтва грамадскім аб'яднаннем, рэлігійнай арганізацыяй, якія замахваюцца на асобу, правы і абавязкі грамадзян

1. Арганізацыя або кіраўніцтва палітычнай партыяй, іншым грамадскім аб'яднаннем, рэлігійнай арганізацыяй, дзейнасць якіх звязана з насіллем над грамадзянамі, або з нанясеннем ім цялесных пашкоджанняў, або з іншымі замахамі на правы, свабоды і законныя інтарэсы грамадзян, або з перашкаджаннем выкананню грамадзянамі іх дзяржаўных, грамадскіх, сямейных абавязкаў, —

караюцца арыштам на тэрмін да шасці месяцаў ці пазбаўленнем волі на тэрмін да двух гадоў.

2. Тыя ж дзеянні, звязаныя з арганізацыяй або кіраўніцтвам палітычнай партыяй, іншым грамадскім аб'яднаннем, рэлігійнай арганізацыяй, якія ўказаны ў частцы першай гэтага артыкула і якія не прайшлі ва ўстаноўленым парадку дзяржаўную рэгістрацыю, —

караюцца арыштам на тэрмін да шасці месяцаў ці пазбаўленнем волі на тэрмін да трох гадоў.».

4. Дапоўніць Кодэкс артыкулам 1931 наступнага зместу:

«Артыкул 1931. Незаконныя арганізацыя дзейнасці грамадскага аб'яднання, рэлігійнай арганізацыі ці фонду або ўдзел у іх дзейнасці

Арганізацыя дзейнасці або ўдзел у дзейнасці палітычнай партыі, іншага грамадскага аб'яднання, рэлігійнай арганізацыі ці фонду, у адносінах да якіх ёсць уступіўшае ў законную сілу рашэнне ўпаўнаважанага дзяржаўнага органа аб іх ліквідацыі ці прыпыненні іх дзейнасці, а таксама арганізацыя дзейнасці або ўдзел у дзейнасці палітычнай партыі, іншага грамадскага аб'яднання, рэлігійнай арганізацыі ці фонду, якія не прайшлі ва ўстаноўленым парадку дзяржаўную рэгістрацыю, —

караюцца штрафам, або арыштам на тэрмін да шасці месяцаў, або пазбаўленнем волі на тэрмін да двух гадоў.

Заўвагі:

1. Пад удзелам у дзейнасці палітычнай партыі, іншага грамадскага аб'яднання, рэлігійнай арганізацыі ці фонду ў гэтым артыкуле разумеюцца дзеянні, накіраваныя на дасягненне мэтаў указаных аб'яднання, арганізацыі ці фонду, у тым ліку вызначаных у іх статутных і іншых дакументах.

2. Дзеянне гэтага артыкула не пашыраецца на арганізацыю дзейнасці або ўдзел у дзейнасці палітычнай партыі, іншага грамадскага аб'яднання, рэлігійнай арганізацыі ці фонду, у адносінах да якіх маецца ўступіўшае ў законную сілу рашэнне ўпаўнаважанага дзяржаўнага органа аб прыпыненні іх дзейнасці, якая накіравана на ўстараненне парушэнняў, што з'явіліся падставай для прыпынення дзейнасці, а таксама на арганізацыю дзейнасці або ўдзел у дзейнасці палітычнай партыі, іншага грамадскага аб'яднання, рэлігійнай арганізацыі ці фонду, звязаных з іх дзяржаўнай рэгістрацыяй ва ўстаноўленым парадку.

3. Асоба, якая добраахвотна спыніла дзеянні, прадугледжаныя гэтым артыкулам, і заявіла аб гэтым дзяржаўным органам, вызваляецца ад крымінальнай адказнасці, калі ў яе дзеяннях не змяшчаецца саставу іншага злачынства. Дадзенае палажэнне не пашыраецца на асоб, якія ўчынілі аналагічныя дзеянні на працягу двух гадоў пасля добраахвотнага спынення дзеянняў, прадугледжаных гэтым артыкулам.».

5. У артыкуле 285:

у абзацы другім часткі 1 слова «дванаццаці» замяніць словам «трынаццаці»;

абзац другі часткі 2 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«караецца пазбаўленнем волі на тэрмін ад трох да сямі гадоў з канфіскацыяй маёмасці ці без канфіскацыі.».

6. Абзац першы часткі 1 артыкулаў 289 і 290 пасля слоў «у мэтах» дапоўніць словамі «дэстабілізацыі грамадскага парадку, або».

7. Артыкул 293 дапоўніць часткай 3 наступнага зместу:

«3. Навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў масавых беспарадках, якія суправаджаюцца ўчыненнем дзеянняў, прадугледжаных часткай першай гэтага артыкула, а таксама фінансаванне ці іншае матэрыяльнае забеспячэнне такой дзейнасці —

караюцца арыштам на тэрмін да шасці месяцаў ці пазбаўленнем волі на тэрмін да трох гадоў.».

8. У артыкуле 295:

у абзацы другім часткі 2 словы «шасці гадоў» замяніць словамі «сямі гадоў з канфіскацыяй маёмасці ці без канфіскацыі»;

у абзацы другім часткі 3 слова «васьмі» замяніць словам «дзесяці»;

у абзацы другім часткі 4 слова «дзесяці» замяніць словам «дванаццаці».

9. Частку 3 артыкула 339 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«3. Дзеянні, якія прадугледжаны часткамі першай ці другой гэтага артыкула, учыненыя з прымяненнем зброі, іншых прадметаў, што выкарыстоўваюцца ў якасці зброі для нанясення цялесных пашкоджанняў, прымяненнем выбуховых рэчываў ці выбуховых устройстваў або ўчыненыя з пагрозай іх прымянення, пры адсутнасці прымет больш цяжкага злачынства (асабліва злоснае хуліганства) —

караюцца пазбаўленнем волі на тэрмін ад трох да дзесяці гадоў.».

10. У артыкуле 342:

назву артыкула выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Артыкул 342. Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх»;

у абзацы першым слова «Арганізацыя» замяніць словамі «1. Арганізацыя»;

дапоўніць артыкул часткай 2 наступнага зместу:

«2. Навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, а таксама фінансаванне ці іншае матэрыяльнае забеспячэнне такой дзейнасці пры адсутнасці прымет больш цяжкага злачынства —

караюцца арыштам на тэрмін да шасці месяцаў ці пазбаўленнем волі на тэрмін да двух гадоў.».

11. У артыкуле 357:

назва артыкула пасля слова «Змова» дапоўніць словамі «або іншыя дзеянні, учыненыя»;

абзац першы часткі 1 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«1. Змова або іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу ці ўтрымання дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам, — «;

заўвага да артыкула пасля слова «змовы» дапоўніць словамі «або іншых дзеянняў, учыненых з мэтай захопу ці ўтрымання дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам,».

12. Артыкул 361 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Артыкул 361. Заклікі да дзеянняў, накіраваных ва ўрон знешняй бяспекі Рэспублікі Беларусь, яе суверэнітэту, тэрытарыяльнай недатыкальнасці, нацыянальнай бяспецы і абараназдольнасці

1. Публічныя заклікі да захопу дзяржаўнай улады, ці гвалтоўнаму змяненню канстытуцыйнага ладу Рэспублікі Беларусь, ці здрады дзяржаве, ці ўчыненню тэрарыстычнага акта ці дыверсіі, ці ажыццяўленню іншых дзеянняў ва ўрон знешняй бяспекі Рэспублікі Беларусь, яе суверэнітэту, тэрытарыяльнай недатыкальнасці, нацыянальнай бяспецы і абараназдольнасці або распаўсюджванне матэрыялаў, якія змяшчаюць такія заклікі, —

караюцца арыштам на тэрмін да шасці месяцаў ці пазбаўленнем волі на тэрмін да трох гадоў.

2. Заклікі, якія звернуты да іншаземнай дзяржавы, іншаземнай ці міжнароднай арганізацыі, ажыццявіць дзеянні ва ўрон знешняй бяспекі Рэспублікі Беларусь, яе суверэнітэту, тэрытарыяльнай недатыкальнасці, нацыянальнай бяспецы і абараназдольнасці або распаўсюджванне матэрыялаў, якія змяшчаюць такія заклікі, пры адсутнасці прымет больш цяжкага злачынства —

караюцца арыштам на тэрмін да шасці месяцаў ці пазбаўленнем волі на тэрмін да трох гадоў.

3. Дзеянні, якія прадугледжаны часткамі першай ці другой гэтага артыкула, учыненыя з выкарыстаннем сродкаў масавай інфармацыі, —

караюцца пазбаўленнем волі на тэрмін ад двух да пяці гадоў.».

13. Дапоўніць Кодэкс артыкулам 3691 наступнага зместу:

«Артыкул 3691. Дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь

Прадастаўленне іншаземнай дзяржаве, іншаземнай ці міжнароднай арганізацыі заведама непраўдзівых звестак аб палітычным, эканамічным, сацыяльным, ваенным ці міжнародным становішчы Рэспублікі Беларусь, прававым становішчы грамадзян у Рэспубліцы Беларусь, якія дыскрэдытуюць Рэспубліку Беларусь ці яе органы ўлады (дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь), —

караецца арыштам на тэрмін да шасці месяцаў ці пазбаўленнем волі на тэрмін да двух гадоў.».

14. Абзац першы артыкула 382 дапоўніць словамі «або звязанае з удзелам на гэтай падставе ў перамовах ці іншых сустрэчах з прадстаўнікамі іншаземных дзяржаў, іншаземных ці міжнародных арганізацый або ў пасяджэннях міжнародных арганізацый,».

Артыкул 2. Унесці ў Крымінальна-працэсуальны кодэкс Рэспублікі Беларусь ад 16 ліпеня 1999 года (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2000 г., № 77—78, 2/71; 2003 г., № 8, 2/922) наступныя змяненні і дапаўненне:

1. У частцы 4 артыкула 108:

словы «артыкулам 286, часткай трэцяй артыкула 289» замяніць словамі «артыкуламі 286, 289»;

словы «цяжкага злачынства, якое прадугледжана часткай другой артыкула 285» замяніць словамі «цяжкіх злачынстваў, якія прадугледжаны часткай другой артыкула 285 і часткай трэцяй артыкула 339».

2. Частку 6 артыкула 182 пасля лічбаў «128—134» дапоўніць лічбамі «, 3691».

Артыкул 3. Абзац восьмы артыкула 3 Закона Рэспублікі Беларусь ад 3 студзеня 2002 года «Аб барацьбе з тэрарызмам» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2002 г., № 6, 2/825) пасля слоў «у мэтах» дапоўніць словамі «дэстабілізацыі грамадскага парадку, або».

Артыкул 4. Гэты Закон уступае ў сілу праз дзесяць дзён пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Артыкул 5. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь у трохмесячны тэрмін пасля ўступлення ў сілу гэтага Закона прыняць меры, неабходныя для яго рэалізацыі.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Лукашэнка.

15 снежня 2005 года, г. Мінск.

№ 71-З