Пастанова Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Аб прызначэнні выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

У адпаведнасці з часткай трэцяй артыкула 81 і пунктам 3 часткі першай артыкула 97 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, пунктам 1 артыкула 23 і часткай першай артыкула 56 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Прызначыць выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на 19 сакавіка 2006 года.

2. Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенню рэспубліканскіх рэферэндумаў арганізаваць у адпаведнасці са сваімі паўнамоцтвамі правядзенне выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і ажыццяўляць кантроль за выкананнем заканадаўства аб выбарах.

3. Дзяржаўным органам, іншым арганізацыям забяспечыць выкананне аднесеных да іх кампетэнцыі арганізацыйных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенню выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у тэрміны, якія ўстаноўлены Выбарчым кодэксам Рэспублікі Беларусь.

4. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь забяспечыць фінансаванне расходаў на падрыхтоўку і правядзенне выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у межах сродкаў, якія прадугледжаны ў рэспубліканскім бюджэце на гэтыя мэты.

5. Гэта Пастанова ўступае ў сілу з дня яе афіцыйнага апублікавання.

Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь У. КАНАПЛЁЎ

16 снежня 2005 г., г. Мінск.

№ 310-ПЗ/III